Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
3-за хвой выплылі хаты, мільгануў указальнік з надпісам «Пісаравічы». Гэта ж адсюль той дзядзька, з якім я пазнаёміўся ў саўгасе «10 год БССР». Каля магазіна стаяла чалавек восем мужчын. Я папрасіў шафёра прыпыніць машыну. Падышоў да дзядзькоў, расказаў, што шукаю вёску Хадыка. Дзядзькі абступілі мяне, пачалі наперабой успамінаць, хто з Хадыкі астаўся ў жывых. Нават усчалася спрэчка.
Што тут спрачацца? сказаў адзін з дзядзькоў. Хадзем, я завяду вас да старшыні Даманавіцкага сельсавета ён якраз тут жыве. Той усё ведае.
I вось я размаўляю са старшынёй сельсавета Барысам Рыгоравічам у яго кабінеце. Нагадаўшы пра вайну, я закрануў у ім вельмі балючую струну душы. Барыс Рыгоравіч быў тады падлеткам. На яго вачах палілі вёскі, людзей. Палілі яго самога. Ён уцёк з агню. За ім гналіся з аўчаркамі. Каб лягчэй было ўцякаць, ён скінуў лапці і бег босы па лёдзе.
Заблытваючы след, я часта збочваў, расказваў Барыс Рыгоравіч. Вы не можаце ўявіць, як я тады імчаў! Hi адзін цяперашні чэмпіён свету мяне не мог бы дагнаць. А скакаў лепей
за рысь любы плот мог пераскочыць. Быў такі здаровы. Толькі гэта і выратавала мяне.
Вярнуўшыся з лесу на папялішча роднай вёскі, Барыс Рыгоравіч знайшоў усіх сваіх блізкіх і знаёмых спаленымі і забітымі. Ад людзей асталіся груды касцей. Сярод іх пазнаў толькі труп бацькі. Адсюль хлапец, якому тады ўжо было 17 гадоў, пайшоў у партызаны, яго прынялі ў атрад імя Ламейкі сто першай брыгады.
-	Усяго па Даманавіцкім сельсавеце, расказваў далей Барыс Рыгоравіч. за вайну загінула 1247 чалавек. Усе вёскі былі спалены. Многія з іх немцы палілі па некалькі разоў: спаляць, людзі пабудуюцца зноў паляць. Па тры разы палілі, напрыклад, Даманавічы, Пісаравічы, Заброддзе. Тут была партызанская зона. На лёдзе Чырвонага возера быў партызанскі аэрадром. Немцы спаганялі сваю злосць на старых, дзецях і жанчынах. Самай першай была спалена разам з людзьмі вёска Хадыка.
Я папытаў у Барыса Рыгоравіча, што ён ведае пра Хадыку. Ён адказаў, што ўрочышча Хадыка раней уваходзіла ў Даманавіцкі сельсавет, цяпер адносіцца да Нова-Цярушкаўскага сельсавета Салігорскага раёна. Гэта землі калгаса «Усход». Больш падрабязна пра вёску і яе гісторыю могуць расказаць толькі старажылы. Каб не траціць часу, мы і пайшлі іх шукаць.
На вуліцы, адразу каля сельсавецкіх варот, сустрэўся нам пажылы дзядзька.
-	О, на лаўца і звер бяжыць, — сказаў старшыня сельсавета, здароўкаючыся з дзядзькам. Мы якраз да вас і хацелі ісці. Давайце, Змітрок Іванавіч, зойдзем на хвілінку да мяне.
Мы зноў вярнуліся ужо ўтрох у сельсавет.
Змітрок Іванавіч Хаміцэвіч аказаўся адным з арганізатараў партызанскага руху на Палессі. Ужо 28 чэрвеня 1941 года ім была створана партызанская група з 22 чалавек. Дачуўшыся пра дзейнасць тады яшчэ малавядомага партызанскага камандзіра Каржа, партызаны вырашылі далучыцца да яго брыгады. Змітрок Іванавіч стаў камісарам атрада імя Бандараўца, атрада, які даўся ў знакі нямецкім акупантам. Змітрака Іванавіча добра ведаў Васіль Іванавіч Казлоў, сябраваў з ім, пра яго ён пісаў у сваёй кнізе «Людзі асобага складу».
Вёска Хадыка, расказаў мне Змітрок Іванавіч Хаміцэвіч, утварылася ў 1912 годзе. Гэта была наша купча. Дата мне запомнілася таму, што мне тады стукнула якраз 10 гадоў. Раней там была палянка сярод лесу, урочышча. Называлася Хадыка. Даманаўцы купілі тую зямлю ў нясвіжскага пана, прозвішча яго, здаецца, Агаркоў. Перад вайной у вёсцы налічвалася 24 двары. Спалілі яе немцы ў 1942 годзе. У маім атрадзе былі партызаны з Хадыкі. Восіп Хаміцэвіч, муж і жонка Андруховічы... Іх дзяцей немцы спалілі. Расказвалі, яны ўцяклі з агню, дык паліцай Кузьма зноў паўкідаў іх у агонь такі быў звер. А маці тых малых дзяцей, Ганна Андруховіч, і цяпер жыве. У вёсцы Яскавічы.
Яскавічы? Так, гэта былі тыя самыя Яскавічы, куды я мерыўся ехаць пасля Хадыкі. Я знайшоў іх на карце аказалася, яны зусім недалёка ад Даманавіч. He дзіва, што Сыракомля ведаў легенду пра Хадыку. Я папытаў у Змітрака Іванавіча, ці не ведае ён, чаму ўрочышча называлася Хадыка, ці няма пра гэта якоганебудзь падання.
Хадыка, адказаў Змітрок Іванавіч, ад слова «хадзіць». 3 Даманавіч туды 15 кіламетраў, дарог ніякіх не было, хадзілі пеша праз лес. Таму і Хадыка.
Ясна, гэта пазнейшае тлумачэнне назвы, так званая народная этымалогія. Але яна ўжо сведчыць аб тым, што Хадыка сапраўды было глухое, далёкае ад чалавечага жылля месца.
А хто яшчэ, акрамя Ганны Андруховіч, астаўся з вёскі жывы? папытаў я. Наўрад ці мог бы хто лепей за саміх жыхароў расказаць мне пра паходжанне яе назвы.
Хаўроння Іванаўна Хаміцэвіч, але яна цяпер жыве ў вёсцы Таварышч. Ну, што ж, давайце з’ездзім да яе, згадзіўся Барыс Рыгоравіч. На вуліцы ён завёў свой матацыкл. Па пясчанай палявой дарозе, потым па лясной сцежцы мы хутка даехалі да маленькай, акружанай лесам утульнай вёсачкі.
Хаўронню Іванаўну засталі непадалёку ад яе двара яна палола сваю норму буракоў. Пагаварыць прымасціліся на лавачцы пад ліпамі у хаце спала малое дзіця («Даччыно, прыпаручылі глядзець мне, бабе»).
Калі палілі нашу вёску, я пасвіла каровы, расказвала Хаўроння Іванаўна. Яшчэ тата прыходзіў: паглядзець, ці не баюся я адна пасвіць па лесе... Пабыў са мной трохі, памог мне сабраць каровы ў гурт... «Доўга ж не пасі, дачка, як пачне цямнець, то і гані». Сказаў так і пайшоў лесам дадому... Потым чую страляюць. У мяне аж абарвалася нешта ўсярэдзіне: немцы!.. Я кінула каровы на руні (была якраз восень), пабегла ў лес... Адна... Толькі сабачка пры мне быў... Каровы самі пайшлі дадому... Пераначавала ў лесе, потым пайшла па лесе шукаць сваіх людзей... Аднаго чалавека знайшла, ён з коньмі ўцёк. Прымак з Ляхавіч... Разлажылі агонь... Потым чуем вішчаць свінні, коні ржуць... He ведаю, праз колькі часу пайшлі глядзець... Замест вёскі адны галавешкі... Адзін будынак дагараў... А людзей ні душы. I нічога, дажа ката няма... Дзе ж, думаем, людзі?.. Глянулі ў калодзеж аж там чалавек забіты. Хаміцэвіч Арцём. I больш нікога... Думалі ўжо ісці ў лес шукаць. але адзін хлопец мы яго сустрэлі раней у лесе, ён уцёк яшчэ да прыходу немцаў, гэты хлопец глянуў на тое месца, дзе быў калгасны склад. Аж там усе нашы, спаленыя, знявечаныя... Касцей як картошкі... He ведаю, колькі б мы там млелі, галасілі, каб нас не адцягнулі партызаны... Яны забралі нас у атрад... Я асталася зусім адна усе мае загінулі тады... I бацька і сястра з хлопчыкам... Успамінаючы, Хаўроння Іванаўна бралася рукой за шчаку, губы яе дрыжалі, а ў вачах у мяне аж мароз прайшоўся па скуры я ўбачыў жах. Як быццам яны, вочы, цяпер вось глядзелі на груды касцей тых родных і блізкіх, з якімі яна, здаецца, яшчэ во нядаўна гаманіла, смяялася, сядзела за сталом, выбірала бульбу, спявала на радзінах... На развітанне я ўсё ж папытаў Хаўронню Іванаўну, ці не ведае яна, чаму вёску называлі Хадыка.
