Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
жалю і безвыходнасці вершы. Як бы там ні было, яны былі напісаны не пазней за 1831 год, бо якраз у гэтым годзе Ігнат Яцкоўскі апынуўся ў эміграцыі.
3 цэлым роем самых розных меркаванняў, супярэчлівых думак і пытанняў, з надзеяй хоць што-небудзь з іх праясніць і выправіўся я ў Крашын. Пад’ехаць са мной туды ласкава згадзіўся вельмі дасведчаны баранавіцкі краязнавец Аляксандр Пятровіч Шоцкі, пра якога мне ўжо даводзілася згадваць.
I вось поўныя машыннага грукату вуліцы старажытнага мястэчка. Віхляючы імі, кіруем спачатку пад касцёл. Вядзе туды вузкая і ціхая вулачка. У канцы яе ўстае перад намі просты і гожы будынак святыні. Перад ім на дзядзінцы прыхаджаніну адразу трапляе на вока паглядны камень з выбітымі словамі на латыні і па-беларуску: «Жыццё кароткае радзіма вечная». Навокал зялёны мур шаўкавістай травы, азораныя скупаватым ужо сонцам, задуменныя прысады ў светлых барвах ранняй восені. Куточак цішыні і спакою ў мітуслівым свеце.
Доўгія гады касцёл маўчаў: на некаторы час спатрэбіўся тутэйшым гаспадарнікам, якія зрабілі з яго склад. Тыя не вельмі цырымоніліся з аздобай інтэр’еру. Ратуючы святыню, мастак Сымон Свістуновіч дабіўся ужо ў нашы часы адкрыцця ў касцёле музея імя Паўлюка Багрыма, каб паказаць у ім прыгажосць старажытнай культуры беларусаў, высокі талент і ўмельства народа.
Праблему па-свойму вырашылі вернікі, што патрабавалі вярнуць касцёл сабе. Гады два назад ён, на вялікую радасць крашынцаў, ізноў пачаў дзейнічаць.
Дзверы ў касцёл адчыніла нам яго работніца пані Гражына, вельмі гаваркая, шаноўнага веку жанчына.
Касцёл сціплы, невялікі, але дагледжаны, акуратны, па-дамашняму ўтульны. Нашу ўвагу запыніў размешчаны на сцяне перапісаны чыёйсьці стараннай рукой у добрым абрамленні тэкст адзінага Багрымавага верша у арыгінале і ў перакладзе на польскую і англійскую мовы. Ад гэтага верша, які тут вельмі да месца, святыня стала яшчэ больш блізкай, сваёй. А вось і выкаваная
ў 1881 годзе састарэлым ужо Багрымам славутая жырандоля з металічнымі бутонамі кветак і раскрыленымі жаўранкамі. Тонкая, сапраўды майстэрская работа!
Жырандоля. як відаць, і прызначалася для касцёла. Яна шчасліва правісела тут амаль стагоддзе, перажыўшы не адну ваенную завіруху. Жырандоля свяціла вернікам і ў апошнюю вайну. Паведаўшы гэта, пані Гражына хацела развеяць перад намі чыюсьці легенду быццам пры немцах крашынцы, каб зберагчы люстру, утапілі яе ў Шчары. Жырандоля доўгі час вісела ў касцёле і тады, калі быў тут склад. Потым нейкі разумнік загадаў перанесці яе ў тутэйшы Дом культуры. Сёння жырандолю Паўлюка Багрыма вярнулі назад, на яе законнае месца. Але пакуль цягалі туды-сюды гэтую ўнікальную рэліквію, многіх выкаваных рукою паэта жаваранкаў яна не далічылася: ведама, надта ж вабныя цацкі, чаму б не сарваць іх для дзетак!
Цікава расказвала нам пані Гражына і пра той даўні бунт. Адчувалася, што яна ведае пра яго не з кніг, а з калектыўнай памяці Крашына, з паданняў старых людзей.
Нашы дзяды, казала пані Гражына, не падлягалі паншчыне: нехта з роду Кабякоў дабіўся ў цара вольнасці ім. Але тут паявіўся Юрага, прымак...
