• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Пасля доўгай і дэталёвай экзаменацыі язык гаркаў кароткае адрывістае слова. Крокі мералі недаўгую ўжо адлегласць да мапнага пакоя, і ў дзвярах вырасталі адчаканеныя постаці: маршалы, генералы, адміралы. To й былі тыя ніткі, што лучыліся з галоўным клубком. Гэта тыя мацаўкі-лапы спрута, што ціснуў, душыў усіх і ўсё, высмоктваў з іх апошнія сокі й кроў у імя будучага панавання «супернарода», «супермэнаў», «вярхоўнай» арыйскай расы. Гэта тыя слу-
    * Маецца на ўвазе няўдалы замах на Гітлера, падрыхтаваны групаю нямецкіх афіцэраў.
    жакі колішняга капрала кайзераўскіх во-йск, што бурыў усё старое, будаваў «новую Еўропу».
    А мо яны — гэтыя маршалы, генералы, адміралы — ужо перасталі быць будаўнікамі, мо сталі ўжо магільшчыкамі? Хто ж мог напэўна сказаць. Але ж не! Яшчэ раз не! Ён жа ўсё ведае, за ўсіх думае, усяго дапільнуе. Яшчэ выведзе й прывядзе. А ім тым часам што? Хіба ж толькі па сваіх дзялянках ды адрэзках... А там ужо ўва ўсім галоўны — ён...
    У мапным пакоі час ад часу стукаюць запяткі, сціскаюцца выцягнутыя рукі пры вітаннях, падаюць прыцішаныя словы. Мундзіры абступаюць стол, сцены. Вочы ўпіваюцца ў тыя пункты-сцяжкі. Вочы звужаюцца, касурацца. Твары моршчацца. Панурыя гэта твары — яны даўно забыліся, як смяяцца. Заўсёды напружаныя, неспакойныя. Мяркуюць, у якім «ён» настроі, што зробіць, загадае, як аднясецца. Ці зноў не палезе на тую найвышэйшую ноту. А мо што й пацяшальнае скажа. Недарма ж паўзлі з усіх канцоў, спяшаліся, дэнерваваліся. Можа... можа...
    У пакоі іх ужо пару дзесяткаў. Раптам уся актыўнасць і рух спыняюцца. Чакаюць, прыслухоўваюцца. Усе вочы ўпіваюцца ў дзверы. Прыбліжаецца, ідзе. У дзвярах паказваюцца чорныя варухлівыя вусікі, звіслая на лоб пасма валасоў, рудыя вочы. Спыняецца пара чорных выглянцаваных ботаў. Мо гэта тыя самыя боты, што калісь падрыгвалі з захаплення ў Камп’енскім лесе ў дзень капітуляцыі Францыі? Побач — два рослыя цені. Ногі на момант затрымліваюцца, вочы хутка паўзуць па ўсіх прысутных, і пасля ўжо ногі прыбліжаюцца да цэнтра стала.
    Фюрэр, мусіць, не ў гуморы. На твары ў яго цень. Галава то апускаецца над настольнай мапай, то падымаецца, павяртаючыся ў той бок, да каго гаворыць. Палец блудзіць па крывулінах. Чуваць рапарты, пытанні, перапытванні. Часам у тым пакоі так глуха, што, калі б вочы не бачылі, падумаў бы, што тут нікога няма. Але ў гэты момант якраз найбольш напружана працуюць мазгі прысутных. Стараюцца ўгадаць, што «ён» думае, што зробіць, скажа ці спытае наступнае. Усе вочы ўпіваюцца ў ягоны твар, стараюцца злавіць найменш заўважны цень думак. Смяротная цішыня. Толькі час ад часу шаргануць па цэменце падковы ботаў або пачуецца нясмелы кашаль ці прытоенае дыханне.
    He так шмат часу патрэбна ўжо фюрэру: мо пару месяцаў, паўгода, у найгоршым выпадку год. Ужо Лондан
    стогне пад агнём «У-2», супраць якое англічане не ведаюць абароны. Але ж гэта адно пачатак. Што ж ракеты «У-2» у параўнанні з той зброяй, што мае на думцы фюрэр і над якой дзень і ноч працуюць найбольш вартасныя нямецкія мазгі! Абы час дазволіў, абы ўсё не развалілася, не скрышылася. Цяпер усё асноўнае й зводзіцца да здабыцця часу. Дык за любую цану трэба ўтрымацца, загарадзіць, не пусціць.
    На мапе, бывае, акрамя фюрэравага пальца з’явіцца побач і іншы, што ўслужліва стараецца дапамагчы першаму. I вось фюрэраў палец даязджае ў сваю чаргу й на эльзаскі адрэзак, тыцкае на тую даліну між Вагезамі й Альпамі.
