Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Вашн документы?..
Ловячы на сабе цікаўныя позіркі здзіўленых пасажыраў, Валодзя паказаў тады свой дакумент і растлумачыў, хто ён такі і чаго яму трэба было ў Ашмянах. Пагартаўшы, пакруціўшы ў руках той дакумент, міліцыянеры вярнулі яго і сышлі з аўтобуса. I хоць на гэтым усё скончылася, Валодзеў настрой быў тады сапсаваны. Ён нібы сутыкнуўся з нечым брыдкім. 1 вось цяпер ізноў... Я ж як чалавек не горды (а ўсё ж, мусіць, трэба такім быць) дастаў з кішэні сваё «палымянскае» пасведчанне якраз жа было пры мне і падаў сакратару райкама.
А, Цвнрка! Так я вас знаю, вяртаючы дакумент, сказала Нэля Казіміраўна і пачала апраўдвацца: Вы должны понять: у нас же прнграннчный район...
Я спачатку не мог уцяміць, пра якую мяжу-граніцу ідзе тут гаворка. Толькі пасля да мяне дайшло, што Воранаўскі ж раён мяжуе... з Літвой. Разгаварыўшыся, мы тым не менш хутка знайшлі
з Нэляй Казіміраўнай агульную мову. Нават у прамым сэнсе, бо, пазнаёміўшыся з намі, яна сама пачала размаўляць, прытым вельмі добра, па-беларуску. Ад яе мы даведаліся пра сапраўды трывожачую праблему, з якой сутыкнулася сёння раённае кіраўніцтва: адмаўленне часткі тутэйшага беларускага насельніцтва ад сваёй беларускасці, патрабаванне адкрываць польскія школы. Нэля Казіміраўна вельмі шчыра прасіла нас памагчы арганізоўваць у раёне сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, якія растлумачвалі б людзям пра іх сапраўднае, беларускае, паходжанне, памагалі падняць прэстыж беларускай мовы. Размова ў кабінеце сакратара райкама закончылася тым, што Нэля Казіміраўна запісала нашы тэлефоны і дала нам свой: для далейшага супрацоўніцтва. Так што мы развіталіся ўрэшце як аднадумцы. Развіталіся з усёй шчырасцю, з разуменнем складанасці праблем.
У Доцішкі мы трапілі недзе к палудню.
Даволі раскіданая, у зялёных прысадах, з вясёлымі вокнамі хат і шырокімі даляглядамі беларуская вёска. Наводшыбе здалёку відань векавыя раскошныя ліпы панскага парку. У гэтым парку і стаяў колісь вялікі драўляны палац ліберальнага памешчыка Аляксандра Звяровіча, які, жадаючы даць асвету сялянам, адкрыў тут прыватную школу. Настаўнікам гэтай школы, мусіць. незнарок выбраў ён маладога Францішка Багушэвіча. Пра тое, як вучыў дзяцей у прыватнай школе Аляксандра Звяровіча малады Францішак Багушэвіч, пра самую школу шмат новых дэталяў паведаў нам сын аднаго з яго вучняў васьмідзесяцігадовы Юзаф Міхайлавіч Свечка. Ён вядома, паводле ўспамінаў бацькі расказаў, што школа месцілася ў самім панскім палацы. Вучыліся ў ёй дзеці простых сялян Звяровіч «хацеў іх граматнымі парабіць». Акрамя свайго бацькі Юзаф Міхайлавіч назваў імёны яшчэ двух вучняў Францішка Багушэвіча гэта былі бацькаў «аднаімённік» і фамільят Міхал Свечка і Адам Савель. Запомнілася яму, што апошні няважна вучыўся. Цяжка даваліся яму літары. Напрыклад, ён не мог назваць літару «А». Багушэвіч казаў: назаві сваё імя і скажы, з якой літары яно пачынаецца? Хлопчык вымаўляў імя і пасля называў літару. Цікава расказаў
Юзаф Міхайлавіч і пра сям’ю Звяровічаў. Сам Аляксандр Звяровіч быў надзвычай добры чалавек, «шанаваў мужыкоў», вызваліў іх ад паншчыны. Калі пачалося Студзеньскае паўстанне, ён прыняў у ім удзел, за што быў пакараны царскімі ўладамі. У адрозненне ад Аляксандра Звяровіча яго бацька быў, наадварот, вельмі жорсткім прыгнятальнікам сялян, часта збіваў іх за любую дробязь. Нават меў спецыяльнага ката, які клаў сваю ахвяру на зэдаль у садзе і біў бізунамі. Людзі апісваюць партрэт гэтага ката, што быў «з мужыкоў»: «Меў ён выгляд звера, вялікія круглыя вочы навыкат...»
Якраз у Доцішках сустрэў малады настаўнік бурныя падзеі 1862-1864 гадоў. Як паказвае ў сваіх кнігах Генадзь Кісялёў, напярэдадні Студзеньскага паўстання па ўсёй Гродзеншчыне кружылі напоўненыя выбуховай сілай «лятучыя лісткі» (выраз Герцэна) першай беларускай газеты «Мужыцкая праўда», якую выдаваў разам з сябрамі Кастусь Каліноўскі «Яська гаспадар з-пад Вільні» і за адно чытанне якой царскія ўлады каралі смерцю. «Мужыцкая праўда» не магла не трапіць і да Францішка Багушэвіча. Яму маглі прынесці яе сяляне ці ягоныя вучні ў Доцішках альбо давалі пачытаць у Кушлянах, дзе газету распаўсюджваў віленскі гімназіст Антон Ясевіч.
«Дзецюкі! чытаў Францішак Багушэвіч на роднай беларускай мове гарачыя словы праўды. Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядлівую, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда, як маланка пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і ўчыць сваёй мужыцкай праўды...»
Тут Францішак Багушэвіч бачыў прамы заклік і да самога сябе, заклік з пытаннем: з кім яму, шляхцічу, ісці? Толькі адказ на гэтае пытанне трэба было даваць не голымі словамі. I Багушэвіч адказаў адназначна: ісці разам з мужыком змагацца за мужыцкую праўду!
Мы няшмат ведаем пра ўдзел Францішка Багушэвіча ў паўстанні 1863 года. Бо не маглі ж хваліцца пра гэта паўстанцы,
якіх не задумваючыся слаў на шыбеніцу ці гнаў у сібірскую катаргу Мураўёў-вешальнік. Вядома толькі, што Францішак Багушэвіч пайшоў у самы вір паўстання. Магчыма, ён змагаўся ў атрадзе Людвіка Нарбута (сына вядомага гісторыка Тэадора Нарбута), які загінуў у сутычцы з царскімі войскамі пад недалёкімі ад Доцішак Дубічамі і якога замяніў малодшы брат Баляслаў Нарбут, а потым Аляксандр Парадоўскі (Астрога). Ёсць таксама падставы меркаваць, што Францішак Багушэвіч быў у шэрагах ашмянскіх паўстанцаў. Як бы там ні было, з успамінаў блізкіх сяброў паэта вядома, што ён разам з паўстанцамі дайшоў да Сувалкскіх (Аўгустоўскіх) лясоў, быў у адным з баёў паранены ў нагу. Хаваючыся ад царскіх улад, жыў нейкі час у Вільні. Гэта была якраз пара расправы царызму з паўстанцамі, якіх масава расстрэльвалі, вешалі і высылалі ў Сібір на катаргу. Адна за адной даносіліся да Францішка горкія весткі аб гібелі сяброў. У снежні 1863 года быў расстраляны на Лукішскай плошчы яго аднакласнік па гімназіі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага па кіраўніцтве паўстаннем, мужны рэвалюцыянер Ціт Далеўскі. Другі таварыш Францішка Багушэвіча па гімназіі Ігнацы Здановіч правая рука Кастуся Каліноўскага таксама быў схоплены царскімі салдатамі і ў тым жа снежні 1863 года павешаны. На вачах Францішка Багушэвіча былі павешаны на Лукішскай плошчы і кіраўнікі Студзеньскага паўстання на Беларусі Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі, пад сцягамі якіх ён хадзіў у бой. Ратуючыся ад гэтакай жа расправы, паўстанец Францішак Багушэвіч, якога па ўсім краі шукалі царскія шпікі, здолеў вырвацца з іх лап і ўцячы ва Украіну.
