Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Тут, у Вільні, разгортвалася ўся дзейнасць філаматаў. Тут іх помняць векавыя сцены ўніверсітэта, многія старадаўнія муры, вуліцы і завулкі, помняць віленскія ваколіцы з выразна беларускімі назвамі Пагулянка, Паплавы, Закрэт, Антокаль, Папоўшчына, дзе яны наладжвалі маёўкі, сяброўскія ўгодкі, філамацкія сходы, на якіх гучалі палкія прамовы, вершы, спяваліся песні. Тут на галовы маладых хлопцаў, змагароў за волю, зусім неспадзявана абрынуўся жорсткі град рэпрэсій, вельмі хутка параскідаўшы ўсіх супольнікаў дружнай філамацкай сям’і па самых розных кутках свету.
Амаль усім ім ужо не суджана было ў жыцці хоць адным вокам глянуць на свой, дарагі сэрцу горад, які з усіх зямных шырот свяціў ім зыркай і такой недасягальнай зоркай: там жа навекі засталіся іх маладосць, каханне, іх нязбытныя мары, высокія юнацкія парывы. Толькі двум ці тром сябрам з усёй філамацкай сям’і выпала вялікае шчасце праз многія і многія гады, ужо ў сталым узросце адчуць пад нагамі такі знаёмы і родны брук віленскіх вуліц.
Такім шчасліўцам быў самы «прамяністы з прамяністых» Тамаш Зан.
Апошні прыстанак выгнанніка
3 уральскай ссылкі Тамаша Зана, гэтага «небяспечнага палітычнага злачынца», бунтаўшчыка спакою ў паўночна-заходняй частцы Расійскай імперыі, адпусцілі толькі праз трынаццаць гадоў. А дамоў, на радзіму яшчэ пазней. Адпускалі яго недарэмна. Сваю ролю адыграла захапленне Тамаша Зана прыродай Урала і прылеглых да яго зямель. Гэтае захапленне зблізіла яго там з многімі выдатнымі людзьмі. Вялікі ўплыў на «архіпрамяністага» зрабіла сустрэча і знаёмства з сусветна вядомым вучоным-натуралістам з Германіі Аляксандрам Гумбальтам, які прыязджаў на Урал у вучоную экспедыцыю. Пад яго ўздзеяннем Тамаш Зан з уласцівай яму апантанасцю заняўся вывучэннем
геалогіі і батанікі. Праз колькі часу яму даручаюць геалагічную разведку на шырокіх прасторах Прыўралля. У пошуках карысных выкапняў і мінералаў, а таксама з мэтай больш шырокага вывучэння краю Тамаш Зан аб’ездзіў многія мясціны Урала, Прыўралля, Тургайскага стэпу. На Волзе пад Самарай ён адшукаў нафту, у Заўральскім стэпе багатыя паклады золата, каля Троіцкай крэпасці медную руду. Тамаш Зан стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу. Першымі экспанатамі былі там рэчы, сабраныя ім у шматлікіх навуковых экспедыцыях.
Улічваючы немалыя заслугі Тамаша Зана ў вывучэнні ўральскай прыроды і асабліва знаходку пакладаў золата, 3 мая 1837 ro­fla «государь нмператор всемнлостнвейше сонзволнл разрешнть Зану оставнть, буде пожелает, службу в Оренбургском крае, с правом продолжнть оную в другнх губерннях нлн возвратпться на роднну».
Але са зваротам Тамаша Зана на радзіму ўлады ўсё ж не спяшаліся. Спачатку яму дазволілі прыехаць у Пецярбург, дзе ён, уладкаваўшыся бібліятэкарам у Горным інстытуце, заняўся выданнем сваіх прац пра прыродныя багацці Урала агульным аб’ёмам сто друкаваных аркушаў. Аднак надрукаваць такую вялікую кнігу Тамашу Зану не ўдалося. Па сённяшні дзень мы не ведаем, куды дзеўся яе рукапіс. А зварот на Беларусь, нягледзячы на царскае «всемнлостнвейшее сонзволенне», усё адцягваўся. Больш за тое, Тамаша Зана неўзабаве пасля прыезду ў Пецярбург нечакана выклікалі ў канцылярыю вядомага III аддзялення імператарскага ведамства і паведамілі там, што яго вырашылі вярнуць назад у Арэнбург у суправаджэнні жандара: паліцыя даведалася пра новыя факты ўдзелу беларускага выгнанніка ў арэнбургскай змове 1833 года. Ратаваць «архіпрамяністага» кінуліся яго віленскія сябры, якія аселі ў Пецярбургу, і ў першую чаргу Францішак Малеўскі, у сям’і якога ён знайшоў цеплыню і спагаду. Наўрад ці дапамаглі б тут захады сяброў, бо справа непакорлівага бунтара дайшла да самога шэфа жандараў, Галоўнага начальніка III аддзялення графа A. X. Бенкендорфа.
