Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

Змагарныя дарогі

Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
158.06 МБ
Камандуючым Беларускае Краёвае Абароны быў вызначаны маёр Кушаль, а начальнікам штаба — капітан Віталі Мікула. Абодва распрацавалі мабілізацыйны план, і 10 сакавіка 1944 года была абвешчана мабілізацыя. Было зарганізавана 44 батальёны пяхоты й адзін сапёрны. Аблічана было, што агулам у вайсковых шэрагах апынулася каля 50 тысяч рэкрутаў. Кожны батальён быў самастойны, й хаця камандзірамі былі беларусы, яны падлягалі загадам нямецкіх уладаў. Немцы нідзе не дазволілі стварыць большую за батальён беларускую вайсковую адзінку.
3 пяцідзесяці тысяч арганізаваных людзей можна было б утварыць корпус, што быў бы вельмі паважнай ваеннай сілай. Адылі немцы на гэта не дазволілі, не давяраючы беларусам, і трымалі раздробленае войска пад сваім пільным наглядам. Беларуская Краёвая Абарона разам з ейным беларускім штабам бьіла падпарадкаваная нямецкаму генерал-камісару Беларусі фон Готбергу.
Усе загады, пасыланыя беларускім штабам у батальёны, мусілі праходзіць праз нямецкі штаб Готберга. Такая залежнасць беларускіх камандзіраў ад немцаў не дала ім магчымасці выяўляць свае србскае ініцыятывы.
Афіцэрскі склад Беларускае Краёвае Абароны з гледзішча фаховых* ведаў быў наогул слабы. Бальшыня людзей трапіла ў
* Прафесійных.
афіцэрскія шэрагі з падафіцэраў і атрымала рангі праз штаб БКА ад прэзідэнта Беларускае цэнтральнае рады. Многа новаменаваных афіцэраў выявілі добрыя камандзірскія здольнасці і, калі б былі магчымасці, маглі б згуляць вялікую ролю ў беларускіх збройных сілах. Магчымасці былі абмежаваныя цесным нямецкім кантролем.
У чэрвені 1944 года ў Менск была пакліканая моладзь з сярэдняй асветай на першую школу камандзіраў Беларускае Краёвае Абароны. На гэтую моладзь. нацыянальна добра ўзгадаваную ў беларускіх школах, наскрозь патрыятычную, штаб БКА ўскладаў вялікія надзеі. Апошнім не суджана было збыцца. Змабілізаваныя сілы БКА і школа камандзіраў былі змеценыя з беларускае зямлі наступаючымі з усходу бальшавіцкімі арміямі.
Маса пакліканых, не бачачы ніякае будучыні побач адступаючых гітлераўскіх акупантаў, выбрала сцяжыны да сваіх хатаў, хоцькі-няхоцькі запрагаючыся ў бальшавіцкае ярмо. Большасць з іх хутка пасля прыходу бальшавікоў была змабілізаваная ў Чырвоную Армію і нявышкаленая, апынуўшыся на перадавых пазіцыях, каб «адкупіць свае грахі», страціла жыццё. Іншыя ж лічылі больш мэтазгодным выбраць дарогу на захад. Характэрна, што ў ліку апошніх апынулася ці не бальшыня самага перадавога, нацыянальна-патрыятычнага як грамадскага, так і вайсковага актыву з Беларусі.
БЕЛАРУСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАДА
Й РАДАСЛАЎ АСТРОЎСКІ
«Кладуцца падваліны»,— пісаў у менскай «Беларускай Газэце» ўвосень 1943 года ейны рэдактар Уладыслаў Казлоўскі з нагоды паклікання Беларускае цэнтральнае рады. Уладыслаў Казлоўскі загінуў ад кулі бальшавіцкіх агентаў у Менску, дарма што быў беларускім патрыётам, а не прыслужнікам акупантаў. Пішучы аб «падвалінах» і маючы наўвеце Беларускую цэнтральную раду, Казлоўскі разумеў будову беларускага самастойнага нацыянальнага жыцця. Загаловак перадавіцы быў няўдалым, бо падвалінамі беларускага нацыянальнага самастойнага жыцця (калі пад гітлераўскай акупацыяй наогул можна было гаварыць аб нейкай самастойнасці) можна й трэба бьіло лічыць хутчэй беларускае школьніцтва, арганізацыю моладзі, а найбольш той нацыянальнапатрыятычны элемент, які ахвярна вырываў з рук акупанта дзе што ўдалося ды як мага стараўся ратаваць народныя інтарэсы, абараняць народ перад пагрозаю вынішчэння.
