Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

Змагарныя дарогі

Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
158.06 МБ
— Вія! А вія! — ледзь чутна сярод агульнага вэрхалу. Дзесьці з глыбіні нары-завулка захліпаецца надарванымі і паржавелымі гукамі шарманка. Вунь здалёк збліжаюцца з раўнамерным рытмам па каменях дзве цяжкія пары жаўнерскіх чаравікаў, а між імі тупаюць дробненькімі крокамі не зусім ужо новыя, але добра яшчэ ўтрыманыя жаночыя туфлі.
Быццам віхор, пранёсся міма нас басаногі малы хлапчук наўцёкі ад падлетка, які нешта крычыць і лаецца на малога. Уверсе на шнурках сохне латаная бялізна. Дзесьці з верхняга акна жаночы голас кліча сына ці дачку. 3 кутка зноў далятае плач дзіцяці. Чуваць гоман у шэрых цемнаватых сырых падвалах. Там цэлыя сем’і жывуць ва ўмовах, якія цяжка было б апісаць.
Гэта — дно жыцця, нара, у якую ўваход забаронены — «аўт оф баўндс». Продкі гэтых беднякоў некалі пад загадам магутнага Рыма тапталі іншыя дзяржавы й народы, вышчэрблівалі й бурылі чужыя абаронныя муры, кіравалі моцнымі людзьмі тагачаснага свету. Іншыя служылі ў сваёй жа дзяржаве нявольнікамі, даглядалі гаспадаркі й прыслужвалі пры багатых сталах патрыцыяў. He так даўно ганялі па пустыні абісінцаў, дужаліся з грэкамі й парадавалі па вуліцах са зброяй у руках пад загадам Мусаліні. Прыйшла новая вайна — зноў жа не іхняя. Тысячамі забіралі іх у палон у Афрыцы ў той час, як дзеці шукалі па сметніках скарынак хлеба і аранжавых шалупінаў, а маткі, жонкі, сёстры й дочкі аддавалі апошняе на продаж за сродкі для мізэрнага існавання.
Вайна прынесла яшчэ большую галечу, спіхнула на яшчэ ніжэйшую прыступку. Пэўна ж, бальшыня з гэтых
пралетараў ніколі не чула пра барадатага Маркса. Адылі сёння рукі іхнія пэцкаюць чырвонай фарбай сярпы й молаты ды камуністычныя клічы па сценах і платах цэлае краіны. He ведаюць, што хаця-нехаця з’яўляюцца шчупальцамі самага большага тырана, што ўслаў касцямі мільёнаў ахвяраў Еўропу й Азію. Крывадушныя й зманлівыя клічы тыранавых служкаў не гарманізуюцца з сэнсам казанняў слугаў рымскага намесніка святога Пятра. Ды хто з іх, гэтых бедных і пакрыўджаных, ужо заўтра жадае лезці ў замагільны рай? Як можа чалавек мацавацца духова, калі занадта дакучае сёння ненакормленае й неапранутае цела?
Вунь у тысячах святыняў па цэлай краіне застылі ў мармуры і ў фрэсках статуі й воблікі, абразы й фігуры святых і самога Валадара Нябеснага. Ззяюць у вясеннім сонцы купалы й вежы касцёлаў, енчаць, заклікаючы на малітву, цяжкія званы. На стварэнне святыняў вякамі адкладвалася найболынае багацце. Вунь стальныя жаролы й шматпрапелерныя бамбавікі зраўнялі з зямлёю кляштар й святыні Монтэ Касіно. Адылі ўцалелі валадары стальных жаролаў і самалётаў, таксама як уцалелі й собснікі кляштара. Першыя спажываць будуць плёны перамогі, іншыя на руінах кляштара пабудуюць яшчэ мацнейшы й прыгажэйшы. Адно доўгімі гадамі слязьмі будзе выплакваць вочы гаротная матка ці малая сірата, гараваць будзе ўдава ці з кавёламі цягацца па жыццёвых сметніках ваенны калека.
Іншы тыран з іншае зямлі карыстаць будзе з нядолі найбяднейшага й найбольш пакрыўджанага, муцячы цёмную вадзічку й заклікаючы яго да нейкіх новых і яшчэ болыных высілкаў. Тыран нап’ецца больш крыві паняволеных, а ў новай вайне вырастуць новыя крыжы або й без іх ахутае зямля шмат безыменных і загубленых.
