Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Пра новую арганізацыю гаварылі ўсе студэнты ўніверсітэта, віленская моладзь. Згуртаванне многім прыйшлося даспадобы, і яно вельмі хутка пашыралася. Праз колькі часу пасля першай маёўкі Ян Чачот пісаў Адаму Міцкевічу ў Коўню, дзе той настаўнічаў, не парываючы з Таварыствам філаматаў: «Ужо ў нас каля паўтары сотні прамяністых, а на мінулай сходцы было недзе каля ста дваццаці. Шторазу лічба павялічваецца, многія былі з тых нават, якія супраць нас выступалі... радуе нейкае ўсеагульнае жаданне не да часовага, а да сталага згуртавання такое аб’яднанне можа даць надзвычайныя вынікі». Падкрэсліваючы дабратворны ўплыў згуртавання на маральнае ўдасканаленне моладзі, на паводзіны студэнтаў, Чачот далей расказваў сябру: «Нездарма ж цяпер на лекцыі фізікі ціха, як у вуху! Найгоршыя свавольнікі... нават на лекцыях прафесара, з якога можна пасмяяцца, сядзяць, як быццам іх і няма! У касцёле... усе паводзяць сябе сціпла... Такі вось вялікі ўплыў некалькіх на непараўнальна большую масу людзей, так бярэцца ўсімі добры прыклад. Рэктар бязмежна рады з прамяністасці, найбольш paAye яго нечуваная перамена ў касцёле. Тамаш быў у яго, расказваў яму пра мэты прамяністых; ласкава прыняты, атрымаў запэўненні ў спрыянні нам».
I ўсё ж масавасць згуртавання напалохала ўніверсітэцкія ўлады. Баючыся трапіць у няміласць да расійскіх улад, рэктар Сымон Малеўскі загадвае распусціць Таварыства.
Філаматы, падначаліўшыся рэктарскаму загаду, усё ж вырашаюць узнавіць гэтае даволі прадстаўнічае згуртаванне, зрабіўшы яго тайным і памяняўшы назву. Такім чынам адкрытае Таварыства прамяністых пераўтварылася пасля роспуску ў тайнае Таварыства філарэтаў (аматараў дабрачыннасці). Узначаліў яго зноў жа «архіпрамяністы» Тамаш Зан. У новае аб’яднанне залічылі толькі найбольш надзейных і адданых яму. Пашырыліся і задачы абноўленай арганізацыі. Цяпер яе супольнікі
не абмяжоўваліся толькі маральным удасканальваннем. Узяліся і за ўласную асвету, самаадукацыю.
Паколькі «навуковая праца» рабілася цяпер адной з найважнейшых у Таварыстве філарэтаў, яно было падзелена на чатыры асноўныя аддзелы, якія адпавядалі факультэтам універсітэта: першы фізіка-матэматычны. які, у сваю чаргу, падзяляўся на тры саюзы (Зялёны, Ружовы, Малінавы); другі юрыдычны (Белы і Ліловы саюзы); трэці літаратурны (Блакітны саюз); чацвёрты медыцынскі (Сіні саюз). Кожны аддзел і яго падраздзяленне (саюз) выбіралі сваіх кіраўнікоў.
Найбольшую актыўнасць праявілі аддзелы юрыдычны, якім кіраваў брат Адама Міцкевіча Аляксандр, і літаратурны на чале з энергічным Янам Чачотам.
Пашыраючы сваю дзейнасць, Таварыства філаматаў імкнулася арганізоўваць філарэцкія філіі на ўсёй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Такія філіі спрабаваў стварыць у родным Наваградку і Коўне Адам Міцкевіч, у Шчучыне Ануфрый Петрашкевіч. Але філаматы сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі, галоўнай з якіх была канспірацыя. Усё ж аднаму з іх, Міхалу Рукевічу, удалося арганізаваць даволі дзейсныя філарэцкага тыпу таварыствы ў Беластоку і Свіслачы, якія потым аднадушна падтрымалі выступленне дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу.
