Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Перапынкі паміж маім карпеннем над будучай кнігай я прымеркаваў таксама правесці з карысцю: бліжэй пазнаёміцца з Фалічамі. Фалічы гэта мае дзверы ў шырокі свет, зрэшты, як і ўсіх зялёнадуброўцаў. Безліч разоў я праходзіў тут, калі кіраваўся на вучобу спачатку ў Старыя Дарогі, а потым у Мінск. Толькі праходзіў заўсёды спяшаючыся то на цягнік, то з цягніка дадому. Сёння ўпершыню за ўсе гады я займеў нагоду спакойна, без спешкі пабадзяцца па Фалічах.
Некалі гэта былі ўладанні паноў Дараганаў. Жылі яны ў недалёкім адсюль маёнтку, на месцы якога цяпер разраслася вялікая вёска Дараганава, радзіма Янкі Непачаловіча («Дарагое маё Дараганава, дарагія мае землякі!») і сённяшняй аўтаркі паэтычнай кніжкі «Верасы Дараганава» Галіны Тварановіч. У гаспадара маёнтка былі два сыны Фэлька і Восіп. Першаму бацька даў зямлю па гэты бок Дараганава, другому па той. Маёнткі, а потым і селішчы пры іх назваліся імёнамі ўладальнікаў: Фэлькаў Фалічы, Восіпаў Асіповічы. Такая от легенда.
Навакол спрадвеку шумелі лясы, якім ніхто не бачыў ні канца ні краю. Фэлькавай сядзібай стала невялікая палянка сярод гэтых бясконцых лясоў. Недзе тут шарэлі саламянымі стрэхамі і хаты панскай службы. Можна ўявіць, як жылося ў гэтым мядзведжым кутку, адгароджаным ад свету, пасяленцам. Самымі вялікімі падзеямі былі тут прылёты ў сакавіцкія прымаразкі шпакоў ды жаўранкаў, а потым буслоў і ластавак, першае зязюльчына «ку-ку» ў вызваленым ад снегу бярэзніку, пачатак і заканчэнне розных палявых работ, а яшчэ калі дзе-небудзь на ўзвышэнні маланкай расшчэпіць напал стогадовы дуб ці на чырванастволай разлапістай хвоі мядзведзь падзярэ ў чыёй калодзе пчолы...
Значна ажылі і раздаліся Фалічы ўшыркі, калі сто з лішнім гадоў назад пралажылі тут чыгунку. На Фэлькавай палянцы спланавалі раз’езд цягнікоў. 3 таго часу і сёння Фалічы называюць не вёскай, не пасёлкам, а раз’ездам. Так значыцца і на дарожным паказальніку «Р. Фалічы».
Гэты раз’езд спарадзіў і маю Зялёную Дуброву. Прадпрымальныя людзі закупілі навакольныя лясы, пачалі іх высякаць і звозіць адборнае хваёвае ды асінавае бярвенне, а яшчэ дуб,
бярозу, граб на фаліцкі паўстанак, дзе грузілі па вагонах і адпраўлялі некуды на продаж. На продаж пусцілі і расцяробы «зямлю». На адзін з такіх расцяробаў спакусіліся і мае дзяды арандатары чужых зямель у наваколлі. Для селішча выбралі роўнае ўзвышанае месца. Там, дзе яшчэ нядаўна гаманіла з небам зялёная дуброва. Яна і дала назву маёй вёсцы. Пляц каля станцыі, колькі я помню, заўсёды быў застаўлены штабялямі бярвення.
Курэла дымам у Фалічах і адно звязанае з лесараспрацоўкамі прадпрыемства смалакурня, ці смалакур. Калі я ездзіў у Старыя Дарогі ў школу, часцяком заходзіў у чорную будыніну смалакурні пагрэцца балазе стаяла яна акурат пры выхадзе на зялёнадуброўскую дарогу. Вакол смалакурні вечна грудзіліся горы карчоў, што рвалі на расцяробах аманалам. 3 іх і гналася смала мусіць, не абы-які тавар. Запомніліся мне і дзядзькісмалакуры, запомніліся хутчэй не тым, што былі яны з галавы да пят чорныя, як чэрці, і страшнавата лыпалі на дзіва чыстымі бялкамі вачэй, а тым, што размаўлялі яны са мной, падлеткам, як роўныя з роўным, заўсёды прыветліва, без звычайных кпінаў і падкавырванняў.
