• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    — Чаму ж не,— адказаў Караткевіч,— прыязджаў да нас у Вільню ў гімназію, гаварыў, і мы чулі.
    — Што ж ён вам гаварыў? — пацікавіўся Земет.
    — Ён сказаў нам коратка й ясна,— тлумачыў Сымон,— сцеражыцеся нягоднікаў.
    Усе вельмі голасна зарагаталі. Земет узлаваўся.
    — Іш ты, скалазуб! Толькі смяяцца, а каб што дзель-
    нага сказаць, дык ты не можаш,— бурчэў ён, гледзячы на Сымона.	.
    — Так, Беларусь збудавалі,— пачаў пагардлівым тонам Курленя,— а як прыйшлося самім пацярпець, дык усе начальнікі ў лес пайшлі.
    — Хацелі збудаваць, чаго не было й не будзе,— дапамог Земет.
    — Пэўна ж, што на гэткіх дурнях, як вы, нічога не збудуеш. Вы нікому не служылі, не толькі Беларусі. Толькі й здольныя былі самагонкаю залівацца ды людзей аграбаць! — падсыпаў жару Жылякоўскі.
    — Бачыш ты, які патрыёт знайшоўся! — апраўдваўся першы.— Калі ты стаў гэткім? Вам, мусіць, у гэных школах у галовы дурнаты набілі.
    — Вось у тваю дык, мусіць, нічога не наб’еш, бо зараз усё з яе вылеціць,— адказаў Жылякоўскі.
    — Слухай, Земет, і ты, Курленя,—пачаў Гвардзейчык,— ты думаеш, што гэткая дзяржава, як Беларусь, магла так хутка стаць на ногі і ўтрымацца? Калі яна атрымала дазвол на арганізацыю свае арміі? Аж напрыканцы сорак трэцяга года. А ты глянь, якія ўжо добрыя былі пачаткі...
    — Ды што ты там пустое пляцеш,— не даў Гвардзейчыку дакончыць Курленя,— я сам бачыў, што выраблялі беларускія начальнікі. У нас быў адзін афіцэр, якога западозрылі ў палітычных зносінах з бальшавікамі. Я там дакладна не ведаю, як тое было, але ён нас усіх хацеў немцам выдаць і ўсю віну зваліў на нас. Добра, што памяшаў гэтай справе адзін, што знаў усё, дык мы й засталіся жывымі, а так...
    — Чакай хвілінку,— укінуў слова старшына Налепа,— дык гэты афіцэр, ці хто там, пэўна, камуніст быў, няйначай. Па тваіх словах гэтак выходзіць.
    — Які ж ён камуніст, калі быў у нас у войску? Гэта ж было цяпер, а не пры саветах.
    — Дык што ж ты думаеш, што цяпер камуніст не мог у войска залезці? — трымаў сваё Налепа.
    — Мусіць, Курленева галава зацеснаватая, каб такую магчымасць мог уявіць,— засмяяўся Караткевіч. -
    — Ты ж перш казаў, што гэта там за нейкую дзяўчыну выйшла,— дапёк Курленю Гвардзейчык.
    — Дзе там за дзяўчыну! За якую табе дзяўчыну...
    — Ага, за якую... Ты й сам не ведаеш, што гаворыш. Сягонняшняе не ведае, што ўчарашняе плявузгала.
    Усе голасна смяяліся з Курлені. Збіты з панталыку былы паліцай яшчэ спрабаваў агрызацца.
    — Перастань ты, Курленя, ужо даводзіць, бо нічога не кеміш,— адазваўся Пісаронак.
    — Даволі вам, хлопцы, сварыцца. Для ўсіх па метру зямлі хопіць,— уткнуў свае пяць капеек Войнік.
    — Вось гэта дык разумна сказана.
    Усе голасна засмяяліся.
    У роце даволі часта вяліся гутаркі на тэмы, звязаныя з Беларуссю й беларускімі справамі. Прычынаю была прысутнасць юнакоў з колішняй школы камандзіраў БКА. Курленя, Земет і Шэмет — не адны, што вырозніваліся тупасцю й няведаннем усяго, звязанага са сваёй Бацькаўшчынай і палітычнымі справамі. Былі сотні такіх. У роце, як і ў цэлым батальёне, было даволі ўкраінцаў, з якімі беларусы ніколі не ўваходзілі ў калізіі, дыскутуючы палітычныя тэмы.
    Украінцы былі беларусам добрымі сябрамі. Дружба выплывала з супольнага гістарычнага лёсу абодвух народаў, што, маючы на працягу стагоддзяў супольных ворагаў з захаду і ўсходу, прывыклі, зжыліся з ідэяй, што яны браты ў нядолі й адзін другога мусяць заўсёды падтрымоўваць. Гэта не была тая фальшывая, некім зверху накінутая, дружба. Яна мела карані ў сівой мінуўшчыне і ўважалася з’явай нармальнай, прост-напраст арганічнай, штодзённай, аб якой нават і не ўспаміналася.