Але, на шчасце, за Тамаша Зана заступіўся арэнбургскі генерал-губернатар граф Васілій Аляксеевіч Пяроўскі, які высока
цаніў ссыльнага філамата за яго геалагічныя адкрыцці, за шырыню ведаў. Гэта выратавала «архіпрамяністага» ад новага вітка «блуканняў па пакутах».
Улады затрымлівалі Тамаша Зана ў Пецярбургу яшчэ таму, што ў Вільні ў гэты час было не зусім спакойна. Там, у былым Віленскім універсітэце, цяпер Медыка-хірургічнай акадэміі, пад кіраўніцтвам беларускага паэта Францішка Савіча ўтварылася новае тайнае згуртаванне студэнтаў, да якіх далучыліся некалькі прафесараў і віленскіх рамеснікаў і з якімі наладзіў кантакт вядомы рэвалюцыянер Сымон Канарскі. Новую змову супроць царызму выкрылі акурат у час знаходжання Тамаша Зана ў Пецярбургу. Атмасфера ў Вільні была напружаная. Пускаць туды легендарнага кіраўніка філарэтаў было тое самае, што кідаць іскру ў бочку з порахам. Затрымка са зваротам на радзіму, якая была цяпер так блізка, вельмі прыгнятала Тамаша Зана. «Відаць, не раней як праз два ці тры гады змагу я вярнуцца дадому, што мяне вельмі засмучае, пісаў ён сваёй нязменнай сяброўцы Марылі Верашчацы (цяпер Путкамер) у 1838 годзе. Ніколі да гэтага не адчуваў я так цяжка сваё выгнанне, як цяпер у бляску славутай сталіцы Расіі».
Так і атрымалася, як прадугадваў выгнаннік: толькі ў 1841 годзе яму дазволілі вярнуцца на радзіму, ды і то як супрацоўніку Горнага інстытута. Наколькі пакутлівае было чаканне звароту, сведчыць псіхічны надлом Тамаша Зана, пра што з вялікай роспаччу паведамляе Марылі Путкамер Францішак Малеўскі ў самым пачатку 1840 года. Ён ужо быў упэўнены, што назаўсёды «страціў свайго даўняга друга, добрага Тамаша». Але. на шчасце, прыступы памяшання паўтараліся ўсё радзей і нарэшце зусім прайшлі.
Няма чаго казаць, якая хвалюючая была сустрэча Тамаша Зана з роднай зямлёй пасля сямнаццаці гадоў разлукі. He менш хвалюючай была яна і для яго сяброў, блізкіх, знаёмых і нават для тых, хто нарадзіўся тут пасля яго выгнання і ведаў пра «архіпрамяністага» толькі з расказаў ды твораў Адама Міцкевіча. Адразу па прыездзе ў Вільню Тамаша Зана акружылі сябры. У той жа дзень прыехала з Болценік Марыля Путкамер і забрала
яго да сябе ў маёнтак, дзе Тамаша Зана вельмі кранула Марыліна дачка Зося, якая спявала яму, іграючы на фартэпіяна, Чачотавы песні. Разам з Марыляй і сваім братам Ігнасем наведаў ён сям’ю Балінскіх у Яшунах, Марыліных братоў і сваіх даўніх сяброў Верашчакаў Юзафа ў Смольчыцах і Міхала ў Дварцы. Ва ўсіх шляхецкіх сядзібах Тамаша Зана прымалі з вялікай радасцю і цеплынёй як героя, які вяртаецца з іншага свету. У адным з такіх маёнткаў, у вёсцы Аборак на роднай Маладзечаншчыне, у сям’і добрых знаёмых Дэдэркаў Тамаш Зан напаткаў маладую паненку з недалёкай Маліноўшчыны Брыгіду Свентажэцкую, якая зачытвалася рамантычнай літаратурай, захаплялася творчасцю свайго сучасніка Адама Міцкевіча і якая шмат наслухалася пра высакародства, мужнасць і трагічную долю філаматаў і філарэтаў, ну і, вядома ж, пра іх галоўнага завадатара. Дзяўчыну да глыбіні душы ўсхвалявала незвычайная сустрэча з самым «прамяністым» філаматам, героем міцкевічаўскіх «Дзядоў», гэтай жывой легендай. Ужо з самага першага знаёмства Брыгіда закахалася ў яго без памяці. Тамашу Зану таксама прыйшлася да душы гэтая рамантычная і гожая паненка. Расказваючы ў пісьме да Марылі Путкамер пра свае пачуцці да Брыгіды Свентажэцкай, Тамаш Зан пісаў: «Я ўбачыў у ёй самую Літву, якая вітае свайго сына з выгнання, убачыў у ёй анёла, які нагадвае мне маю маладосць, боства, якое прадракае мне шчаслівую будучыню».
