• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    толькі да вайсковых і цывільных расейцаў, але таксама й да беларусаў. Немцы, нічым не рызыкуючы, спатуралі генералу Уласаву і ахвотна бачылі б рост ягонае арміі, спадзеючыся, што яна дапаможа паўстрымаць бальшавікоў на Усходнім фронце. На беларусаў гітлераўцы надта не надзеяліся, жадаючы бачыць іх хутчэй у агульным і большым уласаўскім катле, дарма што дазвалялі на мабілізацыю БКА на тэрыторыі Нямеччыны.
    Агенты Уласава не толькі панадзіліся патаемна заглядаць у беларускі вайсковы цэнтр на Ліхтэнерштрасэ, каб агітаваць жаўнераў, але й навязалі тайную сувязь з Астроўскім ды з тымі сябрамі Беларускай цэнтральнай рады, у якіх разлічвалі здабыць давер. Уласаўцы прапанавалі прыблізна наступнае: БЦР застаецца так, як яна ёсць, але прызнае Уласава сваім зверхнікам і ўсё беларускае войска аддасць у ягонае распараджэнне.
    Радаслаў Астроўскі ўласаўскія прапановы рашуча адкінуў, але сярод некаторых сяброў Рады пачаліся хістанні. Прэзідэнт БЦР склікаў паседжанне й катэгарычна заявіў, што не можа быць ніякае мовы аб паразуменні й супрацоўніцтве з Уласавым. «Сябры БЦР,— казаў ён,— якія пяройдуць да расейцаў, будуць уважацца за здраднікаў беларускае справы». Некаторыя не паслухаліся Астроўскага. Да Уласава адышлі Яўхім Кіпель, Селях-Качанскі і прапагандовы афіцэр вайсковае рэферэнтуры пры БЦР Уладзімір Гуцька. На Ліхтэнерштрасэ ў кантакт з Уласавым увайшлі некаторыя старыя афіцэры, прапаршчыкі запасу царскае арміі. Расеец іх не прыняў як занадта старых, а самі яны пасля тлумачылі, што не пайшлі да Уласава таму, што не згадзіўся даць ім жаданых чыноў.
    У кастрычніку 1944 года ў Празе Чэшскай адбыўся агульны расейскі з’езд пад старшынствам генерала Уласава. Выступалі там і беларусы, якія задэкляравалі супольна з расейцамі, пад камандаю Уласава, ваяваць за вызваленне народаў СССР і падпісаліся пад гэтак званым уласаўскім маніфестам. Быў выбраны выканаўчы камітэт на чале з Уласавым з беларускім ды ўкраінскім аддзеламі.
    V
    Між усіх сяброў Беларускае цэнгральнае рады рэферэнт вайсковых спраў генерал Канстанцін Езавітаў быў найстарэйшы стажам працы ў беларускім нацыянальнавызвольным руху. He толькі людзі, з якімі штодня меў кантакты, але нават і тыя, што яго ведалі радзей, адносіліся да яго з вялікай пашанай. Больш таго, неяк агульна лічылася, што не БЦР падвысіла аўтарытэт гэтага старога, непахіснага й заслужанага змагара за інтарэсы беларускага народа, а наадварот — Езавітаў, ахвяраваўшы свае паслугі БЦР, падвысіў у вачах шырокіх мас народа ейную вартасць.
    Радаслаў Астроўскі, як мы ўжо раней зазначалі, прывык быць поўным гаспадаром у сваім маленькім апараціку, хаця нават і прычэпленым да большага, няхай сабе й акупацыйнага апарату. А гэткім апарацікам ён лічыў БЦР. He мог стравіць, што да ягонага падуладнага (якім паводле займанага становішча быў генерал Езавітаў) адносяцца з большай пашанай, чымся да яго самога. У Астроўскага пачаў выплываць наўзверх зусім няўмела затоены да генерала Езавітава антаганізм. Няшмат прайшло часу, пакуль рэферэнт вайсковых спраў гэта спасцярог, але, будучы чалавекам высокай асабістай культуры, выдатна кантраляваўся й стараўся не ступаць Астроўскаму, як кажуць, на балючы мазоль. Удаваў, што й не заўважыў пагоршаных дачыненняў з боку прэзідэнта.
