Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

Змагарныя дарогі

Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
158.06 МБ
ды адбіранне дакументаў, без якіх нідзе нельга паказацца, каб не быць палічаным за партызана.
Я чуў пазней пра некалькі такіх мітынгаў, але на самым першым у нашых ваколіцах (мястэчка Галубічы) давялося быць і самому ды ў выніку стацца «добровольцамм русской армян».
Цікава выглядала потым, на другі дзень, падарожжа з «мабілізацыйнага пункта» ў галоўную «ставку» ў Лужках. Падобнага спектакля не давялося мне потым пабачыць нідзе й ніколі.
Перадусім шматлікія «добраахвотнікі» змаглі пры дапамозе самагону й закускі пазбыцца гонару быць «русскнмн воннамн» — выкупіліся. Гэтага выкупу хапіла, каб радыёнаўцы ўпалі ў ваяўнічы настрой. Праз усю дарогу трашчэлі скарастрэлы й кулямёты, час ад часу рваліся гранаты. Усё гэта дзеля таго, каб партызаны чулі, хто гэта едзе, ды нават не пробавалі падысці блізка. Як цяпер бачу — уехалі ў мястэчка Пліса. Пераязджаем цераз мост, а тут адзін лейтэнант ба-бах гранату ў рэчку ды аж заходзіцца ад смеху, усё паўтараючы: «Вот здорово!..»
Трэба сказаць, што мабілізаваным беларусам наогул не доўга давялося быць у гэтай бандзе... Амаль усім удалося потым вярнуцца дадому. А сталася гэта так. Пад восень 1943 года Радыёнаў праводзіў «аперацыі» дзесьці ў раёне Докшыц і Бягомля. Гэтыя «аперацыі» закончыліся неспадзяваным для немцаў, але даўно прадказаным мясцовым жыхарствам вынікам: Радыёнаў са сваёй «арміяй» перайшоў на бок партызанаў. Каб жа давесці сваю адданасць савецкай радзіме й часова здраджанаму «вождю» — напаў на нямецкі гарнізон на станцыі Каралеўшчына й знішчыў яго. Гэта яму лёгка ўдалося, бо калі прыбыў у Каралеўшчыну, немцы яшчэ зусім не ведалі аб паразуменні з партызанамі.
Пасля гэтага радыёнаўцы, баючыся помсты немцаў, глыбока зашыліся ў лясы й балоты ў вярхоўі Бярэзіны. 3 гэтай змены фронту нашы людзі й скарысталі ды паўцякалі дамоў. Немцы, зразумела, нічога да іх не мелі, бо чуліся цяпер самі вінаватымі, што раней дазвалялі, а, прынамсі, удавалі, што не бачылі ні радыёнаўскіх «мабілізацыяў», ні ягоных ганебных учынкаў».
Да прыведзеных успамінаў Галубіцкага варта дадаць, што нямецкім гарнізонам станцыі Каралеўшчына, якую радыёнаўцы часткова знішчылі й абрабавалі 17 жніўня 1943 года, былі чыгуначныя працаўнікі арганізацыі Тодта, людзі ў сваёй бальшыні старыя й небаяздольныя. Найбольш пацярпела не толькі ў Каралеўшчыне, але ў прыдарожных вёсках і ў Докшыцах — на паваротным шляху Радыёнава да ранейшага «бацькі» — якраз карэннае, ні ў чым не вінаватае беларускае насельніцтва.
Дывізія Камінскага, што аперавала на Случчыне, Бабруйшчыне
й аднаго часу заглянула аж на поўнач ад Менска, зусім не рознілася ад групы Радыёнава. На сваім шляху, пераважна ў лясных мясцовасцях, вынішчала ўсё і ўсіх без разбору. Старыя, жанчыны ці дзеці — ніхто не быў выняткам зверскага й бязвіннага кровапраліцця. Гэтыя ваякі, быццам тыя цыганы, валачыліся па Беларусі, пакідаючы ў сваім хвасце стогны й пракляцці нявінных ахвяраў, папялішчы й пустэчу...
На Аршаншчыне й Віцебшчыне лютавала вайсковая група, складзеная з ленінградцаў, былых палонных з Чырвонае Арміі. Было іх больш дзвюх тысяч. Гэтыя спецы смерці й знішчэння, ніколі ненасытныя крывёй і мукамі безабаронных людзей, практыкавалі ў «акцыях» самыя жахлівыя метады бальшавіцкіх людаедаў — Дзяржынскага, Ягоды, Яжова й Берыі. He толькі Іван Грозны й Чынгісхан, але сам нячысцік Люцыпар мог бы шмат чаму ў іх навучыцца. (...)
