Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

Змагарныя дарогі

Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
158.06 МБ
З’яўленне першых значных фрагментаў «Змагарных дарог» у айчыннай беларускай перыёдыцы («Беларусь», № 1, 1992; «Нёман», № 2, 1992) было з прыхільнай цікавасцю сустрэтае крытыкай, а мабыць жа, і чытачамі. Здзяйсняецца даўняя мара пісьменніка — раман ідзе да чытача на Баціжаўшчыне. Кастусь Акула спадзяецца і на другі выхад у свет ягонай выдадзенай у Таронта трылогіі «Гараватка» («Дзярлівая птушка», 1965; «Закрываўленае сонца», 1974; «Беларусы, вас чакае зямля», 1981), чый галоўны герой Янук Бахмач праходзіць шлях ад пастушка з заходнебеларускай вёскі, які пасвіў статак у асадніка, да ўдзельніка Другога Усебеларускага кангрэса ў 1944 годзе ў Менску.
Як і ў іншых творах К. Акулы, у мастацкай тканіне «Гараваткі» моцна адчуваецца досвед асабістых перажыванняў. Другая кніга трылогіі ўспрымаецца важкім даробкам у літаратуру, што створана аб прыходзе Саветаў у Заходнюю Беларусь. Пагатоў, Акула, у адрозненне ад аўтараў, якія пісалі на гэтую тэму ў нас, у выяўленні сваіх поглядаў і ацэнак не быў скаваны ніякімі ідэалагічнымі догмамі і цэнзурнымі перашкодамі. Ну хто б у Беларусі ў 70-я гады мог без замілаванасці і захаплення, а зусім з інакшымі пачуццямі напісаць (і, галоўнае, надрукаваць), скажам,
сцэну вясковага сходу, на якім бальшавіцкі агітатар з усёй езуіцкай спрытнасцю чмурыць сялянскія галовы малюнкамі шчаслівага ды справядлівага жыцця ў краіне, «где так вольно дышнт человек».
«— Таварыш камісар, вы от сказалі, што дадуць зямлю панскую тым, каторыя ні маюць зямлі саўсім ці мала яе маюць. Ну а як будзіць у нас з тымі, каторыя многа зямлі маюць?..
— Кожны палучыць зямлі столькі, колькі зможа апрацаваць.
— А ці праўда гэта, што ў калхозах жывуць людзі так добра, як байцы нам расказваюць?
— Гэта што байцы вам расказваюць, усё дакладна й правільна. Ды вы ж памяркуйце самі: усе сяляне нашага неаб’ятнага Савецкага Саюза цяпер у калгасах. Іх ніхто не прымушаў і прымушаць не мог. Ды як жа? Вам ужо вядома, што ў Савецкім Саюзе няма эксплуататараў і эксплуаціраваных, ды і ўладарамі самой дзяржавы ёсць не хто другі, а рабочыя й сяляне. Выбраныя народам дэпутаты кіруюць дзяржавай. 3 гэтага паўстае пытанне: ці ж яны, як і наогул усе людзі, маючы ўладу ў сваіх руках, будуць самі сабе шкоду рабіць?»
У трылогіі ёсць адзін асаблівы вобраз — самой Гараваткі, узвышша, што ляжала паміж хутарамі «як бохан хлеба», трымаючы на сваіх плячах празваны Архіпам дуб-волат, аб грудзі якога «разбіваліся вятры і непагадзі цэлых стагоддзяў», які «помніў Баторага й Івана Грознага, сачыў за шведамі й Напалеонам», чуў галасы беларускіх інсургентаў трох нацыянальна-вызваленчых паўстанняў супроць царызму. У маляўніча-пластычным апісанні Гараваткі высвечваецца яшчэ адна адметнасць творчасці К. Акулы — яго пільная ўвага да мінуўшчыны, гістарызм позірку. Пісьменнік перакананы, што без гістарычнае памяці і самасвядомасці народ будзе асуджаны на лёс бязмоўнага дрымотнага насельніцтва, што пакорліва ўспрьіме любыя, нават самыя злачынныя сацыяльныя эксперыменты.