    Радаслаў яшчэ горш знелюбіў.за гэта генерала, і ўжо ў галаве ў яго, хаця спачатку й даволі туманная, нарадзілася думка пра помсту. He мог жа ён, такі вялікі амбіцыянер, што вунь некалі не такімі справамі ды грашмі варочаў, дазволіць сабе выглядаць цьмянай кузуркай у святле нейкага свайго падуладнага. О не! На гэта аніяк не мог дазволіць. Цэлае жыццё, дзе калі ўдалося збудаваць або хоць і ўлезці ў некім іншым збудаваны апарацік, заўсёды быў у ім самым важным, галоўным і адзіным святлом. Гэтак яшчэ ў Менску, стаўшы з волі гітлераўцаў прэзідэнтам Беларускай цэнтральнай рады, пільна сачыў, каб сябры Рады былі хоць на прыступку менш паважаныя, ведамыя, аўтарытэтныя. Нават калі давялося й ад’ютантаў падбіраць, дык падабраў такіх, як яму здавалася, што стаялі ніжэй за яго ў вачах грамадства. Перш за ўсё ўзяць сабе хоць бы Мікалая Наронскага, самага даверанага ў Астроўскага
    чалавека, аб якім беларускае грамадства нават не ведала — скуль узяўся й куды дзеўся. Або прыгадаць Радзевіча ці Плескачэўскага: у параўнанні з імі Астроўскі, безумоўна, вырозніваўся.
    Мо Астроўскага дзесь у глыбіні свядомасці еў чарвячок сумлеву, што да сваёй асабістай цаны. Мо таму якраз і любіў абкружацца людзьмі, сціпла гаворачы, меншае вартасці, каб было відаць усім, што ён, чаго б там ні было, але прэзідэнт, вартасны дый зусім аўтарытэтны чалавек. Дык і як жа цяпер было цярпець, калі збегам абставін яго шмат хто пачаў уважаць пешкай, а Езавітава — ледзь не богам?
    Вунь на днях неяк давялося Астроўскаму праходзіць калідорам будынка, дзе месцілася Беларуская цэнтральная рада. Здалёк заўважыў каля дзвярэй канцылярыі вайсковых спраў самога генерала ў кампаніі нейкіх дзвюх дзяўчын. Яшчэ не даходзячы, пачуў голас Езавітава, скіраваны да дзяўчат, як пасля даведаўся, ягоных колішніх вучаніц з Латвіі: «А вось і наш прэзідэнт».
    Ці то здалося Астроўскаму, а мо й не дачуў, але ўявіў сабе, быў амаль пэўны, што генёрал сказаў тое нейкім пагардлівым тонам, як быццам так: «А вось і наш пастух ідзе. Бачыце, як нос задраў».
    Астроўскі быў апрануты па-будзённаму — у чорны падношаны гарнітур, зялёныя галіфэ-порткі й калісьці глянцаваныя боты з халяўкамі. Даўно ўжо адмовіліся тыя халяўкі блішчэць так, як гэтага ад іх вымагалася.
    У дзвюх візітантак прэзідэнт выклікаў ніякава,тае ўражанне. Падышоў, затрымаўся, пазнаёміўся, абмяніўся параю агульнапрынятых ветлівых слоў і пайшоў далей. Тыя ж нейкую часіну стаялі моўчкі, пазіраючы ўслед, а пасля, калі ўжо прэзідэнтава вуха не магло выразна чуць іхняе гутаркі, ажывіліся. Ізноў здалося Астроўскаму, што дасціпнасці пасыпаліся на ягоны кошт.
    — Эх, братка, чакай жа! He я буду, калі...— прабурчаў сабе пад нос прэзідэнт, і тое «калі» неяк часова павісла ў паветры, але зараз думка праяснела.— Трэба паказаць яму, хто тут гаспадар, крышку хоць рогі абламаць. Гм... трэба, трэба. А там... там пабачу. Можна і пазбыцца...
    Думка, раз народжаная, пачала афармляцца й крышталізавацца. Стаў Астроўскі меркаваць, дзе й з якога боку падысці, каб паказаць гэтае «хто тут гаспадар». Разважаць шмат не давялося, бо Езавітаў, трэба ведаць, быў даволі
    вялікім фармалістам. Заняўшы пасаду ў Беларускай цэнтральнай радзе, ён разбудаваў вялікую канцылярыю і ўжо чаго-чаго, а паперы не шкадаваў. Здавалася, мусіць, шанаванаму ўсімі генералу, што калі шмат зроблена й напісана ды выглядае прыгожа на паперы, дык яно мае так быць і ў сапраўднасці. За гэты слабы бок і ўчапіўся на паседжанні БЦР Астроўскі.
