Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

Змагарныя дарогі

Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
158.06 МБ
II
2 сакавіка 1945 года італьянскі мараплаў «Аргенціна» прыбыў з Брындызі ў Анкону і выладаваў новыя рэзервы для франтавых аддзелаў Другога корпуса. Анкона ў той перыяд была найбольш высунутым на поўнач, вызваленым ад немцаў портам на Адрыятычным моры.	,
У ліку прыбыўшых былі Віктар Караткевіч, Сымон Спарыш, Аляксандр Лабун, Кастусь Дзежка й іншыя сябры. Транспартныя машыны, заладаваўшы жаўнераў, накіраваліся шырокай прыгожай шашой па самым узбярэжжы мора, у паўночным кірунку. Надвечар пакінуўшы Анкону, калона ехала цэлую ноч. Мінула Пэсаро, Рыміні, Форлі й павярнула ў бок на Брызігелю. Тут знаходзіліся семнаццаты й чатырнаццаты батальёны пяхотнай 6-й Львоўскай брыгады. Адзін Караткевіч трапіў у чатырнаццаты батальён, уся рэшта сяброў — у семнаццаты. Дзежка, Самароб і Чарнецкі былі прыдзеленыя ў другую роту, а Сымон, Лабун і Ялонскі — у чацвёртую. Сымону не пашанцавала: ён адзін трапіў у звяз «кар’ераў» роты.
Для паінфармавання чытача мусім звярнуць увагу на «кар’ер». Слова гэтае, жыўцом узятае з ангельскае мовы, азначае «носьбіт». У войску «кар’ерам» называўся лёгкі панцырны, з адкрытым верхам, воз на гусеніцах. Апрача шафёра звычайна ў ім памяшчалася двое кулямётчыкаў і ставала месца на запас амуніцыі. Будучы хуткабежным і надта паваротлівым, «кар’ер» ужываўся для перавозу амуніцыі на перадавыя пазіцыі, надаваўся на ўдарныя патрулі й наогул быў успамагальнай адзінкай ддя пяхоты. Маючы такія ўласцівасці, як вялікую сілу агню, хуткасць і паваротлівасць, «кар’ер» часценька выкарыстоўваўся ў пагонях за адступаючым праціўнікам. У першыя дні побыту на фронце Сымону давялося пераканадца, што «кар’ер» служыў і іншым патрэбам, зусім не прадугледжаным ані яго канструктарамі, ані камандзірамі.
Адным з шафёраў чатырох «кар’ераў» у звязе бых звышсаракагадовы, чарнявы, сярэдняга росту, шыракаплечы Пранук Бонк. Стары жаўнер, узяты бальшавікамі ў палон у 1939 годзе, перажыўшы шмат у Сібіры, пасля, прайшоўшы Сярэдні Усход і ваенную кампанію ў Афрыцы, Пранук чуўся ў войску быццам дома. Меў усе прыкметы старога жаўнера: няшмат думаў, быў вясёлым, нічым надта не клапаціўся й на вайне чуўся быццам той селянін з касою на
сенажаці. Гаварыў шмат, пераважна аб драбніцах, вельмі любіў выпіць і пагуляць з жанчынамі. Віна ў Італіі даволі было ўсюды, а тым больш пры фронце, дзе ў пакінутых гаспадарках стаялі вялікія, напоўненыя віном бочкі.
Звяз «кар’ераў» чацвёртае роты заняў пакінутую італьянцамі ферму ў адлегласці 300—400 метраў ад нямецкіх перадавых пазіцый. Была ранняя вясна, навокал усё прыгожа зелянілася. Трымалася залатая сонечная пагода. Неяк надвечар Пранук Бонк і ягоны сябра, званы Кашыбанда, вясёлыя вярнуліся ў хату, што служыла перадавым абаронным пунктам (ПАП). Іншыя то трымалі варту, то поркаліся каля зброі або кар’ераў. Пранук з самага пачатку трапіўся быў Сымону на вока як тып самага перасечнага польскага жаўнера. Ён часценька любіў тое-сёе зацягнуць сваім прапітым хрыплаватым басам. Гэтак і цяпер, ужо амаль на змярканні, ззаду хаты між садовых дрэў заскрыпеў Пранукоў бас:
...наварыла майму Тоні макароні, ого’ макароні, ого! Італьяно.
О-о-о макароні.
Нон капірэ італьяно, ого-о-о’.
Гэта пародыя на нейкую італьянскую песню пашыраная была па цэлай арміі. Пранук з Кашыбандам не вельмі ўжо роўным крокам прыбліжаліся ззаду да хаты.
— Чаго ты гарлапаніш? — асцярог падпітага шафёра капрал, што сядзеў каля парога.
