Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
ванне рэальных герояў «Пінскай шляхты». Аказваецца, я даўно ўжо ведаў і не толькі ведаў, а нават пахаўрусаваў з адным Цюхаём-Ліпскім! Кажу не пра каго іншага, як пра нашага вядомага беларускага пісьменніка, старшыню Беларускага дзіцячага фонду Уладзіміра Ліпскага! Вось толькі не папытаўся я яшчэ ў Валодзі, на якой дарозе згубіў ён свой родавы прыдомак Цюхай.
Трохі пазней пра Цюхай-Ліпскіх, пра ваколіцу Ольпень, пра паездку туды Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча я ўзахлёб прачытаў у «ЛіМе» ў нарысе Уладзіміра Ліпскага «Дунін-Марцінкевіч і пінская шляхта». Нашчадак Марцінкевічавых герояў намерыўся дакапацца і дакапаўся-такі да вытокаў, да жыццёвай асновы знакамітай камедыі. Аказваецца, зачэпкай для яе паслужыла адна вельмі гучная судовая справа пра ольпенскіх Цюхаёў-Ліпскіх, якіх самыя высокія ўлады змушалі перайсці з каталіцкай у праваслаўную веру. Заведзеная ў Мінскай духоўнай кансісторыі загадам губернскага кіраўніцтва, гэтая справа («Справа № 39»), якая была распачата 17 лістапада 1837 года, цягнулася ні многа ні мала трыццаць тры гады! Трыццаць тры гады абараняліся ўпартыя Цюхай-Ліпскія ад неадчэпнага націску высокіх чыноўнікаў, якім вельмі карцела вярнуць у «нстннную веру» гэтыя «заблудшне душн». He адзін раз цягалі ольпенскіх неслухаў у Мінск да самога праваслаўнага архіепіскапа. А калі і гэта не памагло, ольпенскімі Цюхаямі заняліся ўсёмагутны сінод і нават сам гасудар Расійскай імперыі. Ды, як выявілася, пінскай шляхце і намеснік Бога на зямлі быў не ўказ! He паслухаліся нязломныя Цюхаі-Ліпскія цара-бацюшку! He здрадзілі веры сваіх продкаў!
Ці ж мог не зацікавіцца сапраўды народны (хай і без звання) беларускі пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч такімі праявамі паляшуцкіх характараў? От і пакаціў на параконнай брычцы люцінскі гаспадар у палескую глушэчу, у самае гняздо непакорлівых Цюхаёў-Ліпскіх, у іхную «суверэнную дзяржаву» ваколіцу Ольпень. Напрасіўшыся ў некага з іх ці ў іншага ольпенца на пастой, пачаў наш пісьменнік гаманіць з людзьмі, вывучаць іх жыццё-быццё, паляшуцкія норавы і характары. I, мусіць, нямала там сядзеў-вывучаў, калі нават іхную гаворку.
адметны паляшуцкі дыялект беларускай мовы, здолеў вывучыць. Ды так вывучыў, што і твор напісаў на гэтай гаворцы.
Уладзімір Ліпскі ў сваім нарысе прыадкрыў яшчэ адну таямніцу творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: вытокі яго паэмы «Халімон на каранацыі». Хто з нас не задумваўся: як мог так дакладна і вобразна намаляваць пісьменнік каранацыю расійскага цара, самую Маскву? Нідзе ж у біяграфіі Дуніна-Марцінкевіча і згадкі няма пра яго паездку ў Маскву на такую важную ўрачыстасць. Знайшоў Валодзя Ліпскі адгадку і гэтай загадкі. Ён выявіў матэрыялы, якія паказваюць, што Вінцэнт ДунінМарцінкевіч пабываў-такі на той каранацыі. «Спроба літаратурнага адкрыцця» так сціпла вызначыў ён жанр свайго нарыса пра Дуніна-Марцінкевіча і пінскую шляхту. Ды гэта ж не спроба, а, можна сказаць пэўна, само адкрыццё, сапраўднае даследаванне, якім ён проста ўцёр нос некаторым дыпламаваным вучоным. От табе і Цюхай!
