Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

Змагарныя дарогі

Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
158.06 МБ
Амерыканец чуецца як быццам на хмарах, пад нябёсамі. Што ж яму... Кішэні трашчаць лірамі й далярамі. Гэта ж ён з’яўляецца грамадзянінам найбагацейшай й наймагутнейшай краіны на свеце — эканамічнага гіганта й культурнага малакасоса. За даляры ж можна купіць ці не цэлую зруйнаваную калыску хрысціянска-еўрапейскай культуры. Вось калі захоча, дык нейкі паўгалодны беспрацоўны маэстро, што гадамі студыяваў Вэрдзі, Бетховена ці Пучыні, за жменю ліраў пачысціць яму чаравікі. Гэта ж дома ў перапоўненых свірнах абжыраюцца пацукі. Мо заўтра часць таго збожжа з ласкі «Дзядзькі Сэма» будзе прызначаная для галодных у Індыі, Афрыцы ці хаця б сабе й тут, у Італіі. Ён — магутны валадар свету, уласнік цвёрдай гарматнай сталі й невычарпальных запасаў харчоў. Каго зажадае — на павадку павядзе. Для галодных жа — адно хлеб наўме.
Дык чаму ж не жваць гумы, не цыркаць нітачкай сліны праз трубачкай скручаныя вусны й не пазіраць на ўсё зверху. Думаеце, ён ведае, што знаходзіцца ў святыні еўрапейскай культуры й я.му баліць тое, што нашчадкі Рафаэлевых мадоннаў красу прадаюць па завуголлях? Анічуць. Ці тое, што без скарынкі хлеба блукаюць падарожнікі-творцы, што
пайшлі сцежкамі Мікеланджэла, Расіні ці Паганіні? He. Ён любіць і захапляецца чорнымі выканальнікамі джазу, што выводзіцца з афрыканскіх джунгляў, чытае Эрскіна Калдуэла й Джона О’Хару, калі наогул што чытае... Верх красы ў ягоным ўяўленні — «мільёндаляровыя» ножкі Бэты Грэйбл і прынадная фігура Рыты Гэйварт. У газетах нічога не чытае, акрамя коміксаў і спорту. Пасля школы ўспеў забыцца ўжо той мінімум аб Шэкспіры й Лінкольне.
Дайце дарогу! Сягоння ён гуляе. Прыгаршчамі раскідвае даляры й ліры. Вы, найслаўнейшыя са слаўных творцаў еўрапейскае культуры й цывілізацыі, чакайце й прасіце, каб кінуў вам скарынку ля хатніх парогаў. Недаацэньвае ён вашых статуяў і мазаік, галерэяў і музеяў, опер і бібліятэк. Сёння сільны той, у каго трашчыць жывот, хто добра апрануты й мае туга набіты кашалёк, каму гімн гудуць прапелеры самалётаў і хто валодае гарматнай сталлю, флотамі мараплаваў ды ў каго дома склады перапоўнены запасамі харчоў... He вам жа хіба крыўдзіцца, што культура ваша не прасякнула, не прабілася праз банкавыя вогнетрывалыя сховішчы, напоўненыя капіталам, праз сцены вялікіх фабрык і складоў. Ён — гадунец культуры даляра, калі яе наогул так назваць можна. I ці ж ягоная ў тым віна?
П
Ніводнае іншае месца не адлюстроўвае так добра матэрыяльнага боку жыцця людскога, як рынак. Тут гандаль таварамі гаворыць аб дабрабыце ці аб беднасці народа. Асабліва выразныя рысы матэрыяльных розніцаў народа пасля вайны. Калі не лянуецеся, заглянем тады на неапалітанскі рынак — не таму, што самі маем нечым гандляваць, а проста каб пацікавіцца.
Тут больш, чымся дзесь у горадзе, сустракаем вайсковых. Прадаюць спекулянтам цыгарэты, некаторыя збываюць вайсковую вопратку, абутак. Асабліва добра й лёгка ідуць вайсковыя коцы, ручнікі, посцілкі. Як звычайна, трапляюць яны адразу ў рукі спекулянтаў, што могуць плаціць большыя цэны. Гэта яны ўжо пасля нажываюцца з тых, з якіх якраз найменш трэба было б нажывацца,— з самых найбяднейшых.
Бачым тут харчавыя прадукты, пераважна розных сартоў макароны, алівы, муку, агародніну й іншае. Мы харчоў
не купляем і дакладна нават не ведаем аб размерах бюджэту, патрэбнага на ўтрыманне сям’і, але з таго, што бачым і чуем мімаходам, відаць, што цэны высокія. Праходзім праз доўгія шэрагі лавак, на якіх прадаецца ўсялякае рыззё. Відаць, што рука неапалітанца апустошвае шафы й куфры, каб неяк пажывіцца за кошт падношанае вопраткі. У іншых месцах відаць сталовае срэбра, абразы няведамых нам мастакоў. Гэтыя прыбылі сюды, мусіць, з дамоў багацейшых ці мо ад каторых аматараў збірання мастацкіх рэчаў, якіх той самы голад прымусіў расстацца з імі. Калі б хто захацеў зрабіць спіс усяго, што тут ёсць на продаж, давялося б ці мала папацець і шмат страціць часу. Ад сярэбраных падсвечнікаў да падношаных шаўковых хусцінак і ад ніжняга жаночага хусця да слаўных італьянскіх акардэонаў — чаго тут толькі няма! Усе звягаюць, заклікаючы магчымых купцоў, як хто ўмее й патрапіць. Над морам гэтым, што часта павыцягвала з хаты апошняе, каб збыць і прыдбаць кавалак хлеба, ды тымі, што ахапкамі скупліваюць вайсковыя рэчы, каб пасля нажыцца з бедных, несупынна стаіць вялікі гоман.
Вось прыліп да нас нейкі стары мужчына й выхваляе рознакалёрныя сувеніры: розныя пацеркі, выкладаныя бліскучымі каменьчыкамі крыжыкі, здымкі Везувія й неапалітанскага каралеўскага палаца, прыгожыя, зробленыя з рознакалёрнай пластыкі папяросніцы й табакеркі й яшчэ тое-сёе. Збоку хлопчык аж ахрып, выхваляючы свае цыгарэты «Нацыяналі», водар якіх падобны да смуроду бальшавіцкага «Паміра». Ён налягае на цывільных, а ад вайсковых стараецца купіць «Плеерсы» і «Капстаны». Цана большменш сталая — сто ліраў за пачку з дваццаці штук. Гаворачы аб саміх грашах, варта зацеміць, што можна тут купіць якую хочаш валюту, пераважна ж ангельскія й амерыканскія папяровыя фунты й даляры. Ангельскі фунт хістаецца ад чатырох да шасці сот ліраў, амерыканскі даляр не возьмеш ніжэй за сотню. Фунты йдуць найхутчэй пяцёркамі, а даляры — дзесяткамі.
Ліры — пераважна акупацыйныя, выпушчаныя ваеннымі ўладамі, але сустракаюцца й шырокія ды прыгожыя перадваенныя. Асабліва ўважайце на акупацыйныя, калі гандлюеце з цывільнымі, бо сярод вялікае масы капіталу ў руху прыблізна адна трэцяя — гэта фальшыўкі. Таксама пільна сачыце за сваііф кішэнямі, бо лёгка можаце стацца ахвяраю спрактыкаваных спецыялістаў. Тут, на гэтым рынку, ясна,
можаце купіць не толькі тое, што вочы бачаць. Пэўна, палова цывільных, якіх бачыце з пустымі рукамі, гандлюе таварам, што ходзіць на дзвюх нагах.
Адылі найбольш сенсацыйныя гандлёвыя абароты адбываюцца не тут, на рынку, а ў дарагіх кавярнях ці начных клубах. Там пераважна сярэднія афіцэрскія чыны й пераважна амерыканскія сустракаюцца з цывільнымі, што кураць дарагія цыгары, і мільёны ліраў ці тысячы даляраў мяняюць сваіх уласнікаў. На наступны дзень ці вечар вайсковае транспартнае аўта заязджае ў нейкі глухі завулак, і адбываецца пераладоўванне цыгарэтаў, бензіну, алівы ці апонаў у цывільную машыну. Тая пасля спяшыць дзесьці ў склад, і прывезены ладунак развозіцца меншымі машынамі, а то й разносіцца ў шматлікія пункты для збыту рукамі меншых спекулянтаў. Карыстае пры гэтым цэлая сетка. Найчасцей тыя, што робяць свой інтарэс у кавярні ці начным клубе, курачы дарагія цыгары й п’ючы лікёры, рэдка бачаць сам тавар. Адно загадваюць сваім лейтэнантам, а ўдзень дзесьці працуюць у бюро ды на паверхні захоўваюць усе патрэбныя нормы добрага грамадзяніна.