— Ты ведаеш што, пане капрал,— кінуўся перад ім Пранук,— ведаеш, што мы знайшлі ў суседняй пуні?
— Ну што?
— Ого-о што! Ну, адгадайі — памог Кашыбанда.
— Нямецкія вошы? — жартаваў капрал.
— От фраер! Вошы? Якія там вошы, пане капрал! Ці ж мы б, на вошы паглядзеўшы, упіліся?
— Дык вы там пілі?
— He пілі, пане капрал, але вось крышку пацягнулі, каб смагу прагнаць, вось што...
— Відаць, што й казаць...
Некалькі жаўнераў выйшла з хаты, прыблізіліся і тыя, што поркаліся каля кар’ераў, каб пачуць навіну.
— Я вам кажу, пане капрал,— прадаўжаў Пранук,— вось такую, з гэтую хату, бочку віна мы найшлі, дый не адну, вось што. Так, пане капрал, вось як...
— He жартуеш? — заблішчэлі ў капрала вочы.— To надта добра. Але ты, браце, перш ідзі, дакладзі сяржанту, а пасля аб віне...
— Ну, што там новага прынеслі? — пытаўся Пранука й Кашыбанду сяржант Ядлецкі, седзячы пры стале й разглядаючы нейкія паперы.
— Пане сяржанце, усё добрае,— пачаў Пранук.
— Ёсць там хто ў той хаце?
— Нікога няма, пане сяржанце, толькі...
— Толькі?
— Нядаўна нехта там быў.
— Як вы гэта ведаеце? — Сяржант устаў ад стала.
— Нехта прастрэліў вялізную кадушку з віном; такая вялікая яна, што, можа, пяць тысяч літраў мае і больш чым напалавіну поўная. Дзюркі мы так-сяк пазаторквалі, але віно ўцякае. Трэба было б...
I тут Кашыбанда, дапамагаючы Бонку словамі, у якіх вычуваўся жаль п’яніцы, што ўцякае «боскі нектар», лямантаваў, што траціцца так цэнная й зусім неабходная для жаўнерскага жыцця вадкасць. На ягоную думку, варта было б перашкодзіць поўнай катастрофе — пад’ехаць туды на «кар’еры» і напоўніць пару бочак віном.
III
Хата, аб якой была мова, знаходзілася на правым фланзе ад пункта звяза «кар’ераў», нейкіх метраў за дзвесце ўзад. Яшчэ раней сяржант выслаў Бонка й Кашыбанду ў гэны бок на разведку й вось цяпер атрымаў такі рапарт. Разведчыкі даводзілі, што немцаў нідзе не бачылі, што віно было сярэдняй моцы й добрай якасці, хоць і «б’янко» (белае), ды што яны ўжо зусім нядрэнна паспрабавалі.
У гэтым апошнім сяржант Ядлецкі не меў сумлеваў, добра ведаючы ўсіх людзей свайго звяза, з якімі зжыўся на працягу вайны, за выняткам хіба новага Сымона.
— Што ж... Як хочаце, дык пад’едзьце. Толькі не цяпер, а як сцямнее. Ды ўважайце, каб паціхеньку, каб часамі не папасціся.
Гэтага толькі й трэба было, Два разы не давялося паўтараць. Хутка на адным, звольненым ад амуніцыі й зброі «кар’еры» з’явіліся дзве пустыя бочкі й лейкі, знойдзеныя тут жа, на месцы. Чатыры чалавекі, у тым ліку й Сымон,
якога папрасілі дапамагчы ў такой важнай аперацыі, ледзь маглі дачакацца цямна.
Ноч была ціхая й цёмная. У шматлікіх месцах фронт гудзеў перастрэламі. 3 польскага боку адзываліся «брэны», а з нямецкага — «спандалы» (гэтак хаўруснікі называлі нямецкія кулямёты «машынгэвэр цвай унд фірцыг» ад месца іх прадукцыі ў Спандаў каля Берліна). Радзей шумелі ў паветры снарады з мінамётаў. He маючы дакладна вызначанай мэты, яны страляліся адно з мэтай дакучання праФўніку.
Па гладзенькай, вылажанай каменнямі міжхутарнай дарожцы несамавіта гудзеў гнаны Бонкам «кар’ер».
— Павальней! Сцішы матор! — асцерагаў шафёра адзін з ездакоў.
— Надта ж, халера, чуваць. Каб хаця швабы не аблажылі нас мінамі.
Ледзь паспеў перасцерагчы, як непадалёк вялікім рэхам тарганулася начная цішыня. Адна міна, другая, трэцяя. Усе кулём пакаціліся на зямлю. Пачакаўшы колькі часу, з поўначы прынесла яшчэ тры.
