Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Да вечара было далекавата. Можна яшчэ схадзіць на Князьвозера я даўно марыў пабачыць яго, самае вялікае возера Палесся, пра якое складзена столькі легенд. Да яго ад Дзякавіч, як мне сказалі, кіламетры тры.
Дарога ішла полем на ім цвіла бульба, далей калыхалася жыта. За полем, удалечыні, сінеў лес. Сонца ішло ўжо на заход, хоць было яшчэ высока і добра прыпякала. На паўдарозе мяне заманіў пад свой цень шырокі дуб. Тут я як знайшоў той брусок сала з хлебам, што на ўсякі выпадак загарнуў дома ў газету. Паляжаўшы ў траве, рушыў далей. Але нечакана пачуў збоку вуркатанне мо самалёт? Паглядзеў аж на неба, пачынаючы ад жыта, якое чамусьці пабялела, насоўвалася цёмна-сіняя, без прасветлінкі, хмара. Па ёй паласнула маланка.
He ведаю, як каго, а мяне навальніца заўсёды неяк узрушае. Я не раз, асабліва ў дзяцінстве, трапляў пад яе разгул. Льюць, лупцуюць па спіне, па твары, па галаве халодныя вадзяныя пугі, недзе зусім побач б’юць аж закладае ў вушах грамавыя гаўбіцы. Здаецца, вось-вось расколецца напалам зямля. Але ты, не зважаючы ні на што, смела ідзеш, мокры з галавы да пят, і на ўсе грудзі гарланіш, стараючыся перакрычаць навальніцу, дзёрзкую вясёлую песню, песню радасці ад таго, мусіць, што вось спусцілі на цябе ўсё неба, усю яго ваду і агонь, цаляючы ў цябе, бухаючы з усіх гарматных ствалоў, а ты ўсё яшчэ жывы, і ніякі чорт цябе не бярэ!
А што, калі і цяпер, забыўшыся на ўсё, пайсці пад грымоты навальніцы? Сустрэць яе на самым беразе Князь-возера, каб яшчэ раз адчуць тую шалёную радасць найцяснейшага збліжэння з прыродай? Я нават прайшоў колькі крокаў далей, да возера, але хутка халодная развага ўзяла верх над гарачым парывам. Я змокну, а дзе сушыцца? He, мусіць, такая рамантыка не для мяне.
Пакуль я ішоў назад, у Дзякавічы, хмара распаўзлася на асобныя шматкі, схавалася за даляглядам. Яна толькі сыпанула на дарогу рэдкімі кроплямі, нават не прыбіўшы пыл. Ну, што ж, усё правільна: з вялікага грому малы дождж.
Ужо вечарэла, і мы з Лідай Чаркас пайшлі шукаць кватэру.
Стукнулі ў адну хату замок, у другую таксама: усе яшчэ на рабоце. Цераз зялёны лужок з гусінымі лужынамі падышлі да трэцяй хаты.
Валя! гукнула Ліда ў вароты.
Валя сімпатычная танклявая дзяўчына, здаецца, крыху маладзейшая за Ліду выйшла з варот. Ліда растлумачыла, чаго мы прыйшлі.
Пераначаваць? Чаму ж не можна. Заходзьце.
Ну, вот і добра, сказала з палёгкай Ліда. У іх месца досыць жывуць удваіх з мужам. Яго пакуль няма дома, але нічога ён не раўнівы, усміхнулася дзяўчына.
Валя мяне ўжо бачыла, калі я заходзіў у праўленне калгаса. Яна загадчыца бібліятэкі. Сядзіць там, на галубятні, са сваімі кнігамі. Зайшлі ў хату. Валя пасадзіла мяне на канапу, дала з этажэркі стос «Раман-газеты», часопісы.
Вы тут пасядзіце, а я згатую што-небудзь паесці.
Пры гэтым яна ўсміхнулася. Наогул, Валя вельмі вясёлая. Што б ні сказала, ніколі не забудзе ўсміхнуцца. Гэтак міла, непасрэдна. Варачы на керагазе бульбу, яна заглядвала з кухні да мяне («Вы тут не сумуеце?»), прысаджвалася на канапу і ўсё расказвала пра сваю работу, пра сваё, новае для яе, сямейнае жыццё.
А будуць дзеці яшчэ весялей стане, устаўляю я слова.
Ага, будуць, падхапіла яна і засмяялася. Я зразумеў яе.
А ў вас дзеці ёсць? запытала яна.
Ёсць таксама, адказаў я. У мяне гэтае «таксама» вырвалася міжволі. I, можа, недарэчы? Я паглядзеў на Валю. Але яна не звярнула на гэта ніякай увагі: значыць, усё правільна!
У хату заскочыла, кусаючы агурок, кірпаносая рыжуха гадоў пятнаццаці. За ёю хавалася, выціраючы брудным рукавом
пад носам, малое хлапчанё з гэтакай самай рыжай галавой. Гэта, сказала Валя, сястра і брат Лёні яе мужа. Хата яго бацькоў побач за агародам. Маладажонам гэта вельмі дарэчы: у іх з бацькамі пакуль што ўсё агульнае і малако, і скварка. Цераз бульбу ідзе сцежка, якая злучае новую сям'ю са старой. Але ў маладажонаў ужо ёсць свае планы, як стаць на ногі. Яны збіраюць памалу грошы на свой дом (гэтая хата не іх, яны яе наймаюць). А сабраць можна: абое ж кожны месяц нешта прыносяць у хату: і яна, і Лёня, які робіць механікам у калгасе, у рамонтнай майстэрні...
Павячэраўшы, мы пайшлі пад Дом культуры. Каля сельсавета курылі мужчыны. «Вярнуліся з Рога», сказала Валя. Я накіраваўся ў праўленне калгаса. Мяне нагнаў невысокі малады мужчына. Гэта быў парторг. Яму ўжо расказалі пра мяне. Быццам прыехаў з Мінска карэспандэнт, па чыёйсьці скарзе. Я ўсміхнуўся у мяне ўжо да гэтага пыталі: «Вы па пісьме прыехалі? Наскардзіўся хто?» Я заспакоіў парторга, што ніякай скаргі я не ведаю: проста заехаў у Дзякавічы пацікавіцца, як жывуць тут людзі, магчыма, напісаць пра гэта.
Тады мо зойдзем у кабінет, пагаворым, што вас цікавіць, прапанаваў ён.
Ну, што ж, давайце зойдзем.
Пятровіч! гукнуў ён у той бок, дзе гаманілі мужчыны. Да нас падышоў высокі шыракаплечы мужчына-здаравяка. Гэта быў старшыня калгаса Кароткі.
Ну, што ж, зойдзем, пагаворым, сказаў ён, калі мы пазнаёміліся, і, бразнуўшы ў кішэні ключамі, накіраваўся ў Дом культуры.
Адчыніў дзверы кабінета, сеў за свой стол, сабраў паперкі, што ляжалі пасярод стала, і стосікам палажыў збоку.
Я гатоў. Чым магу служыць?
Я паўтарыў тое, што казаў парторгу, і дадаў, што, вядома, мне цікава было б ведаць і пра калгас увогуле, пра гаспадарку...
Ясна. Зараз паклічам брыгадзіраў яны вам усё пабрыгадна выкладуць, сказаў ён і гукнуў у акно. Зайшлі брыгадзіры, селі з парторгам пры сцяне, дзе стаяў рад крэслаў, якраз насупраць мяне. Неўзабаве да іх далучылася і Ліда Чаркас, старшы-
ня сельсавета. Так што хоць пачынай нараду калгаснага актыву: усе ў зборы. Ды гэта, мусіць, і была маленькая нарада, лятучка на тэму «Як лепш расказаць мінскаму карэспандэнту пра калгас». Старшыня сказаў, што хваліцца пакуль няма чым. Ён тут не вельмі даўно. Быў сакратаром райкама партыі, сюды накіравалі на ўмацаванне. Але падняць гаспадарку нялёгка. I асноўная прычына гэта Князь-возера.
-	Праз яго мы ніяк не можам дабіцца дазволу на асушку балот. Я быў у другіх калгасах, дзе ўсё асушана, дык гэта ж любата: возьмеш у рукі сена з тарфянікаў ну, што чай. Даць бы нам такое сена было б зусім іначай. Мы дзержым жывёлу на адных дзікіх травах, на асацэ. Карова толькі з гора яе есць. А што значыць скасіць гэтую асаку, выцягнуць з балота там жа вады па пояс. Во сёння прыехалі адтуль два тыдні, не вылазячы, сядзелі ў балоце. Але зрухі ўсё ж у нас ёсць. Балота асушваць ужо дазволена. Праблему захавання возера вырашылі вада ў яго будзе паступаць з каналаў праз трубы. Так што і балота будзе асушана, і возера астанецца. Гэта я ўнёс такую прапанову...
Потым старшыня даў слова аднаму з брыгадзіраў:
-	Раскажы пра сваю брыгаду. Брыгадзір расказаў, колькі гектараў трэба яму скасіць, колькі скошана, пачаў пералічваць лепшых касцоў, даводзіць, па колькі кожны з іх скошвае за дзень...
