Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
казанні, пачынае ўзнёслым тонам.— У гэты ўрачысты момант, з ласкі самага добрага й ласкавага «фюрэра», вы маеце магчымасць прыглядацца харчавому прадукту — гэтак званаму хлебу. Усе помняць, што такое хлеб і як яго есці?
3 уданым здзіўленнем, цесна абступіўшы харчавога, шасцёрка маўчыць.
— Дык пытаюся яшчэ раз: ці ўсе ведаюць, што такое хлеб? Ці вы ўжо зусім адвыклі ад яго й прывыкаць не хочаце?
Сем пар вачэй упіваюцца ў падсохлую, чарнявую, быццам зямля, крохкую малую буханку хлеба, што ляжыць пасярод коца.
— Хлеб? — пытаецца адзін з грымасай.
— Хлеб, кажаце? Запраўды ён?
— Гляньце, хлопцы! Далібог, мусіць, хлеб!
— He можа быць!
— Як жа не! Зірні вунь на гэны аб’ект. Да чаго ён падобны?
— Да цэглы.
— Эш, дурань ты. Гэта ж хлеб!
— I хто ж дасць таму веры? Дай лепш панюхаем, ці запраўды ён, і тады будзем ведаць напэўна.— Гэтак сказаўшы, аўтар словаў намагаецца ўзяць баханку.
— Прэч, нячыстыя рукі! — крычыць харчавы і зноў з вялікай пашанай кладзе хлеб на месца.— Ёсць якія прапановы?
— Засушыць цэлую баханку, надзець на завостраны калочак і трымаць перад вачыма ўсіх ува ўсе часы дня й ночы, каб ніколі не забываліся, як выглядае хлеб! — прапануе адзін.
— Эх, братка, і зварыла ж галава твая! Дык уночы ж нехта ўкрадзе й з’есць.
— Як украдзе? Вартавога паставім!
— Дык вартавы й з’есць, каб хутчэй варту мог скончыць і йсці спаць.
— Разумна гаворыш.
Усе дружна рагочуць.
— Дык ты ж, харчавы, не марудзь надта. Дзялі ўжо.
— Усе згаджаюцца? — пытае харчавы.
— Дзялі! Дзялі! — крычаць.
— Добра,— кажа харчавы.— Воля народа — воля Бога. Калісь Хрыстос надзяліў некалькімі баханкамі колькі тысяч
чалавек, а я ж спадзяюся, што гэтай баханкай нас сямёх задаволю. Цьфу! Цьфу!
Харчавы быццам плюе на далоні й з вялікай павагаю закасвае рукавы, а хтосьці ўжо падсоўвае яму нож. Нагінаецца над баханкаю хлеба, вокам вымярае таўшчыню кавалкаў і пачынае рэзаць. Усе, нахіліўшы галовы, уважна сочаць кожны рух нажа.
— Ты ж глядзі, хаця не крышы,— перасцерагае нехта.
— He бойся. Ніводная макулінка не змарнуецца.
Баханка ўжо парэзаная. Раптам рука з нажом павісае ў паветры над парэзанымі кавалкамі. Харчавы вінаватым позіркам акідвае таварышаў.
— Ээээээ! Дык што ж ты да сямі лічыць не ўмееш?
— А дзе ж ты двух падзеў?
— Браточкі, вінаваты! — апраўдваецца харчавы з пакаяннем.— I як гэта сталася, што пачынаў дзяліць на сем, а выйшла толькі пяць?
— Ты ж скажы.
— А мо хто не хоча хлеба?
— Хто не хоча хлеба? Руку ўверх!
Маўчанне. Па тварах бегаюць усмешкі.
— Э, браткі,— цярэбіць заклапочана галаву харчавы,— мусіць, мне давядзецца цяпер паварушыць мазгаўніцай, як тут з пяці сем склеіць.
— Ну, дык хутчэй варушы, ды ўжо ж надта не марудзь, бо зашмат мы возімся.
Харчавы доўга мяркуе, нажом значыць палоску на кожным кавалку, пасля адразае. Стараецца з малых кавалачкаў злажыць вялікія. Выходзіць нядрэнна. Амаль усе кавалкі роўныя.
— Ну, як? — пытае, акідваючы ўсіх пераможным поглядам.
— Удала, удала! — апрабуе адзін.
— Дзялі ўжо маргарыну! — спанукае іншы.
Паўтараецца той самы працэс з маргарынам й мармалядам. Нарэшце ўсё падзелена, й кожны бярэ свой паёк.
—Ну, вось, браткі,— зноў гаворыць харчавы,— цяпер застаецца вам толькі вырашыць пытанне, ці гэты так званы хлеб кожны з вас мае праглынуць за адзін раз, ці захаваць кавалачак на памятку. Але гэта ўжо справа кожнага з вас паасобку.
