Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
— I ці ж не дзіўна, што цяпер пачалі ўжо такіх у школу падхаронжых браць? — пачуўся з-за прачыненых дзвярэй трысцена голас з вялікім націскам на «такіх».
— Мусіць, бяруць ужо й такіх, што толькі друкаванае патрапяць чытаць,— адказаў поўны іроніі голас лейтэнанта. Іншыя засмяяліся.
Сымона як быццам жыгалам хто джгнуў. Адкуль жа лейтэнант здабыў аб ім такую думку, калі не ад гэтых п’я-
ніцаў? Ён жа нават і ў акцыі пры чужой роце з «п’ятам» быў. Ясна, што афіцэр не мог ведаць ані ягоных здольнасцяў, ані ведаў, ані як чалавека. Значыцца, тыя «героі-анткі», як у думках заўсёды называў іх юнак-беларус, увялі тое-сёе афіцэру ў вушы. Дык вось якія яны былі! 1 ці не нацыянальнасць тут прычынай?
Хлапец далей не прыслухоўваўся, а павольнымі крокамі пачаў шпацыраваць вокал хаты. Калі да гэтага часу быў няпэўным, ці добра зрабіў ці не, пачуўшы й так раптоўна згадзіўшыся на той загад, што быццам неспадзяваным перуном зваліўся з неба, то цяпер гэта размова аб ім у трысцене канчаткова пацвердзіла, што даў сваю згоду недарэмна. Мог жа й адмовіцца. За гэта ж не пакаралі б. To ж не быў загад у бой ісці, які слепа трэба было выконваць. Зрэшты, й чаму б не паехаць? Хто ведае, ці тая ваенная навука спатрэбіцца ці не, але ж краіна (вось дзе цымус цэлае справы), краіна, куды яго накіроўваюць... Гэта ж — Ангельшчына. Там жа шмат чаго пазнаеш, навучышся акрамя ваеннага. Хаця б сабе проста задаволіць цікавасць і зведаць гэтую цікавую краіну, пазнаць народ, аб якім так шмат чуў, чытаў і якога здалёк залічаў да больш вартасных, чымся палякаў. Вось у чым цэлая справа. Дык ясна, што варта ехаць. Безумоўна.
«Дык вось жа скулу вам у бок, пшэкі вы,— адказваў Сымон у думках тым, у трысцене.— Наўмысля паеду. Вы зайздросціце й таму на мяне розныя недарэчнасці выдумляеце. Што ж маю рабіць? Піць ды па бабах лазіць з вамі, жулікі?»
Гэткі выснаў зрабіў Сымон Спарыш адносна свайго выезду ў ваенную школу ў Ангельшчыне.
Ill
Кіршнэр, якога Сымон сустрэў, прыехаўшы ў батальён, аказаўся вышэйшым ростам, хударлявым, гарбаносым, вельмі гаваркім бландзінам. Паходзіў з Львова, аб чым сведчыла й раптоўнасць ды прыцісканне некаторых складоў у гаворцы. Спачатку Сымон думаў, што быў ён яўрэем, але гэта не адпавядала праўдзе.
— Ага, то пан з чацвёртае роты, пане кохасю,— аглядаючы Сымона, гаварыў львавяк,— дасканала, вельмі прыемна. А пан даўно складаў заяву ў школу?
— Зусім не складаў.
— Як? Дык што ж пан, пане кохасю, тут робіце?
— Загадам накіравалі.
— Як, як? Загадам? Што пан кажа, пане кохасю? Банальнае гэта ўсё, банальнае, кажу пану. Як то маглі пана загадам от так проста...
Сымон нічога не бачыў у тым банальнага. Кіршнэр асабліва любіў тое слоўца й часта, дзе трэба й не трэба, ім карыстаўся.
— А пан адкуль, пане кохасю?
— 3 Віленшчыны.
— Знаў я, знаў, пане калега, многа палякаў з Віленшчыны. Яны так павольна й спеўна размаўляюць. Характэрнае гэта спеўнае вымаўлянне й расцягванне мовы для палякаў з Віленшчыны, пане кохасю...
— Я не паляк...
— He?
— Беларус.
— Бялорусін, пан повяда? Банальнае то, банальнае...
— Што ж у тым банальнага?
— To значыць •— я хацеў сказаць, што вельмі ладнае то ўсё, што пан — бялорусін. Спатыкаў я многа бялорусінаў у польскім войску. Ёсць і ў нашай роце, меў знаёмых і ў іншых аддзелах. Та.м, на Віленшчыне, мусіць, многа было бялорусінаў?
— Бальшыня.