Беларуская цэнтральная рада была пакліканая акупантамі дзеля кантролю ўсяго беларускага жыцця, дзеля каардынацыі працы нямецкіх акупацыйных уладаў з беларускімі цывільнымі й вайсковымі дзейнікамі.
Мала хто з беларусаў лічыў БЦР за нейкі ўрад. Гэткім яна й не была. Скарэй лічылі яе экспазытурай* акупанта. Тое ж прыблізна адносіцца й да гэтак званага Другога Усебеларускага кангрэса, скліканага ў канцы чэрвеня 1944 года ў Менску для выяўлення «народнае волі», як сёння яшчэ намагаюцца цвердзіць некаторыя прыхільнікі рэштак таго, створанага акупантам цела. «Делегаты» на з’езд былі вызначаныя валаснымі й раённымі ўправамі, ехалі ў Менск па назначэнню, а не па выбару людзей. Смешна было б гаварыць там аб нейкай дэмакратыі, хаця трэба прызнаць, што на гэты з’езд, гучна званы «кангрэсам», з’ехалася была маса самай перадавой, адданай інтарэсам народа, нацыянальнай працоўнай інтэлігенцыі.
У статуце Беларускай цэнтральнай рады было сказана, што прэзідэнт БЦР назначаецца й звальняецца генеральным камісарам Беларусі. Беларускі народ тут не меў аніякага слова. Трэба з усёй аб'ектыўнасцю моцна падкрэсліць, што некаторыя рэферэнтуры БЦР былі абсаджаны людзьмі, якія ўсім сэрцам былі адданыя інтарэсам паняволенага народа, а не акупанта. Адылі нельга гэтага сказаць адносна ўсіх чысценька, асабліва ж самога прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага.
Аб асобе Астроўскага шмат пісалася й гаварылася, дый шмат яшчэ пройдзе часу, пакуль будзе сказана апошняе слова. Асабліва сёння, калі чалавек жыве, людзі падыходзяць да ацэнкі яго з рознымі тэндэнцыямі. Свежыя ў памяці падзеі перашкаджаюць у ладнай меры аддзяліць зерне ад мякіны, вызначыць з пэўнай аб’ектыўнасцю добрае й благое. Можна дыскутаваць над тым, ці — калі б беларускі народ пасля другой сусветнай вайны здабыў незалежнасць,— пасадзіў бы ён Радаслава Астроўскага на лаву злачынцаў і судзіў бы яго, ці не. Людзі вяжуцца з падзеямі, а мера цярпенняў, прынесеных беларускаму народу пад час апошняе вайны, такая вялікая і ўсёпаглынаючая, што яна ў ладнай ступені яшчэ сёння ўплывае на ацэнку тых ці іншых людзей, звязаных з перыядам таго жахлівага адрэзка гісторыі.
Сёння цяжка яшчэ вызначыць Радаславу Астроўскаму адпаведнае месца ў галерэі людзей, што мітусіліся ці працавалі пры адміністрацыйным апараце ў Беларусі ў часе гітлераўскай акупацыі. Хвалі бурлівых часоў разам з добрым выкідаюць на паверхню
Прадстаўніцтвам.
і рознае шумавінне. Усё яно бывае так змяшанае і неўпарадкаванае, што, зблізу гледзячы, нельга адрозніць нават, ці добрае прыліпла да благога й цягне яго за сабою, ці наадварот. Толькі з адлегласці часу, зважыўшы ўсе рухаючыя сілы, плыні ды розныя матывы заангажаваных людзей, можна так-сяк падсартаваць, вызначыць, ацаніць, паставіць на належнае месца.
Гаворачы аб Радаславе Астроўскім, адно можна сцвердзіць з абсалютнай пэўнасцю: памыляюцца тыя, што, ацэньваючы яго, кідаюцца ў крайнасці — ці то прыдзяляючы зусім да здраднікаў і народных злачынцаў, ці, з другога боку,— залічаючы да палымяных, адданых народу ахвярных патрыётаў ды разумных палітыкаў. Абедзве ацэнкі — памылковыя. Трэба меркаваць, што калі ў 1941 годзе Астроўскі прыехаў у Менск, а пасля накіраваўся ў Смаленск, каб быць бліжэй Масквы, дзе хацеў быць пасля гітлераўскае акупацыі яе камісарам, ён кіраваўся вылучна сваёй амбіцыяй. Зноў жа, калі ў 1943 годзе Астроўскі стаў прэзідэнтам БЦР, дык і тут хутчэй за ўсё галоўным рухавіком такога кроку былі жаданні аўтарытэту, нейкай матэрыялыіай карысці, чымся шляхотныя матывы служэння паняволенаму народу.