Бывае і інакш. Калі вайсковае аўта перакіне свой ладунак у якім цёмным завулку ці складзе на цывільнае, то па дарозе раптам напаткае вайсковую жандармерыю. Гэта апошняя, забраўшы тавар, акружным шляхам прадае яго іншаму спекулянту — звычайна большай рыбцы,— а там жа зноў і ўжо іншая, здаенца. група жандармерыі ловіць цывільных па дарозе ды зноў канфіскуе. каб пазней колькі разоў тое ж самае прадаць. He дзівіцеся. Гэта не выдумка, а праўда. Гэткія «гандлі» часта адбываліся ў Рыме, Неапалі, Мілане й іншых італьянскіх ды еўрапейскіх гарадах. Зразумела, што з боку зайсковых спекулянтаў, што выкарыстоўваюць тут збройную сілу над цывільнымі, мусіла дзейнічаць спраўная сетка дзесяткаў людзей. Небяспека была вялізная, але затое ж і мільёны грошыкаў дармавых. Рабіліся такія «абароты» часта пераважна амерыканцамі. Аб якой-небудзь маральнасці ці сумленнасці спекулянтаў наогул, а вайсковых у асаблівасці, не даводзіцца й гаварыць.
III
Ідзём вуліцай Вія Рома. Направа ўверх пад гару цягнуцца доўгія й вузкія завулкі. Яны цяпер у засені старых муроў, дарма што нядаўна прабіла поўдзень. На шэрацёмных сценах пры ўваходах у завулкі чарнеюць вялікія калы з іксамі (X) пасярэдзіне, а пад нізом — вялікі надпіс па-ангельску: «Out of bounds for all military personnel» (забаронена для ўсякага вайсковага персаналу). Вайсковым, значыцца, няма туды ўваходу. Там — зусім другі свет, чым на Вія Рома. Там — бяда й галеча, прастытуцыя й гнёзды зладзеяў. Там жыве чалавек, якога капітал і вайна спіхнулі на самую ніжэйшую прыступку грамадскае лесвіцы.
Мала хто з жаўнераў зважае на тое «аўт оф баўндс». Бывае, праўда, што загляне сюды вайсковая паліцыя ды адвядзе колькі адважных пад юрысдыкцыю паліцыйнага вайсковага сяржанта. Але ж і паліцыя ведае, што немагчыма пералавіць усіх, калі б нават і стараліся. Норы ж там цёмныя, доўгія й глыбокія, сырыя й небяспечныя. Дык і йдуць жаўнеры, пераважна з адной думкай у галаве, звычайна спяшаць за малым басаногім замурзаным хлопчыкам. Хто там будзе ўвагу браць на тыя знакі...
Уваходзім у завулак. Ён вузкі й цесны. Шэрыя сцены муроў дзесяткі гадоў ужо, напэўна, не нюхалі вапны ці якой фарбы. Каля самага нізу яны падзёўбаныя, быццам паабгрызаныя, месцамі шчарбатыя, з павыпаданай цэглай, быццам шчарбатыя. Брук даўно забыўся, як выглядае мятла. Каля сцен ляжаць кучы смецця, у якіх капаюцца замурзаныя, апранутыя ў рыззё, а то й зусім голыя малыя дзеткі. Тырчаць дзесяткі галоваў з шырокіх паадчыняных дзвярэй. Адтуль цягне змрокам і сырасцю. Вось пры адных такіх дзвярах жанчына з бязладна апалым на худыя плечы й на бледны твар валоссем дае дзіцяці грудзі. Малое — зусім голае. Яго не падманеш сухімі грудзьмі. Крычыць на найвышэйшай ноце слабенькім, ад частага плачу надарваным галаском. Матка трасе яго, каб супакоілася, і штось крычыць на падлеткаў, што непадалёк паднялі з нейкай прычыны вэрхал.
Туды й сюды снуюцца цёмныя цені людзей. Пасярод вулкі курыцца малое вогнішча. Над кароткімі языкамі агню ў дыме стаіць на чатырох ножках рашотка. На ёй — пара гаршкоў, а побач — у адкрытых вайсковых кансервных
пушках грэецца фасоля. Няцяжка пазнаць, адкуль яна: гэта — амерыканскі «порк энд бінс». Хто ведае, якім шляхам сюды трапіла — мо праз рынак ці зладзейскія кішэні, а магчыма, й пры пасярэдніцтве таго маленькага хлопчыкаагента. Навокал вогнішча — згорбленыя фігуры старых. Дзеці выглядаюць ім цераз плечы й зачаравана сочаць за пажывай у бляшанках. Паморшчаная гадамі старэчая сіняватая рука выцягвае з катла развараную, калісьці сушаную рыбу. Павольна пачынае кратацца й жаваць бяззубы, аброслы шчацінаю рот. Рызман споўз з пляча. Збоку ляжыць жабрачая кавяла, якую часамі падымае касцістая худая рука, каб адагнаць звяглівых і назойлівых малых.