• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Што ж заставалася рабіць? Зіглінг заявіў аб гэтым здарэнні Гітлеру. Той, памеркаваўшы, што з дывізіі гэтай, мусіць, нічога не выйдзе, загадаў адаслаць яе на цяжкія работы пры будове фартыфікацыяў над Рэйнам.
    Палажэнне было цяжкое й амаль бязвыхаднае. Я як маёр выпрасіў у Зіглінга дазв’олу на ўтварэнне з часткі гэтых людзей аднаго баёвага батальёна на спробу, каб паглядзець, што з таго выйдзе. Гэта была мая добрая воля. Я даў Зіглінгу слова, што з выбраных людзей зраблю дасканалую вайсковую адзінку. Палкоўнік мне дазволіў. Даў мне таксама нашых найлепшых афіцэраў, бо я веру, што вы лепш будзеце слухаць сваіх афіцэраў, чымся нямецкіх.
    Мураўёву, мусіць, і ў галаву не прыйшло, што шматлікія выбраныя ім людзі расейцаў, г. зн. ягоных афіцэраў, уважалі такімі ж самымі чужынцамі, як і немцаў.
    — Цяпер я звяртаюся да вас,— працягваў украінскі русафіл,— нават не як да жаўнераў, а проста як да людзей. Прылажэцеся вы працай і ўсімі стараннямі, каб дасягнуць тое, што перад сабою мы паставілі. У вас павінна быць яшчэ жаўнерская гордасць. Ад вас залежыць лёс сем’яў і вашых сяброў. Або вы сваімі паводзінамі загоніце іх у магілу, або давядзеце, што вы можаце быць жаўнерамі. Дык дайце мне слова, што будзеце на сто працэнтаў выконвайь усе загады, каб дасягнуць нашу мэту. Ну што, даяце?
    — Даём! — крыкнула часць сабраных.
    — Ну, паглядзім,— закончыў пагрозліва маёр.— Крычаць вы таксама ўмееце, я гэта ведаю.
    У голасе Мураўёва не чулася фальшывае ноты. Здавалася, што гаварыў шчыра й сам верыў у тое, што казаў. Адно ў тым жаўнерскім адказе «даём» чулася нотка няпэўнасці, хістання. Што ж мелі рабіць? Ізноў вунь пазганялі, спрабуюць нанава ляпіць новае ці ўжо надта ж старое, майстраваць нешта ў імя няведама чаго. Трэба ж неяк усё гэта перажыць. А там? Далей мо праясніцца, будзе відаць.
    II
    Было прыгожае верасеньскае надвячор’е. Стаяла залатая пагода. Вяла ападалі на зямлю першыя пажаўцелыя лісткі дрэваў, ледзь-ледзь варушыў чубамі дрэваў і кустоў навакольнага лесу вецер.
    Каля пятай гадзіны васемнаццаць чалавек, у тым ліку й Сымон Спарыш, рыхтаваліся трымаць варту. Раптам прыйшоў загад сабрацца цэламу батальёну. Ізноў месцам зборкі была суседняя паляна, дзе пару дзён таму назад прамаўляў маёр Мураўёў. Прыехаў вайсковы духавы аркестр. Батальён стаў у дзве раўналеглыя калоны. Чакалі коратка.
    У прысутнасці двух ад’ютантаў-капітанаў і маёра Мураўёва з’явіўся палкоўнік Зіглінг. Быў гэта чалавек сярэдняга веку й росту, з гладка прычэсанымі цёмнымі валасамі, ледзь паднятым уверх носам, мала заўважнымі яшчэ маршчынамі на лбе. На гладка дапасаваным зялёным мундзіры відаць быў цэлы шэраг медалёў. Сярод іх увыдатняўся Жалезны крыж, пад ім нейкі меншы белы крыж, колькі адзнакаў за раны. На правай пярэдняй кішэні зіхцела вялікая зорка, пакрытая меншай свастыкай. Абуты быў у кавалерыйскія боты з доўгімі выглянцаванымі халявамі.
    Прыняўшы рапарт ад камандзіра першае роты, госць затрымаўся каля правага фланга аддзела. Чаргова вітаўся, салютуючы й падаючы руку камандзірам ротаў. Між афіцэраў завязалася жывая гутарка, густа пераплятаная смехамі й жартамі. Відаць, што палкоўнік быў прыхільнікам блізкіх кантактаў са сваімі падуладнымі, добра ацэньваючы іх вартасць для пабудовы цяснейшага сужыцця й зразумення, якое так часта патрэбна ў баях. Ён хутка, без лішняй помпы, зрабіў вакол сябе хатнюю сяброўскую атмасферу.