    VI
    У палове верасня батальён Мураўёва пакінуў абоз над Рэйнам і спыніўся ў адлегласці нейкіх 25 км на захаду вёсцы Ільгойзэрн. Гэта была вялікая вёска, прыкладна за 15 км ад першых хрыбтоў Вагезаў. Войска размясцілася па гаспадарскіх гумнах, а дзе каму ўдалося — дык і па хатах. Сымон Спарыш у гэтым часе атрымаў новую функцыю: ён быў вызначаны канюхом. Вярнуў назад сваю каламажку й малога гнядога коніка, што калісьці мы ўжо бачылі ў руках у Камовіча пры выхадзе з Менска.
    Прызнацца, Сымон быў задаволены сваёй новай павіннасцю, бо канюхі мелі, акрамя шматлікіх клопатаў, некаторыя выгоды. Да гэткіх перш за ўсё належала тое, што заўсёды былі забяспечаныя транспартам, не мусілі ў Map­max валачыць на плячах сваіх рэчаў, тое-сёе здабытае збоку,
    прыкладам, гародніну ці садавіну, маглі прыхаваць на возе, дый на заняткі не хадзілі рэгулярна. Сымон адно стараўся знайсці прычыну, чаму яго вызначылі канюхом. Падазраваў, што калі б сам папрасіў такой функцыі, не атрымаў бы яе. I прычыну няцяжка было адгадаць.
    Камандзірам другой роты быў капітан Вінніцкі — сярэдняга веку высокі ўкраінец, які асабліва нічым не вырозніваўся. У роце былі чатыры звязы й камандзірам кожнага быў афіцэр. Першым звязам, да якога належалі Сымон Спарыш і Віктар Караткевіч, загадваў старшы лейтэнант Рэшатаў — расеец самай чысцюсенькай вады. Гэта быў дробненькі ростам, круглатвары, крышку курносенькі, з малымі зласлівымі вочкамі былы чырвонаармеец. Рэшатаў быў вельмі рухавы й энергічны. Калі гаварыў да каго, вочкі ягоныя, быццам два свярдзельчыкі, здавалася, вярцелі яго наскрозь — нічога ад іх не схаваецца. Малы маскалёк найбольш і даўся Сымону й Віктару ў знакі, асабліва ж першаму.
    Трэба зацеміць, што хлопцы давалі вялікую волю сваім языкам, будучы часценька зусім неасцярожнымі. А асцярожнасць была асабліва патрэбная, проста неабходная. Яшчэ ў абозе над Рэйнам аднойчы капітан Вінніцкі прыпамінаў роце, што ніхто не мае права выказваць свайго незадавалення, шырыць розныя, шкодныя Нямеччыне чуткі. «Усе вы,— казаў капітан,— прыйшлі ў гэты батальён добраахвотнікамі. Мы раней пыталіся тых, што не хочуць у нас служыць, каб выявіліся. Для іх ёсць шмат месца ў працоўных лагерах. Калі ж вы засталіся, дык цяпер трымайцеся й не наракайце».
    Папярэджанне было пагрозлівае, без ніякіх недаказанасцяў. Яно, адылі, не падзейнічала ані на Віктара, ані на Сымона. Яны й далей давалі поўную волю языкам. Сымон даўно заўважыў, што Рэшатаў чапіўся да яго без патрэбы. У войску ж, ведама, як трапіш свайму начальству на вока — яно будзе памятаць табе цэлы час.
    Гэтак і з крымінальнікам: хоць і адбудзе сваю першую кару, нават і будзе старацца паправіцца, паліцыя ўсё роўна цэлае жыццё будзе за ім сачыць. Калі здарыцца дзе што ў ваколіцы, яго першага правяраюць, паклікаючы на допыты.
    Рэшатаў жа чапіўся да Сымона й Віктара Бог ведае за што. Мо заўважыў, што іхнія языкі гладка хадзілі, асабліва ж Сымонаў. Што Рэшатаў не любіў Сымонавага языка —
    у гэтым юнак хутка пераканаўся. Гэтак аднойчы ў вёсцы Ільгойзэрн, хутка пасля пераезду туды, хлапец паехаў на кані да батальённага ветэрынара. He тое каб гнядому чаго не хапала ці хворы быў, але ж ветэрынар мусіў мець нейкі занятак, дый коні рэгулярна хадзілі на праверку здароўя ў войску — так, як і людзі. Сымон затрымаўся ў гаспадарскім панадворку, там, дзе кватараваў ветэрынар, і, чакаючы яго, сядзеў на возе ды ад нечага рабіць жаваў саломіну. Вуліцаю праходзіў Стыкар і яшчэ пару вайсковых.