Ніякая доза казённае партыйнае прапаганды не зможа залячыць крывавых ранаў, зробленых на целе беларускага народа Камінскім, Радыёнавым ды іншымі валацугамі. Побач з няслаўным Іванам Грозным, Пятром Першым, Мураўёвым-Вешальнікам і Сталіным назаўсёды застануцца ў беларускай народнай памяці праклятыя імёны катаў-людаедаў, што служылі маскоўскаму й берлінскаму тыранам пад час другое сусветнае вайны.
Латышы
Беларусы з усходніх, зрабаваных расейцамі пасля першае сусветнае вайны тэрыторыяў нашай Бацькаўшчыны захавалі яшчэ ў памяці няслаўныя імёны карных латышскіх стралецкіх аддзелаў*, што выдатна выявілі сябе бізуном маскоўскіх акупантаў, бязлітасна душачы сялянскія супрацьбальшавіцкія паўстанні.
Пад час другое сусветнае вайны латышы не менш удала вызначыліся як найміты другога зненавіджанага акупанта Беларусі. Вельмі трапна, але зусім скупа й мімаходам успамінае ў сваіх нарысах пра іхнія злачынствы ў сумежным з Латвіяй беларускім раёне Юрка Віцьбіч:
«Шмат чаго гаротнага бачыла Асвея ў мінулым, але найбольшага ліха дазналася яна й ейная ваколічнасць у часе другое сусветнае вайны. Здаўна латышскія нацыяналы, акупаваўшы спярша з дапамогаю кайзераўскага генерала графа Рудыгера фон дэр Гольца Дзвінскі, Рэжыцкі й Люцынскі паветы Віцебшчыны,
у якіх большасць насельніцтва складалі беларусы, марылі аб далейшым прасоўванні на ўсход. Таму, калі нямецкія нацы загадалі латышскім нацы ліквідазаць партызанаў у Асвейшчыне, дык лютасць гэтых гайдукоў у дачыненні да мірнага насельніцтва здзівіла нават іхніх паноў. Латышская дывізія СС ператварыла ўвесь раён у пустэльню, спаліўшы жыўцом у зачыненых хатах больш за 15 тысяч старых, жанчын і дзяцей. Гэтыя фашыстоўскія найміты -— кроў ад крыві і плоць ад плоці бальшавіцкіх наймітаў — латышскіх стралкоў, што раздушылі ці мала супрацьбальшавіцкіх паўстанняў на Беларусі, нагадваюць нам у сувязі з Асвеяй толькі татараў часоў Батыя».
Але не ў адным беларускім раёне выявілі латышы ў 1941 — 1944 гадах сваю адданасць гітлераўскім спецам злачынаў. Толькі нямыя сцены менскага універсітэцкага гарадка, замененага ў часе вайны на гестапаўскую катоўню, ды склепы менскае вязніцы змаглі б пасведчыць аб бязмежньім садызме латышскага аддзела СД, што ў адной групе з бальшавіцкімі агентамі душыў найлепшых патрыётаў беларускага народа. Калі сёння, прыгадваючы злачыны гэтых вылюдкаў, даводзіцца шкадаваць, што няма жывых сведкаў апошніх хвілін жыцця вялікага мучаніка — ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, то ў канчатковым падсумаванні якая ж нам з таго пацеха, што ахвярная кроў беларускіх патрыётаў мяшалася ў адным рэчышчы са здрадніцкай йрывёй слугаў Сталіна?
Летувісы
Летувіскія збройныя аддзелы, такія ж паводле свайго прызначання карныя, як і раней прыгаданыя з іншых нацыянальнасцяў, у найбольшай меры выявілі сябе па суседству з домам, значыцца, перадусім у акупаванай з ласкі самых жа галоўных акупантаў Вільні й прылеглых раёнах Віленшчыны. Ясна, што летувісы, згодна з загадамі сапраўдных гаспадароў, пад час выканання «службова-патрыятычных» абавязкаў чуліся гаспадарамі і ў іншых месцах Беларусі, улічваючы не толькі тыя тэрыторыі, якія сёння некаторыя летувісы нават у эміграцыі сквапліва ўлучаюць (мусіць, ці не на аснове іхняе «праўды» аб гістарычнай мінуўшчыне Летувы) у межы сваёй дзяржавы.
