Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Вярнуўшыся ў Стоўбцы і пераначаваўшы ў гасцініцы, я сеў раніцай на аўтобус, які хутка завёз мяне ў гарадскі пасёлак Мір. Гэта таксама адна з «ваколіц» родных мясцін Сыракомлі.
...У карчме было накурана. За столікам, застаўленым бутэлькамі і талеркамі з закуссю, лілася жывая, бесцырымонная гаворка: выкладваліся ўсе навіны, якіх было шмат пасля апошняга кірмашу. Сыракомля, які таксама весяліўся тут з сябрамі, звярнуў увагу на сумнага, маўклівага дзядзьку, што сядзеў за суседнім столікам. «Можа, чалавеку няма за што выпіць?» Доўга не думаючы. Сыракомля наліў чарку і паклікаў да стала дзядзьку. Сябры пацясніліся, далі сесці. Калі чалавек выпіў, Сыракомля папытаў у яго, чаму ён такі сумны, што яго гэтак гняце. I вось дзядзька расказаў сваю гісторыю. Калі ён быў малады і служыў тут, у Міры, на пошце фурманам, пакахаў у адным сяле дзяўчыну. Ужо мелася быць вяселле, але здарылася няшчасце: каханая заблудзілася ў час завірухі ў полі і замерзла. Везучы пошту, юнак чуў, як нехта клікаў яго, але вырашыў, што яму гэта здалося. Вяртаючыся назад, фурман знайшоў у снезе сваю каханую нежывою... Гісторыя, расказаная дзядзькам, вельмі ўсхвалявала Сыракомлю, і ён, вярнуўшыся з кірмашу ў сваё Залуча, запісаў яе так, як чуў, толькі ў форме верша. Праз нейкі час рускі паэт Леанід Трэфалеў пераклаў гэты твор на рускую мову пад назвай «Ямшнк». Хутка пра гісторыю, пачутую Сыракомлем у маленькім мястэчку Мір, спявала ўся Расія, уся Беларусь:
Когда я на почте служнл яміцнком, Был молод, нмел я снленку, й крепко же, братцы, в селенье одном Любнл я в ту пору девчонку...
Гэты варыянт гісторыі стварэння песні «Яміцйк» распавяла мне ў Міры пенсіянерка Аляксандра Мацвееўна Паўлоўская, якая якраз замяшчала на кароткі час сакратара мірскага гарпасялковага Савета. Аляксандра Мацвееўна, якая была актыўнай удзельніцай Беларускай работніцка-сялянскай грамады, вельмі цікавілася гісторыяй свайго краю, фальклорам. Напрыклад, яна мне расказала, апрача ўсяго, паданне пра заклятую панну, якая нібыта ходзіць начамі па Мірскім замку. Ці не гэтае паданне легла ў аснову гутаркі Сыракомлі «Пра закляты скарб»? 3 аповеду Аляксандры Мацвееўны я даведаўся таксама, што калісьці ў Міры былі гандляры Заблоцкія. Я адразу ўспомніў другую гутарку Сыракомлі «Аб Заблоцкім і мыле». Значыць, з Міра, з тых вясёлых гулянак у карчме паэт прынёс не адзін свой выдатны твор.
Калі ў пакой зайшла бібліятэкарка, Аляксандра Мацвееўна сказала ёй, знаёмячы са мной: «Чалавек цікавіцца пра нашага Сыракомлю». I сапраўды, міране могуць з поўным правам называць паэта сваім. Тут ён быў як дома. Вось як пісаў Уладзіслаў Сыракомля Рамуальду Падбярэзскаму 18 чэрвеня 1848 года: «У сваіх вандроўках па Літве, магчыма, давядзецца табе праязджаць праз Мір, там папытаеш пра мяне ў любога, хто сустрэнецца (а там кожны ведае мяне па імю, прозвішчы, псеўданіме, празванні «паэт»), то раскажа табе, дзе Залуча...»
У Міры мне даўно хацелася паглядзець старажытны замак выдатны помнік архітэктуры Беларусі. Мірскі замак! Я не здзівіўся, убачыўшы яго ў рыштаваннях: па вельмі мудрым рашэнні нашага ўрада распачата рэстаўрацыя гэтага помніка культуры беларускага народа. На ўнутраным двары я сустрэў рабочых, якія толькі што крылі жоўтай свежай дошчачкай дахі вежаў і цяпер па рыштаваннях сышлі долу перакусіць. Адзін з іх, Міхал Антонавіч Крупко, расказаў мне, што некалі служыў у гаспадара замка князя Святаполка Мірскага і што той хацеў поўнасцю аднавіць гэты замак, які дастаўся яму ў спадчыну.