Надта ж добра вядома, як немцы абыходзіліся з перадавымі патрыётамі. Накіроўвалі іх шляхам ксяндза Гадлеўскага й выканчвалі ў склепах вязніцаў. Быў бы Астроўскі вызначным патрыётам, чалавекам поўнага нацыянальнага й асабістага гонару, беззаганнае маралі, не быў бы ён прэзідэнтам БЦР. Немцы не хацелі бачыць на гэтым становішчы асобы дамінуючай, аўтарытэтнай, перад народам заслужанай і яму поўнасцю адданай. 1м патрэбна было калі нешта не зусім маральна нізкае, дык, прынамсі, цьмянае, але разам з тым і здольнае выклікаць пэўны давер, пашану сярод беларусаў. Астроўскі адпавядаў гэтым вымаганням.
Прасачыўшы жыццёвую дзейнасць Радаслава Астроўскага, можна прыдзяліць яго да апартуністаў, а мо нават і да апаратчыкаў, хаця не зусім у такім разуменні апошняга тэрміну, якое прыдаюць яму бальшавікі, з сістэмы якіх, здаецца, гэты тэрмін і выводзіцца. Вось жа. калі залічыць прэзідэнта БЦР да апаратчыкаў, то тут адразу ж трэба й дадаць, што будучы прыладай нейкага апарату (звычайна чужога, акупацыйнага), Астроўскі заўсёды намагаўся мець у гэтым вялікім апараце свой малы апарацік, да пэўнай меры аўтаномны. Тут ён любіў быць поўным гаспадаром, нават з эрзацам нейкага дутага аўтарытэту, са сваёй вялікай шьільдай. Гэтае жаданне аўтарытэту, штучна-эрзацнай надзьмутасці, шумна-мнагазначнага тытулу ці й не з’яўлялася ў Астроўскага галоўным стымулам да дзейнасці пад час гітлераўскае акупацыі, дый пазней ужо — на эміграцыі ў Нямеччыне. Бо чым жа
можна было б тады вытлумачыць такі палітычна самазабойчы крок Астроўскага пасля вайны ца эміграцыі, калі з музея абняслаўленых палітычных рэліквіяў выцягнуў ён на паверхню бурлівага эміграцыйнага палітычнага жыцця палітычны труп — БЦР і стараўся яго ўваскрасіць? Хіба ж мог такое зрабіць палітык з рацыянальным мысленнем?
Асмельваемся цвердзіць, што калі б былы прэзідэнт БЦР, пасля разгрому гітлераўскае Нямеччыны, не выцягнуў на дзённае святло нефартуннага мерцвяка — БЦР, то шматлікія беларусы паміналі б яго добрым словам. He трэба забывацца, што прэзідэнт-БЦР у часе гітлераўскае акупацыі Беларусі меў вялікія магчымасці рабіць добрае й благое, і тут трэба аддаць праўдзе справядлівасць: ён зрабіў нашмат больш першага, чымся апошняга.
Нават сёння й нават ягоныя палітычныя праціўнікі з поўнай шчырасцю цвердзяць, што Астроўскі як прэзідэнт БЦР пад час гітлераўскае акупацыі Беларусі стаяў на вышыні свайго задання. Пад заданнем, ясна, разумеецца выкарыстоўванне пазіцыі прэзідэкта БЦР для абароны інтарэсаў і рэпрэзентацыі беларускага народа. У Астроўскага гэта дзейнасць выявілася перадусім у намаганнях стрымаць азвярэлае вынішчэнне немцамі беларускіх вёсак і насельніцтва. Гэтак ён часта дакучаў ген.-камісару фон Готбергу, каб хутчэй арганізаваць беларускія збройныя сілы. Калі ж была праведзена мабілізацыя ў БКА, а рэкруты не мелі зброі, Астроўскі пагражаў генерал-камісару, што, калі ў хуткім часе БКА не дастане зброі, ён, Астроўскі, выдасць загад аб дэмабілізацыі. Гэта было падзейнічала на немцаў. Астроўскі аддаваў асаблівую ўвагу вайсковаму рэферату пры БЦР як у Менску, так і пасля ў Берліне. Другое ж, не менш важнае — Астроўскі не толькі не перашкаджаў, але спатураў, ды нярэдка й памагаў у працы самай перадавой і найбольш адданай інтарэсам народа беларускай інтэлігенцыі.