• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    — Чакай жа ты, сукін сын, хоць гэтым ды адамшчуся.
    Назаўтра раненька рота выходзіла на стрэльбішча ў Вагезы. Ужо каля шостай гадзіны Сымон меў падаць оберлейтэнанту каня. У горы трэба было ісці больш дзвюх гадзін, і дзеля таго выходзіла рана. Сымон збольшага махнуў
    граблом і шчоткай па кані ды ўжо ўскідаў сядло, як тут збоку пачуў крыклівы голас расейца:
    — Эй, турок ты! Что, еіце не готов?
    — Зараз, обер-лейтэнант!
    Рэшатаў стаяў і глядзеў у другі бок вуліцы, прыкурваючы цыгарэту. Там ужо ішла першая калона войска. Яны былі не далей як на сто метраў ад канюха й афіцэра.
    — Калі ласка, обер-лейтэнант,— падаў Сымон каня.
    Трымаў верхавога за аброць, аддаўшы камандзіру ў рукі павады. Той усадзіў левую нагу ў стрэмя, схапіўся абедзвюма рукамі за сяддо і, ёмка падпіхнуўшы сябе правай нагой, ужо маніўся закінуць яе наверх, як раптам усім цяжарам, разам з сядлом, бразнуўся вобземлю. 3 калоны, што бачыла ўсю гату сцэну, загрымеў голасны рогат колькі дзесяткаў чалавек.
    Конь, хутчэй адчуўшы, чымся ўбачыўшы, што яздок чамусьці апынуўся на зямлі, зрабіў колькі крокаў убок заднімі нагамі й левым вокам накасавурыўся на лейтэнанта. Рэшатаў маланкаю ўсхапіўся з зямлі й, як раз’юшаны тыгра, кінуўся да Сымона. Ніколі хлапец не ўяўляў сабе, што ў такога маленькага чалавечка магло быць столькі кіпучай злосці. Аж пабляднеў ад страху.
    — Ты-ы, сукнн сын! Бродяга ты! — Тут маскалёк перасаліў сваю лаянку трохпавярховым маскоўскім матам, пачынаючы недзе з Ленінграда, а канчаючы на Растове.— Я тебе за ето знаешь что сделаю?! Я тебя, гада, в тюрьму, в рабочнй лагерь! Вот! Я уж тебя постараюсь, погодн-ка, сукмн сын ты!
    Юнак дрыжаў ад страху, хоць дзесьці ў глыбіні грудзей давіў моцны смех. У той момант не мог ведаць, ці дорага абыдзецца яму гэты жарт. Тым часам Рэшатаў кінуўся да сядла й знайшоў прычыну ўсяго няшчасця. Уважна агледзеў раменьчыкі.
    — Это когда онн порвалнсь? А?
    — Учора надвечар, обер-лейтэнант.
    — А ты почему не зашмл?
    — Дык калі ж я? Ноччу меў зашываць?
    — А мне что к этому? Разве ты не знаешь своего дела? Погодн-ка, я тебя научу, сукнн сын ты! Лавннскнй, где дружяновый Барлай?
    Канюх Лавінскі, з паходжання ўкраінец, што даглядаў каня капітана Вінніцкага, замітусіўся:
    — Зараз знайду, обер-лейтэнант! .
    Пабег і за пару хвілін прывёў дружыновага Барлая.
    —■ Этого негодяя,— тросся злосны Рэшатаў, паказваючы пальцам на беларуса,— посадмть на пять суток в сарай на воду н хлеб н поставнть караульного. Там я еіце прндумаю, что с ннм сделать. Утром н вечером только выпускать, чтоб лошадей досмотрел, а так держать под караулом в сарае. Понял?
    — Так есть, господнн обер-лейтенант.
    Барлай пазіраў на раз’юшанага афіцэра, на ляжачае на зямлі сядло й пабляднелага, перапалоханага Сымона, стараючыся, мабыць, адгадаць, што сталася.
    — А ты, Лавннскнй, сейчас же прншнть ремнн! — загадаў Рэшатаў украінцу.— РІмеешь пять мннут время.
    — To як цэ за пяць мінут? — пачаў той.
    — Ты еіце здесь? — кінуўся да яго маскалёк.— Ступай же немедленно.
    Лавінскі падняў сядло, узяў каня й пайшоў на панадворак.
    — Забмрай этого негодяя! — крыкнуў афіцэр Барлаю.
    -— Пайшлі,— кіўнуў галавой дружыновы.
    Гэткім чынам канюх Спарыш апынуўся ў пустым, высланым чыстай саломай баўэрскім хлеўчуку. Знадворку да дзвярэй загадалі гаспадару зрабіць прабой і прынесці замок. Паставілі са стрэльбаю вартавога. Быў гэта незнаёмы Сымону хлапец з трэцяга звяза. Вязень не надта наракаў на свой новы быт.
    -— Эт, чорт з табой,— бурчэў ён,— хоць крыху адпачну.
