Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Мясата даволі вялікая вёска: яе адзіная вуліца цягнецца, мусіць, кіламетры два. Але мы захацелі прайсці яе з канца ў KaHeu. Кожная ж вёска нечым цікавая. Во старая, традыцыйнай пабудовы хата з патрэсканымі бярвёнамі сцен, з маленькімі вокнамі. А як не спыніцца перад гэтымі разьбянымі ліштвамі, не паразгадваць, што ўкладваў гаспадар-разьбяр у свае малюнкі-сімвалы!
Бачым цікавы двор, зарослы зялёнай муравой, з роўненька вытаптанай, нібы ток, белаватай дарожкай паўз вокны хаты. Там нашы вочы запыняюць па-мастацку аздобленыя вароты, акуратны гожы плот, за якім раскашуе белаватае суквецце памятнай з дзяцінства шышкастай гашты...
Людзей на вуліцы сустракаем няшмат усе ў агародах ды на сотках за хатамі: цяпер жа самая пара парадкаваць гародніну, капаць бульбу.
Зайшлі ў сельскую бібліятэку: якраз была адчынена. Стэлажы застаўлены кнігамі. Газеты, часопісы. Толькі «самаадукоўвайся»!
Маладая дзяўчына, бібліятэкарка, расказала, што чытачоў у бібліятэцы нямала. Простыя вяскоўцы. Сама дзяўчына жыве ў Маладзечне, ездзіць сюды на работу электрычкай. Работа ёй вельмі падабаецца. I сама вёска. Тым больш што і яе бацькі родам адсюль, з Мясаты. Прозвішча іх Сушко. Пачуўшы гэтае прозвішча, я адразу ўспомніў нататку пра Мясату ў «Геаграфічным слоўніку Польскага Каралеўства і іншых славянскіх краёў», у якой расказваецца, што ў XVIII стагоддзі ўся вёска разам з людзьмі была спалена шведамі (гітлераўцы, значыцца, былі не першыя, хто такім жахлівым спосабам вынішчаў беларусаў). 3 усёй Мясаты тады выратаваўся адзін чалавек Сушка. «Цяпер там, — пісалася ў слоўніку, адпаведны том якога выйшаў у 1885 годзе, многа Сушкаў». Вось гэтак, усё нейкім цудам, і выжывалі мы, беларусы, у гісторыі.
Мінская гімназія
Пасля Мясаты жонка паўстанца з малымі дзецьмі на руках ізноў апынулася ў Селішчы, куды неўзабаве падчас амністыі вярнуўся і сам Кароль Зань. Застаўшыся цяпер без сваіх уладанняў (да яго страт, вядома ж, прычыніўся актыўны ўдзел у «касцюшкаўскай інсургенцыі»), ён мусіў шукаць работу ў заможных гаспадароў. Былы паўстанец уладкоўваецца аканомам у адстаўнога палкоўніка польскіх войск Трэмбіцкага ў недалёкім маёнтку Вязынь.
Тут, у Вязыні, і прайшло маленства Тамаша, тут браў ён «навуку жыцця», тут у дзяка Аляшкевіча пачаў вучыцца грамаце. Адсюль маці адвозіць потым малога да сваіх бацькоў у мястэчка Узду, дзе ўладкоўвае яго ў парафіяльную школу. Пасля смерці дзеда Тамаш разам з бабуляй ізноў вярнуўся да сваіх бацькоў у Вязынь. Цяпер хлапчук працягвае вучобу ў гувернёра Калантая ў суседняй Слабадзе (вучыцца разам з дзецьмі нейкіх Мікуцкіх). Праз некалькі месяцаў, у 1807 годзе, яго разам з малодшым братам Ігнасем пасылаюць у Мінск, у гімназію.
3 усіх названых Занавых мясцін мне, на жаль, не ўдалося пабываць у Селішчы, Вязыні і Слабадзе вёсках былога Вілейскага павета. Узду ж хоць і даводзілася наведваць, але яшчэ да таго, як я зацікавіўся філаматамі і канкрэтна Тамашам Занам. Ці засталіся там якія сляды, якія памяткі ад «архіпрамяністага»? Ці ведаюць там мінулае сваёй мясцовасці?
Зрэшты, а як мы, мінчане, ведаем сваю сталіцу? Дзе, напрыклад, была тая Мінская гімназія, у якой вучыўся Тамаш Зан? Ды і ці толькі Зан?