Адчуваючы гэтую глыбінную повязь часоў, Кастусь Акула шукае і знаходзіць у далёкай і нядаўняй мінуўшчыне нечаканыя, але пераканаўчыя аналогіі. Напрыклад, паміж паленнем Скарынавых выданняў у Маскве па загадзе свецкіх і духоўных уладароў у сярэдзіне XVI стагоддзя і знішчэннем бальшавіцкімі каланізатарамі тысячаў беларускіх кніг у 1935-м. У мастацкіх творах і публіцыстычных нарысах пісьменніка зноў і зноў узнікаюць імёны і вобразы ганарлівай Рагнеды і ахвярнай Еўфрасінні, яшчэ аднаго палачаніна — сейбіта друкаванага слова Францішка Скарыны і сейбіта «мужыцкае праўды» Кастуся Каліноўскага. Ягоныя, легендарнага Яські-гаспадара з-пад Вільні, словы — «Ваюй, народзе, за свае правы!» — цёзка паўстанцкага камандзіра абраў дэвізам сваёй газеты «Зважай».
Апошні па часе напісання і выхаду ў свет раман К. Акулы «За волю» (Таронта, 1991) —твор завострана публіцыстычны. Мяркуючы па прэсе, ён ужо дастаткова ўважліва прачытаны пра-
14
фесійнай крытыкай і ўведзены ў наш літаратурны кантэкст. Дадамо, што знайшоў, здаецца, свайго перакладчыка і першы і пакуль адзіны ангельскамоўны раман пісьменніка «Tomorrow is Yesterday» («Заўтра — гэта Учора»), дзе нямецкія фашысты і расейскія бальшавікі паказаныя аднолькава небяспечнымі ворагамі Беларусі.
Сустрэча з роднай зямлёй, здаецца, прыкметна дадала спадару Кастусю жыццёвых і творчых сіл. Ён, як заўсёды востра, піша ў «Зважай» (трэба спадзявацца, што ідзе праца і над новай кнігай), уважліва сочыць за навінкамі нашага прыгожага пісьменства і наогул за друкам (у Таронта гэта не так ужо і проста), ахвяруе грошы на беларускія выданні...
Далёкія берагі робяцца бліжэйшымі. У поліфаніі нашае літаратуры пачынае гучаць і адметны голас Кастуся Акулы.
У лад зімі р А рлоў
ЧАСТКА
ЎВОДНАЯ	
Гітлераўская акупацыя Беларусі ў 1941 —1944 гадах
Паколькі апісаныя намі падзеі ў балыйыні сваёй адбываюцца па-за межамі Беларусі, неабходна дзеля ўводзінаў малапаінфармаванага чытача кінуць вокам на тое, што адбывалася на беларускіх землях пад час гітлераўскае акупацыі. Загадзя засцерагаемся, што характарыстыка таго багатага гістарычнага часу скупая й некамплетная, але дастатковая дзеля таго, каб знайсці ключ да зразумення шмат чаго, апісанага ў самой кнізе.
АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ ПАДЗЕЛ
3 часткі, акупаванае немцамі ў 1941 годзе, быў створаны г. зв. генеральны камісарыят Беларусі з цэнтрам у Менску. Ён быў падзелены на «гэбіты» (акругі), а гэтыя ў сваю чаргу — на паветы й воласці. Нямецкі генеральны камісар у Менску меў у кожнай акрузе для свае дапамогі гэбітскамісара. Адміністрацыйныя нізы ў большай меры былі ў руках беларусаў, вярхі — у руках немцаў.
Вялікія прасторы Беларусі з кампактнай масай беларускага насельніцтва не былі ўлучаны ў генеральны камісарыят Беларусі. Гэтак Вільня з вялікімі абшарамі Віленшчыны ўвайшла ў камісарыят Летувы, Беласточчына была далучана да Усходняй Прусіі; частка беларускай Берасцейшчыны й Піншчыны апынулася ў камісарыяце Украіны; пытанне Браншчыны й Смаленшчыны было неразвязанае, таму што яны былі ў засягу прыфрантавога пасу; сумежныя ж з Латвіяй прасторы трапілі ў камісарыят Латвіі.
ШКОЛЬНІЦТВА
Гітлераўскія акупанты дазволілі толькі пачатковае й сярэдняе школьніцтва, з вялікімі абмежаваннямі апошняга ў ліку. Прагімназіі й прафесійныя сярэднія школы існавалі ў акруговых гарадах. Насуперак сцверджанням некаторых непрыязных беларусам чужынцаў, у школах не было дыскрымінацыі нацыянальных мян-
шыняў. Для запаўнення недахопу настаўнікаў у акруговых гарадах былі арганізаваныя шасцімесячныя настаўніцкія курсы. Нягледзячы на кароткі час, прадукт выходзіў добры. Беларуская патрыятычная моладзь намагалася выкарыстаць час і скупыя магчымасці для падняцця народнае асветы й усеагульнага нацыянальнага ўсведамлення. Немцы праз сваіх акруговых школьных інспектараў і іхніх памочнікаў пільна сачылі за працэсам навучання й дбалі, каб беларускае маладое пакаленне ўзгадоўвалася ў духу прыязні, калі не адданасці, да г. зв. вялікай Нямеччыны й гітлераўскай «новай Еўропы».
