• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Напрыканцы сакавіка прыехаў у Гіршаў і падпалкоўнік Кушаль. Варта нам бліжэй пазнаёміцца з гэтым чалавекам, дзякуючы старанням якога пазней усе жаўнеры дывізіі «Беларусь» удала ўратаваліся пад самы канец ваенных дзеянняў.
    Францішак Кушаль нарадзіўся 16 лютага 1895 года ў сяле Пяршаі былой Менскай губерні Менскага павета. Паводле пазнейшага польскага адміністрацыйнага падзелу быў гэта Валожынскі павет Наваградскага ваяводства. Атрымаў сярэднюю асвету. У травені 1915 года змабілізаваным быў у расейскую армію й прыдзелены ў 29-ты запасны полк у Варонежы. Скончыўшы рэкруцкае шкаленне й падафіцэрскую школу (г. зв. вучэбную каманду), атрымаў ступень малодшага унтэр-афіцэра. Напрыканцы таго ж года быў адкамандзіраваны ў Віленскае ваеннае вучылішча, што ў гэты час было эвакуаванае з Вільні ў Палтаву. Пасля чатырох месяцаў, скончыўшы гэту школу, быў авансаваны ў першы афіцэрскі ранг — прапаршчыка ды прыдзелены ў 155-ты запасны полк у Астрахані дзеля набыцця практыкі ў камандаванні звязам і ротай.
    У траўні 1916 года Кушаль накіраваны быў на нямецкі фронт, у 276-ты купянскі полк. Там служыў увесь час да лістапада 1917 года. Будучы заўсёды на перадавой лініі, камандаваў ротай, браў удзел у шматлікіх баях, атрымаў дзве баявыя ўзнагароды й даслужыўся да штабс-капітана. Пасля развалу царскае арміі вярнуўся да сваіх бацькоў, што жылі ў Забор’і каля Налібокаў. На гэтым скончыўся першы этап Кушалевай ваеннай службы — у расейскай арміі.
    Улетку 1919 года, калі польская армія, адкідаючы бальшавікоў на ўсход, займала Беларусь, штабс-капітан Кушаль жыў у Вільні. Група беларускіх дзеячаў прапанавала польскаму галоўнаму камандаванню арганізаваць беларускае войска дзеля змагання з бальшавікамі. Палякі ў гэты час былі не аброслымі яшчэ ў пер’е, як кажуць, ды не ведалі, ці ўходаюцца з бальшавікамі сваімі сіламі. Згадзіліся на прапанову й паклікалі Беларускую вайсковую камісію, у якую сябрам увайшоў і Кушаль. Працаваў там кіраўніком персанальнага аддзела, а пасля эвакуацыі камісіі ў Лодзь, улетку 1920-га, выконваў абавязкі старшыні. Пасля сканчэння польска-бальшавіцкае вайны й ліквідацыі Беларускае вайсковае камісіі ды беларускіх вайсковых адзінак Кушаль увесну 1921 года выйшаў з войска й жыў у Вільні, беручы там актыўны ўдзел у беларускай нацыянальна-грамадскай працы.
    Годам пазней уступіў у польскую армію ў якасці прафесійнага афіцэра й скончыў афіцэрскую школу ў Варшаве. Далей скончыў спецыяльную школу па спецыяльнасці «цяжкія кулямёты», быў прыдзелены ў 66-ты пяхотны полк, дзе й камандаваў падафіцэрскай школай. У 1932 годзе быў пераведзены ў корпус кадэтаў, дзе камандаваў ротай на працягу чатырох гадоў. Адгэтуль прыдзялілі яго ў школу падхаронжых рэзерву ў Пултуску. Такім чынам праз усю службу ў польскай арміі Кушаль займаў камандныя становішчы ў вайсковым школьніцтве.
    У 1939 годзе браў удзел у баях супраць немцаў, галоўным чынам як камандзір батальёна ў абароне Львова. 17 верасня на загад камандзіра Львоўскага корпуса абаронцы горада капітулявалі перад Чырвонай Арміяй, Гэткім чынам, апынуўшыся ў бальшавіцкім палоне, Кушаль скончыў другі этап вайсковае службы — у арміі польскай.
    Ад 1941 года пачаўся трэці раздзел Кушалевай вайсковай службы — гэтым разам для свайго беларускага народа.
    Пасля арганізацыі дапаможнае паліцыі, Беларускае Краёвае Абароны Кушаль, ужо ў рангу падпалкоўніка, займае становішча рэферэнта вайсковых спраў пры БЦР аж да прыходу генерала Канстанціна Езавітава, пасля чаго зноў вяртаецца • на становішча камандуючага Беларускае Краёвае Абароны.
