• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    дрэва — гэткай зброяй змагаліся з палоннымі, каб канчаткова зламаць іхні супраціў і завабіць у бальшавіцкую пастку. Людзі грызлі сырую бульбу, хварэлі на жываты, больш рашучыя сваімі рукамі адбіралі сабе жыццё.
    Амерыканцы праз перакладчыкаў пыталіся, ці жадаюць ехаць «на родяну». Некаторыя ўважалі, што бальшавізм ёсць менш страшны вораг, чымся голад, і згаджаліся. Бальшыня ўсё ж трымалася.
    Тых беларусаў, што, бачачы перад сабою кашмарную бальшавіцкую бездань, не выракаліся свайго нацыянальнага імя, можна й трэба ўважаць за герояў. Гэты гераізм мо большы за той, які жаўнер выказвае ў баі. Там ён выкарыстоўвае, акрамя духовых, і свае фізічныя здольнасці. Тут жа, стоячы на парозе гібелі ад голаду, чалавек адмаўляецца вырачыся свайго найдаражэйшага, што духова вяжа яго з народным целам: нацыянальнага імя й гонару. Супраць яго,.слабога й апаганенага, змовіўся, як выглядае, цэлы свет. Заходнія хаўруснікі, нецаінфармаваныя аб Беларусі, несвядомыя вялікіх цярпенняў і крывавых змаганняў гераічнага народа, памагалі бальшавікам заганяць ваеннапалонных беларусаў, што добраахвотна перайшлі на іхні бок, у маскоўскую пастку.
    Былы камандзір батальёна ў дывізіі «Беларусь» капітан Таміла, народжаны ў Амерыцы і ўзгадаваны ў Беларусі, што добра ведаў ангельскую мову, шмат разоў намагаўся тлумачыць амерыканцам, што яны робяць велізарную крыўду пакрыўджаным — фактычна іхнім сапраўдным хаўруснікам. Тамілавы словы адбіваліся аб глухія вушы. Адганялі яго, як карова ўлетку ў часе спякоты адганяе назойлівага авадня.
    Пасля доўгіх фізічных і духовых выпрабаванняў палонныя беларусы апынуліся ў абозе Рэн у Францыі, а адтуль перавезеныя былі пад Шэрбург. Тут ціск на неахвотных, каб вярталіся ў Савецкі Саюз, дайшоў да кульмінацыйнага пункта. Пасланцы генерала Голікава, шэфа бальшавіцкае рэпатрыяцыйнае місіі ў Парыжы, праводзілі допыты й дзялілі на ахвотнікаў і неахвотнікаў павароту.
    У Шэрбургу «возвраіценцы» атрымалі амерыканскія «віндбрэйкары». На плячах кожны меў намаляваную вялікую чырвоную зорку. Ім дазволена было хадзіць удзень у горад, і людзі іх добра ведалі. Выкарыстоўвалі гэта пры спекуляцыі на рынках. Ад «невозвраіденцев» за скібку хлеба адкуплівалі прыхаванае да гэтага часу самае цэннае й
    найдаражэйшае — гадзіннікі, пярсцёнкі ці іншае й нажываліся ў сотні разоў.
    «Возвравденцев» вельмі добра кармілі. Рассыцелыя й аж папухлыя ад раптоўнага прыплыву тлушчаў, яны з’яўляліся відавочнай насмешкай у вачах тых, што яшчэ трывалі й адмаўляліся ад павароту ў рукі Сталіна. Было гэткіх у Шэрбургу звыш трыста чалавек. Іх пазнавалі лёгка па выдадзеных амерыканцамі паласатых капялюшах, гэтак званых панамах, якія мусілі заўсёды насіць.
    3 беларускіх афіцэраў, больш ведамых, трапілі ў Шэрбург наступныя: падпалкоўнік Сокал-Кутылоўскі, колішні камандзір брыгады пад час Слуцкага паўстання, капітан Орсіч, старшы лейтэнант Кушняровіч, старшы лейтэнант Сурнін, старшы лейтэнант Сасіновіч, што жахліва дрыжаў пры самой думцы, што пападзе ў балыпавіцкія рукі, бо раней быў маёрам у Чырвонай Арміі, старшы лейтэнант Змітро Стэльмах, два лейтэнанты браты Чырко і старшы лейтэнант Міхаль. У ліку афіцэраў было й колькі іншых, менш ведамых.
    3 найбольш ведамых расейцаў у групе быў насамперш сам генерал Мальцаў, які некалі давяраў амерыканцам і прывёў сваю вялікую дывізію ў іхнія рукі, ды маёр Бычкоў, раней два разы Герой Савецкага Саюза. У Шэрбургу двух вышэйменаваных расейцаў і падпалкоўніка Сокал-Кутылоўскага аддзялілі ад рзшты афіцэраў як асабліва важных. Трымалі над імі спецыяльную варту.
