Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
руссю. Толькі ж зашмат ворагаў адразу наваліліся, прыціснулі, ледзь зусім не задушылі, дый цяпер яшчэ душаць з болыпай сілаю, чымся калісьці. Але дарма іхнія натугі. Як сказаў бы той Сымон у хвіліну адсутнасці ўсялякага натхнення, так, проста з моста: «А скулу вам у бок, гадаўё і пошасць, хеўра цёмная! He ўдасца — падавіцеся!»
Дык што ж, калі сёння крочыць ён сярод чужых па чужой зямлі й за чужое. Прыкрыў, захутаў абыякавасцю сэрца, каб, крывавячыся, зусім не аслабела, каб вытрымала, каб у часе паходаў гартаваўся дух і вера, каб мацаваўся ў днях злыбяды й вялікіх выпрабаванняў юнацкі характар. Прыйдзе час — спатрэбіцца. Учора ці заўчора страляў «п’ятам» па тых з гэтага боку. А якая розніца — за каго страляў ці па кім? He так даўно ж страляў і з другога боку і таксама ж панцырфаўстам-«п’ятам», хоць, праўду гаворачы, не страляў, бо ўдалося абысціся, моўчкі й без стрэлу на другі бок пералезці. А тут жа, на гэтым баку, не было куды й чаго пералазіць, дык і страляў, бо й трэба ж было неяк абысціся.
Але ж вунь на другім баку засталіся радня й сябры. I хто ведае — капрызны лёс мог бы прынесці іх у гэты час і на гэты адрэзак. Дык і што? Ведаў бы Сымон, у каго страляе? Яны ж не са свае волі ў чужых мундзірах, там, дзе ён быў раней... Сёння, пэўна, галадуюць, церпяць — не так, як ён тут, на гэтым баку: усяго хоць заваліся. Падзялілі ж, паразганялі па ўсім свеце сыноў Беларусі, развеялі, быццам ліхі асенні вецер лісце па полі. Самы ж люты й найстраіпнейшы з усіх страшных вунь дома бацькоўскія гнёзды разбурае-папяліць, ды, можа, дзе й Сымонаву сям’ю ў Сібір на самыя страшныя цярпенні пагнаў. Колькі ж з іх, што дома пажадалі застацца, таксама загіне. А колькі пасля буры дахаты дарогі не знойдзе, а мо й шукаць не будзе ды на чужыне пачне часовыя гнёзды віць, каб змаганне праводзіць за вольнасць тых, што церпяць. Маса загіне, але ж, пэўна, не ўсе.
Будуць такія, што знойдуцца, згуртуюцца, пачнуць новы марш у новых шэрагах ды ўжо са сваімі клічамі й пад собскім штандарам.
Дык і што, калі Спарыш сягоння ў ліку ўчарашніх, і хто ведае, ці не заўтрашніх захопнікаў з «п’ятам» па чужых сцяжынах і пад чужымі посвістамі куль крочыць? Прыйдзе мо хутка час, што гэты «п’ят» скіруе супраць сённяшніх «апекуноў»... Дай жа Божа! Абы хутчэй тое надышло. А што гэтага
дажыве, што мусіць дажыць, дык ніколі на маленькую часіну не сумляваўся. Бо — «скулу вам у бок, не праглынеце яшчэ раз, падавіцеся!».
V
Усюды відаць сляды ўчарашніх баёў і яшчэ ранейшых знішчэнняў ды рабункаў. Італьянцы наракаюць, што акупанты агалілі іх ад усяго дамашняга статка, усяго дабытка, гвалцілі жанчын, здзекаваліся над мужчынамі. Хто яго там разбярэ, што праўда, і ці ўсё тое, аб чым гавораць, на што наракаюць, па чым плачуць — праўда. Яно ж як зачнуць наракаць, дык размеры стратаў да невядомых маштабаў вырастуць. Пасля бою герояў — хоць адбаўляй, а ў цывільнага жыхарства стратаў і цярпенняў канца не дойдзеш. Бо чым болыныя былі цяжкасці, тым больш герояў праслаўляць будуць. Дык ці ж італьянскае цывільнае жыхарства хацела быць выняткам? Яно ж таксама хаўруснікам старалася выказаць, што цярпела, а ў доказ паказвала, што рабавалі, білі, гвалцілі...
Ідзе наперад семнаццаты батальён, а ў яго ліку й Сымонаў звяз. Мінае Мардано й прыбліжаецца да канала (тады бязводнага), дзе займае выхадныя становішчы да новага наступу. Першая й другая роты з’явіліся апаўдні, пасля нялёгкіх баёў.
