Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
Вікці ж пашанцавала й замуж выйсці, хаця й надта позна. Неяк, панёсшы ў мястэчка на продаж яйкі, трапіла яна на вока Антку Віткоўскаму. Якая ж вялікая была старой дзеўцы радасць, калі «каляяж», па колькіх месяцах знаёмства, пасватаўся. Дый не ведалі ў вёсцы напэўна, ці пасватаўся ды калі тое сталася, адно здзівіліся, як Вікця выйшла за Антка замуж. Дарма што разведалі й разнюхалі, што Антак кінуў першую жонку, што пасля доўгі час жыў напавер з жыдоўкай, што быў нячэсны чалавек і вялікі крутадух, для Вікці быў гэта чалавек, мусіць, ці не з самага неба пасланы. I гаварыў адно па-польску, а гэта ў Вікціных вачах было вярхамі ўсіх вярхоў. Нарэшце старая дзеўка стала сапраўднай шляхцянкай, хоць мо крышку і ў гнаі задрыпанай. Антак па нейкім часе й «калею» пакінуў, дарма што Вікці надта тое не падабалася. Прыйшоў да цясця ў хату й пабудаваў на ўзгорачку кузню ды час-часам й на полі тое-сёе памог. Каваль з яго быў ніякаваты, дый браў даражэй за іншых. На доказ свае заавансаванасці ці прагрэсу Антак паказваў сялянам, што ён не карыстаўся звычайным кавальскім мяхом, як іншыя, а раздзьмухваў вугалле ветрачком, наганяным вялікім колам з ручкаю. Вікцін Антак вызначаўся сярод мясцовых тым, што рэдка стыкаўся дома, найбольш валачыўся ў суседняе мястэчка, дзе, як маўлялі, круціўся з рознымі бабамі.
Першага сынка свайго назвала Вікця Чэсем і старалася выгадаваць з яго добрага палячка й шляхціца. У адным была бяда: сама не ўмела не толькі пісаць й чытаць, але й добра «пшэкаць».
Чэсю мінула ўжо гадкоў пяць. Заўсёды і ўсім цікавая старэйшая Агата праходзіла неяк вуліцай, і слаба чуткае вуха ейнае ўлавіла на Вікціным панадворку нейкія гукі. Гэта «шляхцянка» гутарыла з малым Чэсем. Яна калупалася з кіёчкам у свіным вядры, а малы стаяў збоку й церабіў раскудлачаныя валасы.
— Чэсю, свэньдзі глуўка? — пытала матка.
Малы маўчаў.
— Чэсю, свэньдзі глуўка, свэньдзі, аж цярэбіць.
Як пачула Агата гэтае «свэньдзі, аж цярэбіць», дык на той жа самы дзень сама палавіну вёскі абегла. А там яно ўжо маланкай па цэлай вёсцы разышлося. Як «шляхцянка» сына на палячка вучыла — гэта ж смеху людзям было — хоць ты адбаўляй. Так і празвалі ад гэтага часу Вікцю «свэньдзі, аж цярэбіць», бо на тую «глуўку» дык неяк і язык людскі цяжкавата было ламаць.
Сымон і той не дараваў. Калі раніцою ў нядзельку «пшэкі» — Яніна, Вікця, Чэсь і часамі Антак — ішлі ў касцёл, выбягаў на вуліцу й пускаў ім услед: «Чэсю свэньдзі, аж цярэбіць!», «Чэсю свэньдзі, аж цярэбіць!» Яно сабе як Антак ішоў паўз хату, дык малы Спарыш і сябры ягоныя крышку асцерагаліся з тым «свэньдзі», але ўжо ж спаганялі, бывала, лахву, калі ішлі адно жанчыны з Чэсем. Чуць не на кіламетр беглі за «пшэкамі» ззаду й «свэньдзілі» так, як адно дзеці патрапяць гэта рабіць.
Так малыя вясковыя беларусы, і не апошні ў іхнім ліку Сымон, вучыліся адрозніваць чужое й старэйшымі высмейванае ад свайго любага й дарагога, наноснае — ад мясцовага, штучнае — ад натуральнага.
