Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Нарэшце пасвятлела гэта кончыўся лес. Паказалася невялікая, прадаўгаватая палянка.
Хадыка, сказалі хлапчукі.
Мы вылезлі з машыны. 3 боку ад дарогі на невялікім курганку стаяў просты бетонны помнік. Я хацеў прачытаць, што на ім напісана, але ніякага надпісу не знайшоў, хоць малыя запэўнівалі, што ён быў. Сапраўды, пасярэдзіне помніка значыўся след ад шыльдачкі. Можа, яна дзе валяецца ў траве? Хацелі прыўзняць пачарнелы вянок засохлых кветак, але туды раптам шмыганула гадзюка, што грэлася на сонцы.
У другім канцы палянкі мы знайшлі яшчэ адзін, падобны на гэты, помнік. I таксама без надпісу. Пасярод палянкі стаяў абгароджаны трэці, малы, помнічак, таксама з бетону. Абапёршыся на штыкеціны агароджы, мы прачыталі выбіты на ім, ужо замшэлы, надпіс: «3 f П мнрная жнтелька д. Хадыкн сожжена немецкнмн захватчнкамн во время Отечественной войны 19411945 гг.». Чытаючы ўголас надпіс, адзін з хлапчукоў замест слова «Ходыкн», што якраз пераносілася, сказаў спачатку «Хатыні».
Так, гэта сапраўды была яшчэ адна беларуская Хатынь, адна з тысяч. Хто быў у Хатыні, той бачыў даўжэзны рад адных толькі назваў тых вёсак Беларусі, якія разам з людзьмі былі спалены фашысцкімі акупантамі за час вайны. Прытым там значыліся толькі вёскі, у якіх было не менш за пяцьдзясят двароў.
Анямелыя, мы шафёр Мікола Сцешыц, трое хлапчукоў і я хадзілі па зямлі, дзе 28 гадоў назад жылі людзі, па зямлі, якая, здаецца, і цяпер крычыць галасамі закатаваных дзяцей, жанчын, старых. Вось тут былі хаты мы пазналі іх па сівым палыне і замшэлых цаглінах, што вытыркаліся з зямлі. А вось так ішла вуліца яе ўсё ж можна было пазнаць. 3 боку ад гэтай былой «вуліцы» мусіць, на агародах стаялі тры грушы-дзічкі дзве зялёныя, адна ўжо ссохлая. 1 больш ніякага следу. Адна палавіна былой вёскі засаджана лесам.
На слупе, на бляшанай шыльдачцы, я прачытаў: «Н-Терушское л-во, ур. Ходыка. Мех. посадка сосны з березой. 1969 г. Пл. 4,9 га». I як тут было не ўспомніць Пімена Панчанку:
Буду хату шукаць а знайду руіны, Буду маці гукаць адгукнецца магіла На пагосце старым пад вярбою пахілай.
Над палянкай, выглянуўшы з-за вершалін дрэў, стаяла сонца. Яно не мінае ні адзін куточак на зямлі яго хапае ўсім. Толькі, аказваецца, ёсць людзі, якім яго мала...
Шумелі паціху бярозы, недзе рыпела дрэва, тручыся аб другое дрэва. Цішыня. Хораша, мусіць, было тут людзям, у гэтай зялёнай глушы, сярод дрэў і птушак, сярод лясных красак і пчол.
I я разумею асочніка Хадыку, які змог пражыць тут свае трыццаць гадоў. А што гэта было якраз тое месца, я не сумняваўся. Вельмі ж падобная была гэтая пушча на тую, у якой апынуўся няшчасны прыгонны селянін:
Дамоў не трапіш, людзі не пачуюць, I пошчаку ў адказ не прычакаеш. Усё жыццё, напэўна, тут звякую, Ніхто не знойдзе, нават з ганчакамі... Ніхто не абзавецца і не крыкне, Хіба гадзюка ў мокрых травах сыкне Або на вадапоі, ля крыніцы, Раўне мядзведзь і прамільгне лісіца, I зноўку ціха... Толькі лёгкі вецер Шуміць таемна у спрадвечным вецці. А як жа шмат на баравых палянах Пахучых зёлак і раслін мядзвяных...
Але дзе той дуб, у якім магло быць Хадыкава дупло? Дуба на палянцы не было. Толькі калі я зноў вярнуўся ў калгас «40 год БССР» і расказаў там пра паездку ў Хадыку, сакратар партарганізацыі запытаў у мяне: «А пня ад дуба там не бачылі?» I расказаў, што ён, калі ездзіў туды пасля вайны, звярнуў увагу на той пень, бо быў надта вялікі і з дуплом.
