Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
Яшчэ на досвітку, калі хваляй пасыпаліся артылерыйскія стрэлы, Сымон гаварыў Гвардзейчыку:
— Ну, братка, ці не ёсць ужо гэта пачатак канца? — Так выглядае.
— Няхай там што будзе — будзе, а кішкі зноў пачынаюць марш падыгрываць. Варта было б крышку іх заспакоіць.
Гэтак памеркаваўшы, двое сяброў палезлі ў свае сінія
торбы, званыя хлебакамі, і памалу жавалі чорны сухі хлеб, пасля яблыкі. Нарэшце, не спяшаючыся, закурылі, увесь час пазіраючы наперад у бок праціўніка. Лагчына перад фронтам была пустая й спакойная. Яны не спускалі вачэй з бочных і задніх акопчыкаў, з якіх ледзь тырчалі вяршкі шлемаў. Ззаду, крокаў сто воддаль, блізка краю лесу, тырчаў з ямы шлем лейтэнанта Калмыкова, і за ім абое найбольш сачылі. Калмыкоў ад учарашняга быў на той самай пазіцыі, адкуль назіраў, каб ніхто не пакідаў прызначаных месцаў.
Ураганны агонь французскай артылерыі быў перанесены далей назад, а з боку Асбаха й з правага крыла ўжо далёка ззаду даляталі водгукі рэдкіх і кароткіх серыяў «стэнаў».
— Слухай, ці не пара нам вылазіць? — запытаўся ў Гвардзейчыка Сымон.
— Хто яго ведае.
— Бач, Калмыкова ўжо няма, ці не скрыўся дзе ў лесе. Шлемы таксама парадзелі па акопах.
— Дык давай, вылазім.
— Падпаўзём, давай, да суседзяў налева.
— Слухайце, дзе Калмыкоў? — пыталі суседзяў Гвардзейчык і Сымон, асцярожна аглядаючыся навокал.
— А я не ведаю,— адказаў адзін.
— Дык чаго тады сядзець? Давайце ў лес.
У лесе далучыліся да вялікай групы — каля паўсотні чалавек. Былі тут обер-лейтэнант Рэшатаў, Калмыкоў, дружыновыя Лакуста, Булько, Віткоўскі й іншыя падафіцэры. Новапрыбылыя хутка даведаліся аб трапнасці сваіх ранейшых меркаванняў. Праціўнік заняў вёску й абкружыў ззаду лес: завязаў мяшок, як казалі. Доказам гэтага быў трэск і грукат разнаякай зброі, перанесены далёка на поўнач за канал. Да групы цэлы час далучаліся новыя. Радзіліся, як найлепш й найбяспечней трапіць у палон.
— Так вот, ребята,— пачаў курносенькі Рэшатаў,— желаем мы этого нлн нет, у нас только одйн остался теперь путь — это в плен. Мы окружены. Слышмте стрельбу co всех сторон? Удмрать нам уже некуда. Только н кранясь, как всех нас перестреляют. Нужно сдаваться. Ваша судьба, конечно, лучшая, чем у нас, офнцеров. Кто знает, что с намн сделают. Но вы самн знаете: я мог давно удрать, да ведь остался только для вас. Потому н остался, что вас жалко...
— Каб табе скула ў бок, як ты праўду гаворыш, ты,
крывадушны маскалюга! — злосна загрымеў былы Рэшатаў канюх Спарыш.
.Обер-лейтэнант раней гаварыў, гледзячы больш сабе на мыскі хромавых боцікаў, чым у вочы людзям, а цяпер, пры такой нечаканай рэакцыі ці нават, як магло яму здацца, пагрозе, яўна збянтэжыўся й на момант зусім збіўся з панталыку. Кінуў вокам перш на былога свайго канюха, пасля на Калмыкова й рэшту людзей, быццам чакаючы ад іх слоўнай дапамогі.
3 групы пачуліся галасы:
— Кінь ты, Спарыш, цяпер не пара на гэта.
— Перастань, Сымон.
— Дык чаго тады чакаць? Давайце, ідзём,— запрапанаваў адзін з групы.
— Все согласны? — пасмялеў маскалёк і зірнуў яшчэ раз на Сымона.
— Давайце.
— А погоны нужно сорвать, я думаю,— гаварыў Калмыкоў Рэшатаву.
— Да зачем? Разве солдаты не знают нлн не скажут? Пуіцай уже, что будет — все равно. .
— Давайце тады не чакаць, бо могуць па нас страляць,— перасцярог Булько.