V
Хутар Сымонавага бацькі межаваў з вялікім фальваркам польскіх ваенных асаднікаў, братоў Жарноўскіх. Ці раз малы хлапец, пасучы кароў на вузкім папары, прыглядаўся, што рабілася ў асаднікаў каля хаты й на полі. Тое, што бачыў, нават малому ў ягоных гадах кідалася ў вочы. Там і жыта было больш рослае й буйнейшае, чымся ў навакольных сялян, там ярчэй залацілася й ямчэй пад лёгкім подыхам ветру згіналася цяжкакалосная пшаніца, адтуль вецер дыхаў вострым пахам цвітучай буйнай грэчкі, там ярчэй і весялей зеляніўся авёс, там каровы былі сыцейшыя й поле раўнейшае. А што й гаварьіць ужо аб вялікім кавалку рослага гонкага лесу, у які ці раз Сымону даводзілася бегаць крадкам збіраць баравікі й падасінавікі. На полі ў Жарноўскіх наёмны пастушок даглядаў вялікае стада кароў. Лёгка было яму пасвіць: жарцікі — травы вунь колькі, ды яшчэ якой! Гэта не тое што Сымонавы каровы (ніколі больш чым за дзве з цялушкаю не было) вечна голага папару ў бочную ярыну ці сенажаць мецілі.
Хутка наядаліся каровы Жарноўскіх (было заўсёды пару дзесятак), і пастушок заганяў іх апаўдні ўлетку ў вялікую загарадзь каля хлявоў на добрых пару гадзін. Інакш было з Сымонам. Папробуй адно — загані, дастанеш ад бацькі там, дзе баліць. Дарма што каровы на папары пацелі й ледзь маглі ад рою аваднёў сяк-так адбараніцца. Бацька наказваў хлопчыку, каб трымаў як найдаўжэй: мо дзе якую лішнюю травіну знойдуць. Адно напаіць дамоў ганяць даводзілася. Маці часценька й даіла ўдзень на полі, хоць і малака таго было як кот наплакаў. Даілі ж аж тры разы, каб хоць лішнюю кропельку выціснуць. Адкуль жа малако, калі не ставала пашы?
У Жарноўскіх дастатку было — хоць адбаўляй: і кароў, і коней, і свіней, і ўсякіх свойскіх птушак, а зямлі — мусіць, гектараў за сотню ды самай ураджайнай. He дзіва, што маглі пастуха за шэсць пудоў жыта ды пару ботаў на лета наймаць ці жнеек цэлымі дзесяткамі... У час жніва на вузкіх сялянскіх навакольных палосках тырчалі жаночыя хусткі-адзіночкі, а ў асаднікаў — цэлая грамада ў распачатым хвасце кішэла. Дружныя маладыя дзявочыя галасы жніўнымі песнямі на цэлую ваколіцу на заходзе сонца гудзелі.
Увосень і зімою браты Жарноўскія са стрэльбамі на паляванне хадзілі. Сабак паляўнічых мелі некалькі. Ды хадзілі не толькі па сваім, але й па навакольным сялянскім. Хто ж ім мог забараніць? Яны ж — паны і «владза». Мусіць, і стрэльбы тыя маглі адно да «лепшых» і багацейшых належаць — меркавалі суседзі.
Меў адзін Жарноўскі малую дзяўчынку, званую Тарэскай, што з Сымонам у адным класе вучылася. Вучаніца з яе была слабая, адно вопраткай вырознівалася на цэлую школу. У яе сукеначкі й пальтачкі з новенькага й крамненькага былі, не так, як у іншых: з хатняга саматканага ды яшчэ з латамі на латах. Знелюбіў Сымон Тарэску ад самага пачатку. Прычынаю была, мусіць, тая «панскасць» і «лепшасць», хоць малы Спарыш адчуваў усё тое падсвядома. .
Калі Тарэска аднойчы ішла ў школу вытаптанай паўз мяжу Спарышовага хутара сцежкай, то хлапец адважыўся і, падбегшы, шырока раскірэчыўшы ногі, загарадзіў ёй дарогу. He тое каб адважыўся. He было ж каго баяцца. Барзджэй наважыўся, чым адважыўся.
Дзяўчынка нясмела зірнула на рослага хлапца, кінула
вачмі на бакі, назад і не ведала, што рабіць. Пад пахаю трымала бліскучую новенькую скураную сумку.
— He хадзі тут! Гэта наша сцежка, а ты хадзі дарогай! — грозна загадаў Сымон.
— Пусьць мне,— плаксівым голасам паспрабавала дзяўчынка.
Сымон не ўступіў, дарма што чорная карова дабіралася ўжо да сусёдняга аўса. Таго нават і не бачыў, а цэлай істотаю сачыў, што будзе рабіць «шляхцянка». У «шляхцянкі» перш задрыжэла ніжняя вусніна, а потым ужоді то надта раптоўна пакаціліся па твары слёзы. Яна хутка крутанулася на правай назе і ўжо на бягу дамоў кінула пагрозліва Сымону:
— Я повем маме. Зобачыш ты, хаме, кацапе едэн!