IV
Мы, паважаны чытачу, зайшоўшы ў неапалітанскі завулак і ўгледзеўшыся ў самае дно жыцця людскога, не будзем плакаць па чужым горы, бо сваё цераз берагі пераліваецца. Ведаем, што родзічы дома жывуць у такой самай, а мо й горшай галечы й што на Бацькаўшчыне рэдка знойдзеш сям’ю, што ўцалела ад вайны. Учора яшчэ ў беларускіх лясах і пушчах вецер разносіў попел з’едзеных пажарамі
беларускіх вёсак, і вылі па начах над папялішчамі ваўкі, што раней абжыраліся свежымі трупамі. Побач, у зямлянках, дрыжэлі ад гэтага выцця галодныя сяляне. Вечны гаротнік беларус парыць косці ў параскіданых па ўсёй Еўропе й маскоўскай Азіі супольных магілах замучаных і закатаваных, а іншы, яшчэ жывы нявольнік на парозе смерці трасе аковамі.
Месяцамі й гадамі, днямі й непраспанымі начамі крывавіліся нашы сэрцы аб нядолі братоў і сясцёр, бацькоў і матак, блізкіх і родных. Прасілі й далей прасіць будзем Усемагут-нага, каб накіраваў моц гневу свайго супраць крыўдзіцеляў і тыранаў, панявольнікаў і іх свядомых слугаў, ды каб не пакінуў нас без апекі і памог спрычыніцца да выраўнання крыўдаў і прыспорання ўзнагародаў найбольш цярплівым з усіх цярплівых.
Мы сёння блукаем з вамі, паважаны чытачу, па чужых краінах, гарадах і завулках, мерачы чужую нядолю. Мы — у чужых мундзірах і пад зяленівам вайсковай тканіны ў сэрцах сваіх тоім крыўду й гоім зробленыя нам вялікія раны, песцім любоў да патаптаных і прыгнечаных, захоўваем нянавісць да тых, што плануюць у будучыні іншыя няволі й іншыя бойні.
У нас — чыстае сумленне, бо нікога не забівалі й не крыўдзілі, не прыгняталі і ў ланцугі не закоўвалі. Міралюбны сялянскі народ наш вякамі араў свае гоні й сачыў, як ягонае дабро падарожнічала на ўсход і на захад, а сам жыў у заўсёднай нястачы. Мы ганарымся не тым, што ўпалі і вось ужо пару вякоў у чужым ярме стогнем, а ліхі вецер разганяе-растрасае нас па прасторах сусветных, але тым, што смела назвацца можам сваім нацыянальным імем і проста глянуць у вочы кожнаму, бо не належым да нацыянальных разбойнікаў і аферыстаў.
Народ наш, у той нават слаўны далёкі час, калі меў сілу й магутнасць, калі межы ягоныя сягалі ад Балцкага да Чорнага мора, не падымаў рук на слабейшых і агрэсіяй не сягаў на чужое. Сталь ужываў на нарогі для плугоў і іншыя прылады, што прадуктавалі дабро, а ў школах нашых не вучылі нянавісці да бліжняга так, як у суседскіх, але дбайна ахоўвалі прамень святла, што зырка разганяў найглыбейшыя цемры невуцтва й несвядомасці. Краіна наша славілася тымі людзьмі, што не толькі здабылі першыя дасягненні ў галіне асветы дома, але й неслі зніч веды ў суседнія дзяржавы.
Майстры нашы й скулыггары будавалі святыні, каб славіць Бога, школы й дамы для людзей, а не вастрылі зброі, каб пашыраць гвалт і разбой, які ніколі не меў асноваў у характары беларуса, Аб абаронныя пікі й шчыты нашы разбіваліся татарскія орды, крыжацкія ордэны й маскоўскія палкі. Трагедыяй народа нашага было тое, што надта даверлівы быў да чужынцаў ды занадта вялікае й шляхотнае меў сэрца. He спасцярог у пару, што сіла для абароны межаў сваіх павінна быць такая ж моцная, як тая, што мусіла б быць нарыхтаваная для захопніцтва.
Іншыя доўга вастрылі свае зубы й прагнулі нашай крыві. За неасцярожнасць мы дорага заплацілі, бо кроў гэта паплыла рэкамі, і вось стагоддзямі ўжо не высыхае акрываўленае рэчышча нашых цярпенняў. Зямелька наша дарагая ўсеяна святынямі ахвяраў у абароне вольнасці — курганамі-магіламі, руінамі абаронных цвярдыняў, магільнымі камянямі. Скарбы нашы народныя спачываюць у музеях, галерэях і банках Масквы, Берліна й Варшавы, а пракляты нашчадак няслаўнага Івана Грознага й Пятра Першага апляваў і апаганіў пасад Рагнеды й Вітаўта.
