Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
ваныя. Матэматыку і фізіку вёў магістр філасофіі Адам Юркоўскі, літаратуру і права магістр філасофіі Ігнат Довят, граматыку Мацей Нарушэвіч, гісторыю і Святое пісанне Вінцэнт Шумскі, рускую мову і маляванне Аляксей Зорка, французскую Фсрдынанд Мілер... Адзін з настаўнікаў Галаўня перавёўся сюды з Мінскай гімназіі. Усіх іх Тамаш Зан успамінаў потым з удзячнасцю. Асобным настаўнікам ён не забываўся перадаваць у пісьмах з Віленскага ўніверсітэта паклон.
Вялікі след у душы Тамаша Зана пакінула вайна 1812 года.
3 паходам Напалеона на Расію беларуская шляхта звязвала вялікія надзеі на адраджэнне былой Рэчы Паспалітай, адной з састаўных частак якой было Вялікае Княства Літоўскае. «Нягледзячы на нястомную дзейнасць Міхала Агінскага, піша пра настроі спольшчанай беларускай шляхты Я. Івашкевіч у кнізе «Літва ў 1812 годзе» (1912), нягледзячы на шырокую агітацыю за польска-расійскую садружнасць, немагчыма было схіліць польскую грамадскасць да ідэі аб еднасці з Расіяй. Вочы ўсіх былі скіраваны на Захад, на Напалеона, які быў для гэтых людзей паўбогам, ідэалам зямной сілы, прысланай з неба для адбудавання Польшчы, з’яднанай з Літвой». Энтузіязм, які ахапіў «літоўскую» шляхту з уступленнем французаў на беларускія землі, добра выказала «Газэта тымчасова міньска» ад 8 ліпеня 1812 ro­fla: «Непераможныя атрады вялікага Напалеона, цара французаў і італьянскага караля, сёння ўвайшлі ў наш Мінск. Гэты гістарычны дзень вызваліў нашу правінцыю з ярма няволі і вярнуў нас Айчыне». Па ўсёй Беларусі шляхта арганізоўвае свае ўзброеныя атрады, якія ўліваюцца ў «вялікую» армію Напалеона. На вайну супроць «маскаля» пад напалеонаўскія сцягі рвецца і чатырнаццацігадовы Тамаш Зан. Толькі бацька не дае яму здзейсніць гэты юначы парыў.
Але не прайшло і паўгода, як вялікі энтузіязм шляхты змяніўся не меншым расчараваннем: вялікая армія Напалеона бясслаўна кацілася назад, пакідаючы на сваім шляху безліч замёрзлых трупаў. Гэтую страшную карціну на свае вочы бачыў у Маладзечне і Выверах і Тамаш Зан, які надзвычай цяжка перанёс крах сваіх ілюзій. Тым не менш Напалеон застаўся для яго, як і для
болынасці шляхецкай моладзі, героем, сімвалам барацьбы з царскім абсалютызмам. I нездарма ж яго равеснікі і сябры Адам Міцкевіч і Ян Чачот, якія таксама з энтузіязмам сустракалі ў Наваградку армію французскага імператара, яшчэ ў 1819 годзе ў пісьмах адзін да аднаго дадавалі да сваіх імён і імя свайго куміра Адам Напалеон, Ян Напалеон. Пасля разгрому напалеонаўскай арміі ідэя вызвалення з-пад «маскоўскага ярма» не толькі не аслабела, але і яшчэ больш узмацнілася ў асяроддзі вучняў Маладзечанскага павятовага вучылішча. Гэта добра праявілася, напрыклад, у вайсковых гульнях. Школьнікі падзяляліся на дзве «арміі»: рускую армію Марса, які ўвасабляў грубую сілу, і польскую армію Апалона, бога любві. На чале арміі Марса быў Юзаф Сухоцкі, а арміі Апалона Тамаш Зан, якога высока ставілі вучні за «мінскую вучонасць». Памочнікам Зана стаў яго сябар Леанард Ходзька, будучы сакратар кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.
