Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Ды тут, як гром сярод яснага неба, эканамічны крызіс, катастрафічны абвал валюты! Той абвал 1998 года, што ўраганамсмерчам пракаціўся па прасторах Расіі, а заадно і Беларусі, якая была з ёй у адной запрэжцы. Мы са сваім Янам Баршчэўскім апынуліся пад вадой толькі пайшлі бурбалкі.
Нейкім цудам удалося ўсё ж выплыць наверх. Вось толькі як расплаціцца з людзьмі, што прычыніліся да падрыхтоўкі выпуску кнігі? Мы з самага пачатку намерыліся годна аплачваць працу складальнікаў, перакладчыкаў, рэдактараў, карэктараў. Ды цяпер нічога не маглі прыдумаць лепшага, як выпісаць усім ганарары па дзяржаўных расцэнках, вядома ж, мізэрных, якім
немагчыма было ўгнацца за шалёнай інфляцыяй. Адчувалася глухая незадаволенасць нашых аўтараў-перакладчыкаў і рэдактараў. Мікола Хаустовіч нават не прыйшоў на свята прэзентацыі кнігі ў ягоным жа ўніверсітэце. У знак пратэсту? Нічога тут не скажаш усё правільна: работу прарабіў ён вялікую, і за яе трэба было б атрымаць належнае. Вельмі ўдзячны я Рыгору Барадуліну за разуменне сітуацыі: ён шчыра, без усякай іроніі падзякаваў за наш сціплы ганарар. Праўда, мяне гэта мала суцешыла: хацелася б заплаціць яму як найлепш. Яго работу цяжка пераацаніць: перастварыў прычым на самым высокім, «барадулінскім», узроўні надзвычай складаныя для перакладу балады Яна Баршчэўскага, многія яго вершы, а таксама вялікую драматычную паэму «Жыццё сіраты». Па сутнасці, калі Мікола Хаустовіч вярнуў у лона беларускай літаратуры Баршчэўскагапразаіка, то Рыгор Барадулін Баршчэўскага-паэта.
Калі я перагортваю і перачытваю наш важжі, у зграбным афармленні аднатомнік Яна Баршчэўскага, перад вачыма ізноў устаюць чароўныя краявіды беларускай поўначы. 1 мяне падмывае яшчэ раз пусціцца ў гэты зманлівы край крынічных азёр. У сваёй этнаграфічнай экспедыцыі мы збіралі тады толькі прадметы народнага побыту, па-вучонаму помнікі матэрыяльнай культуры. А як хацелася б пачуць ад людзей тамашнія старыя паданні, легенды, показкі, павер’і, песні, на якіх засноўваў свае балады і аповесці Ян Баршчэўскі і якія, пэўне ж, яшчэ цяпер жывуць у вясковых хатах. Яны памаглі б нам лепш зразумець пісьменніка, убачыць вытокі яго творчасці.
2003. 2017

ГАЛАСЫ I ЗОРЫ ДЗВІНЫ
Пастарэлы, з паабіванымі бартамі цеплаходзік, незаўважна адчаліўшы ад прыстані і адразу ж крута развярнуўшыся, выйшаў на сярэдзіну Дзвіны. Маленькая дашчаная прыстань «Віцебск» (пра яе існаванне я раней нават не падазраваў, хоць не раз хадзіў побач, жывучы ў і асцініцы «Дзвіна») пачала патрошкупатрошку аддаляцца. Уперадзе, пабліскваючы на сонцы, выразна, да кожнай травінкі і лісціка на дрэве адбіваючы зялёныя берагі з белізной шматаконных дамоў, шырока рассцілалася перад вачыма мая новая. не зведаная дагэтуль дарога. Кінуў мяне сюды, на зелянавую хвалю адной з самых вялікіх рэк Беларусі, не растрачаны з юнацтва дух бадзяжніцтва. Яшчэ ў студэнцкія гады я строіў планы пусціцца ў падарожжа па якой-небудзь з вялікіх нашых рэк. Мне мроіліся звонкія расяныя раніцы ў буйным разнатраўі прырэчных лугоў, сонца, якое, гуляючы, узыходзіць між нерухомых чарацін, белыя пясчаныя плёсы са спакойным перламутрам ракавін, ціхас патрэскванне агню ў вечаровым змроку, халаднаватая цвердзь сцяжынкі. што вядзе праз п’янлівую задуху запалавелага жыта, ну і вясковыя хаты з патрэсканымі ад вятроў і сонца хваёвымі бярвёнамі сцен кожная з тых хат поўна свайго, невядомага мне жыцця, з такімі рознымі і цікавымі людзьмі, з падзеямі і гаспадарчым рыштункам, поўна нашай прыгожай і простай, з радасна-нечаканымі словамі беларускай мовай, багатай і па-сапраўднаму яшчэ не вывучанай.
Але каб выправіцца ў такую дарогу, я доўга не мог знайсці сабе напарніка: аднаму падарожжа не падарожжа.
Такі напарнік знайшоўся, калі я працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору нашай Акадэміі навук. Гэта таксама былы супрацоўнік інстытута, вядомы паэт-песеннік, біты-перабіты крытыкамі, але няўломны Алесь Ставер. Невылечны вандроўнік і летуценнік, ён і тыдня не мог бязвыезна праседзець у сваёй мінскай кватэры. У Мінску яму не хапала паветра, яго тут нешта прыгнятала. Дарогі ж, сустрэчы з людзьмі рабілі Ставера другім чалавекам: у яго нібы вырасталі за плячыма крылы. Алесь, з якім я наладзіў добрае сяброўства, адразу загарэўся ідэяй павандраваць па адной з беларускіх рэк. Толькі па якой?
Маршрут мы выбіралі яшчэ задоўга да паездкі, недзе з зімы. Сустракаючыся, па некалькі разоў разгортвалі на стале геаграфічную карту Беларусі з густым павуціннем рэк і дарог, з вялікімі і малымі кружочкамі гарадоў, мястэчак і сёл, з цёмна-сінімі плямкамі азёр і рыжаватымі лапінамі ўзвышшаў сярод зеляніны раўнін. Колькі на гэтай карце заманлівых для падарожніка шляхоў! Хіба ж не цікава, скажам, змераць з канца ў канец «спакойную і павольную» Прыпяць гэтае распластанае на зялёнай прасторы Палесся магутнае дрэва з мноствам галін і галінак вялікіх і малых прытокаў? Альбо праплыць па велічнай гладзі «дзіўнага пры ціхай пагодзе» Дняпра, які сабраў на берагах цэлую чараду беларускіх гарадоў Дуброўну, Оршу, Копысь, Шклоў, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Жлобін, Рэчыцу, Лоеў, Камарын, нанізаных, нібы каралі, на яго блакітную нітку? А мо пакуралесіць па заблытаных сцежках бацькі Нёмана, дзе «травы шаўковыя берагам сцелюцца»? Пагайдацца па празрыстай хвалі ціхаплыннай, апетай у песнях Бярэзіны? А можа, адправіцца ў «птушынае царства» Пціч, па ўсім шляху абстаўленую драўлянымі хатамі прыбярэжных вёсак і сёл, абвітую непраходнымі зараснікамі лазы, малінніку, смуродніку, парэчак, каліны, хмелю, алешніку, крушынніку, аеру і чароту? А чым кепскія маршруты па Сажы, Віліі, Ясельдзе, Свіслачы адной і другой, Шчары, Друці, Лошы, Арэсе, Проні, Бесядзі, Убарці, Гарыні, Цне, Случы, Обалі, Дзісне, Дрысе, Піне, Морачы, Мышанцы, Лані... Так, маршрутаў хоць адбаўляй! I кожны па-свойму непаўторны і заманлівы. Які ж з іх выбраць?
Мы выбралі блакітную дарогу, якая даўно нас вабіла, Дзвіну. Пра яе прыгажосць і гістарычныя помнікі каля берагоў мы ведалі толькі з кніг і ад сяброў-віцябчан. Самі ж бачылі яе толькі мімаходзь.
Спачатку хацелі набыць дзе-небудзь лодку і праплысці на ёй усю Дзвіну, выключыўшы тую частку, якая цячэ па Латвіі і называецца ўжо Даўгава. Але даведаліся пра цеплаход, што ідзе па Дзвіне ад Віцебска. На ім і намерыліся пападарожнічаць, прыехаўшы ў Віцебск аўтобусам.
Ды мы думаць не думалі, што гэтак марудна цягнецца той цеплаход: за паўдня ледзьве даплылі да першага прыстанку, які быў зусім недалёка ад Віцебска. I таму мы на ім сышлі з цеплахода і вырашылі пахадзіць пеша па ваколіцах Віцебска.
У мяне за плячыма целяпаўся паходны ранец, у якім ляжаў прыхоплены ў інстытуце магнітафон «Рамантык», блакнот для запісаў і нешта з перакускі. Алесь жа, як і заўсёды, нічым сябе не абцяжарваў: быў вольны ад усяго, як сакол. Ані не дбаў пра заўтрашні дзень, ведаў: сярод людзей не прападзеш.