    — А ты што тут робіш? — спытаў Спарыша Стыкар.
    — Адпачываю.
    — Ты, Спарыш, там будзь больш асцярожным. Учора чуў я, як обер-лейтэнант Рэшатаў казаў, што трэба будзе цябе ўсцішыць, бо ты незадаволены й надта шумна сябе вядзеш. Тых чатырох ужо «форт»! — пры гэтым апошнім слове махнуў рукой. Стыкар гаварыў аб чатырох, што ў мінулую нядзелю напіліся гарэлкі ды, даўшы волю п’янаму ўяўленню, зрабілі засадку на камандзіра чацвёртага звяза Юхневіча. Мелі намер яго забіць. Нехта, відаць, даказаў, бо штучка ім не ўдалася, і ўсіх чатырох выслалі ў рабочы лагер.— Так што глядзі,— асцерагаў Стыкар канюха,— крыху стрымайся.
    — А чаму ж Рэшатаў так гаварыў?
    — Ды ў сувязі з высылкай тых чатырох.
    Бачыш, што вырабляецца, разважаў Сымон. Прыйшло яму ў галаву, што Рэшатаў, пэўна, меў у роце сваіх давераных людзе.й, якія ўсё яму даносілі. Гэта й не дзіва: у батальёне існавала шпіёнская сетка. Афіцэры ў бальшыні паходзілі з савецкае арміі, дзе начальства мела сярод байцоў заўсёды надзейныя вочы й вушы. Чаму ж і тут не практыкаваць старых прывычак?
    Сымон надта ж ненавідзеў таго паршывенькага, як ён называў Рэшатава. I курносенькі маскалёк, калі звяртаўся да канюха, дык заўсёды са знявагамі, прычэпкамі. Вельмі ж злосна бегалі малыя обер-лейтэнантавы вочкі й моршчыўся, падымаўся курносенькі нос.
    Чысціць, бывала, Сымон свайго гнядога гадзінамі цэлымі. Загадаюць. Выглянцаваць мусіш так, каб аж ззяў. От жа і ўелася яму тая чыстка. Блішчыць ужо конік з усіх бакоў — здаецца, вычысціў так, хоць ты вядзі на выстаўку. Прыйдзе Рэшатаў ды плясь коніку па азадку. Возьме ды пацягне, прыціскаючы, далонню па баках, пад жывот нават злазіць. Пасля выме з кішэні чысцюсенькую белую хусцін-
    ку, уважна абатрэ даланю, і... тут ужо пачынаецца. Як гэта так? Чаму на чыстай хусцінцы цэлая жменя пылу?
    — А это что? Чястнл, говоряшь? Да какая же это чнстка? Ты почястя как следует, дурака-то валять мне нечего! Давай-ка опять за работу!
    3 такой лютасцю й нянавісцю пазірае тады Сымон на скрыўлены обер-лейтэнантаў твар, так цярэбяцца рукі. «От бы ж і з’ехаў аплявуху,— думае хлапец, але паўстрымоўваецца ў пару.— Каб ты здох, пракляты маскалюга!»
    — Ну, чего стояшь? — грыміць той.— Давай-ка, подя. Берясь за работу немедленно!
    Сымон вурчыць, злуецца, плюе дый зноў пачынае ад конскай морды. Бывае, без малага цэлы дзень скрабе.
    «I ці ж гэта не здзекі? — разважае ў думках.— Ну навошта ж гэту падлу так скрабці? Эх, чакай жа ты, не мінеш маіх рук!» — пагражае канюх у думках Рэшатаву.
    VII
    Сымонава нянавісць падвоілася, калі аднойчы атрымаў у апеку обер-лейтэнантавага верхавога. Гэта быў вялікі, спрытны, беглавы конь.
    — Ты уже с одной разленялся-то,— гаварыў Рэшатаў,— мало работаешь. Так вот тебе другая. й смотря,— пры гэтым махаў пальцам,— чтобы была чястой как следует. й не только лошадь, а я седло.
    «Ах, каб ты здох, гіцаль, дзе ты на маю галаву ўзяўся!» — кляў сам сабе пад носам Спарыш.
    Яшчэ колькі разоў паўтаралася гісторыя з хустачкай і пылам з той розніцай, што Сымон звяртаў цяпер найбольшую ўвагу на верхавога. Прыйшлося папацець удвая, а мо і ўтрая больш, чымся раней. Усё роўна не мог задаволіць маленькага расейца. Вычарпалася аж да дна юнакова цярпенне. Раз неяк заўважыў, што два раменьчыкі ў сядле з правага боку, якімі падшпільвалася падпруга, былі надарваныя. Сымон патузаў іх, пакруціў, надарваў яшчэ больш перагнілыя ніткі, так што яны ледзь трымаліся.