— Як то бальшыня? He разумею, пане калега.
— Болын, чымся палякаў.
— Так? Цяжка верыць, пане кохасю. Польская статыстыка з 1931 года запэўнівала нас, што там больш як семдзесят пяць працэнтаў палякаў. Чаму ж тады вы кажаце, што бальшыня бялорусінаў, пане калега?
— Польская статыстыка, апрача шматлікіх праваслаўных, падала палякамі ўсіх нашых каталікоў. Яна далёка размінулася з праўдай.
— Co pan powiada, panie kochasiu... Jak Boga kocham, nie wiedziatem tego, nie wiedziatem. Pikantny z pana typ, panie kolego. Twierdzi pan, ze na Wilenszczynie Biatorusinow wifkszosc i ze pana rozkazem na podchorqzowk^ wystaei... Hm... Banalne to wszystko, banalne conajmniej, panie kolego...*
* Што вы гаворыце, пане кохасю... Mary пабажыцца, я гэтага не ведаў, не ведаў. Пікантны вы тып, пане калега. Вы кажаце, што на Віленшчыне беларусаў большасць. I што на ваш загад сталі ўсе пад сцяга.м... Гм... Банальна, гэта ўсё банальна, пане калега... (польск.)
Кіршнэр малоў бесперапынна, быццам тыя сялянскія жорны, й цмокаў ад здзіўлення шырокімі вуснамі там, дзе не было чаму дзівіцца. Сымону гэты палячок выдаўся сапраўды «банальным», калі ўжыць ягонае ж любімае слоўца. Сам стаўляў сабе пытанні, быццам накіраваныя да субяседніка, і тут жа зараз сам стараўся на іх адказаць.
У пераходным абозе каля Форлі чакалі цэлы наступны дзень. Прыехала больш кандыдатаў у школу, перадусім — уланаў з кавалерыйскіх палкоў. Трое з’явіліся з дванаццатага палка уланаў малапольскіх, пару чалавек з нейкага палка швалежэраў, пару яшчэ аднекуль. На Спарыша й Кіршнэра як пехацінцаў глядзелі яны неяк звысоку, з той ужо даўно прынятай і традыцыйнай у іхніх аддзелах пагардай да пяхоты, да «шэрага пехура», як маўлялі. Кіршнэр са сваёй хуткай разнамоўнасцю і аж залішняй балбатлівасцю хутка праламаў лёд і ўсіх амаль парабіў сваімі «калегамі». Сымон, як і заўсёды, болыл прыглядаўся й прыслухоўваўся ды трымаўся збоку.
IV
Кандыдатаў заладавалі ў кузаў трохтоннага «бэдфорда», яны ўселіся на бочных лаўках, а пасярод размясцілі свае клункі. Самы найстарэйшы, чэрствы з выгляду капрал быў вызначаны камандзірам групы. Кузаў, накрыты спераду й зверху плахтай, адкрылі каля кабіны, каб вецер разганяў духату ўсярэдзіне. Дарога мела быць доўгая.
Стары сіваваты шафёр быў надта спрактыкаваны ў сваім рамястве й гнаў машыну найменш па дзевяноста кіламетраў у гадзіну. Перад вачыма хутка прасоўвалася панарама прыгожай, вясной прыбранай краіны. Мінулі званую залатой і славутую колішняй вольнасцю для мастакоў Фларэнцыю, даўгі й старажытны мост на Арно. Асфальтавая стужка шашы круцілася й вілася вужакаю між зялёных вінаградных і садовых узбоччаў ды парыжэлых шчытоў Апенінаў.
Пад’язджаючы да Арэццо, увязлі ў вялікім натоўпе на вуліцы. Надрываўся гудок аўтамашыны, стараючыся зрабіць канал у людской масе. Святкавалі тут канец вайны ў Італіі. Людзі махалі рукамі й усміхаліся жаўнерам. На шэрых мурах будынкаў чырванеліся напісаныя рукамі палітычных агітатараў клічы. Цікава, ці дзе ў іншай краіне Еўропы
было пасля вайны выкарыстана на пэцканне розных клічаў на мурах столькі чырвонай фарбы, як у Італіі.
— Глядзі, глядзіце! — паказаў на вялікую сцяну адзін з уланаў. «Няхай жыве Ленін!» — гаварылі вялікія чырвоныя літары, а побач цэлы мур цвіў сярпамі й молатамі.
- — Вось жа й дурны макароннік! Нават не парупіўся даведацца, што камуністычны прарок ужо даўно здох!
У натоўпе, акрамя нацыянальных італьянскіх сцягоў, лапаталі ў лёгкім ветры й чырвоныя, бальшавіцкія, з сярпамі і молатамі.
— Паглядзіш на гэту цёмную масу й часта маеш уражанне, што ў Расеі знаходзішся. Калі б не запярэчваў гэтаму краявід і людзі...
— Пры такой галіце няма й дзіва. Зрэшты, ад фашызму Мусаліні да камунізму мосцік вялікі будаваць не трэба.
— Цікава, ці заходнія хаўруснікі звярнулі на гэта ўвагу.
— Хто як хто, а Сталін-то ўжо, напэўна, пра іх не забыўся.
— Скурчыя сыны, макароннікі праклятыя!
Наогул агульнай гутаркі было мала. Перашкаджаў гэтаму хуткі рух і гул машыны. Мясцінамі, дзе асфальтавая дарога была пашкоджаная й засыпаная жвірам, аўтамабіль уздымаў за сабою вялікі слуп пылу, што густа асядаў на прыдарожную зелень ці шэрыя будынкі. Дарога паўколам абагнула слаўнае ў гісторыі з Ганібалавай перамогі над рымлянамі Тразіменскае возера й праз Пэруджу, Асіж і Тэрні зноў павярнула на поўдзень. У меру прыбліжэння да Вечнага Горада рух на шашы павялічваўся. Найбольш было вайсковых транспартаў, часта міналі цывільныя італьянскія аўтобусы, а ўжо зусім рэдка трапляліся прыватныя аўтамашыны.
На захадзе сонца Рым усміхнуўся вежамі святыняў і светла-шэрымі камяніцамі. Быццам збор цацак са светлай слановай косці, раскінуўся ён у даліне, перарэзаны вужакай Тыбру. Велічны купал ватыканскай святыні, быццам той паважны й ганаровы гаспадар, паглядаў з цэнтра на тое вялікае скупленне святыняў, палацаў, руінаў, а па баках места — высокіх жыллёвых будынкаў. Воддаль сонца песціла млявы шэра-блакітны зарыс Апенінаў.
Ці прычынай старажытнасць і слава Вечнага Горада, ці тое, што «ўсе дарогі ў Рым вядуць» — нейкім урачыстым і нявызначаным уздымам жыве чалавек, мінаючы старажытную браму горада. Зацікаўлены намагаецца адшукаць
утоены змест і адпячатак гісторыі ў кожным сустрэнутым аб’екце, дагледзець у кожным камяні сэнс колішняй магутнасці — у застылых суровых поглядах помнікаў, у даламітах і мармуры, адцыфраваць мінулае ў з’едзеных часам і адноўленых старажытных святынях. Воддаль налева высіцца Калізей, й на шырокай плошчы талопіцца дзесь удаль вялікі помнік Віктару Эмануэлю. Над фантанам застыў у камені Нептун, а на іншай плошчы сурова пазірае бронзавы Марк Аўрэлій. Таўкуцца па тратуарах грамады італьянцаў, часта між цывільных зеляніцца вайсковая вопратка. Вуліца бяжыць уздоўж Тыбра. За ракой адкрываюцца воку шырокія брамы й велічэзны пляц Ватыкана. Толькі цяпер, прыгледзеўшыся зблізу, падарожны ўяўляе памеры святыні Пятра й сталіцы каталіцкага свету. Сонца залоціць круглы купал святыні, і ўжо ў засені ягонага ценю хаваюцца фігуры апосталаў над высокімі калонамі.
Аўтамашына скручвае направа цераз мост на Тыбры й лезе на ўзгорак. Тут, абгароджаны высокім драцяным плотам, знаходзіцца пераходны вайсковы абоз. Чаму абгароджаны дротам? Гэта ж не абоз палонных. Адказ на гэта знаходзіце, убачыўшы вялікую групу цывільных, пераважна жанчын, некаторых з дзецьмі, што чакаюць пры галоўнай браме абозу. Гэта — рымская бедната, што чакае нагоды, каб падабраць крошкі з вайсковых сталоў. Гэта — нашчадкі тых самых плебеяў, што калісь насычваліся відовішчамі катаваных Неронам хрысціянаў і што пасля самі падхапілі й разнеслі па ўсім свеце хрысціянскае слова з катакомбаў. Як тады, так і цяпер выцягваюць яны па хлеб рукі, як калісьці, так і сёння прадаецца за грошы рымская дзявочая краса. Для іх мала што змянілася. Былі калісь на дне й засталіся сёння. Таму й абгарадзілі калючым дротам колькі баракаў пераходнага вайсковага абозу.