Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
V
Рым туліўся яшчэ ў засені раніцы, калі машына мчалася ўжо па Вія Аппія. Дзве траціны дарогі з-пад Балоньі ў Неапаль ужо засталося ззаду. Аўтамабіль выбірае дарогу на Касіно, каб яшчэ раз кінуць вокам на мясцовасць, дзе бушавала найгоршае пекла другое сусветнае вайны й дзе смерць скасіла тысячы сыноў беларускай, украінскай і польскай земляў.
Ужо пад’язджаючы да кляштарнай гары з поўначы, хаця не бачыш яе яшчэ, навокал сустракаеш кучы камення П’едымонтэ. Гэта калісьці былі хаты. Гляньце — вунь тырчыць сярод руінаў руля разбітай нямецкай «пантэры»... Направа каля дарогі на раўніне спачываюць абгарэлыя жалезныя дамавіны амерыканскіх «шэрманаў». Там-сям сярод рознага ламацця й папялішчаў відаць пераедзеныя ўжо іржой амуніцыйныя скрынкі й лускі снарадаў.
Машына затрымоўваецца ля самага падножжа кляштарнай гары. Шафёр вылазіць з кабіны і, выціраючы на твары пот, разглядаецца. 3 кузава выскокваюць і, топчучыся на месцы, распрастоўваюць ногі пасажыры. Разглядаюцца. Навокал нейкая магільная цішыня.
— Тут калісыіі быў гарадок Касыно,— няведама каму паясняе сіваваты дзядзька шафёр, паказваючы на кучу злому, цэглы й рознага ламацця на правым баку шашы.— Зраўнялі з зямлёю.
Вока блукае па руінах. Пара старэнькіх жанчынаў поркаецца ў руінах. Цяжка адрозніць, дзе былі будынкі. Там-сям ужо павылазіла наверх пустазелле. Нехта ў адным месцы зляпіў похапкам нейкую будку. Мо які жабрак ці пустэльнік. Кляштарная гара панура ўталопілася ў кучу руіцаў ля ейнага падножжа. Даволі высокая яна й зусім недаступная з гэтага боку. На самым версе выстаўляе ўверх пацямнелыя абсмаленыя пальцы шкілет кляштара. Знізу выдаецца ён маленькім, міфічным і нерэальным. Можа, і ўся гісторыя аб тым вялікім пекле — гэта сон? Мо й не было тут ніякага кляштара й святыні? Можа, не загінулі тут тысячы людзей з народаў цэлага свету?
Вось — жывыя сведкі. Яны тут бралі ўдзел, некаторыя былі раненыя, пакінулі на палях смерці сяброў, блізкіх, мо й родных.
— Там, збоку — даліна смерці,— тлумачыць голас.— Немцы не давалі магчымасці падбіраць трупаў. Смярдзела на цэлую ваколіцу. Усялякая насякомая зараза жывілася свежай крывёю й людскім мясам. Санітары ці не санітары — немцы білі па ўсіх. Толькі ўпоцемку стараліся адшукваць раненых, і то нельга было схавацца пад асвятляльнымі ракетамі...
Глядзіш на поўдзень і дзівішся. Абаронцы Монтэ Касіно мелі дасканалы абстрэл на колькі кіламетраў у прасторным сектары. Глыбока, быццам тыя краты, пазалазіўшы ў каменныя бункеры, маглі, гуляючы, нішчыць наступаючых,
быццам тых зайцоў, што без аховы й прыкрыцця апынуцца на голым шырокім полі.
Дзесьці з другога боку кляштарнай гары вырас шматтысячны лес белых крыжоў. Шмат зарабілі там працавітыя магільшчыкі. Сакавітае было жніво. Ад саламяных беларускіх стрэхаў, ад украінскіх і польскіх ляпянак вандравалі людзі праз тайгу Сібіры, стэпы Казахстана й азіяцкія ды афрыканскія пустыні, каб знайсці супачынак тут, на скалістым узбоччы. За што загінулі? Думалі, што за вольнасць... Ці ж ведалі вы, святой памяці героі, што крамлёўскі тыран у той самы час душыў ужо вашы бацькаўшчыны?