Вядома, такая шырокая дзейнасць філаматаў і філарэтаў не магла быць не заўважана ўніверсітэцкімі ўладамі. Дачуўся пра яе і куратар Віленскай навучальнай акругі князь Адам Чартарыйскі. Ён добра разумеў, якую небяспеку тоіць у сабе наяўнасць якіх бы там ні было студэнцкіх згуртаванняў. Таму ў сакрэтным пісьме рэктару ўніверсітэта Сымону Малеўскаму 3 лістапада 1821 года куратар настойліва наказваў не дапускаць іх ва ўніверсітэце. Аднак Малеўскі не змог ліквідаваць тайныя згуртаванні студэнтаў, сярод якіх быў і яго сын Францішак Малеўскі. Толькі вясной 1822 года, калі ў Вільню меўся прыехаць. цар, прафесар Юзаф Твардоўскі, якому Тамаш Зан прызнаўся пра існаванне Таварыства філарэтаў, параіў распусціць яго. Да-
вялося паслухаць паважанага прафесара Таварыства было часова распушчана, архіў спалены. Тым больш што пра існаванне філарэтаў, якіх усё яшчэ называлі прамяністымі, ва ўніверсітэце ведалі. Якраз у гэты час у Вільню наведаўся і князь Чартарыйскі. Каб скончыць справу з філарэтамі-прамяністымі, ён прызначае спецыяльную камісію для выяўлення іх дзейнасці. Хоць і быў знойдзены нейкі «кампрамат», усё ж камісія палічыла за лепшае затушаваць справу. He ўзбуджаў яе і Твардоўскі, які стаў увосень 1822 года рэктарам універсітэта замест Малеўскага.
Таварыства філарэтаў ізноў давялося распускаць. Але неўзабаве Тамаш Зан пачаў узнаўляць яго, толькі дзейнасць арганізацыі трэба было яшчэ больш засакрэчваць. Са снежня 1822 года Таварыства працягвала сваю працу.
У гэтых умовах філаматы вырашылі рэарганізаваць сваё згуртаванне, яны шмат дыскутавалі, як палепшыць яго дзейнасць.
He вядома, у якім кірунку пайшла б далей дзейнасць філаматаў і філарэтаў, як бы шырока яна разгарнулася, калі б не тыя чорныя хмары, якія нечакана навіслі над імі, і не той выпадак, што стаў фатальным у гісторыі віленскіх згуртаванняў моладзі.
3 мая 1823 года ў гадавіну ліберальнай Канстытуцыі 1791 ro­fla вучань пятага класа Віленскай гімназіі Міхал Плятар напісаў крэйдай на дошцы: «Няхай жыве Канстытуцыя 3 мая!» Другі вучань дадаў: «О, які мілы для ўсіх нас успамін!» I яшчэ: «Але няма каму пра гэта ўспомніць». Пра гэта было дакладзена вялікаму князю Канстанціну ў Варшаву. Вялікі князь даручыў разабрацца ва ўсім сенатару Мікалаю Навасільцаву. Пачалося следства, у час якога Навасільцаву ўдалося натрапіць на след філарэтаў. Быў арыштаваны ўдзельнік Таварыства філарэтаў Ян Янкоўскі. Спалохаўшыся пакарання, ён расказаў пра Таварыства і выдаў усіх яго супольнікаў. Пачаліся масавыя арышты. Вось як расказвае пра гэта ў рапарце вялікаму князю Канстанціну пазней, 13 мая 1824 года, сенатар Навасільцаў: «йз совокупных нх показаннй был составлен спнсок всем фнларетам, у сего под
буквою А. прйлагаемый й содержаіцйй всего 166 лйц. По сделанным от меня тогда распоряженйям собраны былн в Внльну 85 человек, йз чйсла койх каждый содержался в монастырях в особой кельй, под строгйм военным караулом, а председатель обіцества содержался н ете содержмтся в тюремном замке. Прочне же, отысканные под конец настояіцего следствйя, допрашйвалнсь в комйссйй без содержання в аресте, с обязаннем токмо каждого подпнскою, что до решенйя дела нйкуда не отлучйтся йз города н о том, о чем будет допрашнваться й что отвечал на вопросы, ніікому обьяснять не будет. Затем местопребыванііе некоторых членов й no cue время не открыто, мймо старанйя полйцйй й бывшйх с разнымй властямй перепнсок... По отобранйй же вопросов от всех, ймеюгцйхся налйцо, членов обіцества оказалось, что йз чнсла оговоренных действйтельно прйнадлежалн к обіцеству 108 человек, предлагалось к прйнятаю, но не поступйло в оное йлй вовсе не прннадлежало 27 человек, да не отыскано к следствню 31 человек...»