— Пся крэў! Ці ж яны не разумеюць, што не на баявое заданне едзем?!
— А чаго гоніш, як вар’ят!
— Халерныя швабы! Дачакаецеся, сукіны сыны!
— I як то нас так хутка абмацалі!
— Усё ў парадку? Дык давайце далей.
— Ты пад’едзь сам, а мы тут ужо трушком.
— О’кэй!
Мэта хутка была дасягнутая. Катастрофа ў трысцене, дзе стаялі дзве велізарныя бочкі, па тры метры вышыні й столькі ж у дыяметры, была вялікай. Віно выцякала праз папрастрэльваныя дзіркі. Яно вышынёй на пядзю заліло ўжо цэлы трысцен.
— Пся крэў! To ж мы заторкнулі. А Божа ж каханы, столькі выцекла за гэты час. Як то магло стацца? — жаліўся Пранук Бонк.
— Мусіць, мы слаба пазаторквалі, калі зноў пацякло,— паясніў Кашыбанда.
— Вы самі, мусіць, не памятаеце, ці заторкнулі. Напіліся, як бэлі, ды п’яныя назад папаўзлі.
— He гавары ж ты мне дурніц. Як Бога кахаю, заторкнулі,— бажыўся, стукаючы кулаком у грудзі, нецвярозы яшчэ шафёр.
— Ну, добра. Давайце за працу! — скамандаваў капрал.— Ты, Спарыш, стой там на дварэ на варце, а мы самі справімся.
— Каго ты пасылаеш, такога зялёнага?!
— Як то зялёнага? Варту не ўмее трымаць? Дык чаго ж тады на фронт прыехаў? Давайце за працу.
Сымон з «томсанам» напагатове выйшаў на двор і, прыслухоўваючыся да адгалоскаў навокал, піў зрокам цемру. У трысцене тройка не марудзіла. Відаць было па іхніх рухах, што аперацыю такую даводзілася праводзіць не ўпершыню. Кашыбанда вялікімі глыткамі сёрбаў з кожнага напоўненага вядра, а пасля напаўняў бочкі праз лейку, з якой аж цераз берагі цякло. За нейкае паўгадзіны абедзве бочкі былі поўныя, добра заторкнутыя. Пасля цяжкіх уздыханняў, паценняў, стагнанняў і «псякрэваў» былі яны заладаваныя на «кар’ер». Да фермы, дзе стаяў звяз, «кар’ер» папоўз чарапахай. Матор чхаў, заікаўся й душыўся пад цяжарам ладунку.
Назаўтра Кашыбанда аднекуль прынёс скручаную мядзяную трубку й колькі пасудзінаў — цэлы самагонны апарат. Разлажыўшы ў вялікім італьянскім камінку малое вогнішча, пачаў пераганяць віно на спірт. Сымон здагадаўся, назіраючы за працаю самагоншчыка, што той меў у гэтым прыдатным рамястве вялікую практыку, крышку быў здзіўлены, што такая дзейнасць адбываецца з дазволу сяржанта — шэфа звяза, што наогул ніхто таму не пярэчыў, што ўсе любілі выпіць, і прыйшоў да выснаву, што ў такіх абставінах было гэта зусім нармальным.
IV
Звяз «кар’ераў» быў падзелены й высланы на старожу мастоў на невялікім канале — па чатыры чалавекі на кожны мост. Сымон з трыма іншымі трапіў на мост, адлеглы мо на паўкіламетра ад першага абарончага пункта. Канал бег паралельна да ракі Сэньё. Усе рэчкі, якія да гэтага часу давялося бачыць Сымону, былі з абодвух бакоў абложаны высокімі, мо на метраў шэсць вышыні, проціпаводнымі насыпамі. Немцы, быццам тыя краты, павыкопвалі ў іх цэлыя лабірынты акопаў і бункераў. Мелі адтуль добры нагляд над суседняй раўнінай.
Пры мосце стаяла ангельская шасціфутавая супрацьтан-
кавая гармата. Побач былі руіны мураванкі з падзіраўленымі снарадамі сценамі й згарэлай страхой. У ёй кватаравалі брытанскія артылерысты. Новапрыбылыя са звяза «кар’ераў» людзі двойкамі трымалі варту пры мосце. «Кар’ер» свой і рэчы пакінулі ў адлеглай на метраў дзвесце направа ад моста ферме. Сымон здзівіўся, убачыўшы на хутары цывільных. Як выглядала, яны зусім нармальна жылі, хоць мо не зусім нармальна гаспадарылі. Беручы пад увагу, што рака Сэньё й нямецкія перадавыя пазіцыі былі адлеглымі не далей як на паўкіламетра, трэба было дзівіцца смеласці італьянцаў.