Па баках польнае дарогі стаяць дзве хаты. На панадворку правае ад дарогі ніцма, раскінуўшы рукі, ляжыць забіты немец. Сонца бязлітасна смажыць аблітыя крывёю плечы. Мухі роем таўкуцца навокал, стараюцца далезці да свежае ліпкае пажывы. За хатай у малым акопчыку сядзіць ці, лепш сказаць, тырчыць другі немец. Пры трапным прыцэле танка засталося адно тулава без галавы. Людзі глядзяць і адварочваюцца. Крыху далей, каля пуні дагарае салома. Гэта быў стог, пад якім нейкі праворлівы ваяка выграб сабе ямку й сеў за «спандавам». Ваяка быў кемны. Пусціў першых польскіх жаўнераў у хату без стрэлу, прытаіўшыся й чакаючы на таўсцейшую рыбу. I вось на долю нейкага малажавага лейтэнанта выпала тая цягучая стальная серыя, якой немец літаральна перарэзаў лейтэнанту грудзі. Лішнім гаварыць, што фанатык са «спандавам» не выратаваўся, бо не толькі застрэлілі, але й стог запалілі, каб там жа падсмажыўся — спёкся як след. Але ж большай рыбы перад няўхільнай
пагібеллю дачакаўся. Можа, гэта быў адзін з тых, якога бацька ў юнацтве навучаў: «Сынок, кроў за нашу айчыну праліваць трэба, ды лепш чужую, чымся сваю. Калі маеш загінуць, дык з найбольшымі стратамі для ворага. Бо ведай, што няма большае шкоды й сораму ад таго, які прыносіш сям’і сваёй і народу, калі гінеш задарма». Дык вось мо й стараўся загінуць з найбольшымі стратамі для праціўніка. Хто ж ведае...
Нейкіх пяцьдзесят метраў ззаду за хатамі дымяць два «шэрманы». Немцы з панцырфаўстамі сядзелі на полі ў ямках да апошняй хвіліны, аж пакуль маглі на цэлы рост устаць і разбіць пяцідзесяцітонных звяроў. Ведама ж, калі нервова вытрымае стралок з панцырфаўстам, дачакаецца і ўстане перад танкам за пару дзесяткаў метраў, танк выратавацца ўжо не здолее, бо нават замантаванымі наверсе кулямётамі гэткага адважнага ваяку не дасягне. Дык вось пару такіх дасядзелася, дачакалася, а пасля ўсталі...
Заходзяць людзі, у тым ліку й Сымон, у хату. У сенцах ляжаць два раненыя палонныя немцы. Абодва з аддзела парашутыстаў. Адзін з іх, аўстрыяк, ранены ў нагу. Ён не можа хадзіць, але, відаць, і не надта церпіць. Хтосьці з палякаў даў ужо яму цыгарэту й гаворыць з ім па-нямецку. Мо адзін з тых, што сам нядаўна з таго боку перабраўся. Другі — старэйшы, чарнявы, цяжэй ранены ў плечы — варочаецца з боку на бок і стогне. Твар ягоны худы й збялелы.
На парозе жаўнеры абступілі маладую італьянку й на ўсе лады калечаць прыгожую мову Дантэ. Дзяўчына, абкружаная такой грамадой «лібэратараў», не ведае, што рабіць. Быццам вось-вось злоўленае ў клетку птушанё,перапалохана-трывожным зрокам аглядаецца навокал. Хто ж іх там ведае, што ў іх у думках пад тымі жалезнымі талеркамішлемамі... Тым часам «лібэратары» пацягваюць віно са сваіх, абшытых зялёным сукном жаўнерскіх і пуцатых гаспадарскіх пляшак.
У хаце вялікі гоман. Поўна дыму, гутаркі й смеху. Пусцеюць пляшкі. Гаспадар пастачае новыя. На пасцелі й на падлозе — крывавыя сляды. Тут ляжалі раненыя, тыя, штб ўцяклі з разбітых танкаў, і тыя з пяхоты, якіх раней прыбралі санітарныя машыны. Паўп’янай грамадзе тыя крывавыя плямы абы-што. Ці ж яны першыя, што такое бачылі, ці апошнія, што яшчэ ўбачаць. Былі раней, ёсць цяпер і будуць пасля. А жывое тым часам мусіць жыць, моцнае — змагацца, маладое — весяліцца. Хутка зноў рухнуць у наступ. Дык
і закурылі нутро хаты дымам, асушылі колькі пляшак, дый яшчэ асушаць. Стараюцца нацешыцца й красою дзявочай.
Жанчына вешаецца старому на шыю з плачам: дом яе зруйнаваны, тры асобы з сям’і забітыя. Церпіць і крывавіцца сэрца маткі. Гармідар у хаце не да апісання. Віно цячэ побач з кроўю, смех крыжуецца з плачам, пагарда да смерці — no634 са страхам.
VI
Паўзуць наперад танкі. У канавах каля дарогі шмат трулаў, цэлых і, як бы сказаў цынік, падзеленых на няроўныя кавалкі. Смярдзіць порах і гарэлае мяса, дымяцца купіны травы, й чарнеюць свежыя, узрытыя снарадамі канаўкі, звісае пакалечанае галлё садовых дрэў, і засцілаюць беллю траву абтрэсеныя пялёсткі садовага цвету.
Звяз даходзіць да хаты, дзе яшчэ апоўдні забралі ў палон двух немцаў са «спандавам». Нага раптоўным штуршком адчыняе дзверы, а руля аўтамата, быццам тое жыгала ядавітае гадзюкі, снуе навокал у паўцемры. Спацелы ўказальны палец лашчыць курок аўтамата: найменшы рух у сярэдзіне будынка й круглая стальная адтуліна заззяе полымем. Ногі з аўтаматам ідуць у пуню, адчыняюцца з працяглым галаслівым скрыпеннем дзверы. У прамежку між саломай чуваць нейкі рух, нехта карабкаецца. Ногі з аўтаматамі замярзаюць у чаканні, паказальны палец замірае на курку скарастрэла. 3 адтуліны найперш вылазіць пасівелая лысіна, пасля зарослы барадою звышпяцідзесяцігадовы твар.
— О, mia bambino, тіо due piccoli bambini. Tedeschi non sparare? — галосіць стары італьянец.
— Niento paura, nienta paura adesso,— адказвае жаўнер,— tutti Tedeschi via*.
Нехта тыцкае старому цыгарэту. Бярэ дрыжачай рукой і асмельваецца вылезці наверх. За ім карабкаецца падростакхлапчук гадоў сямі, худы й мізэрны, як бацька ці дзед.
Няма часу. Наступаючыя ідуць далей. «Шэрманы» плююць агнём. Чуваць «спандавы» й «шмайсары». Праціўнік бесперапынна абкладае наступаючых з мінамётаў. Сымонава дружына, у ліку якой знаходзяцца сябры-кадэты
* Mae дзеткі, мае два маленькія, немцы іх не пашкадавалі. — He бойцеся, не бойцеся сёння, усе немцы ўцяклі (італ.).
Ялонскі й Ялушэвіч, вужам выходзіць з-за хаты й зігзагамі перабягае наперад. Сымон з Кіцынскім мае ісці апошні й яшчэ раз пазірае з-за вугла хаты, сочыць, як пайшлі першыя, стараецца памеркаваць, адкуль немец пасылае агонь.
У гэты момант дзесяткамі вялікіх снарадаў з «небельвэрфера» пачынае дрыжаць і енчыць паветра. Здаецца, што недзе ў зямных нетрах адчынілася пякельная лавіна й нейкая пачвара стараецца з вялікім стогнам праз вузкую шчыліну грудзей зямлі вылезці-выбіцца наверх.
«Небельвэрфер» — гэта вязка мінамётаў, па шэсць у кожнай батарэі. Снарады адпальваюцца электрычнасцю й шахаўніцай пакрываюць поле абстрэлу. Бедны той пехацінец, што трапіць пад такі агонь. Удар паветрам пры дэтанацыі доўгіх, больш чым на метр, пузатых мінаў можа прынесці не менш шкоды, чымся асколкі. За адзін раз «небельвэрфер» можа пасеяць смерць на паверхні колькі гектараў плошчы. Для неакопанай пяхоты няма тады ратунку.
Сымон, пачуўшы прарэзлівы стогн, робіць пару крокаў назад і зноў хаваецца за рог хаты. Поле перад хатаю замяняецца ў разбушаванае, стогнучае пекла. Ідзе адна хваля, другая, трэцяя. Вось падымаецца з зямлі Ялонскі, а за ім Ялушэвіч і паўзуць за хату. Першы ранены ў вуха, другі ў руку. Сымон глядзіць з сумам на сяброў. Няма часу словам перакінуцца, бо «небельвэрферы» сціхлі й дружыновы загадвае пасоўвацца наперад.
Пры наступнай хаце гарыць стог саломы. Ад нейкага часу танкісты атрымалі загад паліць пры фермах усе стагі, бо выявілася, што пад імі звычайна гняздзяцца нямецкія аўтаматчыкі. На дзвярах хаты відаць развешанае белае палатно, але яны зачыненыя. Сыплецца серыя з «томсана». Зялёныя, спацелыя фігуры ўрываюцца ўсярэдзіну. Хвіліна цішыні, й насцярожаныя крокі. Раптам ажываюць усе куткі. Цывільныя з плачам, змешаным з радасцю, кідаюцца ў абдымкі жаўнерам. Маладыя дзяўчаты прагна туляцца да вызвольнікаў. Нейкая таўсіаватая дзеўка абняла Сымона й аж падскоквае, выючы з радасці.