Сёння на месцы смалакурні свеціцца шырокімі вокнамі даволі шыкоўны, ашаляваны і пафарбаваны ў вясёлыя колеры вясковы дом з прыбудоўкамі і кветкавым агародчыкам, дарэчы, майго зялёнадуброўскага суседа лесніка Францішка Сянкоўскага, які перабраўся сюды недзе гадоў трыццаць назад, a то і болей. За домам, люструючы сіняе неба з воблакамі, вабіць вока акуратная сажалка з зялёнымі берагамі. Ад смалакурні нідзе і паміну.
Хаты Фаліч разбегліся па абодва бакі чыгункі, але не вельмі далёка, бо іх стрымаў лес, які зялёнай сцяной абступіў раз’езд з усіх бакоў. Сяліліся тут толькі тыя, хто працаваў пры чыгунцы. Весці сялянскую гаспадарку не было як, бо навокал ніхто не змог адваяваць у лясоў ды балот хоць бы невялікае поле. Калі пачыналіся калгасы, сюды ўцякалі тыя, каму пагражала раскулачванне. Так выратаваўся ад высылкі дзе-небудзь на Салаўкі ці пад сібірскія сцюжы мой далёкі сваяк Паўлюк Цвірка-Гадыцкі,
якому ўдалося пражыць тут на скупенькіх «сотках» да глыбокай старасці.
Я прайшоў па невялічкіх і цесных вулачках Фаліч з надзеяй проста пагаманіць з кім-небудзь. Але вулачкі былі пустыя: усе ў гэтыя майскія дні, не разгінаючыся, корпаліся на агародах.
Прарэзлівы гудок дызеля нарэшце перапыніў мае не надта плённыя бадзянні па Фалічах і лясных ваколіцах раз’езда.
Толькі а палове восьмай гадзіны вечара я дабраўся да Асіповіч. Першым чынам кінуўся шукаць міжгародні тэлефон. Знайшоў яго ў памяшканні вакзала на сцяне. Але да яго цягнуўся ладнаваты хвост чаргі. Стаў у канцы хваста. Доўга слухаў маладзенькую ў моднай, з разрэзам, спаднічцы шчабятуху, якая, не зважаючы на нецярплівыя перамінанні нагамі і панылыя галовы «чаргавікоў», бесперапынна тараторыла нейкай Людцы пра дыскатэку, пра нездагадлівага тугадума Вовіка, праз якога яна толькі дарэмна страціла вечар, і яшчэ пра нешта такое, што цяжка і запомніць. Зірнуўшы на гадзіннік, я зразумеў, што і ў Асіповічах звязацца з Мінскам мне не ўдасца: вось-вось павінна ўжо адпраўляцца электрычка.
У Мінску я хацеў патэлефанаваць арганізатару паездкі Міхасю Скоблу з вакзала, ды не знайшлося «магніткі». Толькі дома а гэта было ўжо а палове адзінаццатай я нарэшце дапаў да тэлефона.
Нарэшце! пачуў я ягоны ўздых палёгкі. А мы ўжо думалі, што сарвалася паездка. Ну й добра! Зараз жа тэлефаную Дубатоўку!
Праз некалькі хвілін Міхась патэлефанаваў мне і сказаў, што выязджаем заўтра раніцай і што мне трэба пад’ехаць на Паўднёвы Захад, на скрыжаванне вуліц Ясеніна і Касманаўтаў к сямі трыццаці: там будуць мяне чакаць.
Гэта азначала, што я так і не паспею як след падрыхтавацца да вандроўкі, вызначыць усе дэталі маршруту. Мне заставалася толькі скласці ў паходны рукзак усё самае неабходнае. Паклаў туды і спецыяльную карту «Шляхам Адама Міцкевіча», турысцкую карту Беларусі і кнігі пра нашага вялікага наваградчаніна: вызначаць і ўдакладняць маршрут будзем на хаду.
У прызначаны час я быў на месцы. Тут і пазнаёміўся з Валянцінам Дубатоўкам і яго сябрам і паплечнікам Віктарам Каладскім.
Каб не губляць часу, Валянцін адразу ж запрасіў усіх ў машыну, што стаяла побач. А машына была не абы-якая: самы сапраўдны амерыканскі джып! Магутная, прасторная, ходкая! He, з такой машынай мы не прападзём! Хлопцы яны будуць весці машыну напераменку селі ўперадзе, мы з Міхасём занялі шыкоўнае задняе сядзенне.
Дык куды едзем? паклаўшы рукі на руль, павярнуўся да мяне Валянцін.
Я сказаў, што пачынаць вандроўку трэба з Завосся месца нараджэння паэта. Разгарнулі карту, каб паглядзець, як лепш туды ехаць. Нітка дарогі цягнулася на Стоўбцы, на Баранавічы... Ну ж, хлопцы, у дарогу!
