Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Мяне захапілі яркія, багатыя фарбамі старажытныя роспісы карціны на біблейскія тэмы, што былі на сценах і столі касцёла, а таксама шматлікія скульптурныя ўпрыгожанні і прадметы
дэкаратыўнага мастацтва. Пра іх я ведаў раней з літаратуры, у тым ліку ад Сыракомлі, але бачыў упершыню. Сам касцёл таксама цікавы для мяне як архітэктурны помнік мінулага. Пабудаваны ён быў яшчэ ў XVI стагоддзі па праекце італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні, якога запрасіў князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. Князь задумаў зрабіць у гэтым касцёле скляпенне для пахавання людзей свайго роду. Кажуць, і цяпер там стаяць дубовыя ацынкаваныя труны з пахаванымі князямі розных пакаленняў. Пра гэтыя труны мне ўспомніўся верш Уладзіслава Сыракомлі, у якім паэт вельмі ясна, з характэрнай для яго іроніяй і выкрывальнай сілай выказаў свае адносіны да «мажнаўладцаў» прыгнятальнікаў народа:
3 трун гнілізнай вее хоць там арыстакраты Ляжаць у бальзаміне, злажыўшы галовы. Згнілі паны і пані, адно ўбор багаты, Шкілет, герб гавораць пра іх шлях жыццёвы. Хацелі застацца ў гісторыі, у памяці люду. Золатам ды крывёю свае імёны пісалі. Так, былі і яны людзі тут блюзніць не буду. Толькі што, каб яны раптам з трун паўставалі? Зноў бы беглі да іх на паклон, па спагаду. А яны адварочвалі б вочы з пагардай?..*
3 касцёла завяла мяне вуліца да замка, у якім месціўся санаторый «Нясвіж». Зялёныя агромністыя насыпы-валы, тоўстыя мураваныя сцены палаца, вузкія высокія вокны, глушыня ўнутранага двара адусюль веяла старажытнасцю, часамі, якія даўно праляцелі, але, здавалася, нейкім чынам затрымаліся, зачапіліся за гэты вось грудок зялёнае зямлі.
Свае ўражанні ад велічы нясвіжскага замка Уладзіслаў Сыракомля выказаў у санеце, які так і назваў «Замак». Наогул, у Нясвіжы няма месца, якое б ён не апеў у сваіх паэтычных радках. Напрыклад, у цыкле санетаў «Успаміны Нясвіжа» паэт расказаў і пра радзівілаўскія муры («Канторшчык бедны, там сядзеў я днямі»), і пра агульны выгляд горада («Малы запушчаны горад стаіць у руінах»), і пра Слуцкую браму, і пра радзівілаўскі звярынец Альба з летнім палацам, які, дарэчы, як з абу-
рэннем піша Сыракомля ў «Вандроўках...», быў ужо ў яго час «рукою нейкага спекулянта перароблены на простую гаспадарчую ферму», ад чаго «пазбавіўся сваёй аздобы». Шмат нясвіжскіх пейзажаў першай паловы XIX стагоддзя рассыпана і ў выдатнай паэме Сыракомлі пра яго «школьныя часы». Пра ўсё гэта я ведаў, прачытаўшы Сыракомлю, асобныя радкі і строфы былі ў памяці. Таму, калі блукаў па Нясвіжы, стваралася такое ўражанне, быццам горад мне даўно знаёмы і я цяпер толькі прыпамінаў, пазнаваў вядомыя мне мясціны.