Ізноў раздзьмуў вецер макулінкі попелу. Спрацаваная рука бедняка італьянца дбайліва змяце набок кучы лому й зраўняе руіны. Ізноў вырасце на гэтым месцы Касіно, а на гары — грыбы манастыра й святыняў. Бедны далей застанецца бедным, а пакрыўджаны й палонены не перастане трасці ярмом. Як стагоддзямі раней, бубнець будуць у малітвах да Усявышняга галасы манахаў, а магільную цішыню навокал будзіць будуць званы святыняў. Будуць і ў будучыні, як раней на працягу стагоддзяў, маліцца за людскія грахі, за памілаванне, за вольнасць ад тыраніі й справядлівасць на зямлі. Адно тысячы белых крыжоў на ўзбоччы гары маўкліва будуць стаяць, каб вечна запярэчваць марнасці самых вялікіх ахвяраў для здабыцця міражу-вольнасці.
Чырвоныя макі на працягу доўгіх гадоў буйнець будуць яшчэ чырванейшымі з прасочанай наскрозь ахвярнай крывёю зямлі.
Пекла тое не вырашыла справы вольнасці. Рогі іншага тырана ў той час раслі й дужэлі ў іншым месцы, за іншымі мурамі. Яны й надалей ахоўваюць гняздо, што ад часоў Каліты было крыніцаю незлічоных няшчасцяў і няволяў.
VI
Прыехаўшы ў Неапаль надвечар, кандыдаты ў школу падхаронжых спыніліся ў ангельскім пераходным абозе «Лямі Кэмп», кіламетраў пяць на ўсход ад горада па дарозе ў Пампею. Тут затрымлівалася брытанскае войска, што чакала мараплаваў для выезду ў Ангельшчыну. Кіраўнік мясцовае польскае каманды паведаміў, што маюць чакаць
на прыезд іншых кандыдатаў ды сваю чаргу на мараплаве — усяго звыш тыдня часу. Вестка ўсцешыла. Была нагода адпачыць, зведаць Неапаль і Пампею ды, у каго ставала грошы, загуляць па-людску. Так і рабілі. Ужо на наступны дзень «на зайца», гэта значыць затрымоўваючы спадарожныя вайсковыя аўтамашыны, каб падвезлі, уся група накіравалася ў Неапаль.
«Out of Bounds»*
і
Чытачу давялося ўжо раней, калі героі нашы прыехалі з палону ў Францыі, пазнаёміцца павярхоўна з гэтым прыгожым горадам. Ад таго магло застацца ўяўленне, што Неапаль — найцудоўнейшы горад на свеце. Гледзячы зверху — яно так. Але адно зверху. Дзеля таго загадзя перасцерагаем, каб не было расчараванняў і нараканняў, што аўтар уводзіць у зман. Зараз вось, давайце, возьмемся за рукі, каб не згубіцца ў людскім мурашніку, ды заглянем усярэдзіну, кінем вокам у самыя цёмныя закануркі. Аб падарожжы нашым, запэўніваем, не будзем шкадаваць. Пазнаёміўшыся бліжэй з горадам, будзем мець лепшае ўяўленне аб цэлай краіне й ейных жыхарах.
Праменні вясенняга сонца ўперліся ў воды Неапалітанскае затокі. На вуліцах вельмі горача. Хуткія машыны, пераважна вайсковыя, уздымаюць за сабой слупы пылу. Вуліцы брудныя, засмечаныя. На тратуарах мала людзей, а дзе ўбачыце цывільных — дык трымаюцца групамі. He дзівіцеся гэтаму. У італьянцаў і грэкаў ды іншых паўдзённа-еўрапейскіх народаў ёсць такая прывычка трымацца й хадзіць вялікімі групамі. Асабліва ж калі ідуць знаёмых ці сваякоў адведваць — адразу дзесяткамі.
Зірніце вунь на гэтую ў сярэднім веку жанчыну. Яна трымае за ручкі двое малых дзетак, дзяўчынку й хлопчыка. Апранутая ў нейкую сукенку, што даўно страціла першапачатковы колер, а цяпер наогул цяжка гадаць, якога колеру была. Доўгі час, відаць, не бачыла мыла й праса. Дзеткі замурзаныя. На хлапчуку адны кароценькія штонікі, на дзяўчынцы — нейкі рызман. Яны — босыя, а ў маткі на нагах працёртыя туфлі. Усё гэта худое і, здаецца, даўно не бачыла сонца. Матка выцягвае руку да прахожых і нешта ўвесь час манатонна паўтарае. Падыдзем бліжэй і прыслухаемся.
— Signore, uno lire per Favore, per mio bambini...** — выцягвае худую пасінелую руку да двух вайсковых амерыканскіх неграў. Яны, здаецца, не заўважылі беднай. Але вось адзін спыняецца й торкае ў выцягнутую даланю зеленава-
♦ Уваход забаронены (англ.).