Пра баявы настрой Тамаша Зана сведчаць і яго вучнёўскія творы, якія потым выкарыстала ў працэсе над філаматамі следчая камісія як доказ «непажаданага накірунку думак» і з якіх зрабіла вывад, што ён «яшчэ з дзяцінства, з павятовай маладзечанскай школы зневажаў урад і пісаў нядобранадзейныя вершы, а таксама стварыў там нейкае таварыства». Асабліва ўхапілася следчая камісія за напісаны ў 1815 годзе Занам «Марш для студэнтаў апалонаўскага войска», у якім быў прамы заклік рыхтавацца да вайны за вызваленне Айчыны з-пад улады царскай Расіі, і яго невялічкую незакончаную камедыю «Сталасць у сяброўстве», якая таксама была напісана ў маладзечанскім вучылішчы ў 1813-1814 гадах і якая зноў жа была накіравана супроць царскага самадзяржаўя. Твор «Сталасць у сяброўстве», ад якога захаваліся толькі ўрыўкі, выразна аўтабіяграфічны: у ім якраз апавядаецца пра моцнае сяброўства двух школьнікаў, адзін з якіх Слаўзан (тут адразу ўгадваецца Тамаш Зан) стварае вучнёўскі полк пад назвай Апалона, а другі Ходзьслаў (Леанард Ходзька) становіцца яго баявым памочнікам. Цікавы ў творы маналог Свенталюба яшчэ аднаго сябра Слаўзана. 3 маналога мы даведваемся, што Слаўзан любіць літаратуру, яго пакой запоўнены
кнігамі, што ён ніколі не бывае хмуры, заўсёды вясёлы, па-майстэрску грае на скрыпцы. У процілегласць яму Свенталюб ходзіць смутны, яго гняце жаль з прычыны заняпаду Польшчы, ён зайздросціць тым, хто лёг за яе ў бітвах, і вельмі шкадуе, што цяпер нічым не можа ёй дапамагчы.
Па характары школьных гульняў, па вучнёўскіх творах можна ўявіць, які дух, які юначы запал нёс у 1815 годзе з Маладзечна ў Віленскі ўніверсітэт сямнаццацігадовы Тамаш Зан.
Будынак Маладзечанскага павятовага вучылішча, у якім у 1811-1815 гадах вучыўся кіраўнік віленскіх згуртаванняў моладзі, захаваўся па сённяшні дзень. Сюды мяне прывёў у першы ж дзень нашай вандроўкі Генадзь Каханоўскі. Толькі паглядзець даўнюю школу аказалася няпроста: яна цяпер знаходзілася ў двары станкабудаўнічага завода. Быў якраз выхадны дзень, субота, і вахцёрка ў прахадной прапусціць нас туды адмовілася. Генадзь назваў сябе і мяне, папулярна расказаў, чаго нам трэба было прайсці ў заводскі двор, паказаў свой дакумент, але Жэня, як назвалася жанчына, і глянуць на той дакумент не захацела.
-	Тады дайце нам тэлефон якога начальства, папрасіў Генадзь.
-	Можаце пазваніць дзяжурнаму па заводзе, і Жэня прадыктавала нам яго тэлефон.
Але калі Генадзь, дазваніўшыся да дзяжурнага, перадаў Жэні трубку, жанчына пачала даводзіць яму, што па вусным дазволе яна прапусціць на завод чужых людзей не можа. Дамовіліся, што дзяжурны сам падыдзе да прахадной.
Хоць мы і спяшаліся на электрычку, давялося чакаць. Мы даволі доўга тапталіся ў прахадной, пакуль нарэшце не ўбачылі пажылога чалавека, які, накульгваючы на адну нагу, паволі, з прыпынкамі ішоў у наш бок.
Дзяжурнага па заводзе галоўнае тут начальства ў выхадны дзень звалі Міхаіл Антонавіч Шэжык. Стрымана паздароўкаўшыся з намі, ён не спяшаючыся зайшоў у будку вахцёра і строгім начальніцкім голасам папытаўся, хто мы і што нам трэба.
Генадзь падрабязна расказаў пра ўсё. Выявілася, што Міхаіл Антонавіч ведае Каханоўскага, чытаў нават яго кніжку пра
Маладзечна, тым не менш папрасіў дакумент. Калі Генадзь падаў той дакумент, Міхаіл Антонавіч пачаў паволі яго разглядваць, удакладняць пэўныя моманты. Толькі калі мы не вытрымалі і пачалі трохі жартам, трохі ўсур’ёз ушчуваць яго за такую цяганіну, Міхаіл Антонавіч, які рабіў гэта не з падазронасці, а з простай чалавечай цікаўнасці, прапусціў нас на завод і сам падахвоціўся паказаць будынак былой школы.