На ўскраіне горада, за старым змрачнаватым паркам, мне падалося, што я іду якраз па той дарозе, якую некалі князь Кароль Радзівіл усыпаў соллю і ездзіў па ёй летам на санях, запрэжаных мядзведзямі. Дзядзька, які скошваў па броўках густы пырнік, пацвердзіў маю здагадку: сапраўды, гэта тая «белая» дарога, пра яе ён чуў ад старых. Пра гэтую дарогу, пра свавольствы князя пісаў і Сыракомля як у нарысах, так і ў паэтычных творах. Князь марыў аб славе, аб людской памяці, а дабіўся таго, што паэт «увекавечыў» яго як бяздушнага самадура, самахвальца, часовая «вядомасць» якога вырасла на народнай крыві. Суровы прысуд вынес яму паэт у сваёй «народнай гутарцы» «Ілюмінацыя», пачутай тут, у Нясвіжы, ад старой беларускай жанчыны.
Ходзячы па крывых нясвіжскіх вулачках, я прыглядаўся да старых камяніц, да рэшткаў мураваных калон, гадаючы, дзе была, напрыклад, тая дамініканская школа, у якой вучыўся Сыракомля, і дзе той дамок, у якім кватараваў паэт. «Школа была ў кляштары, а кватэры ў месце» (гэта значыць у горадзе), чытаў я ў «Школьных часах». Але дзе канкрэтна яны знаходзіліся? Я дастаў з сакваяжа і разгарнуў «Вандроўкі...». 3 партрэта зноў глядзелі на мяне спакойныя вочы паэта, якія як бы гаварылі: што ж, разгадвай маю загадку, разгадвай, я сваё слова сказаў.
Сёння Нясвіж змяніў свой выгляд. Новыя, шматпавярховыя дамы, школы, магазіны, адміністрацыйныя будынкі, нядаўна пабудаваная аўтастанцыя добра ўпісваюцца ў стыль горада, мірна суседнічаюць са старажытнымі пабудовамі. I ўсё ж хацелася б, каб слаўнае мінулае горада неяк было ўвекавечана ў памяці нашчадкаў. Думаю, напрыклад, што помнікі такім двум выдатным
сынам Беларусі, як Сымон Будны і Уладзіслаў Сыракомля, якія праславілі Нясвіж, аддалі яму добрую частку сваіх сэрцаў, былі б тут вельмі да месца. Тым больш што Нясвіж усё болей і болей прыцягвае да сябе сваімі старажытнымі помнікамі турыстаў, якія з цікавасцю пазнаёміліся б таксама з жыццём і творчасцю гэтых выдатных культурных дзеячаў.
У 1844 годзе, згуляўшы вяселле з сямнаццацігадовай Паўлінай Мітрашэўскай, Уладзіслаў Сыракомля пакінуў сваю канцылярскую службу ў Нясвіжы і пераехаў з жонкаю ў Залуча ціхі салаўіны куток на беразе Нёмана, дзе малады паэт задумаў пагаспадарыць на зямлі. Цяністай асфальтаванай дарогай, аздобленай высознымі Кацярынінымі бярозамі (якія, дарэчы, пачалі ўжо там-сям падаць), пагойдаў праз сто з чвэрцю гадоў і мяне аўтобус услед за паэтам да ціхаплыннага Нёмана.
Край паэтаў
У высокай, рыжаватай ад метлюкоў траве, не чапанай ні каровінымі зубамі, ні авечым капытом (тут сенакос), стракаталі нябачныя конікі. Над зелянінай лугоў адсюль, з узгорка, яны відаць далёка стаяла, трохі прымружанае воблакамі, сонца. Аднекуль, здаецца, з таго унь раскідзістага куста, узляцела і пачала кружыць над паплавамі кнігаўка. Яе прарэзлівае «кні-гі! кні-гі!» то прыбліжалася да нас, то зноў аддалялася, прападаючы недзе за Нёманам. Ён, бацька Нёман, хаваючыся ў аеры, ішоў, аказваецца, зусім блізка. Яго лёгка было пазнаць па ланцугу лазнякоў, які, выгінаючыся, цягнуўся нізам логу.
Так, гэта было яно, Залуча (дарэчы, якраз так гавораць мясцовыя жыхары, а не Залўчча, як пішуць некаторыя аўтары). Тое Залуча, дзе восем гадоў пражыў, арандуючы панскую зямлю, Уладзіслаў Сыракомля. Залуча, якім памечаны вельмі многія выдатныя творы паэта, напісаныя ў гэтым зацішным куточку беларускай зямлі, такія, да прыкладу, як «Хадыка», «Вясковы лірнік», «Добрыя весці» (на беларускай мове), «Пра закляты скарб», «Аб Заблоцкім і мыле», «Над калыскай», «Прысвячэнне літвінам народных гутарак», нарэшце «Паштальён», верш, які
потым стаў шырокавядомай рускай народнай песняй «Яміцнк». Тут, у Залучы, паэт шмат працаваў над перакладамі польскіх паэтаў-лаціністаў, а таксама над даследаваннем па гісторыі Беларусі, яе гарадоў і мястэчак, быту беларускага селяніна. «Залучы, часу ціхай працы і патайнага, не бачнага для вока набірання сіл, пісаў у сваёй кнізе пра Сыракомлю А. Драгашэўскі, абавязаны паэт найшчаслівейшым гадзінам свайго жыцця. Пасля Залучы, працягваў крытык, новых канцэпцый, вышэйшых ці хоць бы інакшых адносін да свету, да людзей, да прыроды ўжо не спадзяваймася... Творы пісацца яшчэ будуць, але плынь паэзіі будзе ліцца выжлабленым ужо рэчышчам, страціўшы свой разгон».
Пра Залуча, пра беларускую прыроду ў паэта назаўсёды засталіся самыя светлыя ўспаміны:
У дні маладыя, у час мой шчаслівы
I я араў наднямонскую ніву.
Знаю, як люд там жыве у хацінах, Як жаць грамадою выходзяць жанчыны. Я тыя лугі ўсе па паху пазнаю, Па смаку ваду з той бруі адгадаю.’
Сюды, у ціхі паэтаў куток, мяне прыкаціла «Волга», якую мне далі ў рэдакцыі стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Са мной былі фатограф газеты Міша Пражэнік і сакратар партарганізацыі тутэйшага калгаса Мікола Кавальчук, хлапец гадоў дваццаці двух, якога мы «прыхапілі» ў Аталезі цэнтры калгаса. Абодва хлопцы вельмі зацікавіліся сваім земляком Уладзіславам Сыракомлем і з ахвотай ездзілі са мной па яго мясцінах. Па шырокіх, здзічэлых кустах бэзу, што зелянеў, як астравок, сярод паджоўклага ўжо жыта, мы адразу пазналі на ўзгорку арандатарскую сядзібу. Пра яе нам расказала ў Жукавым Барку васьмідзесяцігадовая бабулька, дадаўшы пры гэтым, што недзе там, як чула яна ад старых, схавана залатая калясачка. Сярод травы мы знайшлі валун з падмурка, старыя, з імхом цагліны, не зусім яшчэ засыпаныя ямы ці не ад скляпоў? Так, якраз тут і стаяла, пэўна, Сыракомлева хата. Канчаткова ўпэўніліся мы
ў гэтым, прачытаўшы раздзел «Вандровак...» пра Залуча і верш «Пра маю старую хатку», у якім паэт пакінуў вельмі дакладнае яе апісанне:
Паркановай трапіш вулкай Да старой пахілай хаты, Да зямлі яе прыгнула, Мох страху закрыў і латы.
Цераз шчыліны ў драніцы Можна немаль бачыць неба. Гэта ўсё мая святліца, Лепшай мне нідзе не трэба.
Астракол, нібы на варце, Каля весніц, перад ганкам.
А ў аградачцы, пры хаце, Густалісты бэз альтанкай...
Праз аградку бачыш поле, Як плыве здалёку Нёман. А пры шчыльным астраколе Ля вулля пчаліны гоман.
Тут маё ўсё ў агародзе, Хоць убога ў ім і дзіка. Тут я ў радасці, ў нягодзе 3 рукапісам і матыкай.
(Пераклад У. Дубоўкі)
Магчыма, у гэтым кутку «ціхай працы» Сыракомля застаўся б да канца свайго жыцця, калі б аднойчы не напаткала яго няшчасце: смерць дзяцей. «Магіла на Стаўбцоўскім могільніку, пісаў пра гэта паэт, забрала ў мяне двое дзяцей маю самую светлую надзею на будучыню. Хто не быў бацькам, ніколі не марыў, не зразумее таго болю... 3 гэтай часіны, прызнаваўся ён, старана, так дарагая сэрцу, стала для нас невыноснай... He ведаючы, дзе ўзяць сілы для таго, каб застацца сярод тых мясцін і тых успамінаў, кінуўшы жменю пяску на апошнюю дамавіну, вырашыў я, як сапраўдны бадзяга, падацца адсюль куды вочы глядзяць. 17 верасня 1852 года, з роспаччу працягваў
Сыракомля, развітаўшыся з добрымі прыяцелямі і кінуўшы затуманены слязамі погляд на дом, які перастаў ужо быць маім, і на ваколіцы, так любыя сэрцу, рушылі мы ў дарогу на Мінск да Вільні». (У Вільні, заўважу, паэт так і не знайшоў ужо шчасця: змучаны непасільнай працай, прыціснуты бясконцымі нястачамі, паэт хутка згас, пакінуўшы за плячыма ўсяго 39 год жыцця.)
Злева ад Залучы, калі стаць тварам да Нёмана, відаць хаты Жукавага Барка. Залуча гэта бліжэйшая ваколіца вёскі, яе выган. Нездарма паэт называў Жукаў Барок сваім. Мікола Кавальчук, які быў неабыякавы да гісторыі свайго краю, прыгадаў, што ў Жукавым Барку нарадзіўся знаны вучоны XVIII стагоддзя Саламон Майман, які быў знаёмы з Кантам і Гётэ і які выдаў на нямецкай мове каля 30 прац па філасофіі і матэматыцы. Я ведаў пра Маймана з «Вандровак...» Сыракомлі, які пісаў пра яго як пра «вялікага чалавека», «вядомага ў свеце вучонага», ведаў пра тое, што Майман некаторы час жыў у Нясвіжы, а вось што ён родам з Жукавага Барка пачуў упершыню. Гаворачы пра Саламона Маймана, Мікола прызнаўся, што, як гэта ні сорамна, ён дасюль чамусьці нічога не ведаў аб пражыванні ў Залучы Сыракомлі і цяпер быў прыемна здзіўлены. Ён здзівіўся яшчэ больш, калі я расказаў, што ў Жукавым Барку ў той жа час, што і Сыракомля, жылі яшчэ два пісьменнікі аўтар многіх раманаў і аповесцей з жыцця Беларусі Адам Плуг (сапраўднае імя Антоні Пяткевіч; дарэчы, Пяткевічы і цяпер ёсць у вёсцы) і беларускі паэт Вінцэсь Каратынскі, якога, паводле сведчання літаратара Юльяна Гарайна, адкрыў Сыракомля, дапамог яму выйсці ў людзі. Адным словам, мы прыйшлі да вываду, што Жукаў Барок цэлае гняздо паэтаў. Мусіць, якраз яго і меў на ўвазе крытык Спасовіч, калі пісаў у 1889 годзе ў артыкуле «Уладзіслаў Сыракомля»: «3 усіх родных зямель нашых найбольш багаты не толькі на мінеральныя крыніцы, але і на кастальскія крыніцы самароднай паэзіі край прынёманскі». I гэта гаварылася задоўга да таго, як у «прынёманскім краі» забілі новыя, магутныя і чыстыя «крыніцы самароднай паэзіі». Гэта Нізок з ваколіцамі, дзе загучалі такія самабытныя галасы нашай беларускай літаратуры,