Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Потым мы пад’ехалі да палаца Балінскіх, дзе ў 1880-я гады і працаваў Апалінар Багушэвіч, вёў усю гаспадарку і дзе часта прымаў свайго брата Францішка. На здымку ў складзеным Содалем альбоме мы бачылі гэтага вельмі інтэлігентнага, з адухоўленым тварам, з добрымі адкрытымі вачыма маладога чалавека. Францішак Багушэвіч прыязджаў у Яшуны не толькі для таго, каб праведаць роднага брата, які быў яму найбольш блізкі духоўна. Сюды Мацея Бурачка цягнула таксама вельмі багатая бібліятэка. Першапачаткова належала гэтая бібліятэка, як і сам палац, вядомаму польскаму астраному, матэматыку, філосафуасветніку, рэктару Віленскага ўніверсітэта ў 1807-1815 гадах Яну Снядэцкаму, аднаму з відных дзеячаў эпохі Асветніцтва. Тое, што ў гэтай, звязанай з імем Францішка Багушэвіча, мясціне жылі некалі такія славутыя дзеячы навукі і культуры, як Ян Снядэцкі і гісторык Міхал Балінскі. які шмат зрабіў для асвятлення мінулага Беларусі, было для мяне яшчэ адной неспадзяванкай. 3 іх дзейнасцю, з іх працамі я знаёміўся, калі вывучаў творчыя біяграфіі Яна Чачота і Уладзіслава Сыракомлі.
Міхал Балінскі меў у Яшунах маёнтак. Тут ён ажаніўся з пляменніцай Яна Снядэцкага Зофіяй. Будучы халастым чалавекам (пасля няўдалага кахання ў маладосці даў сабе клятву ніколі не жаніцца), Снядэцкі быў па-бацькоўску прывязаны да сваёй пляменніцы. Прыязджаючы да Балінскіх, ён вельмі ўпадабаў тутэйшыя мясціны і ў 1828 годзе пабудаваў тут палац. Пасля яго смерці палац перайшоў Балінскім.
Калі тут працаваў як давераная асоба Апалінар Багушэвіч, гаспадаром уладанняў у Яшунах быў сын Міхала Балінскага Канстанцін. Жонка яго Стафанія з Кастравіцкіх. Ці не з таго роду, з якога выйшлі беларускі паэт Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) і французскі паэт Гіём Апалінэр (Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі)? Гаспадарка Балінскіх была немалая. Яны мелі тут нават свае заводы: металаліцейны, кафляны, бровар.
Палац Снядэцкага-Балінскіх стаіць у садзе над ракой Мерачанкай. Цяпер у ім калгасная кантора. Багацейшая бібліятэка, пэўне ж, апрача ўнікальнага кнігазбору Яна Снядэцкага, мела не менш багатыя калекцыі Міхала Балінскага, а сярод іх, вядома ж, было нямала матэрыялаў пра гарады і вёскі Беларусі, гісторыю якіх ён апісаў у сваёй «Старажытнай Польшчы». Францішка Багушэвіча, мусіць, і цікавілі ў першую чаргу гэтыя матэрыялы. На вялікі жаль, у 1939 годзе ў выніку вядомых падзей тая ўнікальная бібліятэка была разрабавана.
Лябёнка паказаў нам і сямейныя могілкі Балінскіх. Яны былі недалёка ад палаца, на невысокім узгорку, да якога падступае хвойнік. Гэтае месца выбраў сам Ян Снядэцкі для сябе, ён там быў першы і пахаваны. Адтуль, з узгорка, добра відаць уся яго сядзіба з прысадамі і рачулкай, што віецца ў алешніку. На магільных плітах мы прачыталі таксама імёны самога Міхала Балінскага, яго жонкі Зофіі і іншых сямейнікаў. Лябёнка даўжэй пастаяў ля пліты з імем аднаго з сыноў Міхала Балінскага Івана. Гэта быў не хто іншы, як... бацька рускай псіхіятрыі. У «Большой Советской Энцнклопеднн» можна прачытаць, што Балінскі Іван Міхайлавіч, скончыўшы ў Пецярбургу медыкахірургічную акадэмію, пачаў у 1857 годзе ўпершыню ў Расіі выкладаць псіхіятрыю як самастойную дысцыпліну, стаў прафесарам гэтай акадэміі. 3 далёкага Пецярбурга яго заўсёды цягнула ў родныя Яшуны, якія ён вельмі любіў. Ён праводзіў тут кожнае лета. Перад смерцю Іван Балінскі папрасіў і пахаваць яго ў Яшунах. На яго магільнай пліце былі высечаны на лацінскай мове такія словы (іх нам пераклаў Іёзас Юргевіч): «Іван Балінскі, сын Міхала і Зофіі, псіхічна хворых таварыш і слуга». Гэтую эпітафію напісаў ён сам яе знайшлі ў стале памерлага. Пасля сябе Іван
Балінскі пакінуў дзевяць дзяцей. Сапраўдны энтузіяст краязнаўства Іёзас Юргевіч Лябёнка выказаў таксама меркаванне, што ў Яшунах бывалі такія славутыя паэты, як Юльюш Славацкі, Адам Міцкевіч, Тамаш Зан. Нічога нс магу сказаць наконт Славацкага, што ж да двух апошніх, то яны маглі бываць у Яшунах, бо адсюль недалёка ляжалі і Болценікі, дзе жыў у сваім маёнтку Ваўжынец Путкамер са сваёй жонкай Марыляй і куды, як вядома, прыязджаў нешчаслівы закаханы. Бывалі тут і яго сябры Тамаш Зан і Ян Чачот. Дарэчы. Ян Снядэцкі і Ваўжынец Путкамер сябравалі, наведваліся адзін да аднаго.
Доцішкі
Пасля кароткачасовай вучобы ў Пецярбургскім універсітэце Францішак Багушэвіч у пачатку 1862 года ўладкоўваецца настаўнікам у Доцішках, у прыватнай школе памешчыка Звяровіча. Гэта у цяперашнім Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Выбраліся мы туды з Яшуноў ужо вечарам. Галоўнае нам трэба было да ночы паспець у Воранава, дзе былі заказаны нумары ў гасцініцы. Як мы ні спяшаліся, але прыехалі туды недзе пасля адзінаццаці гадзін вечара. Меркавалі пераначаваць і назаўтра ранічкай адразу пусціцца ізноў у дарогу.
Але здарылася непрадбачанае: калі мы зайшлі ў гасцініцу, выявілася, што нас там ніхто не чакае, што ніякіх заказаў адміністрацыі наконт нас не паступала і што гасцініца і без нас забіта наколькі мажліва, нават на калідорах няма месцаў. Аказваецца, адна з удзельніц нашай экспедыцыі, заказваючы па тэлефоне гасцініцу з Мінска, надта даверылася незнаёмаму голасу з райкама партыі, нават не папыталася, з кім канкрэтна размаўляе. У выніку ўся наша група з адзінаццаці чалавек засталася насупраць ночы без начлегу. Што ж было рабіць? Ехаць у Мінск, так і не пабываўшы ў Доцішках? Гэта было б проста недаравальна. Да таго ж шафёр Валера, які цалюткі дзень не выпускаў з рук руля, кружачы па Віленшчыне, ужо не мог везці нас амаль усю ноч у гэтакую далеч. Дык, значыць, кукаваць цэлую ноч у вестыбюлі, а заўтра соннымі мухамі ехаць па маршруце? Яно на горшы выпадак
можна б зрабіць і так, але ж хіба зможа весці аўтобус шафёр такой «соннай мухай»?
Як жа нам быць? зноў стукаліся мы ў акенца дзяжурнай.
А я адкуль ведаю трэба было раней думаць! I ляп акенцам перад нашымі апушчанымі насамі.
А што, калі пазваніць дамоў сакратару райкама партыі па ідэалогіі? Мо хоць які інтэрнат паможа знайсці сваім калегам усё ж мы таксама ідэалагічныя работнікі! Ну, што ж за спрос не дадуць, можа, у нос? Я папрасіў у дзяжурнай тэлефонную кніжку. Вось і нумар насупраць прозвішча сакратара райкама Кушнянковай Нэлі Казіміраўны. Мабілізуючы ўсе свае дыпламатычныя здольнасці, я набіраю нумар тэлефона. Звязаўшыся, перш за ўсё прашу прабачэння за позні званок, потым паведамляю, што ў Воранаўскі раён прыбыла цэлая група творчых работнікаў з Беларускага тэлебачання, часопіса «Полымя» і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ну, і растлумачваю сітуацыю, у якую трапіла гэтая «надта важная» група, што павінна працаваць у Воранаўскім раёне. Ці не магла б сакратар памагчы нам з начлегам? Нэля Казіміраўна проста адказала, што гэта зусім не яе клопат шукаць нам начлег, і пачала ўшчуваць нас за тое, што самі загадзя не паклапаціліся пра яго.
Ну, кто же так делает? паўтарала яна.
Усё правільна, Нэля Казіміраўна, адказаў я дыпламатычна. Мы тут поўнасцю вінаватыя. Але калі б вы ўсё ж нам памаглі, мы сказалі б вам вялікі дзякуй. Калі ж не зможаце памагчы, што ж, мы не будзем на вас у крыўдзе. Просім толькі яшчэ раз прабачэння, што патурбавалі ў такі позні час...