♦ ♦ Сіньёр, адну ліру ддя майго ўлюбёнца, ддя майго дзіцяці... (італ.)
тую паперку. Жанчына не верыць вачам. Стараецца пацалаваць чорную руку вайсковага.
— Gracie, amico, molto gracie, Dio te benedice!* — вырываюцца словы падзякі.
У негра на твары ледзь заўважная ўсмешка задавалення. Магчыма, што прыпомніў галечу сваіх людзей у цесных паўразваленых кварталах Чыкага ці Сант-Люіса. Магчыма, й сам мае дома бедную старэнькую матку.
Італьянка далей дакучае прахожым. Мо яна ўдава, мужа дзесь страціла на вайне? Хто ж ведае? Цывільныя італьянцы не звяртаюць на яе ўвагі. Вось вылезлі з лімузіна два добра апранутыя пузатыя дзядзькі й кіруюцца ў рэстаран. Адзін з іх курыць дарагую цыгару. He спасцерагаюць выцягнутай рукі й бледных тварыкаў. Адзін касавурыцца на жанчыну, што загарадзіла дарогу й просіць падачы. Для іх гэта бедная, вайной пакрыўджаная істота, роўная назойлівай мусе, якую трэба адагнаць, калі не забіць. Адзін з іх голасна апавядае нешта вясёлае, раптоўна абодва выбухаюць рогатам ды хаваюцца за дзвярмі рэстарана.
Але чакайце. Хто ж гэта тузае нас за край вайсковай кашулі? А вось ён! Бачыце? Малое замурзанае хлапчанё, гадоў мо восем ці сем. Ён босенькі і ў кароценькіх заношаных штанах. На ім вісіць аж ніжэй за калені расшпілены зашмальцаваны вайсковы «батледрэс». На галаве цывільная шапка з вялікім казырком апаўзае аж на вушы й вочы, і хлопчык бруднаю рукою падцягвае яе на шыю.
— Signori, volete спаць, спаць? Volete una bella Signorina?** — прапануе мурзаты.
Чуеце? Ён ужо й слова з нашай мовы ведае. Мусіць, не першыня яму такі занятак. He дзівіцеся. Гэта дасведчаны агент і, нягледзячы на дзіцячы век, экспарт у сваім рамясле.
Там дзесьці ў бочных вуліцах чакае адна, а мо дзве ці тры прыгажуні, для якіх гэты малы шукае кліентаў. Яму мо яшчэ дзевяць гадоў, але жыццёвай практыкай ці не будзе на гадоў паўтузіна старэйшы. Заложымся з вамі, што ведае цэлы сцяг розных таямніцаў найбольш цёмных закануркаў Неапаля. He гаворачы аб тайніцах кахання, ведае, пэўна, дзесяткі розных прастытутак, цэны, якія бяруць за адзін візіт і за цэлую ноч, знае цэны на рынку й масу спе-
♦ Дзякуй, сябра. вялікі дзякуй, няхай блаславіць цябе Усявышні’ (італ.)
** Сіньёр хоча... Хоча прыгожую сіньярыну? (італ.)
кулянтаў, гнёзды зладзеяў і крымінальнікаў. Хто ведае, колькі б дала паліцыя за інфармацыю, што мае гэты хлапчук, але ж не ўдасца ёй. Бо як бы жылі тады дзесяткі сем’яў, бацькі й родныя, а мо й дзеці тых дзевак ці жанчын, што гандлююць целам, не гаворачы аб зладзеях і крымінальніках. He! Хлапчанё гэта нічога не перакажа паліцыі. Гэта пагражала б і ягонаму існаванню.
Мы з вамі, ясная рэч, людзі высокамаральныя, дык нас прапанаваны малым тавар не цікавіць. Дадзім яму вось пару цыгарэтаў, каб не дакучаў, бо нас цяпер цікавіць штось іншае.
Зірніце вунь налева. Бачыце гэтага белага амерыканца, якога вядуць, узяўшы пад рукі, дзве прыгожыя паненкі? Вось ён. Прыгледзьцеся. П’янаваты. Набок апаўзла яму шапка з двума рагамі — адным спераду, а другім ззаду. Ногі ягоныя няроўна неяк ідуць. Усе трое перакідваюцца словамі й смяюцца. У дзевак аж грудзі пад тонкай тканінай падскакваюць. Апранутыя ж яны не абы-як. Вось праходзяць міма. Чуе нос ваш пахі парфумы? Эгэ, гэта ці не з тых лепшых, найдаражэйшых? Мо іхні агент непадобны да таго хлопчыка, а сыты й дагледжаны...