Але дарма. Іхнія намаганні нейтралізаваліся вялікай патрыятычнай ахвярнасцю і адданасцю Бацькаўшчыне настаўніцкага элементу. Беларускі вучань, пачуўшы праўду аб мінуўшчыне свайго краю, вывучыўшы родную мову ды ацаніўшы ейную раўнавартасць з чужымі мовамі, пазнаючы родныя песні, гісторыю й культуру, фармаваўся як самастойны, поўнасцю вартасны чалавек. Ад поўнай нацыянальнай свядомасці й пачуцця сваёй вартасці да палітычна незалежніцкіх імкненняў і змагання за іх застаўся ўсяго адзін крок. Трэба было адно паставіць кропку над «і», а яе найчасцей і ставілі самі гітлераўскія акупанты, толькі ўжо не ў школьных класах, але там, дзе зброяй і агнём безаглядна вынішчалі часткі акупаванае Беларусі. Гэтак нарадзіліся свядомыя змагары за лепшую долю паняволенага народа.
Бальшавікі добра разумелі небяспеку беларускага, нацыянальнага духам школьніцтва, а таму рукамі сваіх партызанаў, асабліва ў лясных мясцінах Беларусі, палілі школы, ліквідоўвалі настаўнікаў. Тое ж рабілі й палякі, асабліва ў тых мясцовасцях Лідчыны й Наваградчыны, дзе дзейнічалі іхнія партызанскія аддзелы.
АРГАНІЗАЦЫІ
3 арганізацыяў немцы дазволілі адно на ўтварэнне «Беларускае Самапомачы», якая скарэй была гаспадарскай інстытуцыяй з заданнем дапамогі пацярпеўшым у вайне, ды Саюза Беларускае Моладзі. Апошні, насуперак абмежаванням і пільнаму нагляду з боку акупанта, зрабіў вельмі шмат для пашырэння нацыянальнага руху. Тое, чаго не змагла даць моладзі беларуская школа, дапоўніваў СБМ. Тут моладзь вучылася арганізаванага супольнага жыцця, працы, спорту, загартоўвалася, высока несла белчырвона-белы штандар беларускага патрыятызму.
Дарма, што немцы бачылі ў СБМ рэзервуар, з якога стараліся чэрпаць нявольнікаў для працы ў Нямеччыне. Нацыянальнае ўз-
гадаванне юнакоў і юначак прынесла свае плёны — вытварылася традыцыя масавага руху моладзі, салідарнасці, адданасці паняволенай Бацькаўшчыне. Колішнія сябры й сяброўкі Саюза Беларускае Моладзі пасля апынуліся ў народнай антыбальшавіцкай партызанцы, а іншыя, ужо на эміграцыі, узяліся за працу ў шэрагах беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.
КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ, ВЫДАВЕЦТВА, ПРЭСА
Найбольш пільна сачылі гітлераўскія акупанты за беларускай прэсай і праявамі культурнага жыцця. У генеральным камісарыяце Беларусі не было ніводнай штодзённай беларускай газеты, акрамя пары паўтыднёвых. Нямецкіх жа штодзённых газет было некалькі. Беларускія газеты вельмі скупыя былі зместам і абыймом, нерэгулярна й спознена траплялі ў правінцыю. Увесь матэрыял падлягаў пільнай цэнзуры. 3 кніжак амаль нічога не выдавалася. У школах не хапала падручнікаў, у бібліятэках — твораў беларускае нацыянальнае літаратуры.
Падобна выглядала й сітуацыя на тэатральнай ніве. Калі дзе што ўдалося беларусам зрабіць у галінах прэсы, тэатра ці выдавецтва, дык толькі дзякуючы бязмежнай ахвярнасці паўгалодных і вечна сочаных органамі цэнзуры й бяспекі культурных працаўнікоў, якім даводзілася ледзь не фізічна вырываць з зубоў акупанта сродкі на існаванне й працу.
ГІТЛЕРАЎСКАЯ ПАЛІТЫКА ВЫНІШЧЭННЯ
Й ДАПАМОЖНЫЯ АКУПАНТЫ БЕЛАРУСІ
Гітлер распачаў вайну дзеля здабыцця «лебэнсраўму»*. Пасля акупацыі Беларусі ён пачаў не толькі безаглядную эканамічную эксплуатацыю земляў і прыродных багаццяў яе, але праводзіў рэгулярнае й сістэматычнае вынішчэнне карэннага насельніцтва.