Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
Шувалаў не без цяжкасцяў намагаўся прывесці да паслухмянасці ацвярдзелы ад п’янкі язык.
— О-о-о! Господян полковннк, как хоро... хорошо, что н вас бачым. Пожалуйте-ка, просям бардзо, будьте любез...— і граф ізноў перахіліў уверх пляшку з каньяком.
— Што гэта ў вас за нір і з якой нагоды? — ківаў галавой, гледзячы на ап’янелых афіцэраў, камандзір дывізіі.
— Да вот германцы кйнуля тут эта всё, так разве можна ведь не позаботмться о сохраненйй? Да скажыце, калі ласка, разве можно лй? — бацяляўся на аслабелых нагах граф.
— А-а-а, понвмаю, понймаю! — пераключыўся з усмешкай на расейшчыну беларускі падпалкоўнік.— Да й вйдно, вы уж очень усердно заботмтесь о сохраненнн.
— Да вам-то что? Вы вот ведйте дйвйзйю, а мы вас йз господйном Лобйком догонйм. Лншь надо позаботйться об разделеняй этйх продуктов, да й только.
Шувалаў тыцнуў Кушалю ў руку пляшку каньяку й загадаў палажыць у фурманку паўмяха цукру. Кушаль пакінуў двух апекуноў алкагольных напіткаў і харчовых прадуктаў у падвале. Прыабяцалі яму заладаваць частку харчоў на вазы й даставіць у дывізію. Сапраўды харчы, дзякуючы старанням Шувалавага кумпана Лобіка, прывезеныя былі пасля да Кушаля. Забралі іх фурманы з хваста дывізійнага абозу, што затрыманыя былі Лобікам у «Выглядах», і пасля дагналі галоўную калону.
Ніводнага з тых алкагольных і харчовых «попечйтелей» не пабачыў больш падпалкоўнік Кушаль да канца вайны. Шувалаў некуды змыўся сам, а ягоны кумпан Лобік ужо пасля сканчэння вайны выхваляўся, што ў Аўстрыі зашыўся дзесь да маладое ўдоўкі й сядзеў там, колькі яму падабалася.
— Я, братцы, быў самы апошні жаўнер з беларускае дывізіі, што пайшоў да амерыканцаў у палон.
Гэткая «баёвая вытрываласць» лейтэнанта Лобіка сталася пасля прадметам жартаў у тых, якім шмат цяжэй давялося перажываць апошнюю фазу вайны.
II
Звыш дзвюх тысяч беларускіх жаўнераў былі цалкам на адказнасці падпалкоўніка Кушаля. Пры кожным батальёне быў нямецкі капітан у якасці афіцэра сувязі, апрача таго, па пяцьдзесят вельмі добра ўзброеных нямецкіх жаўнераў. Пад час маршу беларусы пераканаліся, што нямецкая армія таяла на іхніх вачах. Па дарозе валялася шмат пакінутай немцамі зброі, вазоў з амуніцыяй і іншымі ваеннымі рэчамі. Беларусы дазбройваліся знойдзеным.
На другі дзень маршу пад вечар дывізія прыйшла ў Айзенштайндорф. Тут беларусы аканчальна пераканаліся, што палажэнне на фронце трагічнае, нямецкая армія неарганізавана адступае ці проста ўцякае. Аброслыя, худыя немцы групамі й па адным валачыліся дарогамі, самі, мусіць, не ведаючы куды. Адно войскі СС яшчэ трымаліся. Яны чынілі самасуды над здэмаралізаванымі жаўнерамі. Можна было назіраць шмат выпадкаў вешання эсэсаўцамі армейскіх афіцэраў, асуджаных за дэзерцыю.
Дывізія «Беларусь» пасоўвалася наперад, не ведаючы, куды й чаго. Ніякіх загадаў у часе маршу падпалкоўнік Кушаль не атрымаў. Можна было меркаваць, што змыўся дзесь у бяспечнае месца й сам маёр Генэфельд.
Прааналізаваўшы крытычную сітуацыю, Кушаль наважыў далей не маршыраваць, а даў загад спыніцца ў Айзенштайндорфе і чакаць выяснення сітуацыі. Паклікаў да сябе нямецкіх афіцэраў сувязі й заявіў, што дывізія далей не пойдзе, а калі ім гэта не адпавядае, дык яны й нямецкія радавыя маюць вольную руку. Гэтае абвешчанне немцам Кушаль зрабіў у прысутнасці свайго штаба, што складаўся з капітана Орсіча, старшага лейтэнанта С. і сяржанта П. Нямецкія афіцэры абурыліся на беларускага камандзіра й пагражалі, што ён будзе за гэта сурова пакараны. Пагрозы на Кушаля зусім не падзейнічалі. Дывізія пачала размяшчацца па кватэрах у Айзенштайндорфе й суседніх вёсках. Так устанавілася ў Нямеччыне першая беларуская акупацыйная зона.