IV
У аўторак 12 верасня на новым месцы пастою адбылася зборка цэлага батальёна, да якога належала шостая (раней дванаццатая) рота. Толькі цяпер, ужо пасля пераходу людзей да макісаў і пасля нямецкіх рэпрэсіяў, можна было заўважыць, як пахуднеў батальён.
Найбольш беднай выявілася шостая рота, хаця й іншыя паменшалі. Тэмаю зборкі была адозва камандзіра дывізіі Зіглінга да жаўнераў. У ёй гаварылася, што ўцёклыя ў Францыі жаўнеры былі загітаваныя й перацягнутыя на другі бок французскімі тэрарыстамі дзеля знішчэння, што неразумным і неабдуманым крокам самі трапілі ў варожую пастку, бо пападуць у рукі Сталіна, а там ужо ведама, што іх чакае.
Адозву чытаў той самы перакладчык, з якім нам давялося пазнаёміцца раней. У прыгожа афарбаваных словах Зіглінг выясняў, што Нямеччына не толькі не прайграе вайны, а што цяпер, як ніколі раней, стаіць яна на парозе канчальнай перамогі над усімі ворагамі гэтак званай новай Еўропы й нацыянал-сацыялістычнага ладу. Нямецкія вучоныя працуюць над новай зброяй, якая будзе такая рэвалюцыйная й знішчальная, што адразу забяспечыць Гітлеру перамогу. А пасля гэткай перамогі і ўсе тыя, што верна служылі й памагалі «вялікай Нямеччыне» ў самы цяжкі й выпрабавальны час, атрымаюць узнагароды паводле заслугаў.
Канец адозвы ў вельмі нясціплых выразах дакляраваў усім розныя ўзнагароды, й выглядала, што іхнія велічыні ўзалежніваліся ад ахвярнасці й вытрываласці, якую жаўнеры цяпер маюць выказаць.
Ясна было, што Зіглінг стараўся падняць мараль ненадзейных і прыпадковых хаўруснікаў Нямеччыны. Прыпадковых таму, бо велізарная бальшыня гэтых апранутых у нямецкія мундзіры чужынцаў апынулася ў іх толькі дзякуючы свайму бязвыхаднаму становішчу, а часта й капрызнай памылцы лёсу. Аднак, як прыкладам, былыя чырвонаармейцы пайшлі сюды, каб у нямецкіх лагерах ваеннапалонных не памерці з голаду й холаду, жаўнеры БКА выбралі чужыну, каб не застацца пад балыпавіцкім прыгонам. Школа камандзіраў БКА апынулася тут таму, бо пасля эвакуацыі з Менска была надзея прадаўжэння заняткаў і ў Горадні, а пасля ўжо не было іншага выйсця.
Была гэта, ясна, зусім іншая група. Да яе трэба аднесці і
шмат каго з былых паліцаяў. Сярод іх было багата добрасумленных людзей, пераважна беларусаў, якія ніколі нікому не зрабілі крыўды, выконваючы службовыя абавязкі на Бацькаўшчыне. Але ў групе гэтай была маса й такіх, што апынуліся ў паліцыі дзеля нажывы й рабунку. Былі гэта пераважна палякі, якія пасля назваліся беларусамі, або рознае масці рэнегаты. Шмат яны зрабілі людзям крыўды й многа вынішчылі нявіннага беларускага народа. Людзі гэтыя, калі б асталіся дома, сустрэлі б заслужаную кару ад самога народа, які нядаўна так безаглядна вынішчалі дзеля собскай нажывы ці ў інтарэсах варожых для беларусаў сіл.
Адозва Зіглінга не магла дасягнуць свае мэты. Усе ўжо перасталі верыць словам немцаў. Вечны голад, нястача курыва, цёплае вопраткі — гэта рабіла самы большы ўплыў на людзей.
Трынаццаць чалавек з шостай роты было адвезена ў штаб батальёна, што знаходзіўся на другім баку канала. Украінскі капітан у прысутнасці двух немцаў выбраў з групы найбольш выглядных хлопцаў — дзесяцёх з трынаццаці, у тым ліку нашых двух герояў: Віктара Караткевіча й Сымона Спарыша. Былі павыбіраныя людзі і з іншых групаў — агулам 169 чалавек. Украінец патлумачыў, што ўсе выбраныя пойдуць на ўтварэнне аднаго баёвага батальёна. Які гэта меў быць батальён і чым меў розніцца ад іншых адзінак дывізіі, капітан не выясніў.