    V
    У канцы сакавіка 1945 года, прыехаўшы з Берліна ў Гіршаў, камандуючы БКА знайшоў дывізію «Беларусь» у поўным развале. Зіглінга, як відаць было, папярэдняя практыка ў Эльзасе здабываць давер у беларусаў не навучыла. Як магло, прыкладна, падабацца беларускаму радавому, што першы-лепшы нямецкі капітан загадваў падпалкоўніку Сокал-Кутылоўскаму, камандзіру батальёна, што той мае рабіць. Сокал-Кутылоўскі, колішні камандзір Слуцкае дывізіі ў змаганні супраць бальшавікоў, быў нацыянальным, агульнашанаваным і ведамым героем. Тое, што кожны немец меў верх над беларускім афіцэрам, было ў Зіглінга агульнай практыкай — раней у Эльзасе й цяпер у Баварыі.
    3 мясцовасцяў, куды надыходзілі амерыканцы, немцы вывозілі моладзь, якую пачалі арганізоўваць у новую дывізію СС «Нібелунгі». Таму, што для яе не было ні зброі, ні іншых вайсковых матэрыялаў, немцы панадзіліся адбіраць патрэбнае ў жаўнераў. і афіцэраў дывізіі «Беларусь». Пакідалі беларусам адну стрэльбу ці адзін кацялок на некалькі чалавек. Акцыя гэта выклікала ў людзей падазрэнне, што немцы хочуць зрабіць з іх рабочыя аддзелы дзеля капання акопаў.
    Камандзірам «Нібелунгаў» назначаны быў Зіглінг, a «Беларусі» — маёр Генэфельд. Быў гэта недалужны, пакліканы з рэзерву стары. Даў ён падпалкоўніку Кушалю вольную руку, і гэткім чынам камандуючы БКА стаўся фактычным камандзірам беларускага аддзела.
    Кушаль неадкладна выкарыстаў новаствораную сітуацыю. У першую чаргу склікаў сход афіцэраў. Пераканаў іх, што ў гэткія цяжкія й крытычныя часы мусяць л.юбой цаной трымацца разам са сваімі людзьмі. Адно арганізаваным парадкам могуць супольна ўтрымацца пры жыцці, ды, апрача гэтага, захаванне арганізаванасці будзе мець для беларусаў вагу й з боку палітычнага. На наступны дзень TaKia самыя гутаркі ўсе афіцэры правялі ў сваіх адзінках.
    Войска пачало рэгулярна выходзіць на заняткі, неўзабаве ў дывізіі «Беларусь» наладзілася нар.мальнае вайсковае жыццё.
    Хутка пасля гэтых падзеяў заглянуў у дывізію палкоўнік Шувалаў. Насамперш забраў пакінуты ў Гіршаў самаход Астроўскага. Надта надужваючы мову Пушкіна й Дастаеўскага, ён лаяў прэзідэнта БЦР і ягоных ад’ютантаў за тое, што, выязджаючы з Берліна, забралі ўсе ягоныя харчовыя й іншыя запасы. Хаця-нехаця граф цяпер галадаў. З’явіліся ў дывізіі і ўсе старыя афіцэры, што былі раней на Ліхтэнерштрасэ адкінутыя Зіглінгам як няздольныя да ваеннай службы.
    У пачатку красавіка завітаў да Кушаля галоўны шэф Саюза Беларускае Моладзі Міхась Ганько й паведаміў, што маса беларускае моладзі знаходзіцца непадалёк у Судэтах і што ён не ведае, што з ёй рабіць. Кушаль раіў прывесці моладзьу дывізію, бо ў крытычны момант найлепш быць разам. Ганько абяцаў зрабіць гэта ў найхутчэйшым часе. Адылі ані самога шэфа СБМ, ані ягонае моладзі ніхто больш у дывізіі не бачыў. Як скрозь зямлю праваліліся.
    Над Сэньё
    і
    Ранняй вясной 1945 года хвалістая лінія фронту ў Італіі прабягала, пачынаючы з захаду ад Генуйскае затокі, праз паўночны хрыбет Апенінаў у кірунку на ўсход, адразаючы над Адрыятычным морам малы паўдзённа-ўсходні трыкутнік ураджайнай даліны По. Гэтак званая Лінія Готаў — серыі нямецкіх абаронных умацаванняў у паўночных Апенінах, што сцераглі падыход да стратэгічна важнай даліны ракі По,— была ў шматлікіх месцах праломаная. Дзве знедужэлыя нямецкія арміі — дзесятая й чатырнаццатая — пад камандаю фельдмаршала фон Кесельрынга за ўсякую цану стараліся ўтрымаць пазіцыі. Таскана была ў руках амерыканскае Пятае арміі, а брытанская Восьмая, у склад якое ўваходзіў Другі корпус Андэрса, заняла частку правінцыі Эміліі з гарадамі Форлі, Фаэнцай і Равенай. Старажытная Балонья ляжала ў адлегласці каля сарака кіламетраў ад перадавых пазіцый Восьмае арміі.
    У сваіх стратэгічна нявыгадных пазіцыях немцы не мелі шансаў на працяглае ўтрыманне фронту. Маглі адно апазніць пераможны наступ хаўрусніцкіх арміяў на поўнач. Румынскія нафтавыя палі ў Плаешты, што забяспечвалі патрэбы нямецкае арміі, ляжалі ў папялішчах. Пры недахопе паліва вермахта не мог лічыць на падтрымку ані панцырнай зброі, ані люфтвафэ. Цяжка было й з транспартам. Жалезныя клешчы хаўрусніцкіх і бальшавіцкіх арміяў падпаўзалі ўжо пад Берлін, душылі за гарляк Гітлераў «тысячагадовы райх», што дрыгаў у перадсмяротных канвульсіях. Фон Кесельрынг ведаў, што абарона італьянскага бота была безнадзейнай. Хаўруснікі рыхтаваліся да апошняга рашучага наступу.
    Асноўныя надзеі даводзілася немцам пакладаць на галодную перамучаную пяхоту. Сціплыя харчы й амуніцыю з прычыны недахопу паліва падвозілі італьянскімі валамі. Часта й густа жылі харчамі мясцовага насельніцтва. Дарма, што лаяўся «хаўруснік» Мусаліні — не было іншай рады. Ды немцы на дыктатара Беніта не надта й зважалі. Ці ж до не Скарцэні ўкраў яго з горнай цвярдыні з рук хаўруснікаў пасля адыходу на другі бок маршала Бадольё? Дык паколькі квадратнагаловы дыктатар заўдзяч-
    ваў Гітлеру сваё жыццё, навошта было яго на ўвагу браць? I так дні ягоныя былі палічаныя.
    Польскія аддзелы, забраўшы каля Форлі Прэдап’ё, дзе нарадзіўся Мусаліні, абрабавалі паселішча дашчэнту. Быццам на апраўданне рабункаў прыгадвалі, што Беніта некалі перад вайной з вялікай пагардай гаварыў аб іхняй Бацькаўшчыне. Цяпер жа галава італьянскага фашызму са сваёй каханкай Кларай Петачы хаваўся недзе над возерам Комо.
    У немцаў ніколі не было лішніх ілюзій наконт італьянцаў і іхняй баяздольнасці. Паколькі, з аднаго боку, жыхары апенінскага паўабтока вечна славіліся таленавітымі творцамі й выканальнікамі операў, дык з друтога — іхняе ваеннае майстэрства амаль што ўвайшло ў насмешлівыя прыказкі. Які ж наіўны чалавек асмеліўся б спадзявацца, што яны, якія не ваявалі нават на пачатку вайны і адмаўляліся бараніць свае афрыканскія калоніі. маглі раптам цяпер перарадзіцца? Фон Кесельрынг да такіх не належаў. Гэта ж не тое, што змагацца на пясках з паўдзікімі ў той час і слаба ўзброенымі абісінцамі ці ўжо, як было напярэдадні другой вайны, схапіцца ўдужкі з грэкамі.
    На поўдні, вызваліўшы тры чвэрці Італіі, стаяў добра дагледжаны, накормлены, апрануты, дасканала ўзброены й вышкалены жаўнер хаўрусніцкіх арміяў. Нават італьянскія фашысты ведалі, што абарона паўночнае часці краіны была бессэнсоўнай. Самі ж былі занятыя праблемаю, якую ніяк нельга было адкладваць: як змыцца ў нейтральную Швейцарыю або прыхавацца-прытаіцца ў іншым зацішным куточку.
    Народ жа бачыў, што ўся вайна была фактычна нямецкай. Дык няхай тады немцы й ваююць. Народу — абы захаваць у цэласці свой здабытак. Узяўшы ж на ўвагу, што галодныя немцы жывіліся рабункамі мясцовага насельніцтва, гэта якраз і было найцяжэйшым заданнем. Існавала ў немцаў за плячыма, пераважна ў гарах, італьянская партызанка. Былі партызаны нацыянальныя й чырвоныя, адны й другія вельмі слаба актыўныя. Абмяжоўваліся дробным сабатажам, а калі ўваходзілі ў збройнае змаганне з немцамі, дык адно там, дзе былі ў абсалютнай лічбавай перавазе.