Украінцы
Калі не лічыць надта ж ужо далёкую, самую, можна сказаць, сівую і першапачатную гістарычную мінуўшчыну, калі беларускія князі, не могучы мірна ўстанавіць межаў з украінскімі княствамі,
загадвалі сваім воям шпурляць пікамі й адбівацца шчытамі ці то ў абароне, ці ў наступе, Бог так наканаваў, што на працягу доўгіх стагоддзяў беларускі вязень і нявольнік бразджэў ланцугамі побач зняволенага ўкраінца. He дзіва тады, што назоўнік «брат» у вуснах беларуса здабыў сабе вельмі пачэснае месца побач з назоўнікам «украінец», калі беларус так ці йнакш дзе-небудзь жадае падкрэсліць даўно існуючую й больш нават чым традыцыйную ўжо прыязнь між двума народамі. Так жа сама й з такою ж дозай людской шчырасці наш нацыянальна свядомы сусед з поўдня памінае, падкрэсліваючы сваю прыязнь, жыхара з-пад Нёмна, Дзвіны, Дняпра ці Сожа.
Калі ж аўтару гэтых радкоў даводзіцца цяпер у лік тых, што так бязлітасна й без найменшага зразумення зусім слепа рвалі кускамі цела нашага народа, улучыць і ўкраінскіх злачынцаў, дык не таму, каб, успамінаючы гэты гістарычны факт, зменшыць сярод нашых родзічаў ці сярод украінцаў разуменне вялікае вартасці акропленага ахвярнаю крывёю вялікага капіталу супольнага змагання з супольнымі ворагамі ў мінуласці. Непараўнальна больш добрага, чым благога, вяжа беларусаў з украінцамі й наадварот. Толькі жыхар Месяца мог бы даводзіць адваротнае.
Адылі* калі беларус з ваколіцаў Вялікіх Лукаў, Меншчыны ці якога іншага раёна Беларусі ўспамінае, што ўкраінскія паліцыйныя аддзелы дарылі нашае няшчаснае сельскае насельніцтва не зразуменнем і прыязню, а агнём і кулямётным свінцом ды ў акцыях не рабілі розніцы між сталінскімі злачынцамі й нявіннымі жыхарамі, дык у імя гістарычнае праўды ці хаця б мінімальнае аб’ектыўнасці гэтага аніяк нельга тут прамаўчаць.
Няма сумлеву, што разбуральнікі старой (але гучна ахрысціўшыя сябе ўжо будаўнікамі «новай») Еўропы, фашыстоўскія злачынцы з Берліна, нават у ранні час вайны маглі мець дваякія думкі адносна магутнасці свайго мілітарнага патэнцыялу. Чаму ж тады было ім не праводзіць у жыццё ўжо так уцёрты й выгадны ды выпрактыкаваны прынцып забіцця адным стрэлам двух зайцаў?
Гітлераўцы добра ведалі, што акцыі ўкраінскіх паліцыйных аддзелаў у Беларусі падважвалі й разбуралі вялікі манумент адвечнай дружбы між суседнімі народамі. Ім трэба была грызня, братабойства, супольная і ўсеагульная разня й нянавісць, каб зняможаныя ў супольным кровапраліцці, спакораныя, звязаныя ланцугамі няволі, маглі быць запрэжаныя гэтыя народы ў мулкае ўдушлівае ярмо тэўтонскага Малоха. А ў той гарачы час заменены ўкраінцам на пазафрантавой службе жаўнер гітлераўскага райха мог заткнуць ці адну шчыліну на асноўным Усходнім фронце?
Вугорцы
Вугорскія карныя аддзелы, што, згодна з апавяданнямі вачавідцаў, не толькі не ўступалі, але часта сваёй прымітыўнай лютасцю і безагляднасцю перавышалі шмат іншых чужых карных аддзелаў, даліся ў знакі найбольш насельніцтву Случчыны й Мазыршчыны.
БЕЛАРУСКІЯ ЗБРОЙНЫЯ АДДЗЕЛЫ
Дапаможная паліцыя
Беларускі народ калі гаварыў аб паліцыі, то з асаблівым нясмакам, з агідаю вымаўляў слова «чорная» (ад чорнай паліцыйнай вопр.аткі). Пад «чорнай» разумеў не толькі колер вопраткі, але ўсё самае, можна сказаць, нячыстае, здрадніцкае, фальшывае, чужое, варожае. Чаму ж так сталася?
Улетку 1941 года нямецкая армія здабыла такую бліскучую перамогу над бальшавікамі, што атрымала амаль поўны пераварот у галаве. Гітлераўцам здалося, што няма на Усходзе такой сілы, якая магла б іх перамагчы, а таму, ясна, можна зусім не лічыцца й з жыхарствам занятых земляў. Для акупацыі Беларусі была пакліканая паліцыя, адылі яе было замала. Нямецкія паліцыйныя каменданты «гэбітаў» (акругаў) пачалі набор у гэтак званую дапаможную паліцыю з мясцовага жыхарства. Рабілі яны гэта на прынцыпе добраахвотнага найму й на сваю руку, без ніякага паразумення ці то з мясцовымі арганізацыямі, ці аўтарытэтнымі асобамі з беларускага актыву.