Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Здавалася б, з канца XVIII стагоддзя, калі Беларусь была адарвана ад Польшчы і далучана да Расіі, працэс паланізацыі
будзе спынены. Але атрымалася якраз наадварот. Цар Аляксандр I, імкнучыся задобрыць польскую грамадскасць, даў палякам самыя шырокія правы ў Беларусі, на якую ў Расіі глядзелі як на частку Польшчы. Палякі ж са стратай сваёй дзяржаўнасці прыкладалі ў гэты час усе намаганні для згуртавання гвалтоўна падзеленай на часткі нацыі. Важнейшым сродкам такога згуртавання была асвета. У Беларусі кіраваць ёю цар даручыў свайму прыбліжанаму, польскаму магнату Адаму Чартарыйскаму. «Няма чаго казаць, успамінаў потым А. Чартарыйскі, што я выкарыстаў добрыя да мяне адносіны цара і скіраваў галоўную ўвагу на грамадскую адукацыю, якой з гэтага часу надаў нацыянальны характар... Віленскі універсітэт цалкам зрабіўся польскім; я запрасіў туды лепшых вучоных з маіх суайчыннікаў і некаторых вядомых вучоных з іншаземцаў... На працягу далейшых гадоў уся паверхня Польшчы (тут перш за ўсё маюцца на ўвазе Беларусь, Літва, частка Украіны, дзе распаўсюджвалася яго “папячыцельства”. К. Ц.) пакрылася школамі, у якіх дадзена была поўная свабода развівацца польскасці». Ян Снядэцкі, рэктар Віленскага ўніверсітэта ў 1807-1815 гадах навучальнай установы, на якую была ўскладзена арганізацыя асветы на Беларусі, загадваючы інспектарам школ звяртаць асаблівую ўвагу на вывучэнне там польскай мовы, даводзіў, што «гэта неабходна для таго, каб вучні перасталі быць чужаземцамі на сваёй зямлі і каб пры дапамозе вывучэння польскай мовы станавіліся сапраўднымі сынамі айчыны». Інакш кажучы, каб беларусы на сваёй, беларускай, зямлі станавіліся палякамі усё шыварат-навыварат! Трэба з сумам канстатаваць, што паланізатарам Беларусі ўдалося зрабіць многае.
Выверы
Вучыцца далей у Мінскай гімназіі перашкодзіла Тамашу Зану хвароба. Таму бацькі вырашылі забраць яго разам з братам Ігнасем дамоў. А «домам» іхнім стаў цяпер фальварак Выверы, які бацькі ўзялі ў арэнду.
Выверы былі селішчам Заняў аж да 1819 года, пакуль уладальнікі фальварка Юшынскія не прадалі яго Міхалу Агінскаму.
Тут прайшлі самыя яркія дзіцячыя і юнацкія гады Тамаша Зана. У зборніку «Перапіска філаматаў» у пяці тамах вельмі часта мільгае гэтая назва, праўда, трохі перайначаная Іверы: сюды, да бацькоў, ляцелі з Вільні многія лісты Тамаша Зана, сюды прыязджаў ён сам на канікулы, тут любіў блукаць па ваколіцах.
I вось мы ідзём з Генадзем Каханоўскім у Выверы. Чорнае, нядаўна ўзаранае поле непадалёк ад дарогі, вясёлы гурт маладых фарсух-бярозак у вабнай зялёнай даліне, сіняя палоска лесу каля небакраю. Занавы ваколіцы.
Спачатку мы завіталі ў школу. Там даведаліся, што на месцы былога фальварка жыве цяпер сама завуч школы Соф’я Васільеўна Галюк з сям’ёй. Доўга не думаючы, пайшлі шукаць яе двор.
У агародзе перад домам адразу ўбачылі пажылую жанчыну. Гэта была маці Соф’і Васільеўны Марыя Іванаўна Акуліцкая. Сустрэла яна нас з насцярожанасцю. Але калі расказалі ёй, хто мы і чаго завіталі, яна з ахвотай пачала ўспамінаць пра былую панскую сядзібу. Убачыўшы нас, падышоў да плота з суседняга двара немалады, са здаровым сялянскім загарам чалавек, які назваўся Уладзімірам Захаравічам Акуліцкім.