    Надта ж дакучаў голад. Прыносілі толькі адну лусту, значыцца, паўпайка, чорнага хлеба на дзень і паўгаршка чыстай вады.
    Але Рэшатаў не выканаў пагрозы. Пратрымаў хлапца пад замком і вартаю адно дзве пары. Параўнальна лёгка абышоўся Сымону той жарт над обер-лейтэнантам. Адно яшчэ больш дакучлівым, прычэплівым і нязносным стаўся ад той пары малы маскалёк.
    VIII
    У канцы верасня й першай палове кастрычніка ў ваколіцы Вагезаў праводзіліся тактычныя баявыя заняткі пры ўдзеле цэлай дывізіі. Відаць было, што час вышкалення канчаецца, Па аддзелах кружылі розныя плёткі аб хуткім
    фронце. Адна з такіх плёткаў, прыкладам, гаварыла, што хутка «трыццатка» мае паехаць у Чэхаславаччыну ці нават і ў Югаславію.
    Маёр Мураўёў на зборцы свайго аддзела, акрамя колькіх шаблонных перасцярогаў і іншых слоў для падтрымання маралі, паведаміў, што генерал Уласаў вёў перамовы з камандаваннем вермахта і з самым правадыром райха, каб з усіх усходніх фармацыяў стварыць адну вялікую армію пад ягонай жа камандаю й выслаць на Усходні фронт.
    Тым часам становішча з харчаваннем было нецікавае.
    У вёсцы. Ільгойзэрн і ў суседнім Гэмары жаўнеры панадзіліся былі наведваць мясцовыя пякарні. Спачатку некаторым собіла дастаць адну ці другую баханку чорнага хлеба. Адылі, калі вестка аб такой магчымасці абляцела пададдзелы, калі пры пякарнях пачалі расці зялёныя натоўпы, немкі, робячы вялікія вочы, казалі:
    —	Ohne Karte gibts nicht*.
    Тады некаторыя з найсмялейшых кінуліся зусім на яўнае нахальства. Валачыліся па хатах і, як кажуць, проста з моста прасілі:
    —	Bauer, bitte Brot**.— Нехта з тых жа баўэраў хутка парупіўся данесці цывільным уладам. Выйшла забарона прадаваць войску хлеб у пякарнях і ў хатах.
    Давялося налягаць на садавіну й бульбу, якія лягчэй было дастаць, Асабліва цярпелі садовыя дрэвы й вінаграднікі пад час вялікіх тактычных заняткаў. Часта бывала, што адзін ці другі жаўнер, перабягаючы пад час заняткаў з месца на месца, заляжа пад кустом вінаграду або на бягу пачне калаціць яблыню ці грушу. Пакуль скончацца заняткі, то аж пуп трашчыць, а ў роце аскому нагоніць.
    Аднойчы на полі канюх Сымон натрапіў на цэлую кучу параскіданых і раздуваных ветрам дробных ангельскіх лятучак. Былі пісаныя ў ангельскай і нямецкай мовах. Схаваў юнак пару штук у кішэню й вечарам, ужо вярнуўшыся на базу, уважна прачытаў нямецкі змест.
    Камандзір амерыканскае арміі заклікаў нямецкіх жаўнераў здавацца ў палон. Лятучка гаварыла, што становішча Трэцяга райха ўжо зусім безнадзейнае. Немцы былі бітыя на ўсіх франтах, хаўрусніцкія арміі набліжаліся хуткім тэмпам да Рэйна, нямецкія месты ляжалі ў руінах. Амеры-
    * Толькі па картах (ням.).
    ** Гаспадар, хлеба (ням.).
    канец раіў немцам ратаваць сваё жыццё, не слухаць вар’ята фюрэра й пераходзіць у палон. Даваліся інструкцыі, як гэта рабіць. Трэба было, увайшоўшы ў кантакт з войскам хаўруснікаў, абавязкова найперш падняць уверх рукі, махаючы такой адной лятучкай, каб пераможцы ведалі, што ты не прыйшоў да іх у госці, ды выясніць, што здаешся ў палон ангельскімі словамі: «I surrender»*. А там ужо будзе ўсё добра. Цябе не пакрыўдзяць і, пэўна ж, не заб’юць.
    «Маем, значыцца, й запрошанне,— падумаў Сымон і схаваў тую лятучку ў самую найдалейшую ніжнюю кішэню свае вопраткі.— А хто ведае? Мо й давядзецца скарыстаць з запрошання хутчэй, чым спадзяемся». Аб тым, што яму, канюху Сымону, давядзецца гасціць у амерыканцаў ці там у каго іншага на другім баку, хлапец не меў сумлеваў. Толькі ж, вядома, мо яшчэ прыйдзецца перад тым пастраляць крыху, вось хаця б сабе ўверх, абы дзеля вачэй людскіх...
    * Здаюся (англ.).
    Набліжэнне
    і
    Мапны пакой бункера галоўнакамандуючага нямецкімі збройнымі сіламі ярка асветлены. Пакуль што ў ім толькі адзін прысутны — малодшы штабовы афіцэр. Усе сцены пакоя абвешаны мапамі. Пасярод стаіць доўгі стол, таксама засланы мапамі. Больш у пакоі няма ніякай мэблі. Афіцэр стаіць на зэдліку каля сцяны, у левай руцэ трымае спісаны машынкаю ліст паперы і, часта на яго пазіраючы, правай рукою бярэ сцяжкі, паўтыканыя ў розных месцах мапы, ды перасоўвае на іншыя месцы. Чырвоныя сцяжкі са свастыкай пасярод. Яны вызначаюць крывулі тэўтонска-фашыстоўскага дыназаўра, што раптоўна ў апошнія часы пачаў худнець і звужацца. Там, дзе стаялі сцяжкі, гарэла зямля, людзі, жыццё — там быў фронт. Але ці толькі там?
    Цяпер ужо ўсюды быў фронт. Вось хоць бы выйсці наверх з бункера. Што там робіцца! Пекла! Вечная трывога. Людзі днямі й начамі не вылазяць з нораў-падвалаў. Гарыць, ломіцца, крышыцца, папяліцца шкілет яшчэ наймагутнейшага ў свеце горада. А тут унізе, тут што ж... спакойна. Які ж зманлівы гэты спакой. А мо ўжо так перад надыходам той канчатковай, вырашальнай, немінучай часіны? Мо гэта ўжо дыханне смерці?
    Але ж не! Сто разоў не! Тут жыве яшчэ «ён». О, так! Гэты «ён» валодае ўсім і ўсімі, натхняе, кіруе, вядзе. Гэта мозг усяго, клубок, да якога вядуць усе ніткі яшчэ шматлікіх, хоць ужо надта ж паскубаных, зняможаных армій, групаў, аддзелаў... А яшчэ ж «ён» кажа, што будзе такая зброя, аб якой і свет не сніў. А слоў жа ніколі вунь на вецер дарма не кідаў, з ранейшага ведама... Ого! Яшчэ пазнаюць ворагі. Яшчэ на каленях прыйдуць да яго міласці й міру прасіць. Вось абы ўжо хутчэй гатовая была гэта зброя. А тады... Ого, што будзе тады!
    А тым часам...
    Афіцэр у бункеры часта трэ правай даланёю бараду, мармыча, штось лае сабе пад нос. Заўсёды, як толькі дзе , даводзіцца перасунуць сцяжок на ўсходняй крывуліне ў заходні бок ці на заходняй ва ўсходні, голас яго мацнее, вурчыць, гаркае. Ківае галавою. Ці ж гэта лёгка?! Помніць жа ён лепшыя часы. Сцяжкі тады перасоўваліся ў зусім іншых кірунках. Дыназаўр сыцеў, таўсцеў, выпяціў быў свой жывот
    аж на прадмесці Масквы, лапай ледзь не зачапіў Александрыю ў Егіпце ды думаў растаптаць брытанскія абтокі. Ох, якая ж тады была асалода перастаўляць сцяжкі! Разам з дыназаўрам рос і ён сам, неяк і галава падымалася вышэй дый ногі раўней хадзілі.
    А цяпер полымя дабіралася да нервовага цэнтра райха. Гэта было тое самае страшнае зямное полымя, што вогненна-жалезным языком лізала жыццё не толькі выдатных ваякаў вермахта, але і ўсе славутыя фюрэравы мары-летуценні, спадзяванні. I яно было больш жахлівае й знішчальнае за тое полымя, што пасылала неба. Афіцэр яшчэ раз уважна праверыў усе крывуліны на сценнай мапе, задуманы, уталопіўшыся ў мапу, пастаяў хвіліны тры, паківаў галавою, пасля падышоў да стала й там правёў тую самую аперацыю. Тут ужо пайшло барзджэй дый вурчэння, гаркання таго менш было. Хутка накіраваўся да дзвярэй, і крокі яго паглынула рэха бункернага калідора.
    II
    Мінула каля паўгадзіны. 3 калідора пачалі далятаць гукі розных галасоў. Пры ўваходзе адбываўся самы грунтоўны кантроль. Рукі мацалі партфелі, правяралі дакументы, зыркія вочы доўга й уважна аглядалі візітантаў. Нельга ж было, каб ізноў паўтарыўся ліпеньскі дзень у Прусіі*. Дый фюрэр апошнімі часамі дзіваком нейкім ставаўся, бачыў усюды й знаходзіў тое, чаго не было, выдумляў непраўдападобнае, шукаў вінаватых. Але ж не ім, дробным чарвям, дадзена было разгадаць тайніцы фюрэравага мозгу. Поўзалі ж перад ім, дык і цяпер лётаць не пачнуць. Трэба цягнуць да канца...