He першы раз давялося хлапчуку чуць такія словы. У суседнім мястэчку, бывала, калі праходзіў вуліцай, адлучыўшыся ад бацькоў, малыя польскія падросткі абкідвалі гразёй і крычалі ўслед «хаме» й «кацапе». Дык там хаця ж былі хлопцы, а тут такая малая жаба Тарэска й тая адважылася.
— Ах ты, шчанё, здыхлячка панская, ты мяне яшчэ празываць будзеш! Трымай яе! — кінуўся за дзяўчынкай.
Тарэска, уцякаючы, згубіла скураную сумку, і Сымон спыніўся. Адагнаў з аўса чорную карову й адно цяпер затрывожыўся. Сачыў за фальваркам Жарноўскіх. Хутка адтуль паказалася зноў малая фігура Тарэскі ў суправодзе маткі. Прайшлі побач, скоса пазіраючы на Сымона.
У тую раніцу спазніўся хлопчык у школу, бо старэйшы брат занадта адцягнуў з падменай на пасце. Трапіў на суровыя й злосныя вочы настаўніцы. Ведаў, што ўсё пераказана й атрымае кару. Надта ж балелі ногі, калі давялося за тое «наша» прастаяць цэлую гадзіну на каленях. Нічога добрага для Тарэскі не варажыў Сымонаў погляд. Зненавідзеў ад таго часу малы хлапец яшчэ больш не толькі Тарэску, але і ўсё, што яна й ёй падобныя рэпрэзентавалі.
VI
Чытач, які знаёмы з абставінамі жыцця прыгнечаных беларускіх сялян пад польскай акупацыяй, што мо на сваёй скуры перажыў панскае панаванне, добра павінен ведаць метады гаспадарання польскіх паноў і асаднікаў ды адмі-
ністрацыі ў прамежку між першай і другой сусветнымі войнамі. Ці ж льга забыцца ўсю тую смуту, застрашванне, эксплуатацыю й паніжэнне, якія былі спадарожнікамі польскіх акупантаў? I хіба ж чытач не смяяўся б, калі б мы спрабавалі вобразна паказаць, як наш малады герой сам усвядоміўся сацыяльна й нацыянальна? Гэткіх рэчаў не было й быць не магло. Поўнае сацыяльнае й нацыянальнае ўсведамленне магло прыйсці адно збоку. Дапамогай была беларуская школа, царква, свае гурткі, арганізацыі. Толькі яны маглі паказаць беларусам дарогу з цямніцы, у якую заперлі палякі.
Але ці ж пачне хто цвердзіць, што беларусы былі поўнасцю несвядомыя нават пры адсутнасці сваіх школ, святыняў і грамадскіх інстытуцый? Школы й гурткі свае былі ж зараз пасля вайны, калі народ пачаў быў будаваць незалежную дзяржаву. Адно ўжо пасля палякі іх паступова зліквідавалі. Старэйшыя ўсё гэта помнілі. I калі часам некаторыя не маглі выказацца, якой яны нацыянальнасці, а паводле веравызнанняў дзялілі сябе на «рускіх» і «польскіх», то ўсё ж поўнасцю ведалі адно, што яны былі «тутэйшымі», значыцца, гаспадарамі, а ўсё, што было ў школе, царкве ці касцёле,— гэта чужое, прынесенае тымі, што запрэглі іх у ярмо. Эканамічныя, палітычныя й духоўныя эксплуататары беларусаў былі вечным аб’ектам іх насмешак, казак і жартаў. Расейскі non, польскі ксёндз і пан былі, як правіла, асноўнымі героямі насмешлівых і куслівых жартаў, што незлічонай колькасцю кружылі ў народзе. У тых насмешках, жартах і казках народ знайшоў найлепшую зброю супраць акупантаў. На іх узгадоўваліся й бедныя сялянскія дзеткі й моладзь, бо ведама ж, што людзі ў маладым веку найбольш цікавяцца казкамі й анекдотамі. Гэта была мо адна страва, якой пакрыўджаны народ карміў і ўзгадоўваў маладое пакаленне й якую не маглі забараніць ні польскія ксяндзы ці паны, ні верныя Маскве папы.
Стары Спарыш ведаў, што ён беларус, хоць, як і прыгнятальная балыпыня іншых, спалучаў нацыянальнасць з праваслаўнай рэлігіяй. Першы раз пачуў Сымон слова «беларус» пры перапісе насельніцтва. Было яму тады гадоў каля васьмі. Хоць і не распытваў пасля бацьку, што Гэта такое тое «беларус», па-свойму запамятаў і вытлумачыў. Аднойчы давялося яму ў суседняга вясковага доктарасамавука заўважыць на сцяне адрыўны каляндар, пісаны лацінкай. Вучаны ў польскай школе хлапец не ведаў, навош-