Усе сляды легенды!
Пахадзіўшы па паляне, мы паехалі шукаць вёскі Абедземлю і Сухую Мілю: а раптам знойдзецца сама легенда?
Дарога і тут была з лужынамі (і адкуль яны сярод лета?), з тоўстымі жыламі карэння. Праехалі па ёй кіламетры чатыры, а лесу ўсё не было відаць канца. На дарозе ўбачылі чалавека ішоў, коцячы побач веласіпед. Гэта быў брыгадзір з калгаса «Усход» Іван Аляксандравіч Яфімчык. Ён расказаў, што вёскі, да якіх мы едзем, таксама былі разам з людзьмі спалены фашыстамі. Значыць, пра тутэйшыя легенды няма ў каго і пытаць...
Мы вярнуліся назад і, апошні раз абвёўшы вачыма затравелую паляну, развіталіся са старадаўнім урочышчам Хадыка, дзе калісьці так, ужо зноў калісьці жылі людзі і паданні, дзе цяпер ізноў гамоніць з небам той самы вячысты бор нямы сведка жахлівых чалавечых учынкаў.
«Смутны краю Палессе»
Па зялёнай зямлі, без дарог і сцежак, проста па каласах жыта, па галоўках лугавых красак, па голлі дрэў, прайшоў з грымотамі кароткачасовы, як сказалі б на радыё, дождж. I цяпер шырока і хораша пахне свежай глебай, лісцем алешніку і ад дарожнага гравію, з якога ідзе пара, лазняй.
Гравійка, прамая і гладкая, вядзе мяне ў Яскавічы мой далейшы «пункт прызначэння».
«Першае месца, якое я помню, гэта Яскавічы», пісаў Сыракомля ў сваёй аўтабіяграфіі.
У арбіты маіх вачэй плывуць ніколі не бачаныя дагэтуль прасторы Палессе. Хто з нашых, беларускіх, паэтаў не пісаў пра гэты дзівосны і самабытны край! Сапраўды, «шмат злажылі казак, і легенд, і песень людзі пра балота, пра сваё Палессе» (Янка Купала).
Але першым, хто расказаў у сваіх паэмах і вершах пра палескую зямлю, быў Уладзіслаў Сыракомля, які некалі таптаў яе сцежкі, слухаў яе казкі, карміў яе камароў:
Смутны краю Палессе! 3 маленства знаёмы, Так і свецяць мне вобразы даляў замглёных; Прад вачамі снуюць. нібы сонныя мары, Неаглядныя багнаў куп'істых абшары.
Гушча цёмных лясоў, дзе нібыта ў скляпенні, Ды рака, што ў чаротах цячэ ў задуменні, Аваднёў, тых крылатых назолаў, дружына, Матылёк. што лятае над воднай раўнінай, Тая ціша, што часам парвецца уранні Вострым жорава крыкам, буслоў клекатаннем Або плюханнем чоўна па хвалі спакойнай, Калі з венцерам выйдзе рыбак. Край чароўны! Зноў плывуць у мой сон таго ветру павевы, Жаўтапесак Палесся і панурыя дрэвы...
Гэтыя радкі з паэмы «Улас» я пераклаў сам: да сённяшняга дня твор беларускаму чытачу не вядомы. А дарэмна: паэма вельмі хораша і паэтычна расказвае пра мінулае Беларусі, пра жыццё і быт, вераванні і паданні палешукоў:
Заслоненыя лесам, акружаныя вадою, Тут сам-насам жывуць са сваёю бядою. Ніякі новы звычай. ніякі павеў новы Ані не змяніў іх адзення, іх даўняе мовы... Таксама іх кормяць ягады, і мёд, і рыба, Нішто тут не дадалося трохі нэндзы хіба...
Як жа змянілася цяпер жыццё палешукоў, само Палессе? Я шаргачу чаравікамі па жорсткім гравіі дарогі і шукаю вачыма тыя пейзажы, якія маляваў паэт. Іх няма. Як і ўсюды, куды я ні ездзіў. Яны назаўсёды засталіся толькі ў паэтычных строфах. На месцы тых «неаглядных багнаў» паўсюдна красуе жыта, кусціцца ячмень, цвіце ружавата-белымі суквеццямі бульба. А вунь, пры боку дарогі, бягуць кудысьці, чапляючыся за белыя ролікі на слупах, поўныя гуду правады новая песня Палесся.
Недзе на сярэдзіне майго шляху, калі ногі папрасілі адпачыць, я падняў руку перад запыленым грузавіком.
Вы не ў Яскавічы? папытаў я ў акенца кабінкі, калі машына прытармазіла.
Залазь, шафёр, перагнуўшыся, націснуў на ручку дзвярэй. У машыне, побач з шафёрам, сядзела танклявая дзяўчына гадоў дваццаці. Яна пасунулася, дала мне месца. Дзяўчына была жвавая, без ганарлівасці, і гаворка завязалася сама сабой. 3 размовы я даведаўся, што яна з БМУ, едзе на аб’ект у Яскавічы. Там, на рацэ Морач, будуецца шлюз. А чаму б мне таксама не пабываць там, не пацікавіцца, што робяць палескія будаўнікімантажнікі? Я выказаў сваё пажаданне. Пры гэтым, ведама, назваў сябе і заадно папытаў пра яе.
Я раблю інжынерам па працы, сказала дзяўчына. Прозвішча маё Церашкова.
Церашкова? перапытаў я. А не Валяй зваць?
He, Ніна, усміхнулася ў адказ дзяўчына.
Ніна Церашкова аказалася родам з Гомельшчыны. Бацькі праслаўленай лётчыцы-касманаўткі, як мне вядома, таксама з Беларусі. Ці не ад цярэшкі назвы вядомай беларускай народнай гульні паходзіць гэтае прозвішча?
Вось і шлюз. Кругом будаўніцтва самазвалы, каўшы экскаватараў. Успыхвае зарыва электразваркі. Рака цячэ яшчэ сваім старым рэчышчам, але побач ёй падрыхтавалі ўжо другое, больш шырокае, прамое. Калі б я прыехаў крышку пазней, то не ўбачыў бы ўжо ранейшай Морачы, той Морачы, па чаротах якой лазіў малы Уладзіслаў Сыракомля, на хвалі якой не раз сустракаў ён рыбацкі човен ці шугалею (лодка, выдзеўбаная з камля дуба; такія лодкі рабілі якраз на Палессі, пра іх таксама гаворыць Сыракомля ў сваіх творах).
Ніна Церашкова прывяла мяне ў дашчаны дамок каля шлюза да галоўнага інжынера БМУ Аркадзя Карніенкі, маладога хударлявага хлопца-ўкраінца. Ён трымаў у руках трубку радыёсувязі, шчоўкаў шматлікімі рычажкамі прыстасавання:
Алё, алё! Як мяне чуеце? Пераходжу на прыём. I зноў шчоўканне рычажкамі. Добра? Дык вось, яснавокая: перадай не робіць ні адзін вібратар!.. Патрэбен трансфарматар... Або электрык. Няма чым ушчыльняць бетон. Прысылайце тэрмінова, бо будзе прастой! Чуеце?
Калі ён пагаварыў, Ніна пазнаёміла нас і пачала развітвацца:
Прабачце, мне няма калі чакае земснарад. Сказала так, быццам земснарад імя добрага хлопца, які чакае яе недзе там, ля ракі, і ніяк не можа дачакацца.
Аркадзь Карніенка робіць тут з 1962 года. Спачатку быў прарабам, а тры гады назад яго прызначылі галоўным інжынерам.
Асноўная задача Старобінскага БМУ, расказаў ён, асушка палескіх балот. На сённяшні дзень асушылі тры асноўныя масівы Крывіцкі, Дзвінскі (калгас «Партызанскі край») і Ракітню. Усяго больш за 300 тысяч гектараў. Цяпер пачалі асушку агромністага Велікалескага масіву і нізоўя ракі Морач. Там пакуль што захаваліся яшчэ непраходныя балоты. На іх месцы будуць пабудаваны два буйныя саўгасы, якія дадуць краіне тоны хлеба і мяса...
Тут я выказаў Аркадзю сваю трывогу: а што будзе з прыродай, з кліматам? Ці не здарыцца так, што на багатае вадою Палессе мы паклічам калі-небудзь засуху? Аркадзь заспакоіў мяне, што гэтага не здарыцца.
Праўда у «10-годдзі БССР» па тарфяніках пракідаюцца белыя залысіны. Але гэта ад няправільных севазваротаў. Трэба, каб тарфянікі на 40 працэнтаў былі заняты травамі яны замацоўваюць глебу. Другая прычына тое, што Мар’інскія балоты асушваліся прымітыўным спосабам адкрытай сістэмай. Цяпер мы так не робім будзем асушваць балоты толькі закрытым дрэнажом. Так, каб можна было, па меры неабходнасці, рэгуляваць узровень вады. Вядома, гэта будзе абыходзіцца даражэй, тэмпы будуць меншыя. Але лепш менш, ды лепш.