Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Гэтым задачам якраз і адпавядала створанае Рукевічам Таварыства ваенных сяброў.
Важным момантам у дзейнасці Таварыства ваенных сяброў было тое, што яно не замыкалася ў вузкім коле вайскоўцаў, а ўцягвала ў свае шэрагі і цывільных, розныя слаі грамадства. Неўзабаве яно далучыла да сябе «Заран» і іншыя арганізаваныя
Рукевічам згуртаванні, у якія ўваходзілі навучэнцы гімназій, службоўцы, перадавая шляхта.
Сваёй структурай і праграмай Таварыства ваенных сяброў нагадвала Таварыства філаматаў: вядома, яго вопыт прынёс сюды Міхал Рукевіч. Ён жа, вядома, складаў і праграмныя дакументы Таварыства, «правілы», якія зноў жа нагадваюць філамацкія. «Ваенныя сябры» мелі на мэце ўцягнуць у сваю канспірацыйную арганізацыю самыя шырокія колы афіцэрства Літоўскага асобнага корпуса з тым, каб згуртаваць рэвалюцыйныя сілы на звяржэнне царскага самадзяржаўя.
Кіраўнічы камітэт Таварыства ваенных сяброў часта збіраўся ў доме Рукевіча ў Завыках, куды двух членаў гэтага згуртавання, капітана Ігельстрома і яго стрыечнага брата паручніка Вягеліна, прыцягвала, акрамя ўсяго, шчырае каханне да прывабных Рукевічавых сясцёр Карнеліі і Ксаверыі.
Як паказваюць гісторыкі, Таварыства ваенных сяброў было звязана з дзекабрысцкімі арганізацыямі Расіі. На сувязь «ваенных сяброў» з дзекабрыстамі паказвае і факт аператыўнай падтрымкі імі паўстання на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу 14 снежня 1825 года. «I праўда, заўважае ў сваёй кнізе «Декабрнсты н польское нацнонально-освободнтельное двнженне» П. Альшанскі, не паспеў яшчэ новы імператар Мікалай I ачнуцца ад узрушэння, выкліканага паўстаннем на Сенацкай плошчы, як у Пецярбург прыляцела новая страшная вестка: салдаты і афіцэры аднаго з падраздзяленняў Асобнага літоўскага корпуса Літоўскага піянерскага батальёна узбунтаваліся і адмовіліся прысягаць новаму манарху. Тое, што гэты бунт адбыўся ўслед за паўстаннем у Пецярбургу і амаль адначасова з паўстаннем Чарнігаўскага палка, дазваляе паставіць пытанне пра ўзаемадачыненні гэтых падзей. Нездарма ж урад Мікалая I адразу пачаў шукаць ніці, што звязвалі гэтыя рэвалюцыйныя цэнтры».
«Ваенныя сябры» яшчэ не паспелі ахапіць сваім уплывам іншыя часці Літоўскага асобнага корпуса, і таму іх мужнае выступленне супраць царызму не знайшло там шырокай падтрымкі. У выніку ўсе арганізатары былі арыштаваны і аддадзены ваеннаму суду так званага Аўдытарыяцкага дэпартамента Літоў-
скага корпуса. Гэты дэпартамент у сваёй заключнай пастанове пералічыў усе абвінавачванні «ваенных сяброў». Міхал Рукевіч, напрыклад, абвінавачваўся ў тым. што быў «йобудйтельной прйчйною поселйвшейся мыслй в капптане Нгельстроме, подпоручнке Гофмане н рядовом Требйнском к заведенйю й усовершенствованню между военнымй офйцерамй тайных обшеств, содействуя йм своймй советамй к распространенню таковых, но не прннадлежа к оным сам лнчно, управлял ймй; что в половчне декабря 1825 года за десять дней до полученйя о прнсяге повеленйя поселйл мысль в Нгельстроме к возмушенйю частй войск Лнтовского отдельного корпуса на неучнненне верчойодданйческой прнсягн, для чего советовал Нгельстрому послать в полкй свойх товарйіцей...».
Пасля скрупулёзнага пераліку абвінавачванняў «ваенным сябрам» быў аб’яўлены такі вось суровы прысуд: «Военный суд, соображаясь с законамн, йрйговорнл:
капнтана йгельстрома, поручйка Вегелйна й поручйка Петровского, лйшйв чйнов й дворянского досточнства, йовссйть;
шляхтйча Мйхадла Рукевйча, лйшйв дворянского достойнства, казнйть смертйю;
подпоручйка Гофмана лйшйть чйнов й дворянского достойнства, потом его, ровно й рядового Угрччйч-Требйнского, казннть смертаю...»
Акрамя названых, яшчэ сем бунтаўнікоў загадвалася «казннть смертйю» альбо «лйшйть дворянства й жйвотэ».
Але князь Канстанцін у сваім прадстаўленні цару Мікалаю I пастановы Аўдытарыяцкага дэпартамента прапанаваў змяніць смяротную кару «ваенным сябрам» на 15-20-гадовую катаргу і далейшае пасяленне ў Сібіры. Цар жа, у сваю чаргу, яшчэ «всемйлостнвейше» змякчыў яе, асудзіўшы іх на 10 гадоў катаргі і пасяленне.
Магчыма, змякчэння такога не было б, калі б сястра Рукевіча і нявеста Вягеліна Ксаверыя не здагадалася загадзя спаліць усе паперы «ваенных сяброў». За гэта яе прысудзілі адправіць у манастыр на цэлы год, а яе сястру Карнелію, нявесту Ігельстрома, якая садзейнічала ёй, на паўгода.
I вось беларускія дзекабрысты пагрымелі сваімі кандаламі ў сібірскую катаргу. Першым адпраўлялі апранутага ў арыштанцкую вопратку, закутага ў кандалы завадатара Таварыства ваенных сяброў Міхала Рукевіча, за ім усіх астатніх.
У пачатку 1828 года калоднікаў даставілі ў Іркуцк, а праз колькі тыдняў у халодную і непрытульную Чыту. Тут «ваенныя сябры» трапілі ў спагадныя абдымкі герояў 14 снежня 1825 года. Мікалай I вырашыў не раскідваць дзекабрыстаў па розных заводах, бо там яны пачыналі бунтаваць людзей, а сабраць у адным месцы. Таму з Нерчынскіх руднікоў іх перавялі ў Чыту і парастасоўвалі па цесных казематах тамашняга астрога. Камеры былі забіты наколькі мажліва. У кожнай трымалі па восем і болей чалавек. У такія камеры да рускіх рэвалюцыянераў трапілі і братыбеларусы. 3 гэтага часу і да канца катаргі яны дзялілі паміж сабой і гора, і скупыя радасці, якіх няшмат было на катарзе.
Славутыя сыны Расіі Мікіта Мураўёў, Сяргей Трубяцкой, Сяргей Валконскі, Мікалай і Міхаіл Бястужавы, Васілій Давыдаў, Міхаіл Фанвізін, Мікалай Лорэр, Міхаіл Лунін, Аляксандр Адоеўскі, Іван Якушкін, Іван Гарбачэўскі і многія іншыя таварышы па няволі сталі сябрамі Міхала Рукевіча і яго паплечнікаў.
Рускія сябры цанілі Міхала Рукевіча за вясёлы нораў, за ўменне пераносіць цяжкасці жыцця. Ужо ў першы дзень з’яўлення Рукевіча ў чыцінскім астрозе гэтыя яго якасці заўважылі дзекