Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
А быў гэта не хто іншы, як малады паэт з Беларусі Тадэвуш Лада-Заблоцкі.
Нарадзіўся ён у 1811 годзе ў вёсцы Лугінавічы цяперашняга Сенненскага раёна ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Віцебску спачатку ў семінарыі пры кляштары святых базыльянаў, а потым у гімназіі, якую скончыў у 1831 годзе. У гэтых навучальных установах выкладанне вялося на польскай мове, вучні выхоўваліся ў польскім патрыятычным духу.
Вырашальную ролю ў жыцці Т. Лады-Заблоцкага адыграў сам куратар Беларускай навучальнай акругі Р. I. Карташэўскі. У 1830 годзе, як успамінаў потым Карташэўскі, у час яго «першай інспекцыі беларускіх школ», яму прадставілі вельмі здольнага, добра падрыхтаванага вучня Тадэвуша Ладу-Заблоцкага, які да таго ж «пісаў вершы як на польскай, так і на рускай мовах». Жадаючы памагчы маладому таленту, Р. I. Карташэўскі звярнуўся з хадайніцтвам да міністра народнай адукацыі аб залічэнні Лады-Заблоцкага на далейшую вучобу ў Маскоўскі ўніверсітэт за кошт Беларускай навучальнай акругі. 26 кастрычніка 1831 ro­fla малады паэт стаў «казённакоштным студэнтам» славеснага аддзялення ўніверсітэта. Залічылі яго з умовай, што па сканчэнні вучобы ён не меней як шэсць гадоў будзе служыць на Беларусі настаўнікам.
Пасяліўся Т. Лада-Заблоцкі ў інтэрнаце для «казённакоштных студэнтаў». У гэтым жа інтэрнаце ў нумары 11 жыў і будучы вялікі рускі крытык, таксама «казённакоштны студэнт» В. Р. Бялінскі, які разам са сваім таварышам М. Б. Чысцяковым стварыў прагрэсіўны студэнцкі гурток, вядомы пад назвай «Лнтературное обіцество 11-го нумера». У гурток уваходзілі не толькі жыхары 11-га нумара, але і іншыя рэвалюцыйна настроеныя студэнты інтэрната. Актыўным удзельнікам гуртка Бялінскага і Чысцякова неўзабаве становіцца і Т. Лада-Заблоцкі.
Аб узаемадачыненнях Т. Лады-Заблоцкага з В. Р. Бялінскім, іх сяброўстве расказваюць шматлікія матэрыялы 56-га тома «Лнтературного наследства» за 1950 год, прысвечанага рускаму крытыку. 3 дапамогай Бялінскага малады паэт з Беларусі зблізіўся з найбольш радыкальнымі коламі маскоўскай грамадскасці, з многімі студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта. Сярод іх было нямала землякоў. Напрыклад, нядаўні старшыня славутага Таварыства філаматаў у Вільні, цяпер прафесар універсітэта Юзаф Яжоўскі, член Таварыства філарэтаў Ян Вернікоўскі, былы вучань Полацкай уніяцкай семінарыі, супольнік «Лнтературного обіцества 11-го нумера» Ян Савініч і іншыя. Разам са сваімі землякамі-беларусамі Т. Лада-Заблоцкі стварыў тайнае літаратурнае таварыства, мэтай якога было пашырэнне вальнадумства і патрыятычных ідэй сярод студэнцкай моладзі. Гэтыя ж ідэі выказваў ён і ў сваіх паэтычных творах.
Але цар са сваімі памагатымі таксама не драмаў. Летам 1833 ro­fla ў Чавусах, на Беларусі, яго шпікам трапіўся ў рукі вельмі дзёрзкі ананімны верш на польскай мове з прамым заклікам да звяржэння царскага самадзяржаўя. Заканчваўся верш такімі радкамі (падаю іх у даслоўным перакладзе):
Пекла для нас царскі трон.
Сёння сядзіць на ім чорт. Ён варты шыбеніцы.
Помста, братва, альбо смерць!