На адыход старшыня сказаў мне, што машына будзе, каб падвесці мяне далей, мне трэба толькі падысці сюды заўтра раніцай, роўна ў сем. Значыць, цяпер можна ісці спакойна спаць.
У хаце разам з Валяй была Лёнева маці. Сядзела на ложку, падпёршы далонню шчаку. Думаць ёй, як высветлілася, было над чым. Дачка Люся тая кірпаносая рыжуха едзе заўтра ў Крым. Наймацца ў саўгас на працу збіраць вінаград. Я ўспомніў, яна з Валяй, калі я еў маладую бульбу, усё валтузілася з чамаданам нешта не замыкаўся.
У сенцах загрукала было чуваць, як туды ўкацілі веласіпед.
-	Лёня прыехаў, падхапілася Валя.
Мне ўяўляўся калгасны механік высокім, шыракаплечым, з асмужаным тварам. Убачыў жа я шчуплага хлопца, падобнага
на тых студэнтаў з Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, што жывуць у інтэрнаце паблізу маёй кватэры ў Мінску. Ён сеў пры парозе разуцца. Маці таксама падышла. Пачала зноў пра Люсю: каб хаця ўсё добра было з ёй у тым Крыме.
Вам, мусіць, рабіць няма чаго, зазлаваў раптам Лёня. Надумаліся Крым, Крым. Нашто ёй той Крым? Думаеце, тут не тое самае? Абы ездзіць. Хай лепш уладкуецца ў які тэхнікум. Як я: павучыўся ёсць ужо свая спецыяльнасць... A то пралётае толькі дарэмна...
Маці адно слухала. Так і пайшла з хаты, схіліўшы ў маўчанні галаву. Мы таксама доўга не сядзелі: і Валі трэба было заўтра, як і мне, рана ўставаць яна павінна ехаць у Жыткавічы, на нараду культасветработнікаў. Аўтобус таксама ідзе ў 7 гадзін раніцы.
-	ГІайду скажу маме, каб разбудзіла.
А унь жа на стале будзільнік, падказаў я.
Мы пробавалі ўжо ўставаць па будзільніку чуць па вымове не схапілі, засмяялася Валя. Празвінеў і не пачулі, ні я, ні Лёня. Хоць каля самай падушкі ставілі...
Раніцай мы ішлі з Валяй да цэнтра калгаса. Нас дагнала Люся.
Дык едзеш у Крым? спытала Валя. А чаму без чамадана?
А, мама не пусціла... — адказала Люся з крыўдай у голасе. Але я потым усё роўна паеду!..
Старшыня калгаса даў мне грузавую машыну. Я папрасіў шафёра заехаць на хвілінку на возера хоць адным вокам глянуць на яго. Але шафёр сказаў, што да возера з машынай не пад’едзеш: балоцісты бераг, да таго ж яно ў баку ад нашай дарогі, трэба рабіць круг. Ну, што ж, прабач, Князь-возера, я так і не пабачыў цябе, хоць быў зусім побач. Другім разам абавязкова! я прыеду да цябе спецыяльна, і не на дзень. Прыеду, каб пахадзіць па тваіх зялёных берагах, пагойдацца ў чоўне па тваёй ціхай хвалі, па тваіх зорах, што глядзяць з глыбіні яснымі летнімі начамі, паслухаць крыкі тваіх птушак, убачыць тваіх звяроў і рыб, твае краскі і травы, сярод якіх, як сцвярджаюць вучоныя, ёсць
вельмі рэдкія, унікальныя. Легендарнае Князь-возера называюць «жамчужынай Палесся», «Палескім морам»! Магчыма, гэта дно таго дагістарычнага мора, пра якое яшчэ задоўга да новай эры пісаў Герадот?
Цяпер шырокім фронтам ідзе асушка палескіх балот. Таму трэба толькі вітаць прынятую ўрадам летам 1969 года пастанову аб стварэнні Прыпяцкага дзяржаўнага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка, дзе захаваецца частка Палесся. Такім запаведнікам, мусіць, трэба было б зрабіць і возера Чырвонае з ваколіцамі, каб захаваць тыповы для палескіх азёраў раслінны і жывёльны свет. Ужо цяпер цікавяцца ім вучоныя: на возера Чырвонае кожны год наладжваюцца экспедыцыі па вывучэнні фаўны і флоры Палесся.
Машына скакала па выбоістых, з лужынамі і гразёй, дарогах. Шафёр быў тутэйшы. У вайну партызаніў тут, у Дзякавіцкіх лясах. 5! на ўсякі выпадак папытаў у яго пра Хадыку. He, такой вёскі не чуў: яго атрад быў у другім баку.