Горыч разгрому, адчай і нязбытны жаль па крушэнні лепшых надзей, светлых мар аб народнай волі мог выказаць Францішак Багушэвіч толькі праз два з лішнім дзясяткі гадоў. Якраз пра трагічныя вынікі паўстання 1863 года, як заўважыў Генадзь Кісялёў, выгаварвала ў 1891 годзе ўваскрэслая Багушэвічава «Дудка беларуская»:
Ну, дык грай жа, грай жа, Усё спамінай жа...
Штодзень і штоночы Плач, як мае вочы.
Над народу доляй, I плач штораз болей. Плач так да астатка, Галасі, як матка, Хаваючы дзеці, Дзень, другі і трэці Іграй слёзным тонам Над народу сконам!
Жывы водгалас Студзеньскага паўстання можна знайсці ў шмат якіх творах Мацея Бурачка. У іх выказваліся тыя ж ідэі, якія мабілізоўвалі сялян і лепшых прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя ў паўстанцкія атрады. Гісторыкі літаратуры маглі б, напэўна, адшукаць шмат якія паралелі ў творчасці Францішка Багушэвіча і, напрыклад, у «Мужыцкай праўдзе» Кастуся Каліноўскага. Адгорнем яе другі нумар: «Дзецюкі! Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі бедны паншчыну служыць альбо аброкі і казну плаціць?..» Ці не тое ж самае кажа і Мацей Бурачок у вершы «Бог не роўна дзеле»? Нават форма бярэцца тая ж:
Чым-то дзеіцца на свеце, Што не роўна дзеле Бог? Адзін ходзе у саеце, У золаце з плеч да ног, А другому, каб прыкрыцца Хоць анучай велькі труд; Весь, як рэшата, свіціцца, Адны латы, адзін бруд!
Альбо пачытаем яшчэ першы нумар газеты Кастуся Каліноўскага: «А гэты маніфест, што цар з сенатам і з панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае, да чаго ён падобны, ніякай у нём няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці. Парабілі канцылярыі, зрабілі суд... Нарабілі пісараў, пасрэднікаў, а ўсё за мужыцкія грошы чорт ведае нашто... А з гэтага то і відаць, што нам нічога добрага і не думалі зрабіці...»
А цяпер возьмем для параўнання верш Францішка Багушэвіча «Як праўды шукаюць»:
...Як камень у воду, так праўда прапала! Судоў нарабілі, начальстваў ці мала: Пасрэднік і воласць, сынод і сенаты, Прысуцтва і вокруг, управы, палаты. А найбольш міравых, участковых і з’ездаў, Што ў полі камення. што гвездаў!
Затое ж жыццё цяпер труднае стала...
Амаль паэтычны пераказ «Мужыцкай праўды»! А як перагукваецца заклік Кастуся Каліноўскага «знішчыць гэтую гнілую і разбэшчаную касту» дваранства, яго апошнія словы перад шыбеніцай «У нас няма дваранства, усе роўныя!» з радкамі вершаў яго паплечніка па барацьбе Францішка Багушэвіча:
Маліся ж, бабулька, да Бога, Каб я панам ніколі не быў: He жадаў бы ніколі чужога, Сваё дзела як трэба рабіў... Каб людзей прызнаваў за братоў, А багацтва сваё меў за іх, Каб за край быў умёрці гатоў, Каб не прагнуў айчызны чужых...
Гэта з верша «Ахвяра». А вось радкі з верша «Не цурайся»:
Не цурайся мяне, панічок, Што далонь пакрываюць мазолі; Мазоль працавітых значок, He заразе цябе ён ніколі...
He ўцякай ад маёй ты сярмягі Мне не стыдна у ёй ані чуць, Вот твой храк я не меў бы адвагі, Чортаў храк на сябе апрануць.
Па сутнасці, Багушэвічава творчасць гэта паэтычнае ўвасабленне найбольш радыкальных ідэй паўстання 1863 года на Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пры належных умовах Францішак Багушэвіч мог бы быць яго песняром: нельга думаць, каб ужо ў той віхурны час не пачынаў свае паэтычныя спробы дваццацітрохгадовы настаўнік. Але час патрабаваў дзеяння, і Францішак Багушэвіч палічыў патрэбным замяніць пяро на баявую зброю паўстанца. Якраз да яго, відаць,