За адзін толькі агляд яго ён меркаваў мець ад наведвальнікаў вялікія прыбыткі нават у той, не «модны» на турыстаў, час. Рабочыя расказалі мне, як яны будуць аднаўляць замак, што папраўляць, што дабудоўвань. Успомніўшы, што пра Мірскі замак пісаў у сваіх «Вандроўках...» Уладзіслаў Сыракомля, я дастаў і разгарнуў кнігу. На самай першай яе старонцы быў малюнак Мірскага замка. Рабочыя вельмі зацікавіліся ім: гэтаму ж малюнку было прыкладна 120 гадоў. Параўноўваючы малюнак з «натурай», мы знайшлі месца, адкуль мастак маляваў замак. Аказалася, што на пярэднім яго плане не было цяпер той невялікай прыбудоўкітэрасы. іпто значылася на малюнку. Міхал Антонавіч сказаў, што пра гэта трэба будзе паведаміць галоўнаму інжынеру, які цяпер недзе ў Мінску. Я параіў яму запісаць назву кнігі што ж, хай і сёння паслужыць Уладзіслаў Сыракомля на карысць людзям.
Ад міран я даведаўся, што не вельмі далёка адсюль і мястэчка Паланэчка, пра якое я ўпершыню прачытаў у Сыракомлі, але чамусьці не верыў у сапраўднае яго існаванне: сама назва гучала для мяне неяк экзатычна. 3 Паланэчкай, з яе ўладаром звязана, аказваецца, яшчэ адна старонка жыццёвага шляху Уладзіслава Сыракомлі, якую, здаецца, ніхто не адгарнуў. Але перш пра яго ўладара. Ім быў князь Канстанцін Радзівіл, які яшчэ ў 1820-я гады знаходзіўся ў цесных сувязях з прагрэсіўнымі арганізацыямі Польшчы, Беларусі і Расіі, з’яўляўся адным з кіраўнікоў антыцарскага Патрыятычнага таварыства. На Канстанціна Радзівіла была ўскладзена важная місія па наладжванні сувязяў гэтай агульнапольскай арганізацыі з дзекабрыстамі. Дзеля гэтага ёп неаднаразова сустракаўся ў Вільні з рускім рэвалюцыянерам Аляксандрам Бястужавым, меў з ім працяглыя гутаркі на рэвалюцыйныя тэмы, потым вёў перапіску. Вядома, Канстанцін Радзівіл не пазбегнуў бы кары, але Пецярбургскі следчы камітэт даведаўся пра гэта позна, калі следства над дзекабрыстамі закончылася. Даведаўся толькі тады, калі было выкрыта Патрыятычнае таварыства, і Канстанцін Радзівіл аказаўся ў сувязі з гэтым арыштаваны. У 1840-я гады князь жыў у сваім маёнтку ў Паланэчцы і, як відаць, не здрадзіў ліберальным перакананням. Ён групаваў вакол сябе тутэйшую прагрэсіўную інтэлігенцыю,
прыкладаў намаганні па развіцці культуры краю. Яркім сведчаннем гэтага было тое, што ў палацы Канстанціна Радзівіла ў Паланэчцы знаходзілася рэдакцыя часопіса «Люд і час», які выдаваў Януары Філіповіч. Часопіс «Люд і час» меркавалася зрабіць цэнтрам культурнага жыцця краю «па Віліі і Нёману». Адной з асноўных задач выдання з’яўлялася вывучэнне мовы, звычаяў і фальклору тутэйшага люду, г. зн. беларускага народа.
Уладзіслаў Сыракомля з ахвотай прыязджаў да князя Канстанціна Радзівіла, які даў прытулак рэдакцыі такога часопіса. Вось як гаворыць пра гэта ў сваіх «Карцінах з узбярэжжа Нёмана» Вінцэсь Каратынскі: «Кандратовіч... абыходзіў панскія дамы, ахвотна кружачыся толькі ў шэрай сферы. Адзіным з гэтага выключэннем быў дом князя Канстанціна Радзівіла ў Паланэчцы».
У стварэнні часопіса, як відаць, Уладзіслаў Сыракомля прымаў самы актыўны ўдзел. Паэт адразу ж адгукаецца станоўчай рэцэнзіяй у газеце «Тыгоднік Пэтэрсбурскі» на выхад першага нумара часопіса. Гаворачы пра змешчаныя ў часопісе апісанні абрадаў і вясельныя песні беларускага народа, сабраныя ў Падзвінні, Сыракомля заклікае інтэлігенцыю збіраць народную паэзію: «Будзем жа цаніць гэтыя працы, рабіць усё, каб яны з’яўляліся і далей. Хочацца верыць, што мы хутка будзем мець камплектны збор песень народа з усіх мясцовасцяў нашага краю». Заканчваючы рэцэнзію, Уладзіслаў Сыракомля прапаноўвае літаратарам падтрымаць маладое выданне.
