• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    IV
    Для Сымона Спарыша, што паспяхова справіўся з усімі заданнямі, найцвярдзейшым арэхам сталася якраз тое, што для іншых было наймякчэйшым. Група кандыдатаў паклікана была ў школьны барак. Кожны атрымаў ліст паперы, на якім стаяла наступнае пытанне, на якое трэба было адказаць пісьмова: «Чаму хачу быць афіцэрам панцырных аддзелаў польскае арміі». Для палякаў адказ на пытанне быў лёгкім, для Сымона ж, як яму здалося, амаль немагчымым. Гэтае вось «чаму» й было тым балючым рычагом, што падчэплівала самыя кволыя нетры ягонае душы, беларускага й асабістага «я», істотнага духовага быту й нябыту. Кінуўшы вокам направа й налева, хлапец спасцярог, як
    * Ачкамі, баламі.
    узяліся скрабці паперу пёры суседзяў. Як хто ўмеў, прыводзіў у адказ розныя прычыны, найчасцей жа — любасць да польскай бацькаўшчыны, жаданне ўзмацнення збройных сіл польскае арміі, каб прагнаць з радзімай зямлі ўсіх захопнікаў яе, каб помсціць за крыўды й іншыя падобныя рэчы.
    Сымон сядзеў задуманы колькі часу і незаўважна ддя сябе церабіў галаву. I часу траціць нельга было, каб не звярнуць залішняе ўвагі кавалерыста-капітана, што роўнымі крокамі хадзіў перад фронтам сталоў ды заглядаў то ў адно захмаранае акно, то ў другое, часта поглядам кідаючы на жаўнераў.
    «Што ж тут адказаць? — мазоліў мазгі Сымон.— Няўжо ж таксама аб патрыятызме? Пайшлі вы к чорту з вашым патрыятызмам. Навошта ж мне крывіцца? Трэба штось кароткае й даволі хітрае, каб надта не падкапаліся. Пэўна ж, звернуць асаблівую ўвагу на мой адказ, бо я ж адзін беларус сярод іх. Дык, можа, проста тлумачыць звычайным кар’ерызмам? Здаецца, так найлепш, Эх, так і быць. Памажы, Божа!»
    Сымонава пяро роўненькімі й стараннымі, хаця й спешна пісанымі літарамі вывела на паперы наступны адказ: «Хаця на школу падхаронжых панцырнай зброі прысланы я быў згодна з загадам вышэйшых вайсковых уладаў, аднак таму, што амбіцыя кожнага чалавека накіроўвае яго да здабыцця вышэйшага становішча ў асяроддзі, да асягнення вышэйшае вайсковае ступені,— таму й хачу быць афіцэрам. He ўхіляючыся нават ускосна ад простага адказу на вышэйпастаўленае пытанне, хачу заўважыць, што ў даным выпадку кіруюся вылучна сваёй амбіцыяй».
    V
    3 выгляду й прыёмаў у адносінах да людзей камандзір школы падхаронжых, маёр Палішэўскі, мог бы прыгадаць тып валаснога старшыні. Быў ён сярэдняга росту, таўставаты, пузаценькі, у саракавых гадах. Шырокі вайсковы брызентавы пас, расцягнуты на максімальную даўжыню, ледзь здолеў абхапіць круглы жывот. Азызлы й пульхны, гладка голены твар звісаў двума падбародкамі над цесна зашпіленым каўняром «батледрэсу». Рэдкія цемнаватыя валасы, зачэсаныя спераду назад, ледзь пакрывалі лысіну.
    Жыва бегалі заплылыя, ясна-блакітныя маленькія вочкі. Абвіслы мяшком «батледрэс» рабіў маёра таўсцейшым, чым фактычна быў. Рухі меў жывыя, гаворку — хуткую й адрывістую. Паводле выразу ягонага твару вы ніколі б не маглі сказаць, ці жартуе, ці злуецца. Значэнне невыразнай грымасы можна было распазнаць, адно прыслухаўшыся да маёравай гутаркі.
    Палішэўскі належаў да таго тыпу людзей, што чуюцца вялікімі гаспадарамі на малых гаспадарках, не любяць пярэчанняў з боку іншых ды проста падпарадкоўванне ці нават і звычайнае патакванне. Ён апынуўся б якраз на сваім месцы, калі б нейкім чынам раптам стаў валасным старшынёй. Рэзкі й крыклівы голас выдатна памагаў бы ў сцягванні падаткаў, а натуральная вожыкава натапыранасць — у страшанні жанчын і дзяцей.