Мне захацелася хоць што-небудзь даведацца пра яе. Зацікавіўшыся гэтай даўняй навучальнай установай Мінска, я спачатку кінуўся да энцыклапедычнага даведніка «Мінск горадгерой», выдадзенага ў 1976 годзе: дзе ж, калі не тут, шукаць звесткі пра Мінскую гімназію? Але дарэмна: толькі згадка, што яна была, і не болей. He знайшоў я асобнага артыкула пра яе і ў «Беларускай савецкай энцыклапедыі», і ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі». Толькі мілыанула назва Мінскай гімназіі ў таўшчэзнай «Гісторыі Мінска» 1967 года, дзе багацейшая шматвяковая гісторыя старажытнага горада згубілася ў безлічы рэляцый пра «трыумфальнае шэсце Вялікага Кастрычніка па беларускай зямлі» і ператварэнне Мінска ў «квітнеючы індустрыяльны цэнтр рэспублікі». Нават у «фундаментальных працах» Навукова-даследчага інстытута педагогікі БССР «Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі» (1968) і «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 года» (1985) пра Мінскую гімназію сказана толькі мімаходзь. 3 гэтай «багатай» літаратуры я так
і не змог зразумець, дзе ж знаходзілася Мінская гімназія. Я ўжо быў упэўнены, што ад яе і следу даўно не засталося, калі пра гэта маўчаць такія паважаныя выданні. Але мне ўсё ж хацелася знайсці хоць прыблізнае яе месцазнаходжанне. Я распытваў гісторыкаў, краязнаўцаў. Яны толькі паціскалі плячыма. Памаглі мне дзве кнігі «Рэха даўняга часу» Зянона Пазняка і «Плоіцадь Свободы» Уладзіміра Дзянісава. 3 іх я даведаўся, што Мінская гімназія месцілася ў будынку былога базыльянскага кляштара, які, хай і ў змененым выглядзе, захаваўся да нашага часу. А будынак той не што іншае, як стары Дом прафсаюзаў на плошчы Свабоды, у якім я бываў многа разоў! Як той казаў знайшоў сякеру пад лаўкай! Што ж. гэта яшчэ раз гаворыць, як ведаем мы свой горад.
I вось я сабраўся на экскурсію да плошчы Свабоды, дзе хадзіў дагэтуль тысячы разоў. Але цяпер ішоў сюды спецыяльна, каб ужо другімі вачыма агледзець гістарычнае месца Мінска, якое некалі мела назву Верхні (або Высокі) рынак, а пазней Саборная плошча і толькі ў савецкі час плошча Свабоды (хоць свабодай тут, здаецца, ніколі і не пахла).
Пачынаю сваю экскурсію ад ГУМа. На плошчы прыпыняюся каля аднаго са старых будынкаў вельмі нагляднага шматпавярховага дома з мемарыяльнай дошкай у гонар кіраўніка дзекабрысцкіх арганізацый Мікіты Мураўёва, які бываў тут у 1821— 1822 гадах. Бываў у мінскага губернатара, чыё ведамства тут месцілася, і ў губернскай бібліятэцы, дзе ён працаваў над першым, мінскім, варыянтам вядомай канстытуцыі дзекабрыстаў. А яшчэ раней гэта быў будынак езуіцкай школы, якая ўваходзіла ў комплекс кляштара езуітаў. Асобныя пабудовы комплексу, хоць і ў змененым выглядзе, захаваліся да сённяшняга дня. Але пра іх хоць бы які надпіс! I мы, мінчане, нават не здагадваемся, якія помнікі мінуўшчыны вакол нас. Я прайшоў туды і назад па вуліцы Рэвалюцыйнай (былой Койданаўскай), якая падыходзіць да плошчы. Вузенькая, уся са старых, своеасаблівай архітэктуры дамоў, з якіх ні адзін не падобны на іншы, з арачнымі ўездамі ў зацішныя дворыкі, з фігурнымі вокнамі сапраўдны прытулак вякоў. На рагу Рэвалюцыйнай і плошчы Свабоды
можна ўбачыць і дом, у якім месціўся вядомы Інбелкульт Інстытут беларускай культуры, на базе якога ўзнікла ў 1928 годзе Беларуская акадэмія навук. Тут жа, пры Інбелкульце, працавала і Цэнтральнае бюро краязнаўства, выходзіў часопіс «Наш край». Але зноў жа дарэмна вы будзеце шукаць пра гэта хоць якога напамінку. Хаця што тут здзіўляцца: гэта ж было «гняздо нацдэмаў», якімі запаўняліся раскіданыя па неабдымных прасторах «Союза свободных советскнх республнк» незлічоныя астравы архіпелага ГУЛАГа і ямы шматлікіх Курапатаў.