Добра пашукаўшы, можна знайсці рэаліі і іншых твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Скажам, паэм-быліц «Шчароўскія дажынкі», «Стаўроўскія дзяды». Я чамусьці быў упэўнены, што гэта прыдуманыя аўтарам назвы. Аказваецца, не: і Шчаўры, і Стаўры зусім рэальныя беларускія вёскі, ці засценкі. Выпала так, што і ў гэтыя селішчы трапіў я недзе ў 1970-я гады з фальклорнай экспедыцыяй Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору нашай Акадэміі навук разам з вядомымі фалькларыстамі Арсенем Лісам, Іванам Цішчанкам, Анатолем Фядосікам, Антонам Гурскім, Леанілай Малаш-Аксамітавай і, здаецца, Майсеем Грынблатам. Знаходзіліся абедзве вёсачкі, калі не памыляюся, у Крупскім раёне. Стаялі яны блізка адна каля адной, праз нейкі выган. I мы запісвалі народныя песні і абрады і ў Шчаўрах, і ў Стаўрах. Тут таксама хадзіў некалі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. I, як бачым, вярнуўся адтуль не без плёну.
Вельмі добра было б выявіць, на чым засноўваў свае творы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Гэта дапамагло б нам раскрыць вытокі яго творчасці, лепш зразумець нашага выдатнага пісьменніка сярэдзіны XIX стагоддзя, выразніка дум свайго народа, яго шчырага абаронцы.
Пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча пісалі шмат. I, вядома ж, будуць пісаць яшчэ. Гэта сапраўды велічная постаць у нашай літаратуры. I ўсебакова, ва ўсёй глыбіні раскрыць творчасць выдатнага пісьменніка пачэсная задача літаратуразнаўства. У сваім нарысе я падаў толькі асобныя штрышкі да творчага партрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, якія, спадзяюся, таксама прыдадуцца ў далейшым спасціжэнні жыццёвага і творчага шляху нашага класіка.
2003, 2017
ТУТ ГРАЛА ДУДКА БУРАЧКА
На сустрэчу з паэтам
Даўно ўжо збіраўся я пахадзіць-паблукаць прытуманенымі часам, але, пэўне ж, яшчэ не зааранымі, не зусім зарослымі за паўтара стагоддзя сцяжынамі нашага славутага змагара за народ, сапраўднага будзіцеля нацыі Францішка Багушэвіча, якога, неспакойнага, нікім не скоранага, куды толькі ні закідала мачыха-доля.
I от летась надарылася добрая нагода: мне прапанавалі паехаць разам з экспедыцыяй Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па мясцінах выдатнага паэта-дэмакрата XIX стагоддзя.
Экспедыцыйную групу музея склалі супрацоўнікі аддзела дакастрычніцкай літаратуры. Асабліва я быў рады, што ў гэтую вандроўку згадзіўся паехаць і мой добры знаёмы, літаратар, выдатны знаўца біяграфіі Багушэвіча. супрацоўнік Беларускага тэлебачання Уладзімір Содаль, які ўзяў з сабой і маленькую, з двух чалавек, тэлевізійную групу здымаць Багушэвічавы мясціны ды «асвятляць» работу экспедыцыі. Нам быў выдзелены невялікі, але даволі прасторны аўтобус, за рулём якога, нібы на троне, высока сядзеў фарсісты, з белазубай усмешкай пад заліхвацкімі вусамі шафёр Валера.
3 Мінска, заварочваючы то ў адзін, то ў другі бок, у мясціны, так ці інакш звязаныя з імем Францішка Багушэвіча, мы кіравалі на Ашмяны.
Свіраны
Больш за ўсё карцела пабачыць родны кут Францішка Багушэвіча памятны яшчэ са школьнага падручніка фальварак Свіраны, пра які, апроч назвы, я нічога не ведаў. Гэтак жа, як і школьнікі, якія вывучаюць біяграфію паэта. Ды і што ж можа даць іх розуму і сэрцу адна сухая назва?
У Свіраны мы выехалі раніцай, паснедаўшы ў ашмянскай кавярні. Дарога ішла проста на старажытную Вільню.
Вось і літоўская мяжа, пра што апавяшчае стэла на ўзбочыне дарогі. Мінаем Меднікі з руінамі старажытнага замка. Дзясятакдругі кіламетраў па зямлі Літвы і Валодзя Содаль, які ўжо тут бываў раней, камандуе шафёру павярнуць налева. Зялёныя, аблашчаныя сонцам узгоркі. Рэдкія бярозавыя пералескі. А вось перад вачыма і самі Свіраны.
Калі мы выйшлі з аўтобуса, перад намі адкрыўся шырокі, вельмі маляўнічы краявід. У моры чэрвеньскай зеляніны на ўзгорках і ў далінах бялелі шыфернымі дахамі між вабных прысадаў астраўкі невялічкіх вёсак. Над імі плылі, купаліся ў блакіце неба лёгкія белыя воблакі.
Свіраны адзін з тых шматлікіх астраўкоў. Вёсачка падзелена шашою на дзве паловы. Першая, левая, палова, як выявілася, больш даўняя, уласна Свіраны, дзе некалі і быў той фальварак, у якім упершыню ўбачыў свет Францішак Багушэвіч. Сёння тут тры хаты. Каля двароў нам кінуўся ў вочы шнур раскідзістых старасвецкіх ліп. Гэта, як паведаў Содаль, колішняя алея, што вяла да фальварка. На правым баку шашы мы ўбачылі дзве хаты, за імі трохі далей дах яшчэ адной. Вось і ўся вёска. Калі знаёмішся са Свіранамі, складваецца ўражанне, што людзі сяліліся тут хто як хацеў, не прытрымліваючыся асаблівага парадку. Таму называць Свіраны вёскай, відаць, можна толькі ўмоўна тут жа мы не знайшлі нават традыцыйнай вясковай вуліцы. Проста прысуседзіліся адна да адной асобныя сядзібы, са сваімі пад’ездамі, з уласнымі сцежкамі-дарожкамі, прыцерліся, прызвычаіліся і стаяць сабе, не скардзячыся на нейкую нязручнасць.
3 асаблівым нецярпеннем, нават з хваляваннем чакаў я сустрэчы з землякамі паэта. Перш за ўсё хацелася пачуць іх гаворку. Гэта ж мову тутэйшых сялян узяў Францішак Багушэвіч за аснову сваіх мастацкіх твораў. Як вядома, сучасная беларуская літаратурная мова ў яго час была яшчэ ў стадыі станаўлення, і Францішак Багушэвіч пісаў на той, якую чуў у маленстве. Якраз яе, мову падвіленскіх мясцін, лічыў ён найбольш беларускай, найбольш чыстай, і таму, як успамінае яго сучаснік паэт Альгерд Абуховіч, аднаго разу Францішак Багушэвіч, прачытаўшы яго вершы, зрабіў аўтару заўвагу, што ў іх «не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты». На гэта ўраджэнец Случчыны, а калі дакладней Глушчыны, Альгерд Абуховіч адказаў Багушэвічу вершам:
У гаворцы ёсць ружніца
Між маею і тваей:
Маей пушчы, Пціч граніца.
Ты панарскі салавей.
Панары узвышшы на поўдзень ад Вільні. Відаць, зялёныя ўзгоркі, што ўбачылі мы каля Свіран, таксама адносяцца да той панарскай грады. Дык хіба ж нецікава было нам даведацца, як размаўляюць сёння на радзіме «панарскага салаўя»? Ці, можа, тутэйшыя людзі алітовіліся? Як-ніяк, ужо ж пяцьдзясят гадоў гэтыя землі ўваходзяць у склад Літвы.
Першы, хто трапіўся нам у Свіранах, проста на шашы, быў пажылы дзядзька. Я прыпыніў яго, паздароўкаўся.
-1 куды сабраліся, дзядзька? загаварыўшы, папытаў я.
Да от сена троха выкасіў тутака... Дэк падварушыць трэба...
Дзядзькава гаворка была мне як маслам па сэрцы. Такая паўнагучная, каларытная беларуская мова, з усімі яе «акцэнтамі». Тое, што ў гаворцы не-не дый пракідвалася то польскае, то рускае слова, зусім яе не псавала, бо ён любое слова вымаўляў на свой лад, падпарадкоўваў яго роднай беларускай мове. У дзядзькавай гаворцы вуха ўлавіла і мясцовыя асаблівасці з гэтымі «троха», «тутака», а таксама з выразамі тыпу «ён адсюль выехаўшы», «ён у той вёсцы радзіўшыся» (у сэнсе выехаў, радзіўся).
Дарэчы, гэтую асаблівасць мне даводзілася чуць і ў нас, у Браслаўскім раёне, які зусім недалёка адсюль.
Ну і да якой вы, дзядзька, залічваеце сябе нацыянальнасці? слухаючы з яго вуснаў такую гожую беларускую мову, папытаў я.
Тутэйшы я...I, падумаўшы, дадаў: Палякі мы тутака... Беларускія палякі.
А я думаю, што вы ўсё ж беларус, дзядзька!
На гэта дзядзька адказаў слова ў слова так:
Я не помню, ці было такое гасударства беларускае... А вось польскае тутака было...