Ад гэтых людзей мы даведаліся, што якраз абодва іхныя двары і займаюць былую панскую сядзібу. Больш за тое, Уладзімір Захаравіч нават жыве ў доме тых паноў. Дом драўляны, з трох бакоў ашаляваны. Толькі адна сцяна, якая падыходзіць амаль да плота, што падзяляе абодва двары, не ашалявана, з пачарнелага ўжо ад вятроў і часу і патрэсканага бярвення. Толькі дом здаўся мне нейкім абрэзаным. Я запытаўся ў гаспадара, чаму ён такі.
Правільна, ён быў даўжэйшы.
I гаспадар расказаў нам незвычайную гісторыю дома. Некалі панскую сядзібу з домам купіў яго дзед Паўлюк. Для гэтага трэба было залазіць у пазыку. Каб выплаціць яе, мусіў працаваць да сёмага поту. Душыліся нішчымніцай, хадзілі босыя усё ішло на выплату. 3 горам папалам пазыку адолелі. А пасля смерці дзеда сядзіба была падзелена паміж яго сынамі. Але выявілася, што частка панскага дома, які дастаўся бацьку Уладзіміра Захаравіча, заходзіла на зямлю брата. Невялікі лапік, але ж -
зямля! Яна была даражэй за ўсё. Ніхто не ведае, якія там былі спрэчкі, але бацьку Уладзіміра Захаравіча давялося... адразаць ці не палову дома, каб вызваліць зямлю брата: у другім месцы ён чамусьці браць зямлю не захацеў. Да адрэзанага дома прыладзілі новую сцяну: яе, мабыць, таму і не шалявалі, што была ўсё ж навейшая, больш паглядная. He менш драматычная метамарфоза адбылася і з панскім склепам «дворнай лядоўняй», якая дасталася другому брату, мужу Марыі Іванаўны. Склеп быў вялікі, ладны, над ім высілася шыкоўная драўляная надбудова, з нямецкім вуглом. Пэўна, стаяла б яна і сёння, калі б не калектывізацыя. Гаспадар Марыі Іванаўны ў калгас ісці не захацеў, намерыўся трымацца да апошняга. Але Саветы ўжо мелі вялікі вопыт «заахвочвання» сялян уступаць у калгасы. Гэты досвед яны з поспехам скарыстоўвалі і тут, у Заходняй Беларусі. Адзін з выпрабаваных спосабаў такога «заахвочвання» душыць непакорлівых драконаўскімі падаткамі. Гаспадар Марыі Іванаўны павінен быў выплаціць дзяржаве ні многа ні мала шэсць тысяч рублёў! Гэты падатак называлі чамусьці «кульзборам». Выплачваючы той «кульзбор», Акуліцкія прадавалі ўсё, што толькі маглі. Сала, дамашнія рэчы усё ішло на падатак. Якраз тады давялося ім прадаць і тую драўляную надбудову над склепам. Аголены склеп гаспадар вымушаны быў проста абляпіць зверху глінай. Гэты «кульзбор», дарэчы, Акуліцкім удалося такім чынам выплаціць. Але рабілі гэта дарэмна: улады тут жа абклалі іх гаспадарку новым «кульзборам», ізноў трэба было плаціць такія ж самыя шэсць тысяч рублёў! Але другую шкуру здзіраць ужо не было з чаго, і Марыя Іванаўна мусіла ісці на паклон Кісялю («Такі быў маленькі чалавечак») прасіцца ў калгас, які ён узначальваў.
Ці не яго прозвішча значыцца на помніку насупраць школы? папытаўся я.
Яго, чыё ж яшчэ.
На гэтым помніку мы адразу запынілі свае вочы, калі заходзілі ў школу. Стаіць ён на самым відным, ганаровым месцы. Такі пампезны, з граніту. На ім выбіты імёны камунараў 1918 ro­fla. Яны. як пішацца ў «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Бе-
ларусі», «збіралі ўраджай у нацыяналізаваных маёнтках Тучына, Ізабеліна, Лешна, здавалі яго Чырвонай Арміі». Калі пасля вайны сагналі тут людзей у калгас, старшынёй яго прызначылі, вядома ж, аднаго з тых «камунараў» Паўла Кісяля. Але хоць імя старшыні і ўвекавечана на граніце, мы ніводнага добрага слова ў Выверах пра яго не пачулі. Надта ж шчыраваў у тых нацыяналізацыях-калектывізацыях. Да таго ж быў ён малаадукаваны, амаль непісьменны. Калі трэба было нешта напісаць, П. Кісель рабіў безліч памылак. 3 яго смяяліся, што, замест таго каб напісаць «насыпаў» (напрыклад, скрыню бульбы), ён пісаў «насікаў». Дапрасіцца ў яго чаго-небудзь, хаця б якога каня, каб што прывезці, таксама было няпроста. Але, як нам расказвалі, «калі паўлітра паставіш, то дасць, што просіш».
I вось пад «мудрае кіраўніцтва» гэтага «чалавечка» і давялося ісці Марыі Іванаўне са сваім гаспадаром і дзецьмі.
Дворная лядоўня і дасюль стаіць аблепленая глінай. Затое амаль нічога не змянілася ўсярэдзіне склепа, куды завяла нас гаспадыня, каб паказаць. Склеп вялікі, прасторны, з тоўстымі мураванымі сценамі і столлю — рабіўся на вякі.
Ад панскай сядзібы засталася яшчэ закінутая, забруджаная, нікому цяпер не патрэбная сажалка за дарогай. Ну, і роўны шнур старых, пазгінаных у тры пагібелі карабатых вербаў паўз дарогу, што, як расказала Марыя Іванаўна, «вядзе праз пуць на гасцінец». Той гасцінец, якім некалі прыязджаў сюды з Вільні Тамаш Зан і якому пастаўлены ў Мясаце помнік.
Пазнаёміліся мы зболыпага і з самой вёскай Выверы. Вёска даволі вялікая, у ёй многа новых цагляных дамоў. А ў час, калі тут распрадавалі зямлю, як расказаў нам былы калгасны брыгадзір Аляксей Мікалаевіч Раманоўскі, было ўсяго адзінаццаць хат. Цікава, што гэтую ж лічбу падае і згаданы «Геаграфічны слоўнік...», адпаведны том якога выйшаў у 1893 годзе. Выходзіць, якраз недзе перад гэтым годам і распрадавалася тут зямля, на якой і ўзнікла тады вёска. Значыць, у першай палове XIX стагоддзя тут быў толькі фальварак. Сяляне ж жылі тады ў Раеўшчыне, якая амаль прымыкае да Вывераў.
У Раеўшчыну мы заязджалі на «Масквічы» Кастуся Харашэвіча. Кастусь спыніў тады машыну каля чародкі цяністых таполяў ды вербаў, за мастком праз нейкую рачулку, здаецца, Крыніцу.
Паглядзіце, якія тут магутныя дрэвы! паказаў ён па ходзе той рачулкі, што гублялася ў кустоўі. Гэта ўсё, што засталося ад даўнейшага вялікага парку. Кастусь расказаў, што яшчэ нядаўна хадзіў ён зарослымі дарожкамі гэтага парку, любуючыся велічнымі клёнамі ды ліпамі, а таксама піхтамі і шмат якімі яшчэ рэдкімі дрэвамі ды кустамі. На добры лад, парк можна было б паднавіць, дагледзець. Сюды ж бегалі гуляць дзеці, хадзілі з кніжкамі школьнікі. Ды і даросламу чалавеку хіба пашкодзіла б краса? Але старшыня мясцовага калгаса «Усход» загадаў знесці, раскарчаваць парк. Гэта было якія тры ці чатыры гады назад. Калі Кастусь падышоў тады да старшыні з пратэстамі, той толькі адмахнуўся ад яго, як ад назойлівай мухі:
А, нднте вы... Мне надо хлеб растнть...
Цяпер усе мы ведаем, як ён і яму падобныя «растнлн» гэты хлеб. Hi хлеба, ні красы не маем мы сёння пасля іх гаспадарання на нашай зямлі.
Маладзечанскае павятовае вучылішча
Выверы зусім недалёка ад Маладзечна. Таму пасля выздараўлення Тамаша Зана бацькі паслалі яго разам з малодшымі Ігнасем і Сцяпанам давучвацца якраз сюды, у Маладзечна, у павятовую школу, якую толькі што перавялі з Бабруйска. Знайшлі ў горадзе прыстойную кватэру, дзе разам з імі пасялілася і бабка Далеўская, каб глядзець хлопцаў. Кожную нядзелю яны спяшаліся да бацькоў у Выверы, куды часцей за ўсё ішлі пеша.
Павятовае вучылішча ў Маладзечна было чатырохкласнае, з двухгадовым курсам навучання ў двух старэйшых класах. Хаця тут выкладалася менш прадметаў, чым у Мінскай гімназіі (не было, напрыклад, логікі і будаўніцтва прадметаў, якія ўваходзілі ў курс лекцый па матэматыцы, а таксама батанікі, грэчаскай і нямецкай моў), але настаўнікі былі даволі падрыхта-