Фактычна канцом існавання былой школы камандзіраў БКА, цяпер шостай роты, як суцэльнай, моцна спаенай патрыятычным беларускім духам адзінкі трэба лічыць сярэдзіну верасня 1944 года. Апрача ўзятых з шостай роты дзвюх групаў — адной у канцлагер і другой у новы батальён — за пару дзён частка людзей была выслана зноў у зусім іншы аддзел. Такім чынам, у шостай роце засталася малая жменька беларусаў з колішняй афіцэрскай школы з Менска. Рота была папоўнена чужымі з іншых аддзелаў. Відаць, такое разбіццё роты было немцамі добра ўпланаванае, і ўжыццяўленне яго мела сваю мэту, аб якой няцяжка было дадумацца, беручы на ўвагу кароткую гісторыю маршу афіцэрскай школы з Менска да Эльзаса.
Батальён Мураўёва
і
Шаснаццатага верасня дзесятка хлапцоў з шостай роты ў суправодзе падафіцэра, пакінуўшы сваіх сяброў, прайшла дарогай восем кіламетраў у паўдзённым кірунку і, павярнуўшы ў бок Рэйна, зрабіла яшчэ кіламетры чатыры. Быў тут лес, бальшыню якога складалі не высокія й гонкія дрэвы, а розныя нізкія кусты.
Колькі баракаў стаяла ў двух шэрагах. Яны былі ў добрым стане. Дарожкі між баракаў, таксама як і асноўная дарога, што вяла ад асфальтавай шашы, былі заасфальтаваныя. Непадалёк, на поўнач ад баракаў, была паляна. На ёй рудзела выпаленая сонцам трава. Відаць, і трава не вельмі расла на гэтым недагледжаным лапіку зямлі, хаця, выйшаўшы з лесу, вялікі ростам чалавек мог адразу поўнасцю схавацца ў рослай кукурузе ці табацы. Ужо па дарозе ў абоз хлопцы з вялікім задаваленнем заўважылі лапушыстую табаку, бульбу, яблыні й садавіну, што цяжка прыгінала галіны дрэваў. .
Хутка давялося ім ці мала скарыстаць з ураджайнай ваколіцы. Першых пару дзён пасля прыходу ў абоз амаль ніякіх заняткаў не было, адно рабілі розныя спіскі для картатэкі новага аддзела. У вольныя хвіліны, асабліва надвечар, хлопцы хадзілі па полі, дзе абладоўваліся бульбай, садавінай і зялёнай табакай, якую пасля сушылі на вогнішчах у лесе. На такія харчы яны не надта наракалі, бо колькі ж ужо разоў раней даводзілася быць у шмат горшых абставінах.
Баракі запаўняліся войскам. Папрыходзіла па жменьцы чалавек з усіх аддзелаў дывізіі. Людзі былі пераважна дабраныя: маладыя векам, здаровыя, хоць перамучаныя дарогай і недаяданнем. Хутка давялося пазнаёміцца з афіцэрамі й даведацца, у які аддзел яны трапілі.
На той палянцы сабраўся цэлы батальён у сіле каля 600 чалавек. Усе афіцэры давалі каманды й гутарылі толькі па-расейску, Яны былі былымі чырвонаармейцамі. Ужо ж каму як каму, а тым дзесяці юнакам з шостай роты трэба будзе вучыцца каманды ў трэцяй мове: пасля сваёй беларускай і чужой нямецкай прыйшла на змену расейская.
Маёр Мураўёў, векам гадоў каля 35, зграбны, ніштаваты
з выгляду, з добра вытрэніраванымі вайсковымі манерамі, прыняў рапарт ад камандзіра першае роты й пачаў гаварыць па-расейску. Гаварыў без лішняй нацягнутасці, проста, адкрыта й зразумела. Вось што ў галоўным сказаў:
— Я скажу вам ясна, маніць не маю прычыны. Нашае палажэнне цяпер няважнае. Вялікая колькасць нашых сяброў з дывізіі Зіглінга, якога я асабіста знаю, пайшла да французскіх тэрарыстаў. Яны здрадзілі тым, з кім побач тры гады ваявалі. Цяпер, калі немцам прыйшлося туга, яны пакінулі іх і пайшлі на той бок. Ці добра зрабілі? He!
Яны як адыходзілі, дык, мусіць, забыліся, што гэтым сваім крокам кладуць пляму на ўсіх тых сваіх сяброў, што застаюцца. Пайшло два батальёны цэласцю. Апрача таго, пайшло шмат з іншых аддзелаў меншымі групамі. Яны пабілі сваіх афіцэраў і інструктараў-немцаў. Але на французскім баку іх зараз абяззброілі. Яны ж нам так напаскудзілі, што больш і нельга было. Палажылі пляму не толькі на нас, але на ўсіх тых, што прыбылі з усходу ў Нямеччыну.