    Аркестр, што стаяў побач, зайграў марш, пасля колькі іншых песняў, разам з падношанай і надта ж ужо ўцёртай бальшавіцкай «Кацюшай». Жаўнерам было загадана сесці з дазволам курыць і размаўляць. Усе прынялі загад з задаваленнем. Паселі там, дзе стаялі.
    Камандзір дывізіі быў цэнтрам агульнай увагі. Сеў ён на прынесенай лаўцы, па правай руцэ пасадзіўшы Мураўёва. Навокал паселі іншыя афіцэры. У рухах і гутарцы Зіглінга відаць была ўпэўненасць і свядомасць таго, што ён тут поўны гаспадар. Пару разоў пачаставаў бліжэйшых афіцэраў цыгарэтамі, гутарыў і жартаваў з імі. Над жаўнерамі падымаліся густыя клубкі смярдзючага табачнага дыму. У большай меры быў гэта дым з недасушанай, накрадзенай вечарамі зялёнай табакі, што расла тут жа па суседству.
    Прайшло больш гадзіны часу. Усе ўсталі, выраўняліся пад гучную каманду афіцэра. Штаб дывізіі адышоўся ўбок, і батальён пад гукі аркестра пачаў вымаршыроўваць у кірунку абозу. Палкоўнік прыглядаўся.
    Раптам нізенька з грымотным гукам шмыгнуў над самымі чупрынамі лесу непрыяцельскі самалёт. Ледзь здолеў нехта крыкнуць «флігзрдэкунг»*, як усе, быццам вялікі статак мышэй перад катом, куляючыся й падбіваючы адзін аднаго, кінуліся ў кусты. Самалёт маланкай праляцеў, і не паспелі яшчэ ўсе рассыпацца, як голасны рогат пачуўся з афіцэрскае групы. Там, дзе стаяў аркестр, ляжала на траве цэлая куча інструментаў, адно адзін вялікі барабан, відаць, кінуты барабаншчыкам на хаду, ёмка каціўся па цвёрдым мурагу воддаль ад месца зборкі. Некалькі разоў перакуліўся барабан па пожні і, насмяшыўшы ўсіх уволю, затрымаўся на карлаватым кусціку.
    Ill
    На поўнач ад абозу, на ўскраі лесу, быў ладны кавалак выгану, дзе штодзённа праводзіліся заняткі. Той факт, што гэны кавалак зямлі марнаваўся без карысці для сялян, тлумачыўся хіба тым, што тут тырчэлі добра падгнілыя, але моцныя яшчэ карчы высечанага некалі лесу. Рэйна адгэтуль не відаць было — ён хаваўся дзесь далей на ўсход, за зеленню кустоў.
    * Налёт (ням.).
    Заняткі ў найбольшай меры былі баёвыя: вучыліся страляць і ўсякіх іншых хітрасцяў пяхотнага баёвага майстэрства. Відаць, на звычайную страявую муштру не было часу. Мала яго вызначалася й на вывучэнне савецкае зброі, бо прадбачылася, што перад адыходам на фронт усё роўна выдадуць — нямецкую.
    Змяніўся аддзел, і змянілася атмасфера й песні. У модзе былі песні калі не савецкія, дык, прынамсі, расейскія. Колішнім сябрам з менскае афіцэрскае школы БКА прыкра было слухаць выхвалянне Чапаева й іншае маскоўскае макароншчыны. Віктар Караткевіч і так ніколі не спяваў, бо не меў голасу. Сымон жа надта любіў спяваць, адно цяпер устрымоўваўся, бо чужыя песні быццам тупой іржавай пілой рэзалі дзесьці па нервах, хоць часта і ў чужой мове спявалі аб Беларусі.
    Вось чуецца, як жыдзенькі тэнар наперадзе зацягвае напеў:
    Ой там у лесу белорусскнм
    Солдат молодой уммрал...
    Яму ўтораць паўтары сотні жаўнерскіх глотак. I далей ізноў напеў:
    Там дралнсь проклятые банднты йз первым белорусскнм полком...
    Песняй, што ўсім прыйшлася даспадобы й спявалася па ўсіх ротах, была наступная:
    Товарнш, товарнш, ты ходншь туда, Скажм, с кем ухажерка гуляет моя...
    По правде сказавшн, товарніц ты мой, Твоя ухажерка гуляет co мной.
    He жаль мне кареты, не жаль мне коня, Но жалко девчонкн — она молода.
    Карету я справлю, коня я куплю — Такой ухажеркн ннгде не найду...
    3 іншых, часцей ужываных, трэба прыгадаць «Скакал казак через долмну», што Бог ведае ад якіх казакоў узяла пачатак. Пару разоў прабавалі нашы юнакі з былой школы БКА зацягнуць «Першы звяз» і «Ідуць жаўнеры беларусы», але нічога не атрымалася. Былыя паліцаі й чырвонаармейцы не маглі ведаць патрыятычных беларускіх песняў,
    ды яны пераважна й спяваліся без напеваў, не так, як расейскія.
    Зараз пры ўваходзе ў абоз ад галоўнай шашы з правага боку быў бункер. Пабудаваны ён быў з доўгіх круглякоў, ды зверху й з бакоў абложаны зямлёю. У ім — двое дзвярэй ды колькі шчылінаў навокал. Далей, па правым баку, стаяў даволі вялікі трысцен. Там мясціліся два кухонныя катлы, у адным варылі каву, у іншым — зупу. Варыцца, бывае, тая зупа на абед, а смурод ад каніны разносіцца ветрам па\ўсёй ваколіцы.
    — Што сягоння будзе на абед? — спытае адзін другога.
    — Што ж у цябе, братка, нос не ў парадку? Конская галёнка, брат, будзе.
    ■— Наядзёмся каніны і — ух! Іржаць будзем, як жарэбчыкі. А як пабяжым на фронт, дык, пэўна, промаху не дамо. Трымайцеся, ворагі!
    Жарты жартамі, а ці каму ўдалося б наесціся каніны, каб і хацеў. У зупе той, як казалі яшчэ дома, бывала, крупіна за крупінай ганялася з дубінай, а наверсе пару ледзь заўважных свечачак конскага тлушчу можна прыкмеціць было. Даводзілася людзям паясы яшчэ больш сціскаць. Недарма часта здаралася, што ў бараках адзін ад другога апошнюю мізэрненькую пайку хлеба краў.
    IV
    Напрыканцы верасня батальён Мураўёва пачаў праводзіць тактычныя заняткі. Адбываліся яны на падчышчаным ужо кукурузным полі, на поўнач ад барака, на скраі лесу. Каля самага лесу быў высакаваты, на метры чатыры, насып. Ён быў, відаць, зроблены даўно для затамавання разводдзяў з Рэйна й цягнуўся ўздоўж лесу на колькі кіламетраў.
    У адзін прыгожы пагодны дзень праграмаю заняткаў батальёна быў наступ і атака. Меў прыехаць Зіглінг, але не з’явіўся. Спадзеючыся ягонага прыезду, дружыновыя яшчэ загадзя падбадзёрвалі сваіх хлапцоў, каб выявілі максімум старанняў і паказалі сябе найлепш вышкаленымі. Пад час практыкаванняў мела быць ужываная вострая амуніцыя. На кожную стрэльбу было выдадзена па дваццаць ладункаў. Страляць мелі ў расстаўленыя на полі й каля насыпу мішэні. Выхадным пунктам наступу былі рэдкія кусты каля заросла-
    га густой травой ручайка на заходняй ускраіне кукурузнага поля. Увесь рух меў адбывацца ў кірунку Рэйна, што хаваўся дзесь за лесам.
    Першы наступ быў праведзены напуста. У ходзе яго шмат пакрычаць давялося камандзіру першага звяза, у якім былі Сымон і Віктар, старшаму лейтэнанту Рэшатаву, што ладна надарваў свой голас. Пад час другога наступу, ужо каля гадзіны дзесятай, ужываліся вострыя патроны. Для назірання практыкаванняў прыехаў маёр Мураўёў. Затрымаўся на краі поля, ззаду на левым фланзе першага звяза.
    Жаўнеры стараліся перабягаць наперад індывідуальна, як і вымагалася, бо пад вялікую траскатню стрэльбаў і кулямётаў не чуваць было загадаў камандзіраў. Часта рабілі «флігэрдэкунг», бо брытанскія самалёты таксама цікавіліся практыкаваннямі. He дапаўзаючы якіх трыццаць метраў да насыпу, усе мелі ўстаць і на маскоўска-бальшавіцкі лад, з «громкнм ура», у поўны рост кінуцца ў атаку.
    Сымон пільнаваўся, каб надта не высоўвацца наперад, але й не заставацца ў хвасце. Каля яго падбягаў і падаў вобземлю, сапучы, як мядзведзь, Віктар. Прыбліжаючыся да насыпу, Сымон заўважыў, што меў яшчэ два патроны. Адзін выстраліў, калі ўсе ўсталі й з тым «громкнм» кінуліся наперад.