Пані Гражына падрабязна расказала, як Юрага надумаўся адабраць у крашынцаў нададзеныя царом прывілеі, што былі запісаны ў спецыяльнай кнізе. Гэтую кнігу крашынцы хавалі ў патайным месцы, бераглі як вока. Ды знайшоўся нейкі Ролік, п'яніца. Хітры пан даў Роліку гарэлкі і папрасіў паказаць тую кнігу, паабяцаўшы яе вярнуць. Але пан і не падумаў выконваць абяцанку. А людзям аб’явіў, што крашынцы яго падданыя і таму павінны «ісці на паншчыну». Крашынцы працаваць на пана адмовіліся. Тады Юрага выклікаў «карны полк», што выстраіўся «ад канторы да Шчары». Непакорных крашынцаў разувалі і праганялі скрозь строй салдат, якія білі мужчын палкамі «кроў аж у Шчару цякла».
Пра тутэйшага пана я толькі не зразумеў, пра Юрагу ці якога іншага расказала пані Гражына цікавае паданне. Быццам у гэтага пана была вялікая сабакарня. Малых шчанят ён аддаваў
сялянкам, каб тыя кармілі іх сваімі грудзьмі. Калі адно такое шчанё прывезлі ў суседнюю вёску Скарчава да маладой сялянкі, яе муж, убачыўшы, як яна корміць яго сваім малаком, схапіў тое шчанё і стукнуў ім аб рог хаты. Літасці ад пана чакаць за такое было нельга, таму скарчаўскі мужык уцёк у лес, дзе жыў да канца сваіх дзён, хаваючыся ад панскіх паслугачоў.
Потым пані Гражына павяла нас на могілкі, што былі адразу за касцёлам. Магілу Паўлюка Багрыма мы ўбачылі адразу: вельмі прыстойны помнік, з матывамі паэтавай жырандолі, зрабіў над ёй Сымон Свістуновіч.
Мой спадарожнік Аляксандр Пятровіч Шоцкі паказаў мне яшчэ адзін цікавы надмагільны помнік. На ім пісалася, што тут пахавана Серафіна Скаратовіч з дому Стыпулкоўскіх. Гэта не хто іншая, як дваюрадная сястра Адама Міцкевіча магілу яе Аляксандр Пятровіч адшукаў нейкі час назад зусім выпадкова. Аказваецца, недалёка адсюль, у фальварку Белая, жыла родная цётка Адама Міцкевіча Барбара Стыпулкоўская. Трэба думаць, да сваёй цёткі ў Белую, а значыць, і ў Крашын мог прыязджаць у кампаніі «Яна з Мышы» і Адам Міцкевіч яшчэ адна нітачка сувязі філаматаў з радзімай Паўлюка Багрыма.
Добрае ўяўленне пра Крашын, яго гісторыю, пра паэта-каваля Паўлюка Багрыма дае даволі прадстаўнічы музей народнага мастацтва і рамёстваў яго імя пры тутэйшай сярэдняй школе, які мы наведалі пасля касцёла.
3 матэрыялаў, прысвечаных Паўлюку Багрыму, адразу запыняюць увагу наведвальніка знойдзеныя Сымонам Свістуновічам мастацкія агароджы і веснічкі, што былі зроблены кавалёмпаэтам, яны віселі на сцяне як экспанаты.
Як расказала нам загадчыца музея настаўніца Лідзія Іванаўна Голас, не вельмі даўно ў Крашыне можна было ўбачыць і адмысловую брытву Паўлюка Багрыма, але яе забраў у Мінск быццам бы «нехта з пісьменнікаў». Цікава, што пра гэтую ж брытву расказвае ў сваім пісьме да Язэпа Янушкевіча і ксёндз Жураўскі ён сам трымаў яе ў руках. Ксёндз падрабязна апісаў брытву і нават зрабіў дакладны яе малюнак на сярэдзіне ляза значылася прозвішча майстра: «П. Багрым». Таму вельмі праўдападобна
гучыць пададзеная ў згаданым вышэй нарысе Сцяпана Александровіча легенда пра сцізорык. Легенда расказвала, што крашынскі пан паказаў Паўлюку Багрыму вельмі хітры ножыкскладанчык з многімі ўпрыгожаннямі і што праз тыдзень паэткаваль разам з панскім прынёс цюцелька ў цюцельку падобны на яго другі ножык, зроблены ўласнымі рукамі. Калі каваль паклаў на стол абодва ножыкі, пан не мог адгадаць, дзе свой, а дзе Багрымаў. Толькі надпіс «П. Багрым, Крашын» памог разгадаць загадку.
Лідзія Іванаўна паведала нам, што да апошняга часу жылі яшчэ людзі, якія помнілі сыноў Паўлюка Багрыма. Цікава прыгадваў пра іх, напрыклад, Міхаіл Станіслававіч Собка. Ён расказваў, што былі яны высокія, русыя, адзін з іх служыў на флоце. Урывак з успамінаў Собкі мы ўбачылі ў экспазіцыі музея. На жаль, у Крашыне нікога з продкаў Багрыма ўжо нельга знайсці. Усе дзеці паэта-каваля як быццам яшчэ ў Першую імперыялістычную вайну павыязджалі з роднага дома хто ў Польшчу, хто ў Расію, здаецца, у Сібір...