На другім баку вуліцы кожнаму кідаецца ў вочы шматаконны дом з мемарыяльнай дошкай у гонар нямецкага антыфашыста Фрыца Шменкеля. Гэта адзін з будынкаў былога гасцінага двара, колішні купецкі клуб. За пабудовамі гасцінага двара мяне сустракае велічны гмах кафедральнага сабора даўняга кляштара бернардзінак. Гэта сюды ў бурлівыя 1863-1864 гады кідалі зняволеных паўстанцаў, сярод якіх была і дачка Вікенція ДунінаМарцінкевіча Каміла. Агінаю магутныя векавыя сцены сабора і пераходжу на другі бок вузенькай вуліцы імя Кірыла і Мяфодзія, дзе перада мною ўстае не менш велічны храм былы кляштар бернардзінцаў. Добра ўсё ж пахадзіць вось так, без спеху паміж гэтых старых муроў, што шчасліва выстаялі ў спусташальных віхурах найкрывавейшых часоў. Тут жа нібы сама вечнасць размаўляе з табой. Каб не прапусціць якіх памятак Саборнай плошчы (якраз так хочацца яе называць і сёння), я абыходжу ўвесь тыльны бок яе ўсходняй часткі. Але паколькі там вядзецца нейкае будаўніцтва (спадзяюся, яно звязана з рэстаўрацыяй старога цэнтра горада), я спускаюся да ўзбярэжжа Свіслачы і, мінаючы «Журавінку», ступаю на вуліцу Інтэрнацыянальную. У глыбіні двароў я пазнаю не раз бачаны на фотаздымках у друку даўгі аднапавярховы дом выдатнага беларускага мастака XIX стагоддзя Валенція Ваньковіча, які быў знаёмы з Аляксандрам Пушкіным, Адамам Міцкевічам, Францішкам Малеўскім, маляваў іх партрэты. Сёння тут музей мастака.
У 30-я гады XIX стагоддзя недалёка адсюль, вунь у тым трохпавярховым доме вугал Інтэрнацыянальнай і Энгельса,
жыў таксама выдатны кампазітар Беларусі Станіслаў Манюшка. I для яго даўно просіцца тут музей.
Апошні перад плошчай будынак на вуліцы Інтэрнацыянальнай і ёсць Дом прафсаюзаў, адзін з карпусоў колішняга кляштара базыльянаў, дзе месцілася Мінская гімназія. Вось і фасадны бок будынка, простага, строгага як і належыць сапраўднаму кляштару.
Непадалёк ад дзвярэй бачу на сцяне аж дзве мемарыяльныя дошкі, якіх раней не заўважаў. Адна з іх урачыста абвяшчае пра выступленне «ўсесаюзнага старасты». Каля яе я ўбачыў шчуплага, сярэдніх гадоў чалавека ў паношанай куртцы ён чытаў надпіс на той дошцы. Калі я таксама супыніўся тут, ён павярнуўся да мяне:
Я ўжо, мусіць, дзесяць такіх во пліт бачыў. Ну й што з Ta­ro, што ён некалі выступаў тут? Нашто нам ведаць пра кожны іхні чых?
Гэта быў шафёр нейкага прыгараднага саўгаса. Яго грузавая машына стаяла тут на пляцоўцы: чалавек чакаў дырэктара саўгаса, які недзе забавіўся ў горадзе.
Я цалкам згадзіўся з шафёрам: гэтакімі плітамі, шматлікімі бронзавымі ці гранітнымі ідаламі сваіх правадыроў, іх «вялікімі» імёнамі, якімі па сёння засмечаны назвы вуліц усіх гарадоў і пасёлкаў, назвы саміх гэтых гарадоў і пасёлкаў, усякіх устаноў і прадпрыемстваў, «самая перадавая ў свеце» партыя, узурпіраваўшы ўладу, засланяла ад народа ўсю яго шматвяковую гісторыю, хавала Праўду. Другая дошка, здаецца, навейшая, прымацаваная трохі далей ад дзвярэй, была для мяне проста добрым сюрпрызам: яна ж ушаноўвала памяць якраз аб той самай Мінскай гімназіі, якую я спярша збіраўся шукаць немаведама дзе!
Выбітыя на дошцы словы паведамлялі пра тое, што ў гэтым будынку ў 1803 годзе была адкрыта Мінская гімназія. Потым ішоў пералік тых славутых людзей, якія ў ёй вучыліся. Пачынаўся спіс якраз з Тамаша Зана. За ім значыліся такія знакамітыя імёны, як Яўстах Тышкевіч (беларускі вучоны-краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі; быў ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага