Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
трэба рабіць» хоць плот гарадзі ў нашых краязнаўчых музеях. Часцей за ўсё гэта «пазваночныя» (згодна з выразам Анатоля Вялюгіна) асобы, якіх «па званку» ўладкавалі «добрыя дзядзькі» на быццам бы «не пыльную» для іх музейную работу. Таму прыход у музеі такіх, як Алесь Жамойцін, энтузіястаў трэба толькі вітаць.
Адразу па нашым прыездзе ў Кушляны Алесь наважыў паказаць нам напытаную ў адной хаце ў ваколіцы цікавую старую камоду, каб набыць яе для будучага музея. Я быў рады такой прапанове: мне вельмі цікава было пабачыць кушлянскія ваколіцы, бліжэй пазнаёміцца з зямлёй Багушэвіча.
Паехалі туды сваім аўтобусам. Дарога ішла лесам. Аўтобус ледзь праціскаўся між галінастых хвой, не без цяжкасці пераадольваючы глыбокія гразкія лужыны. Праз нейкі час выбавіліся на святло, паехалі ледзь прыкметнай палявой дарогай, якая неўзабаве зусім скончылася. Аўтобус пачаў валюхацца па ўдзірванелых грудах нейкага лугу, потым зусім суняўся, бо далей можна было вельмі лёгка засесці: між травы паблісквала вада. Мы пайшлі пеша, пераскокваючы з купіны на купіну, і праз які кіламетр убачылі адзінокую закінутую сядзібу ў старых прысадах. Апрача пашарэлай, але ўсё ж даволі моцнай хаты, якая была на замку, у двары стаялі яшчэ пакінутыя гаспадарчыя пабудовы, таксама з моцнага, не кранутага шашалем бярвення. На панадворку раскашаваў быльнёг, між штакецін пахіленага плота лезла жыгучка-крапіва, шугала цёмналістая, на дзіва буйная лебяда, на сярэдзіне двара, пачуўшы нежылы дух, адваёўваў сабе надзелы жорсткі сівы палын горкая трава запусцення.
Якая гэта тыповая цяпер карціна! Такія во пакінутыя хаты, зарослыя травою двары можна напаткаць сёння ў любым кутку Беларусі. Катастрафічна гіне, адыходзіць у нябыт традыцыйная беларуская вёска, самі сабой рушацца цяпер і гэтакія адзінокія хутары, якія неяк жа выстаялі ў бязлітасных бурах часу, перажыўшы бязглуздыя кампаніі па іх ссяленні.
3 аднаго боку пад хутар, каля якога мы тупалі, падыходзіў лес. На ўскрайку яго, адышоўшыся на сіўцовую лугавіну, стаяў не блізка на адлегласці адзін ад аднаго гурт шырокіх цяніс-
тых дубоў. Каля іх пасвіўся статак пярэстых кароў відаць, недзе за лесам была вёска. На другі бок ад хутара аж да асмужанай паласы далёкага хвойніку ільснілася сівавата-зялёным жытам вялікае раўніннае поле, па якім часам беглі цені ад воблакаў, што зрэдку наплывалі на сонца. I хоць бы дзе гук ад машыны ці якога матацыкла! Нават дарогі нідзе не відаць было. Як быццам мы трапілі ў нейкі іншы свет, на зусім іншую планету, якая не дайшла яшчэ да «машыннай» цывілізацыі, ці проста вярнуліся ў мінулае стагоддзе! Цішыня, прастор, воля. He веру, што не знайшлося б ахвотніка ўзяць тут зямлю, пасяліцца ў гэтым выдатным для жыцця кутку, самастойна, без чыёйсьці ўказкі павесці гаспадарку, стаць уладаром сваёй долі!
Хоць гаспадароў хутара мы не знайшлі (яны перабраліся недзе ў Вільню), нам усё ж удалося паглядзець тую даўнейшую камоду. Выглядала яна сапраўды прыгожа. 3 разьбяным раслінным узорам вельмі тонкай работы, з фігурным люстэркам у драўляным абрамленні, арыгінальная па форме камода, вядома, магла б быць выдатнай аздобай Багушэвічавага музея: яна ж, можна сказаць, і з яго мясціны, і з яго часу. Вырашана было звязацца з гаспадарамі і закупіць гэтую каштоўную рэч.
3 хутара зноў вярнуліся ў Кушляны.