На жаль, першы нумар часопіса «Люд і час» аказаўся і апошнім. Быў падрыхтаваны і другі нумар, але ён па невядомых прычынах не ўбачыў свету. Адзіны нумар «Люду і часу» стаў помнікам культурнага руху, які распачынаўся ў Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
Да Паланэчкі з Міра з’ездзіць мне не ўдалося: дзень ужо быў на зыходзе, і я проста не знайшоў у той бок ніякага транспарту.
Пілігрым у канцы вандроўкі
3 Міра я трапіў у Наваградак, дзе сцежкі Сыракомлі перапляталіся са сцежкамі Адама Міцкевіча і Яна Чачота усе яны вучыліся ў адной і той жа школе. Сыракомля, хоць і ў меншай
ступені, чым Міцкевіч і Чачот, але ўсё ж ведаў Наваградчыну, хадзіў па яе дарогах. Ёсць звесткі, што ён быў частым госцем у «міцкевічаўскіх» Шчорсах, дзе па матэрыялах бібліятэкі Храптовічаў займаўся вывучэннем гістарычнага мінулага Беларусі. Пра ўсё гэта не забываюць наваградчане. У даволі багатым краязнаўчым музеі Валеўскай сярэдняй школы, што за два кіламетры ад возера Свіцязь, ёсць добра аформлены стэнд пра Уладзіслава Сыракомлю. Экспанаты, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта, бачыў я і ў Шчорсаўскім краязнаўчым музеі. На жаль, у вялікім, добра абсталяваным музеі Адама Міцкевіча ў самім Наваградку не знайшоў пра Сыракомлю нічога.
Узяўшы тэмай свайго даследавання творчую дзейнасць «вясковага лірніка», я паспеў к гэтаму часу перавярнуць нямала літаратуры, надыхацца ў літаральным сэнсе пылам вякоў, падымаючы ў архівах Мінска, Вільнюса, Львова пажоўклыя ад часу паперы, многія з якіх пасля Сыракомлі не бачылі вочы даследчыкаў. Я перачытаў амаль усё, што выйшла з-пад пяра паэта. Тое, што здолеў знайсці ў кнігасховішчах Савецкага Саюза, а таксама і часткова ў Польшчы, наладзіўшы з асноўнымі бібліятэкамі Польшчы перапіску і ўзаемны абмен фотакопіямі патрэбных матэрыялаў. I перада мной паступова вырысоўваўся творчы партрэт выдатнага паэта-дэмакрата XIX стагоддзя, яго чалавечы воблік такі, які быў у сапраўднасці.
Дык хто ж ён такі, гэты Уладзіслаў Сыракомля? Што значыць ён для нас, беларусаў? Якое месца павінна займаць яго постаць у гісторыі нашай культуры?
Непрымірымы вораг прыгонніцтва, Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху на Беларусі. Вось як успамінала пра ўздзеянне яго паэзіі на грамадства таго часу Э. Ажэшка: «Як звычайна бывае, на гэты велізарны разумовы рух уплывала многа фактараў, у тым ліку і літаратура. Сялянскія аповесці Крашэўскага чыталі, разрывалі на часткі, развозілі. “Абломак” Качкоўскага меў поспех... але самае моцнае ўражанне тут, на Літве, рабіла паэзія Сыракомлі». Далей Э. Ажэшка гаворыць, што ёй добра запомніўся «вялікі дэмакратычны і, разам з тым, узвышаны дух» яго вершаў. Гэты «вялікі дэмакратычны
дух» паэзіі У. Сыракомлі быў галоўнай прычынай таго, што «вясковы лірнік», як сцвярджаюць сённяшнія даследчыкі польска-рускіх літаратурных сувязей, «побач з Бёрнсам і Шаўчэнкам быў адным з найбольш любімых паэтаў рускай інтэлігенцыі». Максім Горкі ставіў яго ў адзін рад з Пушкіным, Шэлі, Гейнэ, Міцкевічам. Захоплены вялікім антыпрыгонніцкім пафасам творчасці У. Сыракомлі, яе глыбокай народнасцю, рускі крытык М. Аксакаў называў «вясковага лірніка» «сапраўды народным паэтам, народным гусляром». Высокім званнем народнага паэта надзяляюць У. Сыракомлю ў розныя часы і польскія даследчыкі Ю. Крашэўскі, А. Тышынскі, А. Драгашэўскі, У. Спасовіч, В. Кубацкі, Ю. Гамуліцкі, Ф. Беляк і іншыя.