Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
Дык калі нельга было прытуліцца ў зацішнае месца, не гаворачы ўжо аб поўным ратунку, трэба было неяк адно перажыць, захавацца цэлым, дый найлепш, каб зусім непакалечаным. У будучыні патрэбныя будуць маладыя сілы для яе адной, найдаражэйшай і наймілейшай, што цяпер так моцна цярпела.
Значыцца — абы ператрываць!
Беларуская цэнтральная рада ў Берліне. Генерал Езавітаў, Астроўскі й Шувалаў
і
Беларуская цэнтральная рада пакінула Менск 28 чэрвеня 1944 года. Працаўнікі Рады пасля шматлікіх падарожных прыгодаў чыгуначным транспартам прыехалі ў Кёнігсберг, дзе мелі інструкцыі затрымацца. Радаслаў Астроўскі са сваімі ад’ютантамі й найбліжэйшымі даверанымі людзьмі накіраваўся аўтамабілямі ў Лодзь. Меў там шмат знаёмых сцежак-дарожак яшчэ з часоў перадваеннае Польшчы, калі з Беларускае гімназіі ў Вільні, дырэктарам якое працаваў, пераведзены быў туды на настаўніка. Затрымаўшыся ў Лодзі, праседзеў там аж да прыбліжэння фронту з усходу.
У пачатку верасня 1944 года Беларуская цэнтральная рада была накіраваная з Кёнігсберга ў Берлін, дзе атрымала ў карыстанне малапашкоджаны бамбардаваннем будынак на прадмесці Вайсэнзэе. У ім размясціліся не толькі канцылярыі БЦР, але і ўсе ейныя працаўнікі са сваімі сем’ямі.
Адно Радаслаў Астроўскі выслаў сваякоў у невялікае мястэчка Гекстар у Вестфаліі, мусіць, ці не ўгадваючы будучыню.
Беларуская цэнтральная рада дзялілася на розныя аддзелы-рэферэнтуры, якія зарганізавалі на Вайсэнзэі свае канцылярыі й паступова прыступалі да працы. Трэба было звязваць канцы розных нітак, парваных-патузаных пад час эвакуацыі з Беларусі.
Характар працы шмат розніўся ад таго, які быў на Бацькаўшчыне. Як-ніяк Беларуская цэнтральная рада была беларускім прадстаўніцтвам на выгнанні. Былі свае людзі, раскіданыя па ўсёй тэрыторыі Нямеччыны. Паўставала шмат праблемаў, калі льга азначыць, юрыдычнага характару.
Калі на Бацькаўшчыне Рада мела пэўныя атрыбуты незалежнасці ці нават цень самастойнасці ў некаторых галінах, дык тут, у Берліне, немцы звыклі лічыць яе не больш чым сваім агенцтвам у зносінах з беларусамі, праз якое намагаліся праводзіць у жыццё розныя свае мерапры-
емствы.
Гэтак амаль галоўным заданнем і працай Рады было вышукванне й рэгістрацыя беларускіх уцекачоў, уладжванне іх на працы ці ў войску.
II
3 прычынаў ваеннае сітуацыі немцы, пад загадам якіх была Беларуская цэнтральная рада, а таксама й сам Астроўскі звярталі найбольш пільную ўвагу на ваенныя справы. He дзіва тады, што найбольшая праца кіпела ў вайсковай рэферэнтуры. Палягала яна на вышукванні ў Нямеччыне беларускіх вайскоўцаў і канцэнтраванні іх у Берліне. Камендатура горада прыдзяліла беларусам для гэтай мэты вялікі будынак на Ліхтэнерштрасэ. Шматлікія беларусы ў Нямеччыне, дачуўшыся, што Беларуская цэнтральная рада ў Берліне, самі туды з’язджаліся. Усе яны, амаль без выняткаў, залічаліся ў войска й накіроўваліся ў беларускі гарнізон на Ліхтэнерштрасэ, дзе атрымоўвалі харчы й кватэру. Быў зарганізаваны Першы кадравы батальён для перашкалення жаўнераў.
У разгары гэтае працы ў вайсковай рэферэнтуры БЦР здарыліся перамены. Прыехаў генерал Канстанцін Езавітаў і запрапанаваў Радаславу Астроўскаму свае паслугі.
Імя генерала Канстанціна Езавітава цесна звязана з парой самавызначэння беларускага народа ў 1917—1918 гадах. Адылі беларускія гісторыкі-незалежнікі надта ж коратка, амаль мімаходам, прыгадваюць адно, што Езавітаў, разам з пазнейшым прэзідэнтам Беларускае Народнае Рэспублікі Васілём Захаркам, арганізаваў у Менску беларускія вайсковыя адзінкі, што мелі быць апорай новага ладу ў беларускай незалежнай маладой рэспубліцы. Варта дзеля таго хоць тое-сёе прыгадаць з жыцця генерала Езавітава.
Нарадзіўся Канстанцін Езавітаўу сям’і капітана царскае арміі ў Віцебску 5 лістапада 1894 года. Хаця бацька хацеў бачыць сына ў кадэцкім корпусе, юнак выбраў іншую дарогу і, маючы 17 год, скончыў настаўніцкую семінарыю, пасля чаго пару гадоў працаваў у сельскай школе. Толькі дзякуючы першай сусветнай вайне малады Кастусь апынуўся ў ваеннай школе, і напрыканцы вайны бачым яго ўжо ў чыне паручніка.
Сын палюбіў бацькаву прафесію і, будучы добрым патрыётам свайго народа, меркаваў толькі, як бы гэта аддаць свае здольнасці й сілы на службу Беларусі. Нагода прыйшла ў 1917 годзе, калі ў шэрагах здэзарганізаванай царскай арміі пачынаецца арганізацыя беларускіх вайскоўцаў. Езавітаў з вялікім запалам і адданасцю прыкладаецца да працы і ўжо 31 кастрычніка 1917 года ўдзельнічае ў з’ездзе беларускіх вайскоўцаў у Менску. Там жа выбіраецца адным з заступнікаў старшыні прэзідыума Выканаўчага камітэта, што станавіўся сталым кіраўнічым органам беларускіх вайскоўцаў.
Езавітаў бярэ ўдзел у Першым Усебеларускім кангрэсе ў снежні 1917 года й выбіраецца ў Выканаўчы камітэт кангрэса, пасля пераназваны ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Удельнічае ў гістарычнай сесіі Рады БНР уначы з 24 на 25 сакавіка 1918 года, што абвясціла незалежнасць Беларускае дзяржавы. Пры фармаванні першага ўрада БНР Канстанцін Езавітаў быў пакліканы на пасаду міністра вайсковых спраў. Таму ж, што меў замалы чын на міністра, на чарговых паседжаннях Рады атрымаў ранг палкоўніка.
Разам з іншымі сябрамі першага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі Езавітаў апынуўся на выгнанні і ўжо пазней атрымаў чын генерала. Калі ў 1944 годзе стаў вайсковым рэферэнтам пры БЦР у Берліне, прэзідэнт Астроўскі гэты генеральскі чын пацвердзіў.
III
Вучні беларускіх школ у Латвіі прыгадваюць Езавітава не толькі як высакаякаснага настаўніка. Для іх ён быў перадусім нацыянальным бацькам.
— Чаго ходзіце такія згорбленыя, скрыўленыя, быццам бы цяжар усяго свету на сваіх хрыбтах цягалі? — дапякаў часценька настаўнік Канстанцін Барысавіч (вымагаў, каб так яго называлі) вучням.— Палякі ці маскалі няхай так ходзяць, але не мы, беларусы. Ніколі не забывайцеся, што на нас, беларусаў, увесь свет глядзіць і таму мусім як найлепш рэпрэзэнтаваць свой народ. Выпрастайцеся, трымайце галовы ўверх, смела заглядвайце кожнаму ў вочы, бо вы сыны й дочкі вялікага й слаўнага народа. Гэтым вы павінны ганарыцца, а не горбіцца ды ўглядацца ў зямлю.
Настаўнік Канстанцін Барысавіч, будучы вядомым патрыётам і дзеячам беларускай гісторыі, найбольш увагі аддаваў на выхаванне беларускаемоладзі ў патрыятычным духу й на добрую апрацоўку асноўных бакоў яе характару.
Варта аддаць справядлівасць аб’ектыўнасці й прыгадаць, што ў дваццатых гадах, калі паўстала пад бальшавіцкай акупацыяй БССР, Езавітаў не ўсцярогся той, ледзь не агульнай для беларускага нацыянальнага актыву па-за межамі БССР памылкі і часова быў паверыў, што пад бальшавіцкім ярмом будуецца, як прынялося ўжо называць, Беларускі дом. Адылі, будучы асцярожным, у БССР ехаць не маніўся ды, прыгледзеўшыся пасля, што бальшавікі зрабілі са звабленымі ў Менск беларускімі навукоўцамі й выдатнымі нацыянальнымі працаўнікамі, борзда ачуняў ад часовага дурману.
У пачатку трыццатых гадоў адбыўся ў Латвіі судовы працэс, званы беларускім, дзе на лаве абвінавачаных апынуўся і Езавітаў. Закідалі яму, што ў школах і між грамадства пашырае думкі аб тым, нібыта Латвія няпраўна акупавала частку Беларусі, што загадвае вучням на мапах вызначаць раёны, суцэльна заселеныя беларусамі, і што ледзь не намагаецца адарваць гэтыя раёны ад Латвіі. Езавітаў выйшаў з-пад суда апраўданы, хаця й давялося да пачатку яго праседзець больш года ў вязніцы.
Ад вайны да 1922 года (гэта значыць, да часу ейнага закрыцця) Езавітаў быў дырэктарам Беларускае гімназіі ў Люцыне. Пазней доўгія гады працаваў настаўнікам Беларускае гімназіі ў Рызе.
3 характару й выгляду быў ён калі не дамінуючым, дык, прынамсі, наскрозь аўтарытэтным, будзячы да сябе давер і пашану. Ростам высокі, моцна збудаваны, самавіты, паважны. У вачах іншых выглядаў арыстакратам. Валасы меў цёмныя, твар — поўны, вочы — пранікліва-шэрыя. Заўсёды трымаўся раўнамернага вайсковага кроку й таму ад вучняў атрымаў мянушку «Браняносец». Натуры быў наогул пагоднай, але не той, што распагаджваецца абы-якімі малаважнымі жартамі-драбніцамі. Умеў трымацца сукрыта й ніколі не гаварыць ці выяўляць лішняга, адно якраз столькі, колькі было трэба. Быў чалавекам надзвычайна высокае асабістае маралі, нацыянальнага гонару й духовае чысціні. He належаў да хваравітых амбіцыянераў. Верыў, што вызначэннем вартасці чалавека з’яўляецца найперш праца, а таму 12—704
й не шкадаваў сіл у тым кірунку, куды найбольш хілілася сэрца й нацыянальная душа. Хоць быў жанаты, дзяцей не меў, а жонку страціў у часе вайны.
Як працаўнік беларускага школьніцтва ў Латвіі Езавітаў шмат пісаў. Тэматыка абмяжоўвалася пераважна навучальна-ўзгадаваўчымі матэрыяламі. Найчасцей можна было чытаць яго ў школьным квартальным часопісе «Беларуская школа ў Латвіі». Пад час другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з часопісам «Новы Шлях», выдаваным у Рызе. Езавітаў пісаў і паэзію пад мянушкай Кастусёнак. Тое з ягоных твораў, што можна сёння там-сям знайсці, паказвае, што і ў гэтай галіне быў нядрэнным майстрам.
IV
Калі Беларуская цэнтральная рада ўзнавіла працу ў Берліне, немцы вымагалі ад яе, каб праводзіла мабілізацыю беларусаў у Беларускую Краёвую Абарону на абшары райха. Гэтай працай і заняўся Езавітаў як рэферэнт вайсковых спраў пры БЦР.
Шматлікія дзеячы яшчэ да сённяшняга часу закідаюць Астроўскаму й Езавітаву, што мабілізавалі беларусаў у войска для немцаў, хаця было ўжо ўсім ясна, што вайну яны прайгралі. Генерал Езавітаў рассылаў мабілізацыйныя карткі ўсім мужчынам-беларусам, дзе б іх ні знайшоў. Вярбоўнікі ягоныя ездзілі й па працоўных лагерах. Адылі гэта акцыя давала малыя вынікі, бо беларусы даўно перасталі верыць і немцам, і ў іхнюю перамогу.
Затое знайшлося было шмат старых афіцэраў, што былі ў «Самаахове», БКА, а нават і зусім апошнімі часамі не былі ў войску. Прыбылыя высылаліся ў распараджэнне палкоўніка Кушаля, камандуючага БКА, на Ліхтэнерштрасэ. Кушаль не меў пры сабе ніякіх апекуноў з нямецкага боку. Ён распрацаваў скарочаную праграму вышкалення й стараўся ў межах наяўных магчымасцяў праводзіць яе ў жыццё.
Восенню 1944 года расейскі генерал Уласаў, што калісь перайшоў да немцаў з Чырвонае Арміі, а пасля з іхняга дазволу і пры іхнім падтрыманні зарганізаваў з савецкіх ваеннапалонных гэтак званую «Русскую Освободнтельную Армйю» (РОА), павёў моцную прапаганду'для рэкрутацыі людзей у сваё войска. Прапаганда былй накіраваная не