У Крашыне прыцягваў мяне сваімі нераскрытымі тайнамі парк, дзе стаяў некалі панскі дом. Недзе тут была і кузня, у якой рабіў спачатку бацька паэта, а потым і ён сам. Пані Гражына казала. што яна стаяла амаль насупроць панскага дома, на другім беразе Шчары, каля моста.
Ідучы ў парк, мы з Аляксандрам Шоцкім прыпыніліся каля таго моста. Але ніякага знаку ад кузні не было тут і блізка. Нехта казаў, што яна была злева ад моста (калі стаць тварам да панскай сядзібы). Бераг Шчары там зарос кустоўем, нейкім бадыллём, закіданы смеццем.
He захаваўся ў парку і сам панскі дом. На месцы яго сёння высіцца архісучасны Дом культуры з помнікам Леніну перад фасадам, з акуратнымі асфальтаванымі дарожкамі, з лавачкамі па баках. Парк з усіх бакоў агароджаны. Заасфальтавалі берагі азярца перад паркам.
Што ж, калгас «Перамога» багаты, здаўна ён у перадавіках, і яму, вядома ж, лёгка было раскашэліцца на «сацкультбыт».
I ўсё ж, акультурыўшы так панскую сядзібу, новыя яе архітэктары, як мне здаецца, беззваротна загубілі нешта вельмі важнае, перш за ўсё, мусіць, яе душу, дух даўніны, пераемнасць традыцый. Ці ж кепска было б прыстасаваць пад клуб абноўлены панскі дом з яго архітэктурнымі асаблівасцямі і, па магчымасці, з адзнакамі былога побыту? Відаць, можна было б узнавіць у ранейшым выглядзе і сам двор, а таксама парк, які пры ўсіх яго асфальтаваных дарожках стварае ўражанне закінутасці. I ці дазволіў бы сапраўдны гаспадар апаясваць увесь парк, хай і асфальтаванай, дарогай, па якой бясконца грукочуць машыны ды трактары? Гэтак жа апаясалі з усіх бакоў, узялі ў грукотнае асфальтавае кола і ціхае колісь азярцо перад сядзібай. Глядзіцца ўсё гэта як быццам эфектна: скрозь асфальт, масты. Але каб прыйсці сюды чалавеку і адпачыць душой, уцячы хоць на хвілінку ад мітусні і машыннага грукату гэтай «драбязы» якраз і не «прадугледзелі» новыя гаспадары ці, лепш сказаць, гаспадарнікі, якія ўсё звыклі рабіць болей для паказухі, чым для людзей, такая асаблівасць эпохі.
Болып за ўсё мне цікава было ўбачыць, якія памяткі апрача «мадэрнізаванага» парку і рэшткаў саду захаваліся ад былой панскай сядзібы.
Аляксандр Пятровіч падвёў мяне да гонкага. не надта старога дуба, што красаваўся за Домам культуры.
Гэта адзін з тых дубоў, што пасадзілі Дамэйка і Адынец у 1884 годзе.
Адшукаў яго тут колькі гадоў назад якраз ён, Аляксандр Пятровіч Шоцкі, знаўца гісторыі роднага краю. Адшукаў і дабіўся, каб агарадзілі і бераглі як культурную каштоўнасць.
А дзе ж другі дуб? папытаў я, аглядваючыся навокал.
Бачыце вунь музычную школу? паказаў Аляксандр Пятровіч на невялікі аднапавярховы будынак, што стаяў непадалёку з ганкам, закіданым жаўталісцем. На яе месцы і рос, пэўна, той дуб. Калі будавалі школу, яго, вядома, і спілавалі...
He засталося і таго памятнага каменя, што ляжаў тут і дзе было напісана, што гэтыя дубы пасадзілі ў 1884 годзе сябры234
філарэты Ігнат Дамэйка, нацыянальны герой Чылі, і Антоні Эдвард Адынец.
Думаю, варта б было хоць цяпер каля гэтага агароджанага дуба недзе знайці і паставіць усё ж годны вялікі камень-валун і прымацаваць да яго табліцу з тым вершам Антонія Адынца, напісаным у гонар наведання ім з Ігнатам Дамэйкам Крашынскага парку: