Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

Змагарныя дарогі

Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
158.06 МБ
Дарма, што рознае масці прыблуды-акупанты вечна знішчалі беларусаў ды не дазвалялі ім нармальна жыць, Беларусь заўсёды была густа заселенай. Гітлераўскія фашысты падышлі да пытання разрэджання гусціні беларускага насельніцтва самым радыкальным спосабам — агнём і зброяй. Ясна, што не трэба забывацца тут і аб масавых вывазах насельніцтва на нявольніцкую працу ў Нямеччыне. Вынішчэнне было ў духу часу й згоднае з ^эўтор-

* Lebensraum (ням.) — жДццёВая прастора.
скай традыцыяй. Тут памаглі ім выдатна й бальшавікі, што пакінулі ў вялікіх беларускіх лясах аператыўныя групы чэкістаў для арганізацыі чырвонае партызанкі. Пачалася пазафронтавая вайна, што каштавала беларускаму народу мільёны ахвяраў у людзях і неаблічальныя страты ў маёмасці.
Паколькі бальшавікі прымусам заганялі беларусаў у партызанку, немцы каралі «вінаватых», г. зн. вёскі й сёлы, куды заходзілі й адкуль прымусова вербавалі людзей бальшавіцкія агенты. Гэта былі найчасцей селішчы ў ваколіцах лясоў. Нямецкія рэпрэсіі нявіннага сельскага насельніцтва выклікалі помсту з боку чырвоных партызанаў, і такім чынам была пачатая ланцуговая рэакцыя. У выніку адны й другія забойцы-акупанты заставаліся амаль цэлымі, а няскончаныя пажары папялілі беларускія вёскі, й агонь жыўцом з’ядаў бездапаможныя ахвяры.
Гітлераўцы ўважалі, што нават гэткім спосабам не здолеюць дастаткова разрэдзіць насельніцтва Беларусі. Для прыспяшэння працэсу паклікалі тады даўно дый не толькі імі выпрабаванае й найбольш эфектыўнае — міжнацыянальную грызню, траўлю і ўзаемнае вынішчэнне. Але й тут ахвяра ў асноўным была тая ж самая — беларусы.
Перад тым, калі разгледзім, як палякі, расейцы й іншыя выдатна памагалі гітлераўцам у вынішчэнні беларускага народа, варта спытацца: чаму ж беларусы апынуліся на самых нізах, хоць і жылі на сваіх землях, чаму найбольш пацярпелі? Прычыны ў асноўным былі тры: сціплая колькасць беларускага нацыянальна сведамага кіраўнічага элемента, што змог бы паказаць народу дарогу й заступіцца за ягоныя правы; адсутнасць у часе прыходу гітлераўскіх акупантаў беларускіх арганізацый, якія б дзеялі свядома й планава з мэтамі народнага самазахавання; ды — і гэта, здаецца, самае найважнейшае — несвядомасць нямецкіх нізоў у пытаннях Беларусі і ейнага народа.
Варожыя беларусам элементы, што рэкрутаваліся перадусім з расейцаў і палякаў, уводзілі акупанту ў вушы, што кожны беларус — гэта камуніст. У гэтым, вядома ж, большая заслуга належыць палякам, чымся расейцам, з той простай прычыны, што апошнія самі ў найбольшай меры так ці інакш былі ў Беларусі заўсёды апораю Масквы, белай ці чырвонай. Гэтага нельга сказаць адносна палякаў, што выдатна выкарыстоўвалі гэткі козыр. У шматлікіх немцаў-акупантаў беларус і стаўся сінонімам камуніста, а значыцца, й кандыдатам на вісельню ці на расстрэл.
Варта па чарзе й больш дакладна прыгледзецца, як палякі, расейцы й іншыя чужнікі ў Беларусі сталіся зненавіджанай чумой за іхняе супрацоўніцтва з гітлераўскім акупантам і заслугі перад ім.
Палякі
Пасля акупацыі Гітлерам большае часткі Еўропы ў 1940 годзе, калі выявілася, што лідэры некаторых гаспадарстваў, як, прыкладам, Нарвегіі ці Вугоршчыны, здрадзіўшы свае народы, аддалі ўладу немцам і пайшлі з імі на супрацоўніцтва, палякі дома й на эміграцыі голасна хваліліся, што яны ёсць адзіны «народ без Квіслінга». Хоць некаторых здраднікаў польскага народа з верхавіны перадваеннае адміністрацыі і нельга было лічыць гітлераўскімі калабарантамі, усё ж беларусы, якім у часе гітлераўскае акупацыі давялося шмат выцерпець ад малых польскіх «квіслінгаў» (гаворым аб тых, што захавалі жыццё), маглі б назваць няскончаны лік імёнаў польскіх выслужнікаў фюрэра.
Першай групай з’яўляліся тыя, што масава паплылі ў дапаможную, папулярна званую чорнай, паліцыю. Атрымаўшы зброю ў рукі, яны ці не найбольшую ўвагу прысвячалі вынішчэнню беларускае нацыянальнае інтэлігенцыі й шырокіх масаў беларусаў наогул. Гэта асабліва яскрава выявілася ў самым пачатку гітлераўскае акупацыі, калі беларусы былі дэзарганізаваныя й толькі пачыналі мабілізоўваць сілы для барацьбы за асабістае й нацыянальнае існаванне.
Другой групай трэба лічыць, калі іх можна так назваць, «бабскія брыгады». Гэта былі служанкі, кухаркі, перакладчыцы, працаўніцы ва ўрадах пры нямецкай паліцыі й акруговых цывільных нямецкіх установах. Той, хто быў у гэтым часе ў Заходняй Беларусі, сачыў ды ўмеў спасцерагаць, лёгка зможа прыгадаць знаёмы тып польскае паненкі. Тып гэты, акрамя выканання дзвюх працаў — служанкі, кухаркі ці працаўніцы бюро ўдзень і прастытуткі ўночы, найбольш пільную ўвагу прысвячаў трэцяй: ліквідацыі беларусаў. Трымаючы ў абдымках нейкую гітлераўскую большую ці меншую «шышку», зусім няцяжка было шаптаць у ейныя вушы імёны будучых ахвяраў — «камуністаў», ці карміць яе адпаведнымі «ідэямі».
Выглядала, што дзейнасць першае й другое групы была невыпадковай. Прыгледзеўшыся бліжэй, можна было збольшага заўважыць арганізаванасць, мэтазгоднасць ды нават і пэўную планавасць. Калі ўжо пазней беларусы, змабілізаваўшы сілы, маглі часценька пахваліцца поспехамі ў ачышчэнні дапаможнае чорнае паліцыі ад здрадніцкага польскага элемента, то змаганне з «бабскімі брыгадамі» было куды цяжэйшае...
Трэцяя група палякаў, што дзейнічала арганізавана, гэта былі гэтак званыя легіёны, ці, калі ўжыць іхні ж афіцыяльны назоў, Армія Краёвая. У асноўным група гэтая «аперавала» ў Лідчыне
й Наваградчыне. У гэту так званую «армію» плылі польскія паны й падпанкі, дробная спаланізаваная піляхта, што заўсёды была гнілым-загноеным балючым струпом на целе беларускага сялянскага народа, дый вырадкі-рэнегаты, не ўспамінаючы ўжо аб ладнай колькасці звычайнае басоты, карыстаючай з нагоды, каб рабаваць і забіваць нявінных.
Намінальна гэта «армія» была пад загадамі эмігранцкага польскага ўрада ў Лондане, фактычна ж даводзіцца сумнявацца, што ўсё тое, што яна рабіла, было згоднае з лонданскімі дырэктывамі. Палякі гэтыя выявілі надта ж мала ініцыятывы, вынаходлівасці й адвагі ў змаганні з немцамі, затое аж залішне пільнымі былі ў тэрарызаванні мясцовага непрыхільнага беларускага насельніцтва. У насільным наборы людзей, здабыванні харчоў і вопраткі паслугоўваліся тымі самымі метадамі, што сталінскія партызаны ды маскоўскія гэтак званыя карныя атрады.
Расейцы
Пачынаючы з 1943 года, з волі гітлераўска-фашыстоўскіх акупантаў, дзейнічалі ў Беларусі дзве асноўныя вайсковыя фармацыі расейцаў: дывізія Камінскага на Бабруйшчыне й Случчыне і брыгада Радыёнава на Глыбоччыне й Лепельшчыне. Складаліся яны ў галоўным з былых ваеннапалонных Чырвонае Арміі, гэта значыць з таго самага матэрыялу, што і ўласаўская г. зв. Расейская Вызвольная Армія (РВА).