У поўным выглядзе даўнюю маладзечанскую навучальную ўстанову мы, на жаль, не змаглі ўбачыць. Яна была аблеплена з бакоў нейкімі прыбудовамі, заціснута паміж вытворчымі будынкамі. Да таго ж толькі работнікі завода маглі бачыць гэты помнік гісторыі і архітэктуры, пабудаваны ў 1762 годзе як кляштар антытрынітарыяў. Пра тое, што гэта не абы-які будынак, сведчыла мемарыяльная дошка, якая расказвала пра тое, што тут размяшчалася настаўніцкая семінарыя і што ў ёй вучыліся такія славутыя людзі, як беларускі паэт Міхась Чарот, удзельнік трох рэвалюцый генерал-маёр Л. А. Каляда, героі Грамадзянскай вайны I. А. Біч, камбрыг П. М. Шаранговіч, вядомыя дзеячы рэвалюцыйнага і нацыянальнага руху Заходняй Беларусі Ф. I. Валынец, A. Р. Капуцкі, П. В. Мятла, С. А. Рак-Міхайлоўскі, герой Руска-турэцкай вайны (1877-1878) К. В. Хруцкі.
На жаль, у спісе не знайшлося месца іншым выдатным людзям, якія тут вучыліся, беларускаму драматургу Касьяну Вясёламу (В. I. Аўдзею), шырокавядомаму ў свеце беларускаму спеваку Міхалу Забэйду-Суміцкаму, усходазнаўцу, даследчыку духоўнай культуры беларускіх татараў, прафесару Пецярбургскага ўніверсітэта Антону Мухлінскаму, літаратурнаму крытыку, прафесару Варшаўскага ўніверсітэта Аляксандру Тышынскаму (чыю сядзібу мы аглядалі ў Мясаце)... А яшчэ ж выкладчыкамі тут былі аўтар «Тараса на Парнасе» Канстанцін Вераніцын, вядомыя фалькларысты і этнографы М. Я. Нікіфароўскі, Ю. Ф. Крачкоўскі...
Але што здзіўляцца: мемарыяльная дошка на сцяне навучальнай установы яшчэ адзін прыклад перакручвання, наўмыснага «ўразання» нашай гісторыі, выстаўляння адных гіста-
рычных асобаў і замоўчвання імён тых, хто не ўкладваўся ў жорсткія рамкі камуністычнай «прапаганьбы».
На добры лад будынак былога павятовага вучылішча, а потым славутай Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі і адначасна архітэктурны помнік XVIII стагоддзя варта было б нейкім чынам рэстаўраваць і ператварыць у музей асветы і культуры Маладзечаншчыны, тым больш што ў 1910 годзе ужо быў адкрыты музей. А яшчэ ж тут знаходзілася вялікая семінарская бібліятэка, існаваў у 1905-1911 гадах тэатр, дзе ставіліся творы М. Гогаля, А. Чэхава, А. Астроўскага.
Вільня
Як расказаў мне аднаго разу Адам Мальдзіс, у нейкай замежнай кнізе ён вычытаў такую фразу: «Вільнюс самы дзіўны горад у свеце: ён стаіць на беларускай зямлі, населены палякамі, а лічыцца сталіцай літоўскай дзяржавы». У гэтых словах, мусіць, адбілася, як у кроплі вады, уся складанасць нашай гісторыі, яе хітраспляценні, доля старажытнай Вільні.
Вільня, у ваколіцы якой і сёння пачуеш чысцюткую беларускую гаворку, з часоў Сярэднявечча была грамадска-культурным цэнтрам Беларусі, сталіцай Вялікага Княства Літоўскага гэтай магутнай і сапраўды вялікай дзяржавы, афіцыйнай мовай якой на працягу вякоў з’яўлялася мова беларусаў асноўнага яе насельніцтва. Тут, у Вільні, працавалі выдатныя беларускія асветнікі старажытнасці Францішак Скарына, Пётр Мсціславец, браты Мамонічы, Лаўрэнцій Зізаній... Тут у 1578 годзе была заснавана езуітамі вышэйшая навучальная ўстанова краю акадэмія, якая ператварылася потым у вядомы ў шырокім свеце Віленскі ўніверсітэт.
У Вільню, сталіцу свайго краю, па святло ведаў здаўна цягнулася беларуская моладзь.
Нямала маладых людзей з беларускіх губерняў паклікаў Віленскі ўніверсітэт і ў пачатку XIX стагоддзя.
Асабліва прыкметны след у гісторыі Вільні і Віленскага ўніверсітэта пакінулі студэнты гэтай навучальнай установы, якія
ў 1817 годзе арганізаваліся ў славутае Таварыства філаматаў і іншыя згуртаванні моладзі, галоўным чынам з беларускіх земляў.