    Калі Сымону, на другі дзень пасля апошніх экзаменаў і адказу на гэтае «чаму хаму быць афіцэрам», загадана было з’явіцца да маёра ў і^анцылярыю, Палішэўскі сядзеў за сталом і мучыў у руках нейкую паперыну. Сымон, стукнуўшы моцна абцасамі й адсалютаваўшы, адразу распазнаў на паперы характар свае рукі. Акрамя камандзіра школы ў канцылярыі прысутны быў худы й бледны, здаецца, з недахопу ў Ангельшчыне сонца, лейтэнант Монік, які, як пазней выказалася, быў некалі й недзе выкладчыкам у вышэйшай школе, славіўся як спецыяліст па ангельскай мове, аматар боксу й фізкультуры. Аднойчы меў пару лекцый для восьмага курса школы, дзе намагаўся вытлумачыць асновы складу й спосаб дэтанацыі атамнае бомбы. Трэцім прысутным быў капітан Баяноўскі, кіраўнік восьмага курса, што складаўся бальшынёй з жаўнераў Другога корпуса. Быў гэта высокі, чарнявы, тонкі, але мускулісты, спакойны й заўсёды зраўнаважаны мужчына. Ён роўнымі крокамі шпацыраваў ад дзвярэй да акна канцылярыі й часта кідаў зрокам на дажджлівае наДвор’е. Пры ўваходзе Сымона стаў каля стала і ўталопіўся ў новапрыбылага. Монік сядзеў напрыканцы стала з левага боку Палішэўскага і, флегматычна рухаючы сківіцамі, жаваў гуму.
    — Адкуль вы тут узяліся? — без ніякае прадмовы кінуў Сымону маёр.
    — 3 Італіі,— спакойна адказаў хлапец.
    — 3 якога вы аддзела?
    — Апошні час быў на фронце ў семнаццатым батальёне шостай Львоўскай брыгады пяхоты.
    — Чаму вы не пайшлі ў школу пяхоты, а прыехалі ў панцырную?
    — На гэтае пытанне не ведаю, ці сумею адказаць... бо...
    — Вы прыехалі сюды ахвотнікам?
    — Камандзір майго аддзела падаў маё прозвішча без майго ведама.
    — А пасля вы згадзіліся?
    — А што ж я меў рабіць?
    — Я вас пытаюся, пся косць! — пачырванеў раптоўна Палішэўскі, і на твары ў яго з’явілася нейкая неакрэсленая грымаса.— Адказвайце на пытанне!
    — Калі ўжо так сталася, дык мусіў згадзіцца.
    — Значыцца, вы ахвотнікам сюды прыехалі?
    — Думаю, пане маёр, што гэтага нельга назваць ахвотай, калі чалавека прапануюць без яго ведама...
    — Дык як вы сабе ўяўляеце такую справу? He маглі стаць да рапарту з просьбай, каб вас пакінулі ў аддзеле, а прыехалі й хочаце давесці, што вас прымусам прыслалі? Га? — нерваваўся маёр. На буйным твары цяжка было спасцерагчы такую раптоўную перамену. Адно па голасе Сымон здагадаўся, што тлумачыць Палішэўскаму аб ягонай абыякавасці да школы не будзе ладу.
    — Дык як вы ўрэшце думаеце? Ахвотнік вы ці з прымусу? — прыпадняўся маёр за сталом.— Няма чагосьці сярэдняга. Або так, або не. На маю думку, вы — ахвотнік. Хочаце, каб за такога вас уважалі?
    — Так ёсць, пане маёр.
    — Адкуль вы з дому?
    Сымон назваў мясцовасць нараджэння.
    — Хто ваш бацька?
    — Селянін.
    — Колькі меў зямлі?
    — Дванаццаць гектараў.
    «Чорт цябе пабяры,— думаў Спарыш,— яшчэ возьмеш загадаеш, як тыя бальшавікі, аўтабіяграфію, пачынаючы ад прапрадзеда, пісаць». Ужо падымалася правая рука, каб з заклапочання пацерабіць патыліцу, але калі хлапец прыпомніў, дзе знаходзіцца, хутка апусцілася.
    — Колькі часу вы былі на фронце?
    — Тры месяцы.
    — 3 чым ваявалі?
    — 3 немцамі, пане маёр.
    — Я не пытаюся, з кім, але — якой зброяй, якую функцыю вы выконвалі,— пачаў хвалявацца зноў верхні маёраў падбародак.
    — 3 «п’ятам», пане маёр.
    — Гм... можаце ісці.
    Сымон адсалютаваў і, павольна павярнуўшыся, зрабіў тры крокі ды ўжо браўся за клямку дзвярэй.
    — Спарыш! — гукнуў голас Палішэўскага.
    — Я ёсць, пане маёр! — адвярнуўся юнак.
    — Як то вы паварачваецеся, як тая цяжарная баба! He можаце вы гэта жывей, рухавей? Помніце, як вазьму вас на школу, то яйцы вам хутка ўстаўлю, пся косць!
    — Так ёсць, пане маёр!