Мы хадзілі палявымі віцебскімі ваколіцамі, заглядвалі ў вясковыя хаты, гаманілі з людзьмі, запісвалі ад іх народныя песні. А песень тых было там мора. I кожная нечым сваім цікавая, прыгожая. Я запісваў на плёнку, а Алесь проста слухаў. Слухаў і не мог наслухацца. Якія словы, якія мелодыі, якая шырыня ў іх і воля! Жанчыны, разахвоціўшыся, прыпаміналі ўсё новыя і новыя песні. Абрадавыя, лірычныя, «абы-якія». Пад канец звычайна сыпалі жартоўныя, а сярод іх і такія «салоныя», што самі саромеліся іх. Запісваў я песні для распачатага яшчэ Пятром Глебкам шматтомнага выдання «Беларуская народная творчасць». Выдатны будзе для шматтомніка набытак!
Уладкоўваючыся ў прыдзвінскіх вёсачках, мы выходзілі перад сном на бераг ракі і любаваліся заходам сонца, а потым, калі цямнела, шырокім россыпам на дзіва буйных тут зор. Усе яны, як адна, выразна адбіваліся ў шырокай, здавалася, зусім нерухомай Дзвіне. Акурат як у Адама Міцкевіча: «Рой зор над табою, рой зор пад табою».
А раніцай зноў шэрыя пескавыя прасёлкі з сівымі ўзбочнымі валунамі, травяністыя лугі між думных раскідзістых дубоў, шырокія разлогі зялёнага яшчэ жыта, за якім удалечыні выступалі з туману заводскія трубы і гмахі дамоў старажытнага Віцебска.
Я не шкадаваў, што нам не ўдалося праплыць па ўсёй Дзвіне, што мы абмежаваліся віцебскімі ваколіцамі, апынуўшыся тут дзякуючы цеплаходу-маруду. Мне ўспомнілася, што гэта ж па ваколіцах Віцебска любіў блукаць яшчэ адзін вандроўнік і летуценнік, паэт з незвычайнай доляй Тадэвуш Лада-Заблоцкі, які больш за паўтара стагоддзя назад яркай знічкай мільгнуў на небасхіле айчыннага краснага пісьменства, на жаль, сёння амаль забыты яго нашчадкамі.
He вядома, як бы склалася яго жыццё, калі б у 1831 годзе не падаўся малады паэт на злом галавы ў другую сталіцу Расійскай імперыі Маскву, дзе стаў студэнтам тамашняга ўніверсітэта.
Гэта быў ці не самы задушлівы час у Расіі. He паспелі астыць грамадскія ўзрушэнні, выкліканыя мужным выступленнем супроць царызму на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу ў снежні 1825 года дзекабрыстаў і звязанымі з ім рэпрэсіямі, як у Варшаве ў лістападзе 1830 года выбухнула полымя новага антыцарскага паўстання.
Пасля Лістападаўскага паўстання, якое ахапіла ўсю Польшчу і землі, што раней уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, наступ на «возмутнтелей» спакою, на вольналюбівыя ідэі яшчэ больш узмацніўся. Асабліва гэта адчулі студэнты Маскоўскага ўніверсітэта, якія пільна сачылі за палітычнымі падзеямі і сярод якіх апынуўся Тадэвуш Лада-Заблоцкі.
Задушлівую атмасферу ў Маскоўскім універсітэце часоў мікалаеўскай рэакцыі выдатна раскрыў у сваёй эпахальнай эпапеі «Былое і думы» Аляксандр Герцэн, які ў 1829-1833 гадах таксама там вучыўся. «Сетка шпіёнства, пісаў ён, абведзеная вакол універсітэта з пачатку царавання (Мікалая I. К. Ц.), пачала зацягвацца». I як першы прыклад «работы» тайнай паліцыі аўтар прыгадаў падзею, што ўзрушыла ўвесь Маскоўскі ўніверсітэт:
«У 1832 годзе прапаў паляк-студэнт нашага аддзялення. Прысланы на казённы кошт, не па сваёй волі, ён быў залічаны на наш курс, мы пазнаёміліся з ім, ён паводзіў сябе сціпла і журботна, ніколі мы не чулі ад яго ніводнага рэзкага слова, але ніколі не чулі і ніводнага слабога. Адной раніцай яго не было на лекцыях, на другі дзень таксама не было. Мы пачалі распытваць, казённакоштныя студэнты сказалі нам па сакрэце, што па яго прыходзілі ўночы, што яго паклікалі да кіраўніцтва, потым з’яўляліся нейкія людзі па яго паперы і рэчы і не дазволілі пра гэта гаварыць. На гэтым і закончылася, мы ніколі не чулі нічога пра долю гэтага няшчаснага маладога чалавека». Што ж гэта быў за такі загадкавы «паляк-студэнт», пра якога з такім спачуваннем і спагадай, так цёпла выказаўся яго паплечнік па вучобе ва ўніверсітэце вялікі рускі пісьменнік-рэвалюцыянер?