У Кушлянах мне давялося пабываць з групай пісьменнікаў амаль дваццаць пяць гадоў назад, у час святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Тады на сваім месцы стаяў пастарэлы драўляны паэтаў дом, пабудаваны ім у 1896 годзе. Вядома, ён ужо шмат у чым адрозніваўся ад першапачатковага, бо можа, нават не раз — рамантаваўся, да яго дадаваліся нейкія дабудоўкі, нешта адкідалася. I ўсё ж аснова была тая ж самая, гэта быў, можна сказаць, той самы дом. Дом Францішка Багушэвіча. I яго, відаць, трэба было б у аснове сваёй захаваць, адкінуўшы розныя пазнейшыя дабудоўкі, узнавіўшы, магчыма, нейкія старыя, першапачатковыя дэталі. Выклікала ў мяне ўнутраную нязгоду тое, што, расчышчаючы пляцоўку каля дома, «архітэктары» будоўлі знеслі бульдозерам, ссунулі разам з верхнім пластом зямлі здзічэлае кустоўе былога саду Багушэвіча, магчыма, пасаджанага яго рукой. Сярод друзу сіратліва тырчала
толькі зноў жа асуджаная на знішчэнне грыўка густога сліўняку, які, пастаянна абнаўляючыся. шчасліва дажыў да нашага часу і яшчэ невядома колькі б рос тут, каб яго не чапалі. А чаму б не зберагчы гэты сліўняк, чаму б не пашукаць тут парасткаў і іншых дрэў, якія наўрад ці поўнасцю пазасыхалі? Іх жа можна было б як трэба пачысціць, дагледзець па-гаспадарску, падсадзіць новыя дрэвы і кусты. Гэта быў бы хоць і абноўлены, амалоджаны, але сад Багушэвіча! А не сад, пасаджаны на месцы саду Багушэвіча.
Больш за ўсё, аднак, засмуціла нас з Содалем «апрацоўка» падмурка даўнейшай хаты, у якой жылі яшчэ з сям’ёй бацькі Францішка Багушэвіча, а мо і яго дзяды, хаты, у якой рос і гадаваўся сам паэт да яго адыходу «ў людзі». Падмурак гэты, выкладзены з камянёў, змацаваны нейкім даўнейшым растворам, быў на той жа сядзібе, непадалёку ад дома Францішка Багушэвіча. Калі мы падышлі туды, то ўбачылі ў самай сярэдзіне гэтага падмурка... бульдозер, які паспеў ужо развярнуць яго частку.
Як жа так можна, Алесь? пачалі мы па-сяброўску ўшчуваць Жамойціна. Падмурак жа трэба зберагаць...
Алесь пачаў запэўніваць нас, што падмурак застанецца...
Крытыкаваць мы ўсе ўмеем, а вот каб памагчы рабіць музей, то не надта каго і знойдзеш, умяшаўся ў размову парторг.
Мы з Содалем, пачуўшы сябе вінаватымі, прыкусілі языкі што ж. нас, беларусаў, заўсёды вельмі лёгка паставіць на месца. Мусіць, не надта спадзеючыся, што падмурак даўняга жылля Багушэвічаў усё ж захаваецца, Содаль зняў з плячэй фотаапарат, пачаў пстрыкаць ім, беручы ў кадр то ўвесь добра бачны ў траве падмурак, то яго асобныя часткі, у тым ліку разбураныя, з вывернутымі бульдозерам камянямі: хоць на здымку, але рэшткі былога Багушэвічавага дома цяпер назаўсёды захаваюцца для нашчадкаў!
Вядома, за тыя амаль сто гадоў, як не стала паэта, шмат што змянілася на яго радзіме. Змяніўся ўвесь архітэктурны ансамбль сядзібы Багушэвічаў. Час бязлітасна знішчыў большасць гаспадарчых пабудоў, два калодзежы з жураўлямі, дзе сям’я брала ваду, сажалку, альтанку на Лысай гары, уязную браму пры Kan-
лічцы, змяніў, a то і зусім сцёр дарогі. Содаль яшчэ нядаўна бачыў тут старую дарогу, якой ездзіў Багушэвіч у Солы. Цяпер дарогу зааралі, засеялі збажыною ад яе ўжо ані знаку. Чыясьці рука знішчыла дуб, што стаяў непадалёк, дуб, які помніў Багушэвіча. Чаму б яго не пакінуць? Без усяго гэтага як жа можна ўявіць атмасферу жыцця паэта?
Што-нішто з Багушэвічавай сядзібы, на шчасце, усё ж захавалася. Прыдарожная каплічка, пабудаваная ў памяць паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Таксама мураваная гаспадарчая пабудова. Высаджаная самім паэтам алея ў парку. Ну, і, вядома ж, захавалася зямля Багушэвіча, палі, лясы, узгоркі. Усё, што засталося, што выстаяла ў віхурах часу ўсім нам трэба беражліва захоўваць, шанаваць. Тое ж, што было знішчана часам і нашай няўвагай, неабходна ўзнавіць. Гэтае ж месца — запаведнае, наша нацыянальная святыня.
Агледзеўшы Багушэвічаву сядзібу, мы пакіравалі да мемарыяльнага каменя на Лысай гары, да якога любіў хадзіць і адпачываць сам паэт і на якім у год смерці Францішка Багушэвіча яго сябры выбілі словы: «Памяці Мацея Бурачка. 1900 г.».
Ішлі туды той самай паэтавай алеяй. Аб чымсьці сваім ціха шумелі пастарэлыя цяпер бярозы. Збоку пад алею падыходзілі замшэлыя хвоі змешанага лесу. 3 узбочных купін чырванелі спелыя пазёмкі, пракідаліся чарніцы. 3 другога боку з-за бяроз і каштанаў алеі прасвечвала шырокае поле, якое там-сям горбілася невысокімі ўзгоркамі, вабіла зялёнымі пералескамі. Над полем клубіліся белыя, месцамі пацямнелыя воблакі, з якіх накрапваў рэдзенькі дожджык. Вось яна, Багушэвічава зямля. I як гэта добра, што яна ёсць, што ў любы час можна прыйсці сюды, паблукаць гэтымі ціхімі палямі і зарослымі травою алеямі, далучыцца душою да простай і суровай паэзіі дарэшты адданага роднаму люду Мацея Бурачка.
Мне хацелася больш даведацца пра Багушэвічаву зямлю, пра яе людзей, таму я завёў гаворку з парторгам Леанідам Уладзіміравічам, з якім ішоў поруч цяністай паэтавай алеяй. Леанід Уладзіміравіч з ахвотай пачаў расказваць пра гэтыя мясціны, ну, і, вядома, пра свой калгас. Раней калгас называўся «Радзіма
Багушэвіча» (ён адносіцца да Смаргонскага раёна), але з той прычыны, што суседні калгас з цэнтрам у Жупранах (там ужо Ашмянскі раён) назвалі імем Францішка Багушэвіча, то іхняму, каб не блытацца, далі іншую назву «50 лет СССР». Я, мусіць, дапусціў тут бестактоўнасць, бо ў мяне вырвалася:
А чаму такая дзікая назва?
Як гэта дзікая? у голасе парторга я пачуў ледзяныя ноткі і, каб змякчыць сітуацыю, пачаў даводзіць Леаніду Уладзіміравічу, што такія надта казённыя назвы не ўспрымаюцца людзьмі, што можна б назваць калгас не гэтакім складаным словазлучэннем, а неяк прасцей, якім-небудзь адным словам.
Напрыклад? лёд у голасе Леаніда Уладзіміравіча і не думаў раставаць.
А чаму б не назваць так «Кушляны»?
Гэта назва не для калгаса...
Вось так для калгаса звычайная, народная назва не падыходзіць. Для яго ў нас абавязкова трэба прыдумліваць нешта звышідэйнае. Ці не такім во чынам і пайшлі па ўсім Савецкім Саюзе гуляць стандартныя назвы-агіткі, поўнасцю вымавіць якія часта не хапае духу. Асобныя ж з іх налічваюць да дзясятка, а можа, і болей слоў! Хто з нас не страчаў такую «папулярную» назву, як, скажам, «Калгас імя XXI (XXII, XXIII, XXIV і г. д.) з’езда КПСС». Давайце адкінем скарачэнні, разгорнем назву поўнасцю. Атрымаецца «Калектыўная гаспадарка імя дваццаць першага з’езда Камуністычнай партыі Савецкага Саюза». Цэлых дзесяць слоў! I наогул якая казёншчына, якая ўбогасць, якая стандартнасць, урэшце, якая часам недарэчнасць у назвах нашых калгасаў! Я неяк зрабіў маленькае даследаванне: прагартаў падшыўкі ўзятых адвольна 20 раённых газет Беларусі, дзе ў розных зводках даюцца спісы калгасаў. Якія ж іх характэрныя назвы? На першым плане тут імёны былых кіраўнікоў партыі і ўрада. Напрыклад, у дваццаці гэтых раёнах я налічыў аж дванаццаць калгасаў імя Калініна больш як палова! Амаль у кожным раёне знойдзеш такія назвы, як калгас імя такога і такога з’езда партыі, часам нават па некалькі на раён. 3 раёна ў раён