Ну, ладно, позвоннте мне мннут через десять...
Няўжо мая «дыпламатыя» спрацавала? I праўда, калі я пазваніў праз тыя дзесяць хвілін, Нэля Казіміраўна, не забыўшыся яшчэ раз паўшчуваць нас за неарганізаванасць, дала адрас інтэрната нейкага вучылішча, дзе нас размесцяць.
У інтэрнаце, папярэдне запатрабаваўшы дакументы, нам выдалі на складзе пасцельныя прыналежнасці. Да гадзіны ночы мы цягалі ў два агульныя пакоі адзін для жанчын, другі для мужчын матрацы ды падушкі, устанаўлівалі даўно забытыя намі
жалезныя ложкі з панцырнымі сеткамі, рып ад якіх ішоў на кіламетр. Што ж да чысціні і парадку, то на гэта мы як госці мусілі і ў пераносным, і ў прамым сэнсе проста закрыць вочы.
Назаўтра мы меркавалі як мага раней выехаць па сваім маршруце. Трэба ж было і пабываць у Багушэвічавых мясцінах, і паспець вечарам у Мінск. Але гэта толькі ў казцы і на паперы ўсё проста і хутка робіцца.
Каб разлічыцца за «гасцініцу», нам трэба было дачакацца, пакуль яшчэ адчыніцца вучылішчная бухгалтэрыя якраз яна, як нам сказалі, «пронзводнт» такія «операцнн». Гэта была наша першая затрымка. Другая, яшчэ большая, была звязана з «операцней отмечання» нашых камандзіровачных пасведчанняў. Вядома, іх можна было б адзначыць і ў той жа бухгалтэрыі вучылішча. Але этыкет падказваў нам зайсці ў райкам партыі і падзякаваць Нэлі Казіміраўне за начлег значыць, і камандзіроўкі мы палічылі лепш адзначыць там.
У райкам пайшлі мы ўдвух з Валодзем Содалем. Сакратарка ў прыёмнай, калі мы назваліся і папыталіся, як трапіць да Нэлі Казіміраўны, сказала, што сакратар райкама прасіла нас трохі пачакаць яна пакуль занятая. Мы толькі здзівіліся, як гэта яна ўведала, што мы прыйшлі да яе, пра гэта ж з ёй не было ніякай гаворкі. Каб не марнаваць часу, я дастаў увесь пук нашых камандзіровак і папрасіў сакратарку хутчэй іх адзначыць. Але яна ўзяла пасведчанні і спакойненька засунула іх у стол.
Нэля Казіміраўна сказала не адзначаць, пакуль яна не вызваліцца. Мы пераглянуліся з Валодзем: што гэта за дзівосы?
Раз так, давайце камандзіроўкі назад, мы ў іншым месцы адзначым.
Але дзяўчына і не думала вяртаць іх:
Нэля Казіміраўна прасіла пачакаць яна хутка вызваліцца.
Счакаўшы яшчэ колькі часу, мы пачалі выказваць сваё абурэнне, даводзіць, што нам няма калі таптацца ў райкамаўскай прыёмнай. Але сакратарка была непахісная:
Нэля Казіміраўна прасіла...
Нарэшце нас паклікалі ў яе кабінет. Калі мы ўвайшлі, сакратар райкама партыі, яшчэ даволі маладая і стройная жанчына, 376
пасадзіўшы нас перад сабой, проста ашаламіла абодвух, выпаліўшы нам у твар:
-	Попрошу вашн документы...
Першы зрэагаваў на гэта Валодзя Содаль:
-	А я не пакажу...
Потым Валодзя растлумачыў мне, чаму так адказаў. У яго ўжо выпрацаваўся ўнутраны пратэст супроць такіх во, як бы мякчэй сказаць, «дзействаў» афіцыйных асоб. Асаблівую падазронасць да сябе ён адчуваў у Ашмянах, куды не адзін раз ездзіў, вывучаючы мясціны Францішка Багушэвіча. Аднаго разу, спыніўшыся тут на нядоўгі час па дарозе да Вільні, ён убачыў, як бураць старыя, Багушэвічавай пары, будынкі. Каб хоць на здымках захаваць стары від горада, пачаў спехам фатаграфаваць тыя будынкі, бегаючы ад аднаго да другога. Ён так захапіўся гэтым, што ледзь не спазніўся на аўтобус ускочыў у яго, калі той ужо адыходзіў. Але не паспеў аўтобус яшчэ ўзяць разгон, як наперадзе, пасярод дарогі, выраслі два міліцыянеры. Выстаўленымі далонямі паднятых рук далі знак спыніцца. Ускочыўшы ў аўтобус, міліцыянеры пакіравалі проста туды, дзе сеў Валодзя, спыніліся перад ім: