Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
— Слушна кажаш. Можа, у цэлай вёсцы нікога няма дома. Вось башка твая зварыла.
— Калі ў хуткім часе не вернуцца, бадай, давядзецца нам ісці шукаць іх.
— Няйначай.
3-за кута крайняй хаты, адлеглай ад занятых групай пазіцыяў не больш чымся на трыста метраў, паказаліся тры вайсковыя фігуры ў суправодзе двух цывільных. Яны хутка прыбліжаліся. Усе ішлі спакойна, адно Лабун махаў правай рукою, паказваючы на ўскрай лесу, пасля далей назад, недзе на небакрай, мусіць, стараючыся французам расказаць, адкуль прыйшлі беларусы.
Французы з вялікай асцярожнасцю, але й з задаваленнем прынялі беларусаў да сваёй сям’і змагароў супраць супольнага ворага. Двух цывільных, што паўголасам заменьваліся між сабою незразумелымі словамі, завялі ўсю групу ў даволі вялікую будыніну непадалёк вёскі й сказалі чакаць, пакуль не прынясуць ежы. За паўгадзіны прытарабанілі дзве скрыні з хлебам і сырам. Былыя менскія кадэты надта былі радыя, што нарэшце быў пастаўлены першы крок, звязаныя першыя ніткі з новым светам. Тым часам сама свядомасць таго, што чалавек сядзеў пад страхою ў сухім месцы й мог што-небудзь улажыць у пусты жывот, падбадзёрыла й падтрымала не аднаго з іх.
II
Хутка пасля навязання кантакту з макісамі Грамыка згадзіўся аддаць французам зброю. Узамен за гэта французы забавязаліся карміць і трымаць беларусаў у бяспечных месцах аж да прыходу амерыканцаў. Гэта сведчыла, што мясцовыя аддзелы макісаў не планавалі ніякіх важных ваенных дзеянняў у задах нямецкага фронту, бо калі б што хацелі рабіць, пэўна ж, людзі былі б ім патрэбныя ў вялікіх колькасцях.
Гэткая ўмова Грамыкі выклікала ў групе вялікую буру. Французы пакінулі толькі чатыры стрэльбы й некалькі гранатаў. Некаторыя лічылі гэта поўнай капітуляцыяй.
Былі цяпер на ласцы й няласцы ў французскіх партызанаў. Найгорш балела тое, што зрабіў гэта добраахвотна ўсімі выбраны чалавек, якому даручылі свой лёс. Выявілася ў далейшым, што Грамыка не здольны быў да ніякага кіравання. Некаторыя беларусы падазравалі французаў, што з прыходам амерыканцаў яны мелі намер аддаць ім беларусаў як сваіх палонных.
Надышлі дні вандроўкі. Пераходзілі з аднаго месца ў другое. Французскія праваднікі — лучніковыя вадзілі беларусаў па лясах, хаваючы іх ад нямецкіх вайсковых аддзелаў. Адна вёска не магла пракарміць столькі людзей доўгі час. Вадзілі таму па розных вёсках, прычым у бальшыні выпадкаў беларусы ў вёсках зусім не паказваліся, а начавалі дзесь па суседству. Удзень, ведаючы, што немцаў навокал няма, людзі смялелі, заходзілі нават у хаты, дзе даставалі гарачыя стравы. Як маглі, так стараліся паразумецца з французамі на мігі. Колькі кіламетраў зрабілі беларусы пад час тае вандроўкі — цяжка сказаць. Хадзілі начамі й днямі, але ў асноўным круціліся па тых самых мясцовасцях.
III
Асноўная сутычка беларусаў з немцамі адбылася зусім неспадзявана. Было гэта ў вёсцы, дзе начавалі ўжо пару дзён. Перад абедам французы сабралі цэлую групу на вуліцы й пачалі пералічваць. Мелі выдаваць яду. Гэта адбывалася напрыканцы вёскі. Зусім неспадзявана з-за загібу вуліцы паказаўся нямецкі «тыгр», а за ім яшчэ некалькі. Нямецкія танкісты, пабачыўшы групу людзей на вуліцы ў нямецкай вопратцы, падумалі, што натрапілі на свой аддзел, і першы танк звольніў. Думалі, магчыма, што ад свагх удасца здабыць якія-небудзь інфармацыі.
Беларусы ж ведалі, што гэта не «свае», і ў першы момант вельмі здзівіліся, якім гэта чынам немцы змаглі незаўважаныя пераехаць праз цэлую партызанскую вёску й так неўспадзеўку злавіць іх на вуліцы. Відаць было, што макісы часценька рабілі тое-сёе без самых элементарных мераў асцярожнасці. Магчыма, што камандзір мясцовага іхняга звяна быў больш аматарам, чымся жаўнерам.
Думаць было некалі. Усё, што жывое й мела здаровыя ногі, кінулася наўцёкі. У баку гораў быў высокі мураваны плот, які трэба было пераскокваць. Як яго ўдалося пераско-
чыць, мала хто памятаў. Людзі не беглі, а проста ляцелі. Зараз жа за вёскай была высокая й стромая гара. Туды ўсё й діакіравалася. Трэба было перабегчы шырокі луг. Танкі адкрылі агонь, але ў нікога не трапілі. Колькі чалавек, схаваўшыся за муры будынкаў, спрабавалі адбіцца гранатамі. Немцы, дадумаўшыся, што гэта партызанская вёска, пачалі біць па ёй з гарматаў. Знішчылі сем хат. Беларусы не маглі не толькі змагацца наогул, але нават бараніцца. Што ж мелі зрабіць з чатырма стрэльбамі супраць танкаў?
На суседняй гары прасядзелі рэшту дня й цэлую ноч. Усе французы паўцякалі з вёскі. Ужо на другі дзень раніцою павялі беларусаў у іншую мясцовасць.
Група Грамыкі вычувала, што набліжаецца фронт. Хадзілі адно начамі й мусілі быць шмат больш асцярожнымі. Увесь раён, па якім блукалі, воджаныя й укрываныя макісамі, быў вельмі лясісты й гарысты. Пагода, на вялікае шчасце, трымалася добра. Рэдка былі дажджы, й часцей выглядала сонца.
Адно пачалі дакучаць вошы. Доўгімі гадзінамі, калі не было пагрозы ад немцаў, былыя менскія кадэты займаліся вынішчэннем дакучлівага ворага. Адны, здзеўшы кашулі, клалі іх на камень і білі другім камянём зверху. Другія ж знаходзілі большую забаўнасць, палюючы па швах і па рубчыках.
IV
— Але ты ведаеш, мусіць, дарма хваляць французаў як добрых кухараў,— казаў Віктар Сянкевіч Лабуну, які сядзеў побач.— Яны ж бульбу не ўмеюць зварыць. Сыраватую прынеслі.
— Я спасцярог, што яны не сцэджваюць, як звараць, а так і пакідаюць у гарачай вадзе. Пасля выцягваюць і адразу ядуць. Таму яна й ёсць такая вадзяністая,— спасцярог Лабун.
— Мусіць, няма большых спецыялістаў ад бульбы, чымся беларусы,— дадаў Сянкевіч.
Абодва сядзелі пад дрэвам на ўскраі лесу. Навокал быў чуваць гоман іншых сяброў. Вось французы толькі што раздалі гарачую, недавараную бульбу й сыр (хутчэй нейкі камяк з тварагу, чымся сыр) на абед. Ужо тры дні трымаюцца яны пры гэтай вёсцы. Перайшлі сюды цераз галоўную дарогу. Ледзь немцы іх не спасцераглі, хоць і было тое ўночы.
Сярод макісаў знайшоўся тут у сярэднім веку маскалёк, які пару дзён імі «апекаваўся». Гэта маскалёк расказаў Віктару Сянкевічу, што макісы тут наогул былі слаба актыўнымі, ніколі лішняй адвагай не грашылі, надта ў бой не кінуліся б. Адно былі пасіўнымі праціўнікамі акупанта, хаця й зброі мелі ці мала. Вось такую работу, як, прыкладам, прыхінуць дэзерціраў іншых нацыянальнасцяў, асабліва ж памагчы ўцекачам-палонным — гэта было па іхняй спецыяльнасці. Беларусы былі для іх навіною, але таму, што самі пакінулі немцаў і прыйшлі ваяваць на гэты бок — адразу сталіся прыяцелямі.
Той маскалёк расказаў Віктару Сянкевічу, што калі б немцы ў гэтай вёсцы наскочылі неспадзеўкі, то трэба бегчы ў паўночны бок у лес каля гораў, дзе ёсць вялікая «яма», у якую льга добра схавацца. «Яма» ў будучыні выдатна памагла Віктару Сянкевічу ў распазнанні вёскі.