Вокны машыны шырокія, светлыя: толькі глядзі ды любуйся расчыненым перад табою светам.
Абапал дарогі белы вэлюм прысядзібных вішаннікаў ды харашунь-яблынь, жывыя шматкалёрныя покрывы расквітнелых лугавін у зялёным вянку салаўіных альшанікаў ды лапатлівых беразнякоў, маладзенькае зяленіва жытоў на ўзгорыстых галах. Май ёсць май.
Калі мы ўжо добра разагналіся, прапаноўваю хлопцам зазірнуць у Медзвядку радзіму Ігната Дамэйкі, аднаго з самых блізкіх сяброў Адама Міцкевіча. Яна ж толькі цяпер я ўбачыў на карце зусім блізка ад нашай дарогі.
Дарожныя паказальнікі ды языкі вельмі хутка прывялі нас у самы цэнтр Медзвядкі, даволі вялікай, сучаснага выгляду вёскі. Тут і паставілі машыну.
На прасторнай дагледжанай пляцоўцы пры скрыжаванні вуліц адразу кінуўся ў вочы вялікі валун. На яго вычасаным наўкос баку чытаем надпіс: «Мядзвядка радзіма Дамэйкі Ігната Іпалітавіча. 31.7.1802-23.1.1889. Геолаг, натураліст, ганаровы член польскай АН і многіх іншых еўрапейскіх АН, нацыянальны герой Чылі».
Адсюль кіруемся да школы: там, сказалі нам, ёсць музей Ігната Дамэйкі.
Толькі падышлі да школьнага ганка, як расчыніліся дзверы і нам насустрач ступіў прыстойна апрануты, сярэдніх гадоў мужчына.
Дык, можа, вы дырэктар? павітаўшыся, пытаемся ў яго.
-Я.
Вось як добра!
Даведаўшыся, хто мы і чаго тут ездзім, ён з усёй шчырасцю і ветлівасцю запрасіў нас прайсці ў музей. У сваю чаргу, нам было прыемна, што гаварыў ён на чыстай беларускай мове. Сам ён, Васіль Іванавіч Хіневіч, фізік па адукацыі, выкладае ў сваёй дзевяцігодцы фізіку. А школа як была беларускай, так яе і пакінуў Васіль Іванавіч, не ў прыклад розным хамелеонам, беларускай, нягледзячы на ўсялякія павевы зверху. Прытым беларускай не па назве, а па сутнасці. Вельмі ўсцешна было слухаць чыстую беларускую гаворку вучняў, што палолі ды парадкавалі ў двары кветнікі, рыхтуючыся да выпускнога вечара.
У музеі Васіль Іванавіч з захопленасцю расказваў нам пра кожны экспанат. Адчувалася, што ён хоча зрабіць музей не горшым, чым сталічныя. Дзеля гэтага вядзе вялікую перапіску з рознымі ўстановамі, архівамі, з дасведчанымі людзьмі, дзе толькі можа, збірае матэрыялы пра Ігната Дамэйку.
3 Адамам Міцкевічам Ігнат Дамэйка пазнаўся ў Віленскім універсітэце, куды ён як маладзейшы паступіў на гады два пазней і дзе яго прынялі ў патайнае Таварыства філаматаў. Прынялі як свайго, як надзейнага сябра, якога добра ведалі філамацкія завадатары Ануфрый Петрашкевіч (яго апякун у Шчучынскай піярскай вучэльні) і Тамаш Зан, сябра яго кузенаў Верашчакаў і кузіны Марылі, пазнейшай Міцкевічавай Беатрычэ.
Болып цесна зблізіўся Ігнат Дамэйка з Адамам Міцкевічам пасля разгрому Лістападаўскага паўстання, калі ацалелыя яго ўдзельнікі знайшлі сабе схоў ад рускага войска і часовы прытулак у нямецкім горадзе Дрэздане. Апалены ў бітвах з «маскалямі» паўстанец Ігнат Дамэйка расказаў Адаму Міцкевічу шмат цікавых эпізодаў. Паводле гэтых апавяданняў паэт напісаў не-
калькі вершаў пра гераізм і самаахвярнасць барацьбітоў за волю Айчыны. Сярод іх «Рэдут Ардона» (пра подзвіг камандзіра паўстанцкага артылерыйскага аддзела «літвіна» Юльяна Ардона) і «Смерць палкоўніка» (пра беларускую паэтэсу і фалькларыстку, легендарную Эмілію Плятар, якая, апрануўшыся юнаком, арганізавала і ўзначаліла паўстанцкае войска і загінула ў 25 гадоў).