Дарэчы, «йменвой спйсок», апублікаваны разам з равартам Навасільцава ў кнізе Фёдара Вяржбоўскага «К йсторіш тайных обіцеств й кружков средй лйтовско-польской молодежн в 18191823 гг.» (Варшава, 1898), дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з усімі членамі Таварыства філарэтаў, бо ў тым спісе ёсць пра іх кароткія біяграфічныя звесткі. 3 іх відаць, што гэта былі вельмі маладыя людзі, лераважна 17-25 гадоў. I ў асноўным беларуская моладзь. Так, са 135 чалавек, дапытаных камісіяй Навасільцава, з Беларусі (Віленская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць) было 113 чалавек. 3 Каралеўства Польскага усяго 6, з Украіны, пераважна з Валыні, 16. Такім чынам, дакументальна паказваецца, што Таварыства філарэтаў гэта ў сваёй аснове згуртаванне беларускай моладзі. Тое ж самае можна сказаць і пра Таварыства філаматаў, дзе, як заўважыў А. Луцкі ў кнізе «Таварыства філаматаў» на польскай мове (Кракаў, 1924), «адзіным нелітвінам» быў украінец Юзаф Яжоўскі.
Зняволеным філарэтам, якіх напачатку ахапілі адчай і поўная разгублейасць, праз нейкі час удалося хай не разарваць, але
ўсё ж паслабіць свае путы. Памаглі ім у гэтым сябры і знаёмыя, што засталіся на волі, ды і ўсе, хто спачуваў філарэтам. А спачувала ім уся Вільня, якая была ў шоку, калі дачулася пра арышт моладзі. Быў наладжаны збор сродкаў для зняволеных. Філамат Ануфрый Петрашкевіч, які нейкім чынам пазбегнуў арышту, арганізаваў спецыяльны камітэт дапамогі сваім сябрам, якіх так неспадзявана кінулі ў турму.
Сярод арыштаваных былі вядомыя ўжо Вільні паэты і проста здольныя маладыя людзі: Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі, Антоні Адынец, Аляксандр Ходзька, Ігнат Дамэйка, Міхал Рукевіч, Тэадор Лазінскі і многія іншыя. Дапамога Вільні дазволіла зняволеным падкупіць варту, і яны маглі цяпер хаця б збірацца разам па-за межамі сваіх келляў. Звычайна збіраліся ў келлі Адама Міцкевіча. Пра гэтыя філарэцкія зборы ў турме Адам Міцкевіч расказаў потым у трэцяй частцы сваіх бессмяротных «Дзядоў». Начныя сходкі сяброў паднялі іх заняпалы дух. Збіраючыся, яны нават складалі і спявалі песні. Аўтарамі некаторых з іх былі Ян Чачот і Адам Міцкевіч. Добра ўспрынялася ўсімі і напісаная тут жа, у турме-кляштары, «Філарэцкая песня» Антонія Эдварда Адынца.
Магчымасць збірацца разам дапамагала філарэтам апраўдвацца на следстве, бо яны загадзя дамаўляліся, што гаварыць і як сябе паводзіць. Напрыклад, яны дамовіліся нідзе не ўпамінаць пра існаванне Таварыства філаматаў, якое з’яўлялася ядром усіх згуртаванняў моладзі. Тамаш Зан, якога трымалі асобна, але з якім усё ж удалося наладзіць сувязь, наказаў сябрам ускладаць усю віну за арганізацыю на яго ён хацеў гэтым выгарадзіць іх альбо хоць бы змякчыць долю сваім сябрам-філаматам: Адаму Міцкевічу, Юзафу Яжоўскаму ды і ўсім астатнім.
Усё гэта дапамагло арыштаваным зменшыць сваю віну і антыўрадавую ролю Таварыства філарэтаў. Чакалася, што пад канец 1823 года следчая камісія закончыць сваё разбіральніцтва і маладых людзей выпусцяць з кляштарных муроў.
Але нечакана ўсе карты змяшаў Францішак Малеўскі. Яго арыштавалі ў Берліне, дзе ён удасканальваў сваю адукацыю,
і філаматы не змаглі з ім звязацца, каб дамовіцца пра паводзіны на следстве. Перакананы ў тым, што ўлады выкрылі як Таварыства філарэтаў, так і Таварыства філаматаў, ён міжволі прагаворваецца на следстве пра існаванне апошняга. Атрымаўшы такія «каштоўныя» звесткі, следчая камісія наноў раскручвае справу. Ізноў пачаліся допыты, якія цягнуліся два месяцы люты і сакавік 1824 года. Асабліва даставалася Тамашу Зану, якога перавялі ў палац, дзе вялося следства і дзе з ім абыходзіліся як з самым апошнім злачынцам.