Групу Радыёнава выдатна характарызуюць вачавідцы, якім тут і аддаём слова: «Гіль-Радыёнаў, які ўсяляк пазбягаў сутычак з «партызанамі», павыганяў на Лепельшчыне не з лясоў, а са спаленых ім вёсак без малага тры тысячы беларусаў — бадай вылучна старых, калекаў і кабетаў з дзецьмі. Прагнаўшы гэтую гаротную грамаду праз спёку й пыл 30 кіламетраў, ён каля вёскі Іканнікі звярнуўся да яе: «Калі хто з вас папросіць мяне пра дараванне жыцця на расейскай мове, дык атрымае яго». Ніхто гэтае чужое мовы не ведаў, і таму ўсе яны былі пасечаныя з кулямётаў»,— успамінае Юрка Віцьбіч.
Другі сведка, сам жа кароткатэрміновы радыёнавец, А. Галубіцкі, прысвячае брыгадзе шмат больш увагі:
«3 радыёнаўцамі давялося сутыкнуцца беспасярэдне. Лічу сваім абавязкам падзяліцца з чытачамі сваімі ўражаннямі аб гэтай расейскай вайсковай фармацыі, тым больш што й сам я, можна сказаць, быў радыёнаўцам, хоць, як ніжэй будзе відаць, даволі абмежаваны час.
Дзесьці ранняй вясной 1943 года пашырыліся ў нас чуткі, што ў недалёкім (каля 20 км) мястэчку Лужкі знаходзіцца нейкая расейская фармацыя на чале з Радыёнавым, якая мае змагацца з партызанамі. Хоць у нас час ад часу з’яўляліся партызаны, але ніхто не звярнуў асаблівае ўвагі на гэтых новых «абаронцаў».
I вось пасля нейкага часу праз нашу вёску прасунуліся збройныя калоны Радыёнава, накіроўваючыся на ўсход. Праз некалькі дзён кожны свае позіркі з трывогай звяртаў у той кірунак: там неба днямі чарнела густымі дымамі. а начамі палала зарывам пажараў (магчыма, што гэта й была тая «акцыя» на Лепельшчыне, аб якой успамінае Юрка Віцьбіч).
Назад калоны вярталіся абладаваныя ўсялякім сялянскім дабром, з цэлымі статкамі кароў і іншае дамовае жывёлы. П’яныя жаўнеры нярэдка везлі на вазах сваю «ваенную здабычу» — маладых дзяўчат. Адкрыліся вочы сялянам — пабачылі, што за абаронцаў нажылі ў суседстве.
Пасля гэтае «генеральнае акцыі» пачаліся дробныя налёты радыёнаўцаў на бліжэйшыя вёскі, быццам у пошуках партызанаў. П’яная арда звальвалася на вёску як саранча, рабавала, гвалціла, а пры найменшым супраціве — збівала й расстрэльвала. Дайшло да таго, што часамі жыхарства данае мясцовасці, заўважыўшы загадзя набліжэнне расейскіх аддзелаў (пазнаць іх было лёгка па вялікай колькасці абозу), шукала аховы пры нямецкіх «штыцпунктах» ці мясцовых гарнізонах, калі такія былі ў ваколіцы. Бывалі выпадкі й сутычак між мясцовай паліцыяй і радыёнаўцамі.
Некаторыя могуць сказаць, што ў брыгадзе Радыёнава быў значны працэнт і беларусаў. Напраўду спачатку іх там зусім не было, а потым — так, былі. Апынуліся ж яны там такім чынам. Пасля свае першае крывавае акцыі на ўсход ад Глыбоччыны ды некалькіх не менш крывавых рэйдаў у бліжэйшых да свае «ставкм» раёнах, Радыёнаў пачаў мабілізацыю мясцовага жыхарства ў свае рады. Гэта было своеасаблівае мабілізаванне. Моцны аддзел радыёнаўскіх карнікаў прыбываў у валасны цэнтр і загадваў старастам склікаць на наступны дзень усіх маладых людзей на антыкамуністычны мітынг. За нез’яўленне — расстрэл. На мітынгу выступаюць афіцэры-агітатары, якіх ні мова, ні спосаб гаварэння не розняцца ад тых, якімі карыстаюцца савецкія палітрукі. Адно толькі — заместа «советская роднна», «коммуннзм», «вождь Ctaлмн» — чуецца «Россмя», «Новая Европа», «фюрер Гнтлер». А на заканчэнне такога мітынгу «палітрук» абвяшчае, што ўсе тут прысутныя з’яўляюцца «добровольцамн русской армнн». У міжчасе натоўп абкружаны па зубы ўзброенымі радыёнаўцамі, а пад акампанемент дзікага мата пачынаецца фармаванне яго ў калоны