У той момант, трымаючы ў правай руцэ недавараную бульбіну, а ў левай — камяк сыру, Сянкевіч паволі перажоўваў адно й другое ды ні аб чым надта не думаў. Воддаль была відаць польная дарога, непадалёк — хаты малой вёскі. Дзень быў пагодны. Дакучалі крыху намуленыя ногі, й Віктар пачаў меркаваць, ці не лепш скінуць чаравікі ды даць нагам адпачыць, праветрыцца. Шкарпэткі былі амаль гнілыя. У левым чаравіку падносак адстаў ад скуры і ўбаку відаць была шчэрбіна. Бадзяючыся часценька па мокрадзі, не ўсцеражэшся ад вады. Дык Віктар цяпер і меркаваў, ці не паскідаць чаравікі й праветрыць шкарпэты. Ужо глядзеў, дзе тут побач палажыць бульбіну й той сыр ды ўзяцца разувацца, як раптам непадалёк на польнай дарозе вырас, быццам тая дамавіна, з чорным крыжом на баку нямецкі танк. За ім паўзло яшчэ некалькі. Першы з іх неадкладна пачаў пляваць агнём.
Віктар Сянкевіч не памятаў, калі і як сарваўся з месца й пусціўся наўцёкі. Хутка натрапіў на нейкую канаву й мерыў адлегласць, колькі меў сілы. Побач, стараючыся не астацца ззаду, соп Каравы.
— Бяжым налева! — крыкнуў той Сянкевічу.
— А мо лепш направа? Га?
• Налева відаць былі нейкія зараснікі, быццам балота, a направа было сушэй. Віктар Сянкевіч, доўга не думаючы й не зважаючы на спадарожніка, кінуўся направа. Па некаторым часе заўважыў, што ніхто з ім не бяжыць. Уся група кінулася ў тым кірунку, куды пабег Каравы. Нямецкія тан-
кі, пастраляўшы ды спасцярогшы, што ў балотныя зараснікі рызыкоўна ехаць, завярнулі й паехалі сваёй дарогай. Усе аддыхнулі лягчэй. Толькі Віктар Сянкевіч, адбегшыся ад цэлай групы, не ведаючы, што сталася, наважыў ісці сваёй сцяжынай наперад. Праз нейкіх пяцьдзесят метраў натрапіў на дарогу. Многа не думаючы, зірнуў у бакі й шпарка пераскочыў яе. Прайшоўшы яшчэ метраў трыста, Сянкевіч пачуў галасы, што гаварылі па-нямецку. Ён бухнуў у густа зарослую канаву ды падлез пад вялікі куст, што адначасна служыў сховішчам ад людзей і быццам парасонам ад дажджу, які зараз пачынаў церушыць. Прыліп да зямлі й затаіў дыханне, хоць у гушчары не было чаго баяцца: цяжкавата было б некаму спасцерагчы малога юнака.
Сянкевіч выразна чуў галасы нямецкіх артылерыстаў. 3 іхняй размовы здагадаўся, што поблізу стаяла процілятунская гармата. Як доўга ляжаў Віктар — сам не патрапіў бы сказаць. 3 надыходам ночы асмеліўся выкарабкацца й зашыцца ў гусцейшыя кусты, прымасціцца на сушэйшым, каб праседзець там мо й цэлую ноч. Толькі цяпер намацаў у кішэні тую недавараную бульбіну, якую перашкодзілі ў супакоі даесці нямецкія танкі. Астылая й развадзянелая, смакам нагадвала, як здалося Сянкевічу, мокры грыб. Але, як казаў той, кішкі марш гралі, дык не ганьбаваў бы й другой такой бульбінай, калі б знайшлася пад рукой. Каля поўначы побач прайшлі немцы. Яны голасна гутарылі і ішлі з настаўленымі ад дажджу каўнярамі ды глядзелі пад ногі, дык Віктара й не заўважылі.
Адгалоскі
і .
Калі б вы належалі да тых шчаслівых, што маюць час і грошы падарожнічаць дзеля прыемнасці ў мірны час, і калі б апынуліся ў Францыі, варта было б заглянуць і ў Эльзас. Можа, мы й не зусім дакладна кажам. Варта было б заглянуць у Эльзас у тым выпадку, калі вы маеце асалоду любавацца прыгожымі краявідамі й тым больш, калі з’яўляецеся садоўнікам або, прынамсі, любіце сады. Тут жа й засцерагаемся. Калі б вы ехалі з Мюльхаўзена на поўнач, варта было б ехаць паволі, мо нават не цягніком ці аўтамашынай, проста самакатам ды сям-там і затрымацца, каб нацешыцца й налюбавацца гэтай краінай. Варта наведаць яе ў жніўні й пры добрай пагодзе.