• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    — Ты ж хаця не пачынай змагацца цяпер, пакуль на іхнім хлебе сядзіш.
    — На іхнім хлебе? Але ж і дурань ты, хлопчык мой. А на чыім яны? Ангельцы іх кормяць, і фактычна яны цяпер не больш чым найміты.
    — Няхай сабе.
    — Дык вось і «няхай сабе». He зрабілі яны для нас ніякай ласкі, прымаючы ў армію. Кіраваліся сваімі інтарэсамі й не маюць чаго цяпер з чорнага рабіць белае. He быў бы ты патрэбны ім за «пахолка» — фігу цябе ўзялі б.
    — To праўда. Разумна гаворыш. Аж не пазнаю цябе часамі.
    — Ну, ты ўжо кпінкі не строй, браце. Ясна, што праўда. I чаго ж цяпер маюць з сябе шляхоткаў удаваць, калі адзіным матывам іхнім было выкарыстанне нашых людскіх сіл. Тут і прабіваецца, як пад вясну вада праз лёд, тая фальшывасць, гнілізна й недаспеласць іхняга палітычнага характару. Заўсёды кіраваліся й кіруюцца логікай таго
    негра, што сказаў: «Калі я ў каго ўкраў карову — дык гэта добра, а калі хто ў мяне ўкраў карову — дык гэта дрэнна».
    — Ведаеш, я гаварыў з Дзежкам, і ён раіў, каб мы абое падаліся ахвотнікамі на фронт,— перайшоў на іншую тэму Лабун.
    — На фронт? Ахвотнікамі? Як гэта разумець?
    — He ведаю й сам... Надакучыла гэта вазня рэкруцкая, абрыдла, агоркла проста. Вечна толькі «зважай» ды «вольна». Чацвёрты ці пяты раз ад таго самага пачынаем. Нейкай перамены трэба было б.
    — Але ж Дзежкава башка й зварыла. Ці, можа, і твая тут памагла?
    — Можа...
    — Яго псіна гэта карае, а ён на фронт пайшоў бы, Якая ж тут логіка?
    — Кажа, што асабістыя прычыны.
    — Кінь ты. Няма ў яго асабістых прычынаў, выдумкі толькі. Я лепш яго знаю, чымся ты. Зрэшты, калі ззаду можна тое-сёе зманкіраваць, то на фронце не ўдасца. Ці мо пайшлі б пры нагодзе ў палон да ранейшага пана? Ах,— махнуў Сымон рукою, устаючы,— я не думаю, што гэта вы паважна.
    — Была такая думка.
    — Думкі могуць быць. Асабліва ў Дзежкі дык аж роіцца ад іх у галаве. Ен, брат, такі гарачы. Як нешта пастановіць, дык зараз загараецца саламяным агнём. А праектаў і fly­Max — цьма. He хачу слухаць. Слухай, цяпер хачу аб больш празаічным. Ці не грызе цябе чарвячок часамі?
    — Прызнацца,— пацерабіў Лабун за вухам,— дык грызе. Варта было б замарыць.
    — Вось цяпер толкам гаворыш. А маеш за што?
    — Павінна дзесь быць.
    — Ты ж не курыш. У цябе цыгарэтаў, пэўна ж, і свінні не ядуць. Цягні, брат, хутчэй. А я зараз знайду дзесь макаронніка, й крышку заморым чарвяка,
    — Чарвякоў,—паправіў Лабун,— бо й твайго таксама.
    — А ты думаў, я аб якім гэта? Ну дык ты насалоджвайся матэматыкай, пакуль я вярнуся,— казаў Сымон, узяўшы ад Лабуна дзве пачкі цыгарэтаў і выходзячы па віно.
    VI
    Кожная вёска мае сваіх баб-пляткарак, а кожны вайсковы абоз — дзівакоў-герояў. У Сан-Базыльё найбольш папулярным і ведамым героем быў не хто іншы, як сам камандзір базы 7-й дывізіі генерал Пшэўлоцкі, празваны Прашка. I прычынаю гэтага не была яго пазіцыя як камандзіра абозу, а зусім іншае. Ці то ён сапраўды быў камічным, ці то выглядаў камічным у вачах жаўнераў — было, мабыць, адно й другое. Стаўся аб’ектам показак, жартаў і насмешак...
    Пшэўлоцкі распачаў вайсковую кар’еру яшчэ ў расейскай царскай арміі. Быў чалавекам расейскай культуры і ўзгадавання. Як ні сцярогся, расейскія словы ўсё роўна траплялі ў ягоную мову, як і тая «пряжка», што сталася ягонай мянушкай. Генерал меў слабасць да бліскучых жоўта-залатых спражак, што аздаблялі шырокабрызентавыя ангельскія вайсковыя пасы. Гэтак, сустрэўшы ў абозе жаўнера ды кінуўшы вокам на брудны пас і спражку, генерал нахмурыўся.