У Віцебску распачалося следства па палітычнай справе «О песне возмутнтельного содержання...». Следства ўстанавіла, што антыцарскі верш (або «песня») распаўсюджваўся і сярод
выхаванцаў Віцебскай гімназіі. Пры іх допыце выявілася, што песня была атрымана імі ад студэнта Маскоўскага ўніверсітэта Тадэвуша Лады-Заблоцкага. Генерал-губернатар Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў князь Н. Н. Хаванскі паспяшаўся паведаміць пра гэта шэфу жандараў і началыйку Ш аддзялення царскай канцылярыі небезвядомаму графу A. X. Бенкендорфу. Адначасова маскоўскаму ваеннаму генерал-губернатару князю Д. В. Галіцыну было адпраўлена «сакрэтнае данясенне» з указаннем на неабходнасць арышту Т. Лады-Заблоцкага і прагляду яго папер. 29 чэрвеня 1833 года і адбыўся арышт Т. Лады-Заблоцкага, пра які праз шмат гадоў успомніў у памянёным творы А. Герцэн (праўда, з асобнымі недакладнасцямі, напрыклад, ён няправільна назваў год арышту маладога паэта). У ліпені гэтага ж года Т. Ладу-Заблоцкага прывезлі ў Віцебск, дзе справай беларускага студэнта занялася следчая камісія, якую ўзначаліў віцебскі грамадзянскі губернатар Шрэдар. Перш за ўсё камісія ўзялася за выяўленне асоб, з якімі Т. Лада-Заблоцкі быў звязаны ў Маскве. Неўзабаве ў Маскву да князя Д. В. Галіцына быў пасланы рапарт камісіі, у якім гаварылася, што, прыехаўшы ў сталіцу, «Заблоцкнй сделал знакомство с казённымн студентамн Московского унмверснтета Мнхайлою Чнстяковым, йваном Савншічем н Внссарноном Белннскнм, а через сего последнего с повнвальною бабкою Бордегно, у которой бывал вместе с кандндатамн уннверснтета Гомалнцкнм н Зенкевнчем, вндел там многда поляков, бывшнх удаленнымн за возмушенне н возвраіцаюіцнхся на свою роднну...». Паліцыі быў дадзены загад зрабіць вобыск у памянёных асоб, а таксама ў выкладчыка ўніверсітэта Юзафа Яжоўскага, але іх на занятках ужо не было, акрамя Яна Савініча, які паспеў свае дакументы знішчыць. Хаця паліцыі сталі вядомыя новыя факты «неблагонадежностн» студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, князь Д. В. Галіцын вырашыў дыпламатычна не пашыраць справу, баючыся ўгнявіць цара, які і без таго быў раздражнёны на гэтае гняздо вальнадумства Маскоўскі ўніверсітэт.
Са студэнтаў універсітэта абмежаваліся толькі Т. Ладам-Заблоцкім. У канцы 1833 года следства па яго справе было скончана.
Данясенне аб гэтым Хаванскі адправіў графу Бенкендорфу. Праз некалькі месяцаў Бенкендорф зрабіў перад царом Мікалаем I «всеподданейшнй доклад», што значыцца ў справе пад назвай «О лнцах, прнкосновенных к делу о возмутнтельных сочнненнях». У 1835 годзе ў Віцебску адбыўся суд, рашэнне якога было зацверджана Дзяржаўным саветам толькі праз два гады. Згодна з тым рашэннем, студэнта Т. Ладу-Заблоцкага чакала шматгадовая катарга. Але цар Мікалай I «змякчыў» прысуд: аўтара «абуральных вершаў» было вырашана адправіць радавым «у Каўказскі корпус».
Каўказ быў месцам, куды рускія цары высылалі сваіх непакорлівых падданых. Радавымі салдатамі служылі там дзекабрысты, петрашэўцы, удзельнікі польскіх паўстанняў. Каўказ лічыўся для бунтароў як другая Сібір. У гэтым вельмі хутка пераканаўся і Т. Лада-Заблоцкі. Пра ягоны настрой, пра суровыя каўказскія будні добрае ўяўленне даюць лісты беларускага выгнанніка да новага сябра грузінскага паэта-рамантыка князя Міхаіла Туманішвілі (1818-1875). Вось вытрымка з пісьма ад 29 ліпеня 1839 года з крэпасці Куба: «Не чакайце ж, князь, ад мяне тапаграфіі Каўказа ў адносінах геаграфічных і паэтычных. Што да першага, то тут яшчэ ў тым-сім магу Вас задаволіць, але ў апошнім... Ці можа што-небудзь ажывіць астылую душу? Наўючаны ранцам і сухарамі, са стрэльбай у руцэ, карабкаючыся па высях і абрывах, я не раз праклінаў Каўказскія горы, не заўважаючы іх прыгажосці, і яны болей давілі на мяне, чым абуджалі вытанчанае пачуццё эстэтычнай красы. Вы яшчэ малады і глядзіце на свет праз шкло чараў фантазіі... Але мая душа нямая і калі з яе глыбіні вырвецца які-небудзь стогн, то ён болей падобен на крык Праметэя, які прыкаваны да аграмадзін Каўказа і нутро яго раздзіраюць нябесныя арлы».
На Каўказе апрача М. Туманішвілі беларускі выгнаннік зблізіўся таксама з вядомым грузінскім паэтам Н. Бараташвілі, з рускім паэтам Я. Палонскім, азербайджанскім пісьменнікам, вучоным-асветнікам А. Вакіханавым, сярод сяброў якога былі А. Грыбаедаў, А. Бястужаў-Марлінскі, В. Кюхельбекер. Як мяркуе рускі літаратуразнавец Д. Пракоф’ева, Т. Лада-Заблоцкі навсдваў
дом вядомага грузінскага паэта А. Чаўчавадзэ ў Тыфлісе, дом, які ў 1830-1840-я гады быў своеасаблівым салонам, дзе збіраліся прадстаўнікі рускай і грузінскай грамадскасці, сасланыя дзекабрысты. Пра гэта сведчыць і той факт, што сярод падпісчыкаў на выдадзены ў Пецярбургу ў 1845 годзе зборнік паэзіі Т. ЛадыЗаблоцкага значацца і імёны дачок А. Чаўчавадзэ Ніны Грыбаедавай і Кацярыны Дадзіяні. На Каўказе Т. Лада-Заблоцкі быў у блізкіх стасунках з паэтам-дзекабрыстам, аўтарам славутага верша-паслання «Струн всіцнх пламенные звукн» А. Адоеўскім, якога ўлады перавялі сюды з сібірскай катаргі радавым салдатам. Абодва паэты служылі адзін час у адной крэпасці паблізу мясцовасці, што мела назву Царскія Калодзезі. У 1839 годзе, уражаны раптоўнай смерцю А. Адоеўскага, які памёр ад ліхаманкі, Т. Лада-Заблоцкі выказвае свой смутак прачулым «Санетам»:
Залётны ветрык адхінуў на міг крыло Палаткі, і, нібы нябёсаў падарунак, Нібы ўсяго жыцця астатні пацалунак, Праменьчык сонца лёг паэту на чало.
Канаў паэт, і перад ім усё плыло, Ланцуг каўказскіх гор за далеч браў кірунак, Ракой малочнай бег у светлых промнях-струнах, 1 неба перад ім клубкі аблок віло.
Стаяла ціша. Пустка дзікая, глухая.
«Чаму ж не дух я гэтых грозных гор нямых? Паэт так думаў. Ажывіў бы ўмомант іх
Я звонам пчол хай ён у кветках не змаўкае Ды песняй салаўя ў лістоце дрэў густых: Той спеў прыроды-мацеры душа жывая».'
У 1846 годзе Т. Ладу-Заблоцкаму ўдалося вызваліцца ад салдацкай службы, ён быў прызначаны ўпраўляючым Кулыгінскімі салянымі промысламі ў Грузіі. Але пабыў ён там нядоўга. У жніўні 1847 года яго не стала. Памёр ён ад халеры ў час эпідэміі, памёр у самым росквіце маладых сіл, пражыўшы ўсяго 36 гадоў.
Т. Лада-Заблоцкі паспеў напісаць няшмат: вучоба, а потым суровая салдацкая служба, на якую ён быў асуджаны ва ўзросце
25 гадоў, не надта спрыялі паэтычнай творчасці. Тым не менш яму ўдалося выдаць у Пецярбургу ў 1845 годзе з дапамогай Р. Падбярэзскага кнігу «Паэзія», у якую ўвайшлі як арыгінальныя творы, так і пераклады. Прадстаўнічыя падборкі паэтычных твораў змяшчаў ён і ў розных перыядычных выданнях. Галоўная тэма паэзіі Т. Лады-Заблоцкага туга па роднай Бсларусі, апяванне яе прыроды, гістарычнага мінулага. Радзіме, яе людзям і помнікам прысвяціў ён самыя лепшыя свае творы. Сярод іх я ў першую чаргу назваў бы такія, як «Ваколіцы Віцебска», «Да Дзвіны», «Да Лучосы», «Вілія», «Даўжанскае возера», «Ляшка». Пры ацэнцы творчасці паэта ў польскай «Усеагульнай энцыклапедыі» С. Аргельбранта адзначалася ў 1868 годзе, што Т. Лада-Заблоцкі «вызначаўся паэтычным талентам, вылучаючыся сярод паэтаў так званай беларускай школы».
Свой самы значны твор паэму «Ваколіцы Віцебска» Тадэвуш Лада-Заблоцкі напісаў ужо ў высылцы, на Каўказе. Паэма выдатна раскрывае душу і думкі самога аўтара, паказвае яго беларускі патрыятызм. Па форме гэта ўспаміны паэта пра блуканні ваколіцамі Віцебска, дзе прайшлі яго юныя гады, дзе, па сутнасці, ён толькі пачынаў жыць, не зведаўшы яшчэ па-сапраўднаму шчасця кахання.