Мы не выхваляемся вялікімі цярпеннямі, бо вялікі не той, хто слынны ў перамозе й разбойніцтве, а плача ў нядолі, а той, хто сціплым і велікадушным патрапіць быць на шчыце свае магутнасці ды захавае вернасць ідэям сваім і мужнасць ды вытрываласць у прадоннях фізічных і духовых цярпенняў. Мы цешыліся й ганарымся тым, што ніякія ліхалецці й прылады чужога гвалту над нашым народам не перарэзалі асноўнай тканіны ягонае жывучасці й што сёння непераможны беларускі арганізм расце новымі маладымі парасткамі, якія ў будучыні выцягнуцца да сонца каронай пышнае вяршыні сярод чужога пустазелля.
Нам варта ўжо раз і назаўсёды навучыцца, што дабрата, велікадушнасць і любоў да іншых маюць сваю меру, асабліва калі тымі іншымі могуць быць патэнцыяльныя нашы ворагі. Колькі ‘б даброці ні мелі мы ў народным сэрцы сваім, як моцна ні трымаліся б законаў Валадара Зямнога й Нябеснага, мусім не забывацца ані на хвіліну, што знаходзімся на зямлі й жывём сярод ваўкоў. Пастух не хваліць авечак сваіх за тое, што яны, збіўшыся ў кучу й не парупіўшыся аб абароне, бездапаможна сочаць, як пражэрлівыя ваўкі цягаюць жывёлін з іхняга статка. Гэтак і Бог не пахваліць бездапаможных з прычыны іхняе незараднасці.
Калі на недахоп зараднасці ў народзе нашым наракаць не даводзіцца, то трэба адзначыць, што на этапах гісторыі часта адкідалі мы ўбок зброю, каб узяцца за ручкі плуга тады, як надыходзіла грозная хмара, а сёння гаруем цераз меру з прычыны неасцярожнасці ў мінулым.
Дбайліва гартаць мусім бачыны/ мінуўшчыны нашай, аналізаваць-ператрасаць памылкі проДкаў, каб не паўтарыць іх цяпер і ў будучыні. Са скарбніцы людской культуры й навукі мусім здабываць перлы й дыяменты ведаў, карыстацца імі, бесперапынна шліфаваць й песціць, каб яшчэ ўлепшанымі перадаць наступным нашым пакаленням.
He забываймася, што акрамя прысуду Валадара Зямнога й Нябеснага будуць судзіць нас і нашыя нашчадкі. Жыццё наша ёсць адно кароценькае злучво ў ланцугу бязмежнага часу, й шкадавата траціць яго на гадоўлю тоўсценькага сытага жывата ці выключна на памножанне свайго матэрыяльнага багацця. Няма нічога цяжэйшага для разумнага чалавека, як пры адыходзе ў магілу мучыцца свядомасцю, што згнаіў жыццё сваё й не прыдбаў у скарбніцу сямейную й народную ніякага духовага й матэрыяльнага, асабліва ж духовага, капіталу. Цяжка таму, хто пападзе ў няволю й хто ведаў вольнасць, але не лягчэй таму, хто ў няволі родзіцца й якому не даюць расці й нармальна развівацца. Ён не пачне капацца ў прычынах, чаму дзед ягоны ці прадзед выпусціў з аслабленае рукі меч, а больш парупіцца аб тым, каб памяць продкаў зганіць праклёнамі.
Цяпер, пасля сусветнага катаклізму, людзі й народы капаюцца ў руінах ды, выцягваючы адтуль галавешкі, стараюцца адгадаць не толькі прычыны пажару ці ўстанавіць імёны й віну падпальнікаў, але й знайсці сляды памылак, што зрабіў род людскі, дапусціўшы падпальнікаў да іхняе мэты. Нам больш, чы.м каму, пакапацца трэба ў папялішчах не толькі сусветнага пажару, але, перадусім, свайго роднага гнязда, каб распазнаць ды вывучыць крывулі, якімі вандравалі нашы далейшыя й бліжэйшыя продкі. Адно такім чынам зможам цяпер і ў будучыні правільна стаўляць чарговыя вехі на шляху да вызвалення й дабрабыту народа нашага.