    — Можаце адысці.
    Сымон хуценька крутануўся на левым абцасе, жвава адсалютаваў і жывенька выскачыў за дзверы.
    — Як вы думаеце? — звярнуўся быццам да сцяны, гледзячы на свежазачыненыя за Сымонам дзверы, Палішэўскі. Капітан Баяноўскі аднавіў ранейшае шпацыраванне ды ўважна зірнуў у акно, быццам там намагаючыся знайсці адказ на камандзірава пытанне.
    — Здаецца, у яго ў галаве крыху ёсць,— флегматычна, усё яшчэ жуючы гуму, адказаў, выцягнуўшыся ў крэсле, Монік.
    — Пане лейтэнант,— з уданай паважнасцю павярнуўся да яго Палішэўскі,— будзьце ласкавы, перастаньце ў маёй прысутнасці ў часе службовых гадзін жаваць гуму. Іншым часам — як сабе хочаце.
    — Перапрашаю пана маёра,— спахапіўся бледны лейтэнант і, хутка выцягнуўшы з кішэні кавалак туалетнае паперы, паднёс яе да вуснаў, улажыў туды жвачку ды, устаўшы з крэсла, выкінуў яе ў кошык для смецця.
    — Колькі пунктаў атрымаў ён на экзаменах?
    — Семдзесят два,— адазваўся Баяноўскі.
    — Выглядае, што трэба прыняць. 3 гэтай нацыянальнасцю, пся косць, чалавек чужоіа ўзгадавання... Як вы думаеце, пане капітан?
    — Няма прычынаў, каб адкінуць.
    — А вы, пане лейтэнант?
    — Варта прыняць.
    — Няхай так і будзе,— заключыў Палішэўскі.
    VI
    Калі абвешчаны былі вынікі экзаменаў у школу, аказалася, што тры чалавекі былі адкінуты. Кандыдаты й раней былі ведалі, што некага мусілі адкінуць, бо на дваццаць чатыры месцы было дваццаць сем кандыдатаў. Двое адкінутых былі жаўнеры з Італіі. Яны цэлую вайну былі ў панцырных аддзелах. Чуліся моцна пакрыўджанымі. Дарма што колькі разоў спрабавалі абіваць парогі ў Палішэўскага, камандзір і гаварыць не хацеў. Да таго ж выказалася хутка, што згодна з загадам брытанскіх уладаў восьмы курс меўся быць апошнім. Гэткім чынам адкінутыя не мелі надзеі паступіць на дзевяты, бо школа мела быць закрытая. Адзін з гэтых адкінутых, што па дарозе з Італіі ў Кэтэрык Кэмп пасябраваў з Сымонам, вельмі яму зайздросціў такой удачы, намякаючы ў гутарцы й на тое, што Сымон быў беларусам і яго прынялі, а яго — як паляка, дый, пэўна ж, зусім не горшага, калі не лепшага,— адкінулі.
    Спарыш не лічыў таго за такую вялікую, як выдавалася паляку, удачу. Наогул быў хлапцом здольным, адылі ягоныя зацікаўленні ў навуцы не былі ў кірунку тэхнічным — больш за ўсё любіў літаратуру, гісторыю, філасофію й мовы. Аднак глыбока ўнутры, здавалася, нават падсвядома, ганарыўся тым, што ўдалося на жыццёвай дарозе пералезці яшчэ адзін парог, дарма што адчыненыя дзверы вялі ў цемру. Для яго гэта ўдача, як гаварыў адкінуты паляк, была яшчэ адным доказам сваёй вартасці й развітасці, асабліва ж калі параўноўваў сябе з тымі спрактыкаванымі ваякамі, бальшыня якіх выводзілася з панцырных адзінак. Некаторыя былі падафіцэрамі з доўгім стажам службы, з грудзьмі, поўнымі медалёў.
    Яшчэ ў пачатковай і сярэдняй школе Сымон стараўся вучыцца й амаль заўсёды быў першым паводле ацэнак у сваім класе. Там меў справу заўсёды з аднагодкамі, значыцца, шансы былі амаль роўныя. Даваўся ўсім роўны й да гэтага часу невядомы матэрыял да вывучэння, і адно найбольш здольныя й працавітыя трымаліся навярху класа. Тут жа пры экзаменах бьілі людзі з усіх пластоў грамадства, пачынаючы ад князя Юрыя Радзівіла (аб ім і іншых будзе мова пазней), пераходзячы да сынкоў бюракратаў і вайскоўцаў ды канчаючы дзяцьмі сялян. Розніліся й паводле сваіх гадоў, і вайсковых ступеняў, і ваеннае практыкі, і ўзгадавання, й навуковага падрыхтавання. Былі й людзі з вышэйшай асветай. Дык у тым і меў Сымон асабістае