Раней было там урочышча Хадыка, адказала жанчына. А чаму яно так называлася хто ж яго ведае... Урочышча даўнейшае...
Я разумею, вельмі цяжжа ўтрымаць у памяці пасля перажытых жахаў нейкую там легенду пра далёкія часы. Тым больш што сама рэчаіснасць была непараўнальна больш драматычная.
I ўсё ж я не траціў надзеі натрапіць на след. Магчыма, яе ведаюць старажылы суседніх вёсак. Я запісаў у сваю запісную кніжку іх назвы: Сухая Міля і Абедземля.
Але перш за ўсё трэба пабыць на самім урочышчы (так, цяпер ужо зноў урочышчы) Хадыка. Барысу Рыгоравічу звазіць мяне туды на сваім матацыкле не было часу. Ды гэта ўжо і не яго сельсавет. сказаў ён. Лепш за ўсё мне цяпер паехаць у Доўгае адтуль да Хадыкі будзе бліжэй.
Барыс Рыгоравіч падкінуў мяне да вёскі Драчова (ці Драчава. як называюць некаторыя). Там я сеў на рэйсавы аўтобус, які высадзіў мяне на скрыжаванні дарог. Тры кіламетры хады па гравійцы і я ў Доўгім, вялікай, доўгай вёсцы з шырокай і чыстай вуліцай.
Я так нахадзіўся і наездзіўся за дзень, што хацелася цяпер толькі адпачыць, таму адразу пайшоў у сельсавет. Старшыня сельсавета завёў мяне ў БМУ (Старобінскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне Салігорскага раёна), якое размяшчалася ў Доўгім. Там камендант інтэрната гэтага БМУ адвёў мне цэлы пакой з дванаццаццю акуратненька засцеленымі ложкамі выбірай любы.
Раніцай, пасвяжэлы, з новым запасам сіл, я ўжо быў у старшыні доўгаўскага калгаса «40 год БССР» Івана Трафімавіча Слагады, вельмі добрага і сціплага чалавека. Іван Трафімавіч падвёў мяне да бартавой машыны, поўнай гаманлівых жанок і дзяўчат, і, пагаварыўшы з шафёрам, сказаў мне:
Завязе на буракі ў Равецкі Лес палольшчыц, і ў перапынку, да абеду, можаце з ім пад’ехаць у Хадыку. Толькі доўга машыны, калі ласка, не затрымлівайце.
Ссадзіўшы за вёскай Равецкі Лес палольшчыц, якія хутка рассыпаліся па бураковым полі, мы паехалі шукаць Хадыку. Шафёр, Мікола Сцешыц, мой аднагодак, у тым баку не бываў. Але я з роспытаў ужо ведаў, што спачатку трэба ехаць зноў на гэтае Драчова Драчаву. Адтуль да ўрочышча 7-8 кіламетраў. Магазіншчыца ў Драчове паказала нам дарогу, якая вяла да Хадыкі. Але, сказала яна, ні разу там не бываўшы, можна лёгка
збіцца. Яна параіла нам узяць з сабой хлапчукоў, што гулялі непадалёку, яны там бывалі.
Пад’ехалі да хлапчукоў. На наша пытанне, ці ведаюць яны дарогу да Хадыкі, двое адказалі, што адзін раз былі там. Хадзілі ў той бок у маліны і зайшлі паглядзець. Мы прапанавалі сесці ў кузаў і праехаць з намі. Малыя з ахвотай згадзіліся і ў адзін момант былі ў кузаве. Нават мурзаты цяльпук гадоў шасці ўскарабкаўся і стаў пры кабіне. Але яго заўважыў бацька, які стаяў тут жа, ля варот.
Ану злазь, Колька!
Але Колька пачаў прасіцца:
Ну, та-ата...
Каму я кажу?..
Ну, та-ата!..
Мы сказалі бацьку, што затрымлівацца ў Хадыцы не будзем, зараз жа вернемся назад і з дзецьмі нічога не станецца. Але ён, пачуўшы, што едзем у Хадыку, загаварыў яшчэ настойлівей:
Туды вельмі кепская дарога...
Як ні прасіўся малы, расцягваючы ужо з плачам сваё «ну, та-ата!», бацька быў няўмольны давялося злезці.
Дарога і праўда была неважнецкая. Яма на яме. I ў кожнай на ўсю шырыню дарогі вада. Аб’ехаць ніяк нельга: паабапал цеснай сцяной стаіць лес. Густы, змрочны, з зараснікамі папараці між замшэлых камлёў. Ехалі проста на ваду. Шафёр аж пацеў, раз за разам пераключаючы хуткасці, круцячы руль. I гэтак амаль усю дарогу.