Каля паўночы на вуліцы падняліся крыкі й лаянка на нямецкай мове. Кушаль, пачуўшы гвалтоўны стук у дзверы свайго пакоя, усхапіўся. Калі адчыніў дзверы, у пакой убег камандзір батальёна, ранейшы капітан Чырвонай Арміі Таміла й адзін з нямецкіх капітанаў. Таміла скардзіўся, што немцы цішком намагаліся забраць беларускі абоз і ўця-
чы, але ягоныя вартаўнікі паднялі трывогу. Вось яны цяпер і прыйшлі да Кушаля на вырашэнне справы.
Падпалкоўнік загадаў беларускаму капітану, каб у выпадку патрэбы зброяй бараніў абоз, але каб немцы спакойна адышлі з беларускае дывізіі. Ім меў быць выдадзены двухдзённы харчовы паёк і прыдзелена колькі фурманак для харчоў і амуніцыі. Нямецкі капітан на гэта згадзіўся, і гэтай ноччу немцы аканчальна пакінулі беларускую дывізію.
Кіламетраў за сем ад Айзенштайндорфа знаходзілася невялікае мястэчка Айзенштайн Маркт. Колькі беларускіх вайскоўцаў, пераапрануўшыся ў цывільнае, былі высланыя туды Кушалем на разведку. Вярнуўшыся, -разведчыкі прынеслі трывожныя весткі. У Айзенштайн Маркце стаяць вельмі добра ўзброеныя аддзелы СС. Немцы, пакінуўшы дывізію «Беларусь», паехалі туды й паведамілі, што беларусы ўзбунтаваліся, у выніку чаго эсэсаўцы наважылі напасці на беларускую дывізію й знішчыць яе. Адначасна разведка паведаміла, што непадалёк знаходзіцца адна дывізія генерала Уласава.
Атрымаўшы такія весткі, Кушаль стаў перад праблемай: або бараніцца перад эсэсаўцамі самому, маючы малыя шансы на перамогу з прычыны вельмі значнай перавагі ворага ва ўзбраенні, або шукаць хаўрусу з уласаўскім аддзелам. 3 двух дрэнных выйсцяў выбраў другое й неадкладна паехаў шукаць камандзіра расейскае дывізіі. Калі з’явіўся ў штабе, сустрэў яго ад’ютант і, папрасіўшы пачакаць, пайшоў далажыць. Праз колькі часу з кабінета выйшаў нямецкі генерал і папрасіў Кушаля заходзіць.
Камандзір уласаўскае дывізіі генерал Мальцаў паходзіў з сям’і расейскае інтэлігенцыі. Быў чалавекам адукаваным і добра выхаваным. Сярэдняга росту, шчуплы, з густой сівой чупрынай на галаве, жывым выразам твару, энергічнымі рухамі, быў ён у пяцідзесятых гадах. Гаварыў хутка й ясна.
Пазнаёміўшыся з Кушалем, запрасіў яго сесці пры стале. У абшырным пакоі сялянскай хаты, акрамя Мальцава й вышэйменаванага нямецкага генерала, было яшчэ пару малодшых афіцэраў. Немец хутка выйшаў.
— Маглі б вы паінфармаваць мяне аб палажэнні на фронце, а таксама выказаць вашу думку адносна нашай сітуацыі? — пачаў Кушаль.
— Я быў бЬі вельмі рады, калі б вы маглі гэта зра-
біць. Я нічога не ведаю,— адказаў, усміхнуўшыся, Мальцаў.
— Што ж вы думаеце рабіць? — пытаўся Кушаль,
— Я думаю... ды не, не. Можа, вы сказалі б мне, што самі думаеце рабіць.
— Mary вам давяраць?
— Поўнасцю.
— На маю думку, нічога нам не застаецца, як прабіцца праз нямецкі фронт і далучыцца да амерыканцаў,— не зводзячы з Мальцава вачэй, адказаў Кушаль.
— Правільна, зусім правільна,— ажывіўся Мальцаў і борздзенька захадзіў па пакоі.— Я вельмі рады, што вы з Hawi адной думкі. Цяпер скажу вам больш. Я ўжо навязаў лучнасць з камандзірам амерыканскага корпуса праз людзей, якія гарамі й лясамі пераходзяць цераз фронт туды й назад. У даны час дамаўляюся аб канкрэтным месцы й часе прарыву нямецкага фронту.