    Наважыўшыся, што даволі цацкацца з «невозвраіценцамн», заладавалі іх у заднія тры вагоны чыгуначнага транспарту для перавозу ў бальшавіцкую зону Нямеччыны. Транспарт прыехаў у Айзэнах — першую станцыю ў савецкай зоне. Усіх загналі ў вялікую гестапаўскую турму, дзе днямі й начамі трывалі допыты. Там апошні раз бачылі Сокал-Кутылоўскага, Мальцава й Бычкова, якіх некуды вывезлі.
    Рупар на вялікім вязнічным двары абвясціў палонным, што «родйна вам простнла». Неўзабаве людзі паспыталі гэтага «прошення». Бясконцыя допыты, галадоўкі, здзекі, пабоі,і гэта ўсё, нягледзячы на тое, што МВД мела ўжо дакладныя інфармацыі й спіскі адносна кожнага палоннага, зробленыя яшчэ раней у Францыі. Гэтак сіта бальшавіцкае паліцыі перасейвала, перабірала, дзяліла на групы. Пасля пары месяцаў нешчаслівыя людзі, якіх лёс у гэту
    гістарычную пару паставіў між двух гігантаў, што змагаліся на смерць і жыццё, дорага заплацілі за давер да амерыканцаў і за тое, што верылі ў недзе на свеце існую справядлівасць. Сляды іхніх далейшых крокаў, для шмат каго — апошніх крокаў жыцця, сягоння ўжо зацёртых, шукаць трэба пры сценах бальшавіцкіх катоўняў, на вісельнях ці ў халодных бязлюдных прасторах мачыхі Сібіры.
    VI
    Фіналам апісаных у гэтым раздзеле падзеяў трэба лічыць не апошняй важнасці выпадак улетку 1945 года. Калі вецер развеяў-разнёс дымы апошніх ваенных пажараў, а над пакалечанай Еўропай запанаваў супакой, прэзідэнт Беларускае цэнтральнае рады Радаслаў Астроўскі зазірнуў у малы баварскі гарадок, дзе адшукаў былога камандзіра дывізіі «Беларусь». Мусіць, стараючыся прадбачыць новыя плыні й кірункі пасляваенных хваляў і вятроў, Астроўскі замяніў сваё прозвішча на Крывіцкі.
    Нельга сказаць, каб сустрэча Крывіцкага з Кушалем была радасная ці поціск рук пры вітанні быў надта моцным. Прэзідэнт БЦР з вялікай цікавасцю слухаў пра лёсы беларускіх жаўнераў у апошнія дні вайны й пра тое, як масы людзей выратаваліся, перайшоўшы да амерыканцаў.
    Кушаль не мог расказаць, дый сам не меў вестак пра тое, як шматлікія выратаваныя ім вайскоўцы пасля, дзякуючы помачы амерыканцаў, трапілі ў бальшавіцкія рукі.
    Перад выездам прэзідэнт Беларускае цэнтральнае рады пакінуў гаспадару два дыпломы, змест якіх падаецца.
    Першы:
    «Прэзыдэнт
    Беларускай Цантральнай Рады
    № 85/Прс	Гэкстар, 2 ліпеня 1945 і.
    ДЭКРЭТ
    За мужны прарыў нямецкага фронту на лініі Айзенштайн — Цвізель дня 30 красавіка 1945 году 1-м беларускім нацыянальным палком пад камандаю падпалкоўніка Ф. Кушаля, гэтым надаецца Францу Кушалю ранга ПАЛКОЎНІКА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА.
    Р. Астроўскі Прэзыдэнт».
    Другі:
    «Прэзыдэнт
    Беларускай Цантральнай Рады
    № 86/Прс	Гэкстар, 2-га ліпеня, 1945 г.
    Камандуючаму БКА Сп. Падпалкоўніку Кушалю ў Амбэргу
    Гэтым сыіяшаюся выказаць Вам, Сп. Палкоўнік, сваю глыбокую падзяку за ўсе тыя мерапрыемствы, праведзеныя Вамі ў часе паміж 10—30 красавіка г. году, якія ўратавалі нашу дывізію «Беларусь» перад зьнішчэньнем яе немцамі.
    Адначасна за мужны прарыў Вамі нямецкага фронту дня 30 красавіка г. г. на лініі Айзенштайн — Цвізель надаю Вам рангу ПАЛКОЎНІКА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА.
    3 глыбокай пашанай
    Р. Астроўскі Прэзыдэнт».