— Паслаць аднаго да іх. Хто тут умее крыху пафранцузску? Няхай ідзе й скажа, што мы тут чакаем.
— Кідаем зброю! ■— крычаў голас.
— Давайце сюды ў кучу. Пасы, патранташы — усё чысценька. He разыходзьцеся.
— Только не крнчать! — супакойваў сам неспакойны Рэшатаў.— Могут услышать — оня здесь блязко — тогда дело плохо.
— Кто там пойдет к нмм?
— Лоеў, давай ты, ты ж крышку гаворыш...
— Давай, Лоеў!
Таго, каго называлі Лоевым, не трэба доўга намаўляць. На хаду адкінуў пас, хлябак і накіраваўся лясной дарожкай у кірунку Асбаха.
IV
Скідаючы з пляча стрэльбу й пас з патранташамі ды шлем, Сымон Спарыш адчуваў, што закрывае яшчэ адзін
раздзел у сваім жыцці. Шкадаваць не было чаго, й перад сумленнем не трэба было рабіць справаздачы: сілай апранутае адкідалася набок, на ваенны сметнік. Адно, што юнак думаў,— гэта тое, што не адкінуў бы так лёгка зброі, калі б змагаўся за Бацькаўшчыну. Свядомасць сілы, як права, ужо даўно была асвоеная яшчэ гадамі зялёным юнаком. Для Сымона стрэльба была больш чымся прылада, якой можна было забіваць; гэта быў сымбаль прыналежнасці да тых, якія нейкае права маюць ці мець могуць, да тых, што змагаюцца за быт і людскія правы, а зусім не да тых, што надужваюць сілу для паняволення й прыгнятання слабейшых. Стрэльба ў Сымонавых вачах — гэта перадусім прылада абароны, адстойвання сваіх правоў у тых месцах і абставінах, дзе лічыліся толькі з моцнымі.
Юнак стараўся меркаваць, дзе й на якіх пазіцыях ён быў і куды пойдзе ў будучыні. Як-ніяк — знаходзіўся на парозе няволі. Ці ў няволю йдзе дабравольна ці пад прымусам — менш істотна. Сымон цешыў сябе, лепш сказаць — ашукваў сябе тым, што йдзе ў няволю дабравольна... Дык і стрэльбу трэба было дабравольна адкінуць.
У хуткім часе вярнуўся Лоеў. Ногі ягоныя ледзь валачылі цяжкія драўляныя клумбы, што французы далі ўзамен за чаравікі.
— Гляньце, гляньце! Ужо ўспелі пераабуць! — здзівіўся хтосьці з натоўпу.
— Нявузка, брат! Якія ёмкія дзеравяшкі!
— Это плохо, что онн сапогм сннмают,— заўважыў Рэшатаў і з жалем, развітальны.м поглядам кінуў на свае хромавыя боцікі.
— Давайце хутчэй! — загадаў Лоеў.— Далі мне пятнаццаць хвілін часу й папярэдзілі, што калі за гэты час не прывяду вас, то будуць страляць. Станавецеся тройкамі!
Два разы не трэба было паўтараць. Усе сталі тройкамі й рушылі дарожкай, кіруючыся ў вёску.
— Падымайце рукі ўверх! — крыкнуў Лоеў, ідучы наперадзе й махаючы не зусім ужо чыстай і не надта белай насаткай.
Спераду, з прыдарожных кустоў, вырасла некалькі фігураў і, гарлапанячы на розныя лады незразумелай мовай, падняўшы ўверх аўтаматы, набліжаліся да калоны палонных. Адзін, старэйшы рангам, паказаў рукой, каб спыніліся.
— Афіцэры, наперад! — загадаў па-нямецку.
Успомненыя выйшлі на чало калоны.
• — Ці зброі ў каго няма?
— Няма.
— Марш наперад! I не гаварыць! Рукі трымаць уверсе!
Калону з двух бакоў абступіла больш дзесятка французаў. Некаторыя з іх хісталіся на нагах, відаць, былі падпіўшы. Два былі апранутымі ў чорныя цывільныя штаны, у "аднаго ў похве пры баку вісеў доўгі нож. Усё гэта было малое, хударлявае, мізэрнае. Між імі — тры чорныя. Як даведаліся палонныя пазней, тут было шмат мараканцаў, сенегальцаў і іншых афрыканцаў.
