• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Вялікая калона «палякаў», выладаваўшыся ў порце, паўзе ў кірунку чыгуначнай станцыі. Зацікаўленая публіка затрымліваецца на тратуарах і стараецца ўгадаць, што гэта за яны такія ў нямецкай вайсковай вопратцы. Вока шукае й не знаходзіць канвойных. Наперадзе калону вядуць два польскія афіцэры ў ангельскіх апранахах. Загадка развязана. Гэта палякі, што ваявалі за Гітлера, а цяпер, мусіць, ці не будуць ужо памагаць ангельцам. Гэтак падумаўшы, зацікаўлены з' тратуара прадаўжае сваю дарогу. Ад калоны адно не адстаюць падшыванцы — малыя хлапчукі. Іхняе заданне зусім празаічнае: што-небудзь дзесьці ўпаляваць. Усё ж і ў гэтых палякаў сёе-тое ды мусіць быць.
    Калона чакае на станцыі. Вунь ужо паўзе даўгаваты вуж вагонаў, хутка заладуюцца ды паедуць. Гавораць, дзеляцца ўражаннямі, закурваюць. Розныя хатулі без ніякага парадку параскіданыя ляжаць на платформе. Воддаль стаіць не адна й не дзве, а некалькі групаў босых, замурзаных, абарваных малых італьянцаў. Прыглядаюцца жаўнерам, горача між-
    собку перакідваюцца словамі. Адважнейшыя ледзь заўважна прыбліжаюцца да клункаў.
    — Гэй там! Глядзі! Глядзі, вунь цыганё пляцак папёрла! Лаві яго! — раве нечы голас.
    Малы басаногі хлапчук, схапіўшы пляцак, колькі сіл у нагах прэ цераз чыгуначныя рэйкі. За ім зрываецца зялёная фігура й вось-вось, глядзі, як дагоніць. Злодзей кідае хатуль і сам дае ходу. Іншыя групкі хлапчукоў як быццам хто мятлой падмёў. He дурныя яны цяпер тырчаць пад носам у жаўнераў, калі аднаму не ўдалося.
    III
    У самым куточку між абцасам і падноскам італьянскага бота ляжыць вялікі й стары партовы горад Таранто. Колькі кіламетраў на поўнач ад яго, побач галоўнае шашы на Бары, у часе другой сусветнай вайны знаходзіўся вялікі пераходны вайсковы абоз* Ёлянда. Ляжаў ён на камяністай, парослай аліўкавымі дрэвамі раўніне. Дробныя кусты й аліўкавыя дрэвы складалі тут асноўную флору. Зямля навокал адно месцамі была культываваная. Там-сям каля дарогі заўважыць можна было адзінотныя каменныя, з плоскімі вярхамі будынкі. Там жылі наёмнікі й арандатары вялікіх фермаў, што належалі да багатых абшарнікаў, уласнасцю якіх была болылая частка паўдзённае Італіі. На ўзгорках пасвіліся, пабрынькваючы званкамі, козы й авечкі, раслі аліўкавыя дрэвы, а на ўраджайнейшых глебах — вінаграднікі й аранжавыя сады.
    Абозам Ёлянда была вялікая колькасць сярэдніх, пераважна васьміасабовых, шэрых брызентавых палатак. Толькі кухня й харчовы склад былі мураваныя з белай каменнай цэглы. Нават склад вопраткі й абозная канцылярыя былі размешчаныя ў палатках. Абоз прымаў рэкрутаў, надзяляў іх вопраткай, класіфікаваў паводле здольнасцяў і зброі ды высылаў у базы вайсковага шкалення — асноўным чынам у пяхотную 7>-ю дывізію, папулярна званую базай «сёмкі», што была ў адлеглым на нейкіх пятнаццаць кіламетраў па дарозе ў Бары абозе ў мясцовасці Сан-Базыльё.
    У Ёляндзе рэкруты затрымліваліся нядоўга: найбольш каля двух тыдняў. 1\т скідалі старую, пераважна нямецкую,
    * Лагер.
    вопратку й атрымоўвалі цёмна-зялёныя ангельскія «батледрэсы», праходзілі медыцынскі агляд, першыя канцылярскія фармальнасці й чакалі далейшага прызначэння.
    Транспарт людзей з Францыі, выладаваўшыся на чыгуначнай станцыі ў Таранто, за пару гадзін успеў пехатою ў Ёлянду. Пры ўваходзе ў абоз прыбыўшыя заўважылі спорную групу людзей. Тыя выглядалі сярод новапрыбылых сваіх сяброў і знаёмых. Чуліся ўсхваляваныя выкрыкі й голасныя вітанні. Знаходзіліся раней згубленыя.
    Амаль усе жыхары абозу насілі на галовах скручаныя накшталт шапак зялёныя шалікі, а пры баках — прычэпленыя да портак вялікія чорныя нажы-складанчыкі. Хто й калі ўвёў тут такую моду — няведама. Шалік, служачы галаўным уборам, тлумачыўся хіба адсутнасцю берэтаў, якіх тут новым рэкрутам не выдавалі. Але чаму нажы былі ў кожнага прычэпленыя якраз з правага боку й віселі ды гойдаліся пры хадзьбе -— гэта цяжэй было паясніць. Некаторым з новапрыбылых, што ўбачылі такую групу людзей пры ўваходзе ў абоз,— усіх з зялёнымі шалікамі на галовах і нажамі-складанчыка.мі пры баках — магло здацца, што, пэўна ж, было гэта ўжо тут устаноўлена нейкім загадам, а калі не, дык няйнакш увайшло ў традыцыю, няведама калі й кім пачатую. Гэтак і новыя пасля наследавалі ранейшым жыхарам.
    Для адміністрацыйных мэтаў новая група людзей была падзеленая на дзве вялікія роты. Сымон Спарыш трапіў у 84-ю, а Віктар Караткевіч і Дудкевіч — у 85-ю.
    IV
    Як ні разглядалася наша тройка сярод жыхароў абозу, не магла знайсці ані сяброў з былой школы камандзіраў БКА, ані іншых з трыццатай дывізіі.
    На трэці дзень пасля прыезду звязовы папрасіў Спарыша памагчы пры перапісцы людзей. Сымон быў заняты ў канцылярыі, седзячы задам да дзвярэй, як ззаду раптам нехта абедзвюма рукамі закрыў яму вочы Якраз так, як робяць пры гульнях дзеці.
    — Адгадай — хто! — пачуўся ў беларускай мове перамешаны са смехам ззаду нечы бас.
    — Пусці. Далібог, не адгадаю.
    Сымон адвярнуўся. Перад ім стаяў невысокі ростам
    сябра са школы камандзіраў БКА, прозвішча якога ніяк не мог прыгадаць. Помніў, што той уцёк у Францыі ў горы. Сябра ўсміхаўся.
    — Пазнаеш?
    — Чаму ж не? Здароў.
    Хлопцы моцна сціснулі на прывітанне рукі.
    — Якім жа чынам ты тут апынуўся? — зацікавіўся Спарыш.
    — Зусім проста. Так, як і ты, толькі што раней,— смяяўся той.
    — Мо Дзежку бачыў?
    — А вось ён стаіць,— паказаў знойдзены сябра ўбок.
    Сымон выглянуў з палаткі. Усміхаючыся, стаялі там Дзежка й Лабун. Хлапец хацеў кінуцца да сяброў, каб прывітацца, ды спыніў яго голас звязовага:
    — Піш, пан, піш!
    Прайшло каля дзесяці хвілін, пакуль Сымон змог закончыць свой абавязак і кінуцца да хлапцоў, каб з асалодаю паціснуць іхнія рукі.
    — А бадай жа на вас! Вось дзе дык сустрэча. Шукалі мы вас тут на месцы й не спадзяваліся, што так хутка.
    — Ну, ну. Ізноў наша тройка сабралася.
    — Але цікава, што Дзежка й да гэтага часу ад Лабуна не адкацілася.
    Хлопцы дружна зарагаталі.
    — Дзе ж вы пасяліліся? — цікавіўся Сымон.
    — У школе падхаронжых, кіламетраў дваццаць адсюль.
    За нейкіх пяць хвілін наш воз ад’язджае.
    — Шкада, што так хутка. Нічога не зробіш. Думаю, што хутка ўбачымся. Скажыце, як вы там выжылі? Як вялося?
    — Зусім добра. Працаваў у амерыканцаў на кухні,— казаў Дзежка.
    — I цэлы час чакаляду налева спіхаў,—• памог Лабун.
    — Цікава, аднак, што табе амерыканцы гумары з галавы не выдурылі.
    — He, братка. Жывём.
    Ізноў засмяяліся.
    — Мне цікава было ведаць, як вам вялося да таго часу, пакуль да амерыканцаў трапілі,— пытаў Сымон.
    — Гэта, братка, доўгая гісторыя. Раскажам, як трапіце да нас.
    — Дык вы ў школе падхаронжых?
    — Фактычна дык не школа, а кампанія, з якой ідуць у школу. Там усе з сярэдняй асветай.
    — Дык, мусіць, і мы туды трапім.
    — Пэўна ж. Старайцеся. Гані Дудкевіча й Караткевіча ды рэшту. Гэта патрэбна для нашай справы й будучыні. Трэба, каб там было як найбольш беларусаў.
    Сымон запісаў адрас, і сябры развіталіся.
    Сустрэча пад аліўкавымі дрэвамі ўзбагаціла Сымонава жыццё й падняла ягоны дух. Няма ў жыцці нічога больш каштоўнага, чымся ў незнаёмых людскіх джунглях, выкінутаму на чужы бераг й адзінокаму, сустрэцца з дарагімі сябрамі.
    У гэны ж самы дзень, надвечар, адбыўся ў роце падзел па зброі й вайсковых аддзелах, у якія мелі накіроўвацца рэкруты. Сымон Спарыш, Віктар Караткевіч і Мікола Дудкевіч трапілі ў тую роту «цэнзусоўцаў», у якой раней апынуліся Дзежка, Лабун і іншыя былыя кадэты з Менска.
    V
    Вечар на Куццю быў хмарны й ветраны. Але вецер і хмары былі сухімі, а надвор’е — цёплае. Жыхары Ёлянды гудзелі каля палатак, быццам тыя пчолы каля вулляў пасля гарачага працавітага дня. Кожны па-свойму стараўся вызначыць урачысты вечар, калі не пры стале й сярод сяброў ці найбліжэйшых родных, дык, прынамсі, у думках. Сам дзень у абозе нічым не розніўся ад іншых дзён чакання на далейшы лёс. Адно пры атрымліванні сухіх прадуктаў, акрамя звычайнага пайка, кожны атрымаў па мяшочку італьянскіх арэхаў і пачцы салодкіх фігаў. Тыя, што былі абжыўшыся й ведалі мясцовыя хады, прыдбалі аднекуль італьянскага віна — белага «Б'янка» ці нават лепшага чырвонага «Россо». Гудзелі ў групах пры свечках у палатках і пад голым небам. Падпітыя няроўнымі шурпатымі галасамі заводзілі калядкі.
    Сымон сядзеў, абапёршыся спіною аб камель аліўкавага дрэва, й моўчкі лушчыў арэхі. Побач яго, на разасланым на траве коцы, выцягнуўшыся, як парсюк пасля яды, ляжаў Віктар. Лёгкі вецер казытаў дробныя лісточкі нізенькіх аліўкавых дрэўцаў. Хлопцы маўчалі. Мо не было аб чым гаварыць, а мо й гаварыць ленаваліся. Дый аб чым? Цэлы час разам былі, разам цярпелі й перажывалі. Хіба ж пры-
    памінаць і паўтараць абодвум ведамае? У гутарках разумеліся на паўслове.
    Калі б у гэты час раптоўна перад іхнімі насамі прарваўся з зямлі водны фантан, то хіба й таму не здзівіліся б. Адно мо зварухнулі б галовамі, каб пераканацца, што не страцілі здольнасцяў распазнавання навакольных з’яў. Даўно перасталі ўсяму дзівіцца. Жыццё за апошніх колькі месяцаў прынесла столькі неспадзевак, што тыя прымаліся ўжо як звычайныя з’явы й на ўсё глядзелася зусім абыякава. Добра вось, што іх цяпер пакінулі ў супакоі, што колькі часу могуць пабыць вольнымі. А гэткія ж часіны надта рэдкія, проста выпадковыя.
    Кожны з хлапцоў быў пры сваіх думках. Віктар, як звычайна, лянуецца думаць і адно прымружанымі вачыма паглядае ўверх на зрэб’е хмараў. Ён задаволены, што можа паляжаць і што нічога не трэба рабіць. Што яму да таго, што недзе ў некага цяпер Куцця й што недзе й некалі там нарадзіўся Збавіцель. Віктар наогул мала думае. У галаве, быццам кавалкі хмарнага зрэб’я ўверсе, з’яўляюцца лапікі ўспамінаў. Яны несуцэльныя, незвязаныя. Віктар не маніцца іх вязаць. Навошта? Трэба было б тое-сёе аналізаваць, хвалявацца, перажываць яшчэ раз, а на гэта ў Віктара няма ахвоты. Дык няхай і мільгаюць, і перасоўваюцца.
    Сымон тым часам зусім не пад аліўкавым дрэвам, а далёка, на Бацькаўшчыне. У бацькавай хаце сівы дзед мароз тоўстым слоем лёду пазалепліваў шыбы ўсіх вокнаў і намаляваў-павыводзіў на іх усялякія ўзоры-выкрутасы. На дварэ лютая сцюжа, мо па калені ці па пояЬ снегу. Сам стары, барадаты, сівы дзед мароз таўчэцца каля акон і чакае, пакуль паклічуць яго ў хату куццю есці. Вунь засланы ўжо сенам і накрыты чысценькім белым абрусам доўгі й шырокі стол. Гусцеюць на ім першыя стравы. Глыбокая міса з куццёй, быццам каралева, расселася ў самым цэнтры. Побач — другая з салатай-вінегрэтам. На талерках, быццам парсюкі, серабрацца селядцы, абложаныя пакроенай і палітай ільняным алеем цыбулькай. Навокал шэрагам парастаўляліся талеркі, паляглі нажы й відэльцы. На краі стала спачывае спорная баханка чорнага жытняга хлеба. Дзесь там на прыпечку ў катле, пры грамадзё гліняных місак, чакае поліўка з грыбамі.