    Можа, крышку занадта неасцярожна, не так, як спачатку меў намер, даволі груба пачаў Астроўскі ставіць генералу закіды. Увесь дагэтуль затоены антаганізм выплыў наверх. Езавітаў, ясна, не мог змаўчаць, і адбыўся сакавіты абмен словамі. Пасля паседжання для абодвух стала ясна, што далейшае супрацоўніцтва між імі немагчымае. Астроўскі цішком пачаў падшукваць кандыдата на месца генерала Езавітава. Кандыдат такі сам па сабе, быццам угадваючы думкі прэзідэнта й зусім незалежна ад яго, з’явіўся ў асобе палкоўніка Шувалава.
    VI
    3 паходжання палкоўнік Шувалаў быў расейцам, а з пачуцця — у тыя часы, аб якіх мова,— хутчэй палякам, чымся расейцам. Выводзіўся з калісьці добра ў Расеі ведамых графаў Шувалавых. Афіцэрам быў яшчэ ў царскай арміі. Пасля бальшавіцкага перавароту ўцёк да сваякоў у Польшчу. Ужо пад час польска-балывавіцкай вайны ў 1920 годзе, дзякуючы пратэкцыі сваяцкай арыстакратычнай сям’і, атрымаў польскі чын палкоўніка. Перад другою вайной бачым яго ў вайсковым гарнізоне Слоніма, а пасля адступлення са сваёй вайсковай групай з-пад Варшавы, па дарозе на Валынь, Шувалаў трапляе ў нямецкі палон.
    Адседжваў палон у абозе блізу Берліна. На пачатку 1945 года нейкім чынам Шувалаў даведаўся, што ў Берліне знаходзіцца Беларуская цэнтральная рада й арганізуецца беларускае войска. Вестка моцна яго зацікавіла. Надта ж абрыдзеў той палон. Цэлыя вунь чатыры гады праседзеў бяздзейна, хоць наракаць не было на што: сваякі з Ангельшчыны праз Чырвоны Крыж прысылалі розныя харчовыя прадукты, улучна з найбольш рэдкімі й цэннымі ў тыя галодныя ў Нямеччыне часы цыгарэтамі й кавай.
    Другі б, чаго добрага, сядзеў бы вунь, дасыта наеўшыся ды Бога хвалячы, канца вайны чакаў. Але ж чалавек не
    камень, асабліва яшчэ такі, як граф Шувалаў. Меў вунь чыны й пашану, усюды, казаў той, дзе патрэба была, дык і праз заднія дзверы патрапляў улазіць. Абрыдзеў палон, сядзенне безнадзейнае тое, дый годзе. Прыгадалася графу, што ён «тоже белорус», бо некалі дзесь там у Магілёўшчыне «поместье» меў. Гэткага падмацавальнага аргумента для навазнойдзенай нацыянальнасці было даволі. Пачаў граф варушыць мазгамі.
    3 нямецкім камендантам абозу пайшло як па масле, асабліва калі на падмацаванне просьбы падаспелі такія аргументы, як кава, цыгарэты й шакалад. Гэткім чынам у студзені 1945 года ў канцылярыю прэзідэнта БЦР, у суправодзе двух нямецкіх вайскавікоў, заявіўся высокі, стройны, худы й цёмны з твару, звышпяцідзесяцігадовы расеец Шувалаў і запрапанаваў свае паслугі як выдатны вайсковы спецыяліст.
    Граф не мог трапіць да Астроўскага ў лепшы час. Апошні неяк зусім з увагі выпусціў тое, што «спецыяліст» на працягу апошніх чатырох гадоў вайны адно бібікі, як кажуць, забіваў і што шмат чаго з ягонай галавы з галіны той спецыялістыкі выветрыла. Расеец, ясна, не мог ведаць матываў Астроўскага. Прыняццём яго ў Беларускую Краёвую Абарону й прыхільным прыёмам быў міла здзіўлены.
    Прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады пад час інтэрв’ю, паставіўшы колькі зручных ключавых пытанняў, хутка зразумеў, што ёсць нагода адным стрэлам двух зайцаў забіць: першым зайцам быў генерал Канстанцін Езавітаў, на якога даўно вастрыў зубы, а другім — Шувалавы «веіцественные доказательства» графскай вартасці (не так ужо й сціплыя запасы розных харчовых прадуктаў, аб якіх палкоўнік неаднаразова ўспомніў, не забываючыся, ясна, падкрэсліць сваё графскае паходжанне, сваю «беларускасць» дый жывую крыніцу тых прадуктаў у Ангельшчыне). Астроўскі быў надта такой хадою падзей задаволены й не турбаваўся, што новы «беларус» гаварыў нейкай польскамаскоўска-беларускай макароншчынай.