    — Гэй, стшэльцу! —гукнуў радавога, калі той адсалютаваў.
    — Я ёсць, пане генерал! — выпрастаўся радавы.
    — Чаму ходзіце з такой бруднай пряжкай?
    Радавы, збянтэжыўшыся, нічога не адказаў.
    — Пытаюся, чаму пряжка брудная? — падняў голас на нотку вышэй Пшэўлоцкі.
    — He разумею, пане генерал.
    — Як гэта не разумееш? Хто за цябе мае чысціць?
    — Што чысціць, пане генерал?
    — Дурнем прыкідваешся? Пряжку чысціць, пся косць!
    — А што гэта такое «пряжка»?
    — Пряжка то ёсць... гэта ёсць спшоншка, стшэльцу,— растлумачыў, на момант збянтэжыўся Пшэўлоцкі.
    Ад гэтага часу мянушка прыліпла да старога афіцэра.
    Расейшчына часценька прабівалася наверх то ў генералавай гутарцы, то ў навыках. Аб расейскім узгадаванні Пшэўлоцкага сведчыў сапраўдны факт, што здарыўся пры адкрыцці курсаў для жаўнераў корпуса ў Мачэраце. Генерал прамаўляў да вучняў, звяртаючы асаблівую ўвагу на тое, каб не марнавалі часу, казаў, што патрабуе іх Бацькаўшчына, а дзеля таго ён лічыць патрэбным падкрэсліць трагізм Польшчы ў мінулым.
    — Польшча патрабуе асвечаных і кваліфікаваных кад-
    раў як у войску, так і ў іншых дзялянках дзяржаўнага апарату. Старайцеся й вучыцеся, каб гэныя кадры папаўняць, каб народ наш быў мацнейшы, каб у будучыні апяклі рукі тыя, што палезуць па наша дабро.
    — На працягу гісторыі,— палез Пшэўлоцкі ў мінулае,— Польшча пацярпела тры распадзелы. Здарылася яно так таму, што мы не былі пільнымі. Першы распадзел быў у 1772 годзе, другі за дваццаць гадоў і яшчэ за пару гадоў апошні. Нашы непрыяцелі пачацвярцілі Полынчу на тры няроўныя палавіны. 3 захаду,— тут генерал намаляваў у паветры нейкую крывулю, быццам дэманструючы дзе,— немцы забралі Памор’е й Пазнаншчыну, з паўдня другі кавалак узялі аўстрыякі, а з усходу мы таксама ўзялі кавалак... цьфу! —.запозна спасцярогся генерал.— Я хацеў сказаць, што з усходу росыяне забралі кавалак.
    Тое неспадзяванае «мы», заміж расейцы, збіла генерала з панталыку, і ён пачырванеў. Шмат хто з прысутных, не тоячыся, зарагатаў. Невядома, што болын смяшыла: ці тое, што Польшчу «пачацвярцілі на тры няроўныя палавіны», ці тое, што пузаценькі афіцэр прыдзяліў сябе да расейцаў, распадзельнікаў Польшчы.
    Акрамя «пряжак», Пшэўлоцкі звяртаў ці не найбольшую ўвагу на салютаванне. У базе сёмай дывізіі прыгадвалі іншае здарэнне, што магло адпавядаць праўдзе.
    Пры арміі была дапаможная жаночая служба, афіцыяльна ведамая як «Помоцніча Служба Кобеца» (у скарочанні ПСК — пээска). Ад гэтых скаротаў усіх жанчын пры войску ахрысцілі «пэсткамі». Пару сотняў было іх у Сан-Базыльё.
    I вось, апавядаюць, выязджае Пшэўлоцкі джыпам з абозу на шашу. Спераду — шафёр, а ззаду, разваліўшыся на сядзенні, выставіўшы кругленькі жывоцік,— сам генерал. Спераду джыпа, на самым цэнтральным месцы над радыятарам, хвалюецца ў ветры малы генеральскі сцяжок. Высокі пасажыр, пагладжваючы жывоцік. разглядаецца навокал.
    Непадалёк за брамай абозу трапляе яму на вока маладая дзяўчына ў вайсковым адзенні. На вялікае генералава здзіўленне, яна не толькі не салютуе, але, здаецца, нават не спасцерагае генералавай машыны.ані пасажыра ў ёй.
    — Стой, Збысю! — загадвае шафёру генерал.
    Машына борзда затрымоўваецца, а Збысь узіраецца ў камандзіра.
    — Крані машыну назад да гэнай «пэсткі»,— паказвае
    зрокам афіцэр дзяўчыну, што засталася крокаў больш дваццаці ззаду.
    Аўтамабіль едзе назад і затрымоўваеца каля «пэсткі».
    На твары ў дзяўчыны з’яўляецца цень зацікаўлення. «Няўжо ж ён вярнуўся, каб мяне ўзяць ды падвезці?» — думае, відаць, яна.
    — Охотнічко! — пачынае высокім тонам Пшэўлоцкі.
    — Так ест, пане...
    — Хадзі бліжэй!
    Дзяўчына падыходзіць.
    — Паглядзі сюды! Едзе генеральскае аўта, на перадзе фур-фур повева хоронгеўка і генерал сядзіць, як бык... a охотнічка для чэго не салютуе?
    «Пэстка» зусім анесмялела й згубіла язык, асабліва таму, што генерал параўнаў сябе да быка.
    Хутка па абозе Сан-Базыльё ды незадоўга й па цэлай арміі пачалі «пэстак» дражніць генералам-быком. Ідзе, бывала, які Ясё ці Здзісё й сустрэне «пэстку».
    — Гэй, охотнічко! — гукне.— Едзе аўта, хоронгеўка повева фур-фур, генерал сядзіць, як бык, а охотнічка што на гэта?
    Да гэтага аматары анекдотаў дабаўлялі часценька зусім нецэнзурныя варыянты.
    У першых тыднях 1945 года рота «цэнзусоўцаў», акрамя шматлікіх вайсковых заняткаў, здавала экзамены, каб пацвердзіць сярэднюю адукацыю. У суседняй вялікай палатцы штодзённа з’яўляліся сябры вайсковай школьнай камісіі.
    Віктар Караткевіч пад час экзаменаў з літаратуры пахваліўся, што польскай літаратуры не ведае, адно беларускую. Настаўнік адаслаў яго да мізэрнага з выгляду, дробненькага, худога калегі.
    — Раскажыце мне, што вы ведаеце аб «Пану Тадэвушу»,— пачаў апытанне новы экзаменатар.
    — Я ж казаў таму другому пану, што вучыўся ў беларускай гімназіі...
    — Дык вы ведаеце беларускую літаратуру?
    — Так.
    — Дык раскажыце, што ведаеце пра Пранціша Аляхновіча.
    Караткевіч быў адным з вучняў Віленскае беларускае гімназіі, што побач з сяброўкай-гімназісткай нёс адзін з
    дзесяткаў хаўтурных вянкоў за дамавінай вялікага беларускага мучаніка й драматурга, застрэленага бальшавіцкім агентам зімою 1944 года. Крышку здзівіўся з такога пытання.
    — Mary гаварыць па-беларуску?
    — Калі ласка,— адказаў па-беларуску афіцэр.
    Пасля выяўлення сваіх ведаў аб творчым багажы Аляхновіча Караткевіч расказаў аб трагічнай смерці драматурга й паховінах, у якіх браў удзел. Афіцэр чуў аб гэтым першы раз і вельмі зацікавіўся. Пазнаёміліся. Караткевіч даведаўся, што настаўнік быў некалі блізкім сябрам замардаванага пісьменніка, што сам быў вывезены ў Сібір у 1939 годзе, што быў беларусам, заслужаным у беларускім адраджэнскім руху. Быў гэта прафесар Гук.
    VII
    Пасля экзаменаў, у канцы студзеня рознымі загадамі 4-я рота «цэнзусоўцаў» пачала раздзяляцца. 3 групы колішніх менскіх кадэтаў чалавек дзесяць, у тым ліку Сымон Спарыш, Кастусь Дзежка й Аляксандр Лабун, трапілі на падафіцэрскі курс у 21-шы батальён. Віктар Караткевіч і Мікола Дудкевіч трапілі ў ліку іншых у школу падхаронжых у недалёкую Матэру. Доўга ім там не давялося пабыць. Палякі, заўважыўшы, што ў афінэрскую школу трапіла блізу паўсотні беларусаў, выдалі загад, што вайсковыя ўлады не маглі прызнаць ступеняў адукацыі, здабытых пад нямецкай акупацыяй. Зацікаўленыя ў будучыні, паводле таго ж загаду, могуць складаць заявы на курсы, што мелі быць зарганізаваныя пры войску, а тым часам, хіба яшчэ пасля некаторага вышкалення, мелі папоўніць франтавыя аддзелы. Гэтак палякі, у час спасцярогшыся, не дапусцілі ў афіцэрскую школу беларусаў, хоць тая самая прычына, г. зн. адукацыя, здабытая пад нямецкай акупацыяй, не перашкодзіла ім затрымаць у Матэры ўсякіх «слёнзакаў», «поможакаў»і «кашубаў». Шматлікія былыя менскія кадэты, уцалеўшы ў апошняй фазе вайны, падалі ўсё-ткі заяўкі на курсы й пасля паспяхова іх пакончылі.