— А ці ведае аб гэтым той нямецкі генерал, якога я бачыў нядаўна тут у вас у кабінеце?
— О, гэты,— усміхнуўся расеец,— ён у мяне афіцэрам сувязі з нямецкім штабам, ведае аб маіх планах і салідарызуецца з намі поўнасцю.
— Маглі б вашы перамоўнікі весці перамовы з амерыканцамі й ад майго імя дзеля пераходу беларускай дывізіі?
— Ды чаму ж не! Дзве дывізіі — не адна. Гэта будзе яшчэ лепш. Нам лягчэй удасца.
— Дык будзьце добрыя тады...
— Абавязкова. Неадкладна загадаю. He турбуйцеся.
Пасля гэтага Кушаль і Мальцаў абмеркавалі праблему супольнае абароны ў выпадку атакі эсэсаўцаў з суседняга мястэчка. Мальцаў паабяцаў, што калі эсэсаўцы нападуць на беларусаў, ён адкрые па немцах агонь з цяжкіх кулямётаў і артылерыі. На тым гутарка скончылася.
Вярнуўшыся ў сваю дывізію, Кушаль 'загадаў сабраць усіх афіцэраў і падафіцэраў. Паінфармаваў сабраных аб палажэнні, аб пагрозе з боку нямецкіх эсэсаўцаў ды аб сваёй умове з камандзірам уласаўскае дывізіі. Загадаў неадкладна правесці зборкі ў аддзелах і расказаць аб гэтым радавым. Быў прыемна здзіўлены, пабачыўшы на вопратках амаль усіх жаўнераў Ярылавы крыжы й «Пагоні» замест нямецкіх адзнакаў.
Першы батальён, што быў закватараваны найбліжэй
Айзенштайн Маркта (ім камандаваў капітан Ч.), узяў абавязак выставіць моцную палявую варту й патруляваць ваколіцы аж да самага мястэчка.
III
29 красавіка з’явіўся ў Кушаля пасланец ад Мальцава й перадаў яму ліст. Расеец прасіў беларускага камандзіра, каб разам са сваім камандным афіцэрскім корпусам прыехаў у ягоны штаб на пільную нараду. Беларусы не марудзілі. Калі з’явіліся ў Мальцава, той, спасцярогшы беларускія вайсковыя адзнакі на мундзірах, сказаў:
— Вот вам, господа, м Лнга нацнй.
Некаторыя з прысутных расейцаў усміхнуліся.
На супольнай нарадзе ўласаўскі камандзір падаў да ведама, што ўжо канчаткова дамовіўся з камандзірам амерыканскага корпуса аб пераходзе цераз нямецкі фронт 30 красавіка. Абедзве дывізіі маюць ісці шашой Айзенштайн Маркт — Цвізель, а ў часе пераходу амерыканскія паветраныя сілы й артылерыя будуць абстрэльваць нямецкія пазіцыі. Начальнік штаба прачытаў дакладны парадак маршу й план бою, калі б немцы спрабавалі ставіць супраціў.
Дзень 30 красавіка быў сонёчны й бязветраны. Раніцою абедзве дывізіі ўпарадкаваліся ў доўгую маршавую калону са сваімі камандзірамі на чале кожнай і рушылі ў кірунку Айзенштайн Маркта і Цвізеля. Кожны батальён дывізіі «Беларусь» нёс разгорнуты бел-чырвона-белы сцяг.
Пасля трохгадзіннага маршу Кушаль пачуў ззаду сігнал самахода. Калі аўтамабіль параўняўся з беларускім камандзірам, той заўважыў у ім праз акно таго самага нямецкага генерала, якога бачыў у штабе Мальцава. Самаход дасягнуў уласаўскага генерала наперадзе, і ўся калона затрымалася. Чакалі амаль паўгадзіны. Раптам чало аддзела расейцаў завярнулася й накіравалася па шашы назад.
— Што здарылася? — спытаў Кушаль Мальцава, калі той затрымаўся каля яго.
— Мой афіцэр сувязі генерал Ашбэрг атрымаў ад Андрэя Андрэевіча (Уласава) радыяграму паўстрымацца з пераходам да амерыканцаў, аж пакуль ён не загадае. Бачыце, мушу паслухацца загаду свайго начальніка. А цяпер мне ісці вунь у тыя вёскі,— Мальцаў паказаў на адлеглую на пару кіламетраў мясцовасць на ўсход ад шашы,— там маем закватаравацца й чакаць далейшага.