Сымону з першага пагляду не спадабаліся гэтыя «вызвольнікі». «Што ж,— разважаў ён, ідучы,— каб хаця йшоў чалавек у палон ды да нейкага сапраўды людскога войска. Парабак і той добрым панам ганарыцца. А тут во нейкая невыразная плеўка, казаў той. Аж сорамна да такіх у палон ісці. Ці ж гэта войскам яно называцца мае права? Вунь гэты паўцывільны й паўвайсковы, а гэты во з нажом ходзіць... Цьфу ты, нячыстае! Бандыты нейкія, дый годзе. Вось каб было за што ваяваць, дык адпсяюрылі б што называецца, паказалі б мы ім, дзе добрае войска. Вы гэта не думайце, што нас зброяй перамаглі...»
Найбольш балючым і паніжаючым у Сымонавым разуменні было тое, што вось гэтыя, хто ведае адкуль пазбіраныя ў адну кучу бандыты думалі, што зброяй перамаглі й прымусілі здацца ў палон такіх рослых, дужых, але — на іх думку — баязлівых і малавартасных жаўнераў...
Сан Брэгіл
і
Ад швейцарскае мяжы аж да паўдзённых Вагезаў 26 лістапада 1944 года прарваная была лінія нямецкае абароны. Павучынне пяхоты, месцамі толькі падтрыманае артылерыяй, не выказала значнага супраціву. Адно штаб Зіглінга й рэшткі некаторых аддзелаў мелі час і магчымасць адступіць. Масы беларусаў — жаўнераў трыццатае дывізіі — хлынулі ў адчыненыя французамі й амерыканцамі дзверы, узышлі на парог новага свету. 3 акопаў і бункераў, з умацаваных будынкаў, з узгоркаў і далінаў, адусюль, дзе знайшоў іх хаўрусніцкі агонь, па адным, меншымі й большымі групамі валакліся гэтыя новыя нявольнікі пад зброю французскіх і амерыканскіх канвойных. Вочы іх гарэлісвяціліся ад непраспаных начэй, запалыя шчокі, бледныя твары сведчылі аб недаяданні й вялікіх фізічных цярпеннях. Кожны цягнуў на сваёй вопратцы па пару кілаграмаў гліны ці чорнай гразі. Шмат каго канвойныя пазбавілі чаравікаў, абулі ў танныя дзеравянкі, а то й пакінулі ў шкарпэтках ці анучах.
Група Рэшатава й Калмыкова кіравалася галоўнай вуліцай Асбаха ў бок Альткірха. Пры ўваходзе ў вёску, налева побач дарогі, французскія танкісты стараліся выцягнуць з вязкай гразі цяжкі амерыканскі танк «шэрман». Па абодвух баках яго вежы бялелі лёрэнскія крыжы — прынятыя дэ Голем знакі Вольнай Францыі.
Вёска была перапоўненая цывільнымі й войскам. Па вуліцы ва ўсходнім кірунку паволі паўзлі танкі й машыны. Жаўнеры, седзячы на іх зверху, насалоджваліся хвалямі радасных галасоў і прывітанняў жыхароў, якія падносілі ім хлеб і віно. Маладыя дзяўчаты, якіх жаўнеры трыццатай дывізіі рэдка й бачылі, кідаліся ў абдымкі да афрыканцаў, голасна смяяліся й дарылі іх сакавітымі пацалункамі.
Група Рэшатава са слімачай хуткасцю пасоўвалася па самым краі вуліцы. Яе праводзілі крыкі, гігіканне, лаянне й здзеклівыя насмешкі чорных афрыканцаў. Адна ці другая жанчына з натоўпу раз’юшана падскоквала да калоны з кулакамі. Мужчыны кідаліся з яўным намерам, каб ударыць каторага палоннага. Канвойным цяжка было трымаць вод-
даль цывільных, што раптам набраліся адвагі. Жыхары Асбаха хацелі, відаць, адпомсціць галодным жаўнерам «трыццаткі» за тое, што адважыліся на працягу апошняга тыдня заспакойваць свой голад куском іхняга хлеба ці агародніны.
Сымон заўважыў у натоўпе жанчыну гадоў сарака з дзіцём на руках. Яна, прыглядаючыся да палонных, горка плакала. Хто ж мог увайсці ў тайніцы ейнага гора ў гэты дзень і час? Магчыма, што дзесь на далёкім фронце, мо на другім баку Еўропы, мела сына ці мужа ды ўяўляла, што й ён дзесь галодны, празяблы, а мо й хворы пляцецца ў ліку палонных пад чужым канвоем. А мо ўжо была ўдавой...
Адно двухці трохгадовае дзіця, нічога не разумеючы, чаму навокал такая вялікая суматоха, шырока расплюшчанымі нявіннымі вочкамі, толькі дзецям уласцівым поглядам, пазірала навокал.