Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
зачынена школа. Мне было цікава даведацца, што ёсць у бібліятэцы з беларускіх аўтараў. Аднак я ўбачыў толькі імя Уладзіміра Караткевіча, нейкімі невядомымі вятрамі занесла сюды ягоныя «Чырвоныя ветразі».
Школа гэта якраз і ёсць хата самога паэта. Вядома, яна не раз рамантавалася, але ў цэлым засталася такой, як была. Ванда павяла мяне ў пакойчык, дзе былі выстаўлены экспанаты музея. У гэтым пакойчыку якраз і працаваў паэт тут быў яго кабінет. 3 акна сапраўды адкрывалася поле і вясковыя хаты значыць, мара Сыракомлі пра тое, каб ён мог «бачыць з акна небасхілы, вясковыя стрэхі», хоць і часткова, але збылася. У пакойчыку паэта я ўбачыў яго фотаздымкі, кнігі, рукапісы. Але больш за ўсё зацікавіў мяне сонечны гадзіннік Сыракомлі гладка выпаліраваны камень з цыферблатам, стрэлкамі якога былі промні сонца.
Потым Ванда павяла мяне паказваць двор. He вельмі далёка ад хаты, сярод жыта, відаць былі рэшткі зруба старога калодзежа. 3 яго, расказваюць, брала ваду Сыракомлева сям’я. У вянку дрэў хаваўся арыгінальны стол, зроблены з жорнавага кола. За гэтым сталом, шукаючы адзіноты і цішыні, Сыракомля напісаў нямала ўзнёслых строф сваёй паэзіі.
Але галоўнае, што мне хацелася ў Барэйкаўшчыне, гэта пазнаёміцца з людзьмі. пагутарыць з імі, пачуць расказы, паданні і асабліва мову аднавяскоўцаў паэта. Ванда завяла мяне ў адну з бліжэйшых хат, да васьмідзесяцігадовага Баляслава Антонавіча Раманоўскага. Высокі хударлявы стары, пакашліваючы, з ахвотай расказваў пра сваё жыццё, пра сваю вёску. Яго дапаўняла, падсеўшы да стала, за якім мы сядзелі, дачка Уладзіслава, рухавая і гаваркая жанчына, работніца саўгаса «Рукойны». Жывуць тут яны здаўна. Іх дзяды і прадзеды таксама тутэйшыя. 3 католікаў. Называюць сябе палякамі. Два сыны Баляслава Антонавіча пераехалі ў Польшчу, прыжыліся там. А яму самому і дачцэ падабаецца тут, дома. Гаворка наша цякла вольна, натуральна. Мова гаспадароў хаты, як і іншых вяскоўцаў, нягледзячы на нязначную колькасць польскіх слоў, была ўсё ж у сваёй аснове, як адзначаў яшчэ і Сыракомля, беларуская. Я на-
ват запісаў у блакнот нямала цікавых для мяне слоў і выразаў, якія значна папоўнілі мой лексікон.
Пабыў я ў Барэйкаўшчыне і яе ваколіцах некалькі дзён. Гутарачы з людзьмі, слухаючы іх гаворку, я лавіў сябе на думцы, што некаторыя характэрныя для гэтай мясцовасці словы і выразы я ўжо недзе чуў. Толькі потым успомніў: дык гэта ж у Францішка Багушэвіча «панарскага салаўя»! Віленшчына, Ашмяншчына яго радзіма. Былы фальварак Свіраны, дзе нарадзіўся беларускі паэт, аказваецца, зусім блізка адсюль. Пра гэта мне сказаў былы загадчык Барэйкаўшчынскай пачатковай школы Мікалай Васільевіч Сабалеўскі, добры знаўца беларускай літаратуры, якую ён чытае ў арыгінале. Дарэчы, пра школы. I ў Рукойнах (афіцыйна Рукайняй), цэнтры сельсавета (за лічаныя кіламетры ад Барэйкаўшчыны), і ў іншых вакольных вёсках школы польскія. Адкрыты яны па жаданні насельніцтва. Як расказаў мне дырэктар Рукайняйскай сярэдняй школы Леанід Ільіч Палонскі, у школе вучні вывучаюць некалькі моў: рускую, польскую, літоўскую і нямецкую. Апрача таго, усе яны нядрэнна ведаюць таксама беларускую.
Я добра пазнаёміўся з адным вучнем Рукайняйскай школы сямікласнікам Янушам, сынам старшыні сельсавета Эдуарда Аляксандравіча Багуцкага, у якога я начаваў. 3 Янушам я разам спаў на сене ў адрыне. Перад тым як заснуць, мы доўга размаўлялі. Януш быў вельмі гаваркі. Ён расказваў мне шмат чаго пра школу, пра свае гульні, вучобу. Даведаўшыся, што я з Мінска, ён пачаў дэкламаваць па памяці «Дзеда і бабу» Кандрата Крапівы, «Святога Яна» Якуба Коласа. Праўда, не ведаў, хто напісаў гэтыя творы. Пахваліўся ён і сваімі поспехамі ў літоўскай мове, што нават можа ўжо чытаць трохі па-літоўску. Раней яе зусім не разумеў, як і наогул тутэйшыя людзі. Януш расказаў мне пра выпадак, які быў тут пасля вайны. Прыехала з Вільнюса аўтакрама. Адзін хлопчык пайшоў туды купіць цукру. А крамнік яму і кажа: «Мажукам цукру нера». Гэта азначала дзецям цукар не прадаецца. Хлопчык перадаў гэтыя словы бацьку, прозвішча якога якраз было Мажук. «Нехта, мусіць, набрахаў на мяне: Мажуку, бач, ужо і цукру не дае», сказаў бацька і пайшоў высвятляць прычыну.
Я аб’ехаў і абхадзіў многія вёскі і вёсачкі Рукайняйскага сельсавета. Запомніў такія з іх, як Крыжоўка (з нядаўняга часу яна, як і іншыя вёскі, атрымала новую назву Крышкяліс), Ашмянка (Ашмянеле), Баравыя (Шылінай). Задворцы (Ужудварыс), Навасады (Науяседжай), Падчарнае (Паеджай), Міхайлаўка (Мікалішкес), Зацішша (Рамітэ). Знаёмячыся з людзьмі, сярод продкаў якіх жыў У. Сыракомля, я лепш разумеў многія творы паэта, як і яго самога. Больш зразумелымі рабіліся мне і строфы верша Янкі Купалы «Вясковы лірнік», напісанага тут амаль 50 гадоў назад, калі адзначалася 50-я гадавіна з дня смерці Сыракомлі. Янка Купала, які таксама хадзіў па мясцінах «вясковага лірніка», быў у Барэйкаўшчыне і Рукойнах, так пісаў у сваім вершы:
Выліць думку хачу хай снуе у бязмеры, Думку-памяць, што ў сэрцы залегла.
Аб той зорцы, што некалі з добраю верай Над зямелькай яснела і збегла.
Аб музыцы, што лірай сваёй чарадзейскай Мне ў душы светач выклікаў новы, Каб жыла, хоць на час, красай кветкаў-пралескаў, Як жыве вечна Лірнік вясковы...
Час патрапіць усё пакрьішыць, адалеці, Путы нават змарнеюць у плесні, -
Покі ж будзе душа хоць адна жыць на свеце, Будуць жыці і лірнікаў песні.
Будзеш жыць! Будуць векі ісці за вякамі, He забудуцца дум тваіх словы,
Як і слоў беларускіх, жывучы між намі, He забыўся ты. Лірнік вясковы.
1971, 2003, 2017

ГЛАДЫЯТАР НА АРЭНЕ БЕЛАРУШЧЫНЫ
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч... Па-мойму, мы яшчэ па-сапраўднаму не ўсвядомілі, якая гэта была значная постаць у беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Наша літаратуразнаўства яшчэ як след не раскрыла мастацкую вартасць яго твораў, не паказала прыгажосць паэтычнага слова першага беларускага класіка, самабытнасць гэтага незвычайнага талента. Учытайцеся ў вершаваныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча. Вось хрэстаматыйны «Гапон», «беларуская аповесць»:
Шум, крык, гоман у карчме, Кіпіць сельская дружына, Піва, мёд, гарэлку п’е, Ажно курыцца чупрына.
Здаецца, простыя, «бясхітрасныя» радкі. Але яны адразу ўводзяць чытача ў само дзеянне паэмы, у якой паўстае перад намі жывая рэчаіснасць даўно аджылай эпохі. Спачатку паэт як бы расстаўляе «дзейных асоб», што прыйшлі на сельскую вечарыну. Тут і паважныя вясковыя гаспадары, якія вядуць за сталом заўсёды цікавую для іх гаворку пра свой штодзённы сялянскі клопат, і «ляндарка з лендаром», што разносяць заказныя стравы і пітво, і моладзь, якая «гамоніць» каля парога, і «старыя чараўніцы» цікаўныя старыя жанчыны, што, пасеўшы каля печы, цішком назіраюць, як забаўляюцца «хлопцы, дзеўкі, маладзіцы». Скрыпач Ананя пачынае іграць народныя танцы «Лявоніху», «Бычка», «Казачка». I моладзь адразу пускаецца ў скокі. Вясёлы сялянскі хлопец Гапон, вырабляючы нагамі
заліхвацкія выкрунтасы, галантна запрашае ў танец сваю каханую дзяўчыну Кацярынку:
«Эй, чух, Кацярынка!
Чабоцікі красны;
Каму блішчаць, каго любяць Твае вочкі ясны?..»
Дзяўчына не прымушае сябе доўга ўгаворваць. У адказ на запрашэнне каханага хлопца
Кацярынка ж успляснула, На міленькага зіркнула, Хвіць! спаднічку распусціла, Трэйчы запяткам падбіла, Дробны ножкі выкідаець, Чаравічкі скрыпяць, А із вочак аж сіяець, Быццам іскры ляцяць.
У такім жа энергічным тэмпе, раскавана і весела праходзіць уся вечарынка сапраўдная народная феерыя. Паэт шырока выкарыстоўвае фальклорныя вобразы і матывы, а таксама народныя песні, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, вельмі да месца ўплятаючы іх у канву апавядання. Атрымліваецца адначасова і мастацкі паказ вясёлага вясковага ігрышча, і яго дакладнае этнаграфічнае апісанне.
Кожны пісьменнік ведае, як цяжка часам знайсці адпаведны задуманай ідэі твора сюжэт. Сюжэтамі нават дзеляцца паміж сабой пісьменнікі. Як, скажам, Пушкін, які падараваў Гогалю сюжэт «Мёртвых душ». Трэба мець талент знайсці займальны сюжэт. Такім талентам валодаў наш Дунін-Марцінкевіч. Чытаючы яго творы, прыемна здзіўляешся, як умее аўтар знаходзіць патрэбны сюжэт ды ўкручваць у яго назапашаны «матэрыял». Сваю сюжэтную лінію мае і той жа «Гапон». Даволі займальную «лінію». 3 нечаканымі хадамі, інтрыгамі. Як і ў кожнага еўрапейскага класіка. На сельскае ігрышча ў карчме, так маляўніча апісанае ў пачатку паэмы, раптам урываецца аканом з войтам. Гапон адразу зразумеў: гэта ж аблава, рэкруцкі набор! Таму паспявае гукнуць сябрам: уцякайце! I тыя кідаюцца з карчмы хто
куды. На самога ж Гапона з усіх бакоў навальваюцца памагатыя аканома. Як ён ні адбіваўся, «яго, беднага, звязалі дый у калодкі скавалі». Арганізаваў гэты налёт аканом таму, што намерыўся запраторыць у салдаты Гапона, каб адбіць у яго прыгожую Кацярынку. Пані, паважаная ўсімі ўладарка маёнтка і вёскі, убачыўшы аднойчы заплаканую Кацярынку, пашкадавала яе і захацела суцешыць. Даведаўшыся ад дзяўчыны пра прычыну плачу, яна загадала здаць у салдаты самога аканома. Кацярынку ж зрабіла сваёй пакаёўкай. Прайшло пяць гадоў. I вось раптам заяўляецца ў панскі двор прыгожы і статны малады афіцэр. Якая была для Кацярынкі радасць, калі яна пазнала ў ім свайго любага Гапона! Да афіцэрскага стану яго ўзвысілі за добрую службу ў войску, за адвагу на вайне. Цяпер ён прыйшоў прасіць у Кацярынкі рукі, а ў пані дазволу на шлюб. Пані не толькі дазволіла, але і сама прыйшла на вяселле сваёй пакаёўкі, а яшчэ ёй «маўляў роднаму дзіцяці, прыгожы пасаг дала, радасну слёзку ураніла, маладых благаславіла, сама к вянцу павяла». Такая атрымалася ідылія!
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч хоць быў заможным панам, але шчыра паважаў простага селяніна, бачыў у ім, не ў прыклад іншым панам, чалавека, як мог, спрыяў яму. 3 пашанай ставіцца да сялян заклікаў ён і ўсіх вяльможных паноў. Такім мастацкім «заклікам» была і паэма «Гапон». He ведаю, як для каго, а для мяне чытанне Дуніна-Марцінкевіча свята. Бо яго творы я ўспрымаю як пісьмы з XIX стагоддзя. Яны і жывыя сведкі часу, і творы мастацтва адначасова. Так я чытаў «Гапона». Так чытаю «Вечарніцы» народныя аповесці «Дурны Зміцер, хоць і хітры» і «Стаўроўскія дзяды». Смакую кожнае слова. Ужываюся ў жыццё герояў. Знаёмлюся з мінулым народным побытам, дыхаю паветрам даўно зніклай эпохі.