    — А як сітуацыя тут? — чуецца хрыплаваты голас. — Калі б можна...— пачынае іншы.
    — Тут вельмі важны адрэзак,— перабівае яго той першы,— тут праціўнік будзе старацца прарвацца любой цаною, бо гэта асноўны падыход да Рэйна з паўдня.
    — He дапусціць яго! Галоўная абаронная лінія на Рэйне мусіць яшчэ лепш умацавацца. Якое цяпер становішча?
    — Наступ ворага затрыманы. Фронт статычны. Акцыі зводзяцца да разведак. Праціўнік падцягвае вялікія сілы, запасы, рыхтуецца да наступу. Аддзелы нашы аслабленыя, змучаныя ад доўгага адступлення з паўдзённай Францыі й патрабуюць перагрупоўкі.
    — Які стан рэзерваў? — гаркае фюрэр.
    Другі голас называе колькі аддзелаў.
    — Ёсць там і трыццатая пяхотная расейская дывізія,— заканчвае ён.
    — У якім стане?
    — Канчае вышкаленне.
    — Даць яе супраць французаў. Матэрыял гэта другарадны, але, умела пакамандаваўшы, можна яго добра выкарыстаць. Французам яны павінны даць рады. Неадкладна дайце дыспазіцыі ў гэтым кірунку.
    Фюрэраў палец пасоўваецца на поўдзень, да Італіі.
    За пару гадзін з воўчага логава зашыфраваныя загады паляцелі ва ўсе канцы, у меншыя воўчыя логавы. Ляціць той голас па дроціку і ў штаб трыццатай. I там ужо выпрастоўваецца шыя й плечы дзяжурнага афіцэра, пачынаецца рух у штабе. Стукаюць падковы, гаркаюцца ў тэлефонныя трубкі загады, бразгаюць дзверы. Галоўны загад дзеліцца на кавалачкі, на дзесяткі, сотні меншых. I далей ужо, у самых меншых аддзелах, ён яшчэ больш драбіцца, ажно пакуль,
    як той кій у муравейніку, не спрычыніцца да агульнага, гарачкавага руху. А там ужо, гэтым разам з самых нізоў, ад самых найменшых выканальнікаў, чуюцца сакавітыя каментарыі, заўвагі. Дый якія ж цікавыя яны бываюць...
    III
    У пакойчыку, пры цьмяным святле маленькай лямпы, Віктар Караткевіч даўно выводзіў свае храпунскія рулады. He было тут ніякіх пасцеляў — усё жыццё адбывалася на падлозе. Побач з Віктарам, прылёгшы на сенніку, аблакаціўшыся на правую руку, Сымон прыглядаўся да тройкі сяброў, што гулялі ў ачко, a то зноў вяртаўся да свайго занятку — набівання табакаю папяросных гільзаў. Ужо амаль даехаў да сотні. Табакі ўдалося прыдбаць ад баўэра. Стараўся хлопец зрабіць запас на будучыню. Трое ўкраінцаў — Лавінскі, Антаненка й Панамарэнка — так загуляліся ў карты, што забыліся аб часе й існаванні.
    Раптоўна й хутка адчыніліся дзверы, й дзяжурны падафіцэр крыкнуў:
    — Алярм! Хуценька пакаваць усё да самага найменшага. Прыгатовіць коні й фурманкі. He марудзіць! Няма часу!
    Шах-барах-бам. Пачаўся грукат, рух, суматоха. Чуліся сакавітыя слоўцы з прычыны страты тае ці іншае рэчы. Беганіна на двары, запраганне коней, ладаванне ўсякай усячыны. Нарэшце ўсё гатова, й пачынаецца чаканне аж да раніцы. Жаўнеры ў поўнай гатоўнасці апошні раз кладуцца, дзе хто пападзе, стараюцца схапіць крышку сну.
    А гадзіне чацвёртай над раніцай войска пакінула Ільгойзэрн і накіравалася на тую самую дарогу, якой калісьці прыйшло з Францыі. Ізноў прыйшлі дні й ночы ў маршы, з адпачынкам — дзе й як давядзецца.
    20 лістапада ў ліку іншых аддзелаў дырізіі батальён Мураўёва наблізіўся да вёскі Гальфінгэн, непадалёк Альткірха. Цэлую ноч выразна чулася рэха гарматаў з захаду. Агонь гарматных залпаў частымі пробліскамі асвятляў заходні гарызонт. Церушыў дробненькі густы назойлівы дожджык.