Абое закаханыя пачалі думаць пра жаніцьбу. Але і тут былі свае перашкоды. Перш за ўсё тое, што Тамаш Зан быў не цалкам яшчэ вольны, звязаны з Горным інстытутам у Пецярбургу, заданні якога ён выконваў на Беларусі, вышукваючы па ўсёй яе тэрыторыі розныя «скамянеласці». Перш чым жаніцца, яму трэба было, як ён сам прызнаваўся, «замяніць цяперашнюю службу на іншую, у межах краю, а за пасаг купіць або ўзяць у арэнду якінебудзь больш-менш прыстойны маёнтак». Але толькі ў 1846 годзе яго вызвалілі ад працы ў Горным інстытуце і дазволілі пасяліцца ў Беларусі. I вось 29 кастрычніка «маладыя» змаглі пайсці пад вянец Тамашу Зану было ўжо тады пяцьдзясят гадоў.
Шлюб бралі ў мястэчку Лебедзева пад Маладзечнам. Адсюль вяселле на пяцідзесяці вазах рушыла ў родавы маёнтак Свентажэцкіх -
Маліноўшчыну. Вяселле было мнагалюднае, урачыстае. Цягнулася яно аж да Задушнага дня. З’ехалася ўся радня Тамаша Зана, але ўжо не было ў жывых яго бацькі, магіле якога ў Лебедзеве ён пакланіўся адразу па прыездзе сюды. Прыехалі, вядома ж, яго самыя блізкія сябры Марыля і Ваўжынец Путкамеры, браты Верашчакі Юзаф і Міхал. Вось толькі не змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці аніхто з сяброў-філаматаў: ні Адам Міцкевіч з Парыжа, ні Ігнат Дамэйка з Сант’яга ў Чылі, ні Міхал Рукевіч і Ануфрый Петрашкевіч з Сібіры, ні Юзаф Кавалеўскі з Казані, ні Францішак Малеўскі з Пецярбурга... Калі б нейкім цудам яны і змаглі прыляцець на вяселле дарагога сябра, усё роўна іх сюды не пусцілі б улады: яны ж былі выгнаны назаўсёды з роднай зямлі. He было на вяселлі і Яна Чачота, які жыў цяпер на Беларусі, на сваёй Наваградчыне.
Чаму ж не прыехаў, не прыляцеў на крылах на Занаву ўрачыстасць адзін з самых блізкіх сяброў Ян Чачот?
Гэтаму маглі быць дзве прычыны. Першая хвароба Яна Чачота, якая змусіла яго праз некалькі месяцаў пусціцца ў Друскенікі на лячэнне. Другая прычына трэшчыны ў шматгадовым сяброўстве Чачота і Зана. На гэтых «трэшчынах», мусіць, варта спыніцца больш падрабязна. Што ж магло разладзіць іх сардэчную, яшчэ з філамацкай пары дружбу?
Тут праглядваюцца таксама два чыннікі.
Першы гэта спрэчка сяброў яшчэ ў ссылцы аб адносінах да «маскалёў». Ян Чачот стаяў на тым, што з імі ў філаматаў не павінна быць ніякага супрацоўніцтва, ніякіх адносін: гэта ж «ворагі». Тамаш Зан, наадварот, не мог ад каго б там ні было адгароджвацца. Жывы, таварыскі па сваёй натуры, ён з усімі знаходзіў агульную мову, хутка завязваў сяброўства. Выйшаўшы з крэпасці, з турмы, ён хутка зблізіўся з рускімі афіцэрамі ў Арэнбургу, з губернскім начальствам, ахвотна наведваў многія дамы тых самых «маскалёў», бавіў з імі вольны час, даваў урокі дзецям высокіх чыноў. Даведаўшыся пра такія зносіны Зана з «ворагамі», Ян Чачот напісаў яму гнеўнае пісьмо, у якім абураўся гэтакімі яго паводзінамі, называючы іх «здрадай» Айчыне, сябрам-філаматам і Богу. Дарэчы, такія ж пісьмы паслаў Ян Чачот