    ЧАСТКА	
     ТРЭЦЯЯ
    Зародкі
    I
    Калі Віктара Сянкевіча прыдзялілі ў другую роту сёмага батальёна трэцяе дывізіі й адразу выклікалі ў канцылярыю на рэгістрацыю, юнак не здзівіўся. Ведаў, што пад гэтай «рэгістрацыяй» трэба разумець допыт вайсковае дэфензівы («двойкі»). Наогул Сянкевіч пасля сваіх прыгодаў у Францыі, калі тры разы ўдалося ашукаць смерць, няшмат з чаго дзівіўся. Жыццё сваё заўдзячваў перадусім Боскай дапамозе, а пасля — спрытнасці ног і прыпадковасці. Тым, што ўдалося яму колькі разоў выратавацца ад расстрэлу, нідзе надта не хваліўся. Быў натуры сціплай і стрыманай. Адылі ў сэрцы заўсёды дзякаваў Богу за ратунак і меркаваў, што не для збівання бібікаў на гэтым свеце тры разы амаль цудам захаваў сваё жыццё.
    Можна было б варажыць надвое: ці ў галаве ў Сянкевіча так рана пасля прыбыцця ў польскую армію ў Італіі паўстала б думка аб пякучай неабходнасці арганізавання сваіх суродзічаў, калі б не самі палякі, дакладней гаворачы,— іхнія адносіны да беларусаў. Зусім не падазраючы гэтага, якраз палякі прыспешылі працэс афармлення гэткіх думак не толькі ў Сянкевіча, але і ў шмат каго яшчэ.
    Перш за ўсё Сянкевіч прыгадваў бойку ў абозе каля Неапаля, зараз пасля прыезду з Францыі. Беларусаў было там больш за семдзесят. 3 імі зблізілася й трымалася разам жменька ўкраінцаў. Беларусы былі больш-менш параскіданыя па цэлым абозе, але ў палатках жылі разам. Зразумела, карысталіся між сабою беларускай мовай і перад палякамі не скрываліся. Апошнім надакучыла слухаць «хамскую» мову, й аднойчы вечарам група іх, добра падвыпіўшы, рушыла на палатку, дзе памяшчаўся Кастусь Дзежка з іншымі былымі менскімі кадэтамі, каб «даць кацапам».
    Бойка пачалася чаравікамі, кулакамі, вайсковымі кацялкамі ды наогул усім, што было пад рукамі. Трывала амаль паўгадзіны. Была выклікана вайсковая паліцыя, і пару дзесяткаў людзей, бальшыня з іх беларусаў, была пратрыманая ноч у вайсковым арышце. У выніку колькі беларусаў кінулася з аднаго агню ў другі: запісаліся на выезд і былі адасланыя ў СССР. Бальшыні ж, што засталася, адкрыліся вочы. Ведалі, чаго чакаць ад палякаў у будучыні.
    Прыгадваў Сянкевіч і першыя допыты «двойкі» ў Ёлан-
    дзе. Ужо даўно пагадзіўся з тым, што быў у палякаў на «чорным» лісце. Лічыў гэта за гонар. Дый ці толькі ён быў на тым лісце. Амаль усіх іншых сяброў па колькі разоў цягалі й тлумачылі ім, што яны не беларусы. Колькі ж гэта каштавала нерваў і вытрываласці, каб часам не страціць кантролю, не ўзлавацца ды не кінуць ім у твар лішняга, чаго пасля шкадаваць давялося б. Пасля ж ізноў прыходзіла на памяць тая школа падхаронжых у Матэры, куды былі выслалі, патрымалі з нядзелю ды назад у аддзелы парассылалі, не прызнаўшы атрыманай беларусамі за часамі нямецкае акупацыі асветы. Дык і цяпер, калі быў прыдзелены ў трэцюю дывізію й атрымаў новы выклік на «рэгістрацыю», Віктар не здзівіўся.
    II
    У канцылярыі лейтэнанта Пшэрэмбскага, загадчыка батальённай «двойкі», пасярод прасторнага стала, заваленага ўсякімі паперамі, ляжаў раскрыты персанальны вайсковы сшытак Віктара Сянкевіча. Шэрая вокладка яго была шмат болып зношаная, чымся ў іншых жаўнераў — ад частага карыстання. На гэтую, не апошняй вартасці дэталь Пшэрэмбскі насамперш звярнуў увагу. Відаць, што кліентам шмат цікавіліся й іншыя з персаналу «двойкі». Аб гэтым сведчыла колькі лісткоў густа запісаных следчых дадаткаў. Лейтэнант Пшэрэмбскі, уважна прачытаўшы іх, не знайшоў там нічога асаблівага, акрамя рутынных пытанняў і адказаў ды шаблонных справаздачаў.