    А другой гадзіне ночы прыбылыя ў вёску Гальфінгэн жаўнеры размясціліся па гаспадарскіх пунях. Схапіўшы колькі мага сну, ужо каля гадзіны дзесятай раніцою войска было на нагах. Атрымалі прадукты, новенькія нямецкія
    стрэльбы, амуніцыю. Кожная рота, акрамя бальшавіцкіх кулямётаў і мінамётаў, прывезеных з Беларусі, атрымала па чатыры супрацьтанкавыя панцырфаўсты. Тут жа, напагатове, коратка было й выяснена, як іх ужываць. Справа зусім просценькая, здаецца. Трымаеш панцырфаўст пад пахай, уважаючы, каб канец трубкі тырчаў на пядзі тры ззаду, каб у часе стрэлу не ўдарыла ў цябе полымя,— а там ужо толькі прыцэліўся ды прыціснуў курок.
    Зараз пасля паўдня на нямецкіх аўтамашынах войска выехала на фронт. Пад вечар пакінуў вёску й абоз разам з кухнямі. Жаўнеры надзеяліся, што мо нарэшце перастануць ужо карміць іх канінай, тым больш што бачылі, як ад фронту нямецкія я^аўнеры гналі табуны чырвоных эльзаскіх кароў.
    Абоз з кухнямі затрымаўся на паляне сярод лесу, на ўсход ад вёскі Асбах, што цераз рэчку межавала з Альткірхам. Але нядоўга давялося яму там быць. На наступны дзень, пад цяжкім мінамётным агнём праціўніка, вялікая частка абозу пакінула паляну й вярнулася назад у Гальфінгэн.
    Ужо надвечар таго самага дня пачалі з’яўляцца першыя ўцекачы з фронту, што апавядалі пра баявое хрышчэнне.
    IV
    — Ты ведаеш, брат, ну і наваяваў жа я,— апавядаў Віктар Сымону.
    — Гэта ўчорака нас як забралі адсюль на машынах, дык завезлі аж на другі бок Альткірха. Высадзілі й давай фармаваць. Чуем там за нейкім узгоркам страляніну, але рэдкую. Кажуць нам туды йсці. Наш звязовы, гэты сабака Рэшатаў, сам не йдзе на першы агонь сустракаць праціўніка, а выпраўляе нас ды сам ззаду пляцецца. Мне загадалі несці амуніцыю да «дзегцярова». Ну што ж, думаю, можа, з «дзегцяровым» будзе зручней, чым са стрэльбаю. Але ж, каб цябе халерачкі, цяжкавата трошкі. Трэба гэтую качаргу на плячы тарабаніць дый дзве скрыні амуніцыі, дык і нялёгка, чорт вазьмі. Як жа тут, думаю, даць сабе рады? Ідзём так дарогай шнуркамі па абодва бакі каля канаваў, каб у выпадку чаго зручней скрыцца было, а я ўсё думаю, як бы \тут з гэтым цяжарам палагодзіць. Аж тут проста мне быццам на падмогу каля дарогі пакінуты дзіцячы возік бокам ляжыць...
    — Які ВОЗІК?
    — Дзіцячы, звычайны дзіцячы возік на чатырох калёсцах і ў добрым стане нават.
    — Што ты кажаш...
    — Сапраўды,— запэўніваў недаверлівага сябра Віктар.— Вось дык, думаю, шчасце. Я цап за яго, палажыў скрынкі з амуніцыяй, стрэльбу й пхну яго сабе па дарозе, быццам ні ў чым не бывала. Іншыя толькі паглядаюць на мяне, палыдамі сябрам паказваюць ды рагочуць. А мне што? Я іду, як на тым парадзе, быццам баба з дзіцём па гарадской вуліцы, ды пасвістваю.
    — Ха-ха-ха! — рагатаў Сымон.
    — Ідуць, знаеш, немцы ад фронту. Эсэсманы пераважна, старыя, аброслыя, паперакідаўшы зброю цераз плечы, плятуцца. А я пытаюся ў іх — wie gehts*? А яны, братка, як ашчэрыліся на мяне, як зачалі злосна лаяць, з’елі б, здаецца...
    — Ну ў цябе ж розуму хапіла. Гэта ж уявіце толькі: тыя, пэўна, у азадак добра ад амерыканцаў дасталі, а тут вось па дарозе нейкі блазан ідзе з дзіцячым возікам перад сабою й пытаецца — wie gehts. Гэта ж, братка, знявага проста...
    — Ну і заеліся ж былі. Я думаў, што каторы аплявушыць кінецца.
    — Табе толькі заставалася яшчэ спадніцу бабскую надзець ды хусцінку павязаць — можа б, тады амерыканцы ў госці прынялі...
    — Якія амерыканцы?
    — Як то якія? А хто ж там на другім баку?