Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Так, філаматы пісалі, вымушаны былі пісаць на мове беларускай спаланізаванай шляхты. Але, беручы ў цэнтр сваёй увагі просты люд, селяніна-беларуса, арыентуючыся на яго культуру, яны ставілі перад сабой мэту паступова зрабіць літаратурнай і яго мову. Толькі пры дапамозе мовы філаматы маглі несці святло асветы ў самыя «нізы». Вялікім іх жаданнем, як заўважае тая ж Зоф’я Кавын-Кужова, якраз і было «збіраць песні і паданні народа і пісаць па-беларуску». У гэтай высакароднай справе асабліва праявіў сябе Ян Чачот, які ў сваіх творах, напісаных да розных падзей філамацкага жыцця, даў сапраўдны ўзор «прыроднай» беларускай мовы. Трэба думаць, на патрабаванне Таварыства «пісаць па-беларуску» маглі адгукнуцца Адам Міцкевіч, Ануфрый Петрашкевіч і іншыя філаматы. На жаль, з магчымай іх
беларускай творчасці да нас не дайшло нічога, гэтак жа, як не дайшлі і апісанні парафій, зробленыя асобнымі філаматамі ў адказ на іх «Інструкцыю». Да таго ж. па-сапраўднаму разгарнуць сваю дзейнасць у гэтым напрамку яны не паспелі: разгром царскімі ўладамі Таварыства перапыніў высокія памкненні філаматаў. Гвалтоўна разлучаныя з роднай зямлёй, параскіданыя па ўсім свеце, яны вымушаны былі працаваць цяпер на карысць іншых народаў.
Але царскія рэпрэсіі не здолелі патушыць святло вольналюбівых ідэй беларускіх рамантыкаў пачатку XIX стагоддзя. Запаленая ў змрочны час падвойнай няволі (сацыяльнай і нацыянальнай) нашага народа вабная прамяністая зорка філаматаў ярка асвяціла дарогу новым пакаленням змагароў за народную долю, за нацыянальнае адраджэнне беларусаў. Гэта яе святлом падпальвалі потым свае паходні пачынальнікі новай беларускай літаратуры, заклікаючы свой народ станавіцца паўнапраўным гаспадаром на ўласнай зямлі.
О&ецер Зандраванняў
«ДА ЎЗГОРКАЎ ТЫХ ЛЯСНЫХ...»
Прайсці дарогамі Адама Міцкевіча я марыў з таго часу, калі мяне прывабіла яго слова ды з галавой паглынулі прыемныя пакуты перакладу-перастварэння народжанага сэрцам радка.
Але выбрацца ў дарогу было зусім не проста. Калі б я не збыў некалі свайго «жыгуля», то, мусіць, і праблемы не існавала б: сеў за руль і каці хоць на край свету! А як падарожнічаць без машыны? На «сваіх дваіх»?
Вядома, гэта было б ідэальна: пусціцца ў вандроўку пеша. 3 адным толькі хатулём за плячыма. Ісці не спяшаючыся па адкрытай, нічым не заслоненай зямлі, сам-насам з сонцам і воблакамі! Чуць над галавой векавечную песню жаўранка, бачыць срэбраныя пералівы жытнёвых хваляў, удыхаць на ўсе грудзі густы водар лугавога мнагатраўя ці гаркавы пах маладых прыземістых хвоек, што, шчыльна абступаючы дарогу, так і маняцца шаргануць па тваёй руцэ ці калашыне штаноў сваёй даверлівай лапкай з кволымі яшчэ іголкамі.
Пра такое падарожжа марыў і Аркадзь Куляшоў:
Беларусь мая родная!
Як жа я рвуся яшчэ раз Пеша ўсю цябе змераць, Увесь і чабор твой, і верас!
Колькі б занатаваў я ў такой вандроўцы найцікавейшых сустрэч! 3 людзьмі, з зямлёй, з памяткамі нашай вялікай гісторыі, з даўно зарослымі дзікім лубінам ды дурнап’янам, але цупкімі сцяжынамі і сцяжынкамі, дзе сярод іншых людскіх слядоў па-
шукаўся б і след Паэта. Але дазволіць сабе раскошу вольнага, безагляднага блукання, няхай і па такіх вабных і важных для мяне мясцінах, я пры ўсім сваім жаданні не мог: на гэта ж трэба было б патраціць процьму ашчадна выдзеленага мне Богам часу, які цяпер у мяне скажу без пазіравання на вагу золата. Таму я пачаў падшукваць ахвотніка падарожжа па Міцкевічавых дарогах, у якога ёсць свая машына. Летась праехаць слядамі Адама Міцкевіча я падахвоціў свайго сына, які займеў някепскую іншамарку. Згадзілася падзяліць з намі вандроўку і яго былая жонка Наташа. Меркавалі ўзяць з сабой і Паўліка, іхнага сына, а майго ўнука, чацвёртакласніка. Гэтай паездкай я хацеў забіць нават не двух, а трох зайцоў: зацікавіць маіх дзяцей творчасцю нашага вялікага земляка, памагчы наладзіць іхныя адносіны, паказаўшы ў праменні высокай паэзіі нікчэмнасць дробязных бытавых спрэчак, і, трэцяе, спраўдзіць сваю мару бліжэй пазнаёміцца з Міцкевічавай «малой радзімай». На жаль, гэтая шматабяцальная вандроўка не здзейснілася.
Цяперашнім летам планаваў я падбіць на задуманую паездку новага дырэктара Польскага інстытута ў Мінску, вельмі сімпатычнага пана Цэзарыя Карпіньскага, з якім у нас наладзілася добрае супрацоўніцтва ў выданні перакладаў на беларускую мову з польскай літаратуры: у яго ж як прадстаўніка польскіх улад у Беларусі праблем з транспартам, пэўне ж, быць не магло.
Ды пакуль я збіраўся пагутарыць пра гэта з панам Цэзарыем, усё вырашылася само сабой дзякуючы Міхасю Скоблу, які памагае мнс здзяйсняць «Беларускі кнігазбор». Паездзіць па мясцінах, звязаных з вялікім паэтам, ён падбіў свайго земляка і сябра прадпрымальніка і паэта Валянціна Дубатоўку. Taro самага Дубатоўку, які (разам з сваім кампаньёнам Віктарам Каладскім) дапамог нам выдаць адзін з самых важных тамоў «Беларускага кнігазбору» ладны аднатомнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, яго і Міхасёвай славутай зямлячкі-зэльванкі. Хлопцы выбралі мяне як знаўца Адама Міцкевіча.
Сам я ўпершыню пазнаёміўся з Міцкевічам у студэнцкія гады. Чамусьці запомнілася нават месца за доўгім сталом чытальнай залы, аблюбаванай студэнтамі «Ленінкі» (цяперашняй
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі), дзе я чытаў рускі пераклад «Пана Тадэвуша». Пасля нашай высакапафаснай рыфмаванай траскатні-«бурапены», якая поўніла тады перыёдыку і старонкі кніг, вельмі нязвыклай была эпічная велічнасць радкоў паэмы, спакойная, немітуслівая запаволенасць апавядання, якое дазваляла ўважліва разгледзець кожную дэталь шырокага многакалёрнага палатна. Яны, гэтыя жывыя, відочныя дэталі, блізкія і зразумелыя паэтычныя вобразы амаль з двухсотгадовай даўніны непасрэдна з сэрца ў сэрца перадавалі праўдзівую, неэкзальтаваную любоў А. Міцкевіча да роднай, назаўсёды страчанай ім зямлі, «да ўзгоркаў тых лясных, да тых лугоў зялёных, над сінім Нёманам раскінутых, прымглёных, да тых палёў, размаляваных пад блакітам пшаніцай залатой ды серабрыстым жытам, тых, дзе свірэпка, як бурштын, у грэчцы белай, дзе рдзее дзятлавінка дзеўчынкай нясмелай...».
У маёй памяці заселі чамусьці радкі пра паход герояў паэмы ў грыбы. I не таму, што я змалку люблю гэтае «ціхае паляванне». Мяне ўразіла, што Адам Міцкевіч нават у звычайных, «празаічных» грыбах, у іх «асартыменце» знайшоў высокую паэзію. Цяпер, болыл чым праз сорак гадоў, я перачытаў радкі з таго грыбнога паходу:
На скатертн полян, как вннная посуда, Грнбов серебряных, червонных, желтых груда. He сыроежкп лн, как чарочкн лесные С ііскрятіімся внном, цветные, распмсные? Бычкн, похожне на брошенные кружкн, Как рюмочкн, блестят в сырой траве горкушкн, Н, словно молоком наполненные чашкн, Белянкн круглые скрываются в овражке;
Поодаль дождевнк разбух от черной пылп, He перечннца ль он?..
Рускі пераклад паэмы-эпапеі зрабіла С. Map (Аксёнава). Мне закарцела глянуць, як жа яны, гэтыя радкі, гучаць у арыгінале, на польскай мове:
Na zielonym obrusie Iqk, jako szeregi
Naczyn stolowych stercz^: tu z krqglymi brzegi Surojadki srebrzyste. zolte i czerwone.
Niby czareczki roznym winem napelnione;
Koklak, jak przewrocone kubka dno wypukle, Lejki, jako szampanskie kieliszki wysmukle, Bielaki kragle, biale, szerokie i plaskie, Jakby mlekiem nalane filizanki saskie, 1 kulista, czarniawym pylkiem napelniona Purchawka, jak pieprzniczka...
Так, пераклад блізкі да арыгінала. I гучыць някепска. Вось толькі гэтая «груда» ні к сялу ні к гораду: грыбы ж у аўтара тэксту не грудай ляжаць «на скатертн полян», а шэрагамі пасталі «на зялёным абрусе далін».
Паглядзеў я і беларускі пераклад урыўка нашага перакладчыцкага зубра Язэпа Семяжона. На жаль, яго мне і прывесці тут не захацелася. Хоць радок у слаўнага майстра гучыць натуральна, паэтычна, але ж занадта вольна, калі не сказаць свавольна, абышоўся з тэкстам мой былы добры сусед па дачы ў Зялёным Язэп Ігнатавіч. Перакладаючы, да прыкладу, двухрадкоўе пра «белякі», ён адвольна робіць з яго трохрадкоўе, робіць толькі дзеля таго, каб сказаць пра гаркоту соку гэтых грыбоў, якія «з крохкіх ножак-трубак пускаюць белы сок гаркоту над гаркотай. (Я каштаваў яго, малы, ад нянькі ўпотай.)». Hi пра гаркоту соку, ні пра яго каштаванне, ні пра няньку ў ayTapa і ў паміне няма!
Больш дакладны, блізкі да аўтарскага пераклад урыўка ў Пятра Бітэля. Бяда толькі, што гучыць ён неяк прыземлена, не так паэтычна, як хацелася б.
У студэнцкія гады трапіўся мне ў рукі невялікі аднатомнік выбраных вершаў Адама Міцкевіча ў перакладзе на беларускую мову, выдадзены ў 1955 годзе. Склаў яго Янка Брыль. Сярод перакладчыкаў былі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пімен Панчанка, Анатоль Вялюгін, Максім Лужанін, Мікола Аўрамчык, Сяргей Дзяргай, Аляксей Зарыцкі, Кастусь Кірэенка, Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук цэлае сузор’е выдатных майстроў слова! Зборнік, у якім былі падабраны найбольш значныя вершы і балады паэта, а таксама ўрыўкі з яго славутых паэм, даваў даволі шырокае ўяўленне пра паэзію Адама Міцкевіча.
Але па-сапраўднаму пачаў спасцігаць я ўсю глыбіню, непаўторную красу паэтычнага слова вялікага паэта, калі сам узяўся за пераклад твораў А. Міцкевіча на нашу мову.
Пра незвычайнае майстэрства паэта, пра яго ўменне перадаць праз вершаваны радок самыя тонкія чалавечыя пачуцці, пра дадзеную Богам здольнасць нават у самых будзённых рэчах убачыць выдатнае можна гаварыць і пісаць многа.
Толькі не адна гэтая «чыстая краса» праславіла Адама Міцкевіча. На высокую вяршыню славы ўзнёс паэта магутны грамадзянскі пафас яго паэзіі, адданасць вызваленню Бацькаўшчыны ад чужацкіх і айчынных кайданоў, яго глыбока гуманістычныя ідэі.
Адам Міцкевіч адна з першых велічыняў сусветнай літаратуры. Яго імя ставяць у адзін шэраг з імёнамі Ёгана Вольфганга Гётэ, Джорджа Гордана Байрана, Аляксандра Пушкіна, Генрыха Гейнэ, Тараса Шаўчэнкі, паэтаў, якія ў мастацкай творчасці раскрылі дух сваіх народаў, іх жыццёвы лад і гісторыю, стаўшы такім чынам іх сімваламі, іх паўнамоцнымі прадстаўнікамі.
Які ж народ прадстаўляе ў свеце Адам Міцкевіч? Усё жыццё паэт змагаўся за аднаўленне польска-беларускай Рэчы Паспалітай, якую называлі Польшчай, дзеля гэтага ён заснаваў у Парыжы газету «Трыбуна народаў», арганізаваў польскія легіёны. Ды і пісаў свае творы Адам Міцкевіч у асноўным на польскай мове. Таму былі ўсе падставы назваць яго польскім паэтам, класікам польскай літаратуры. Як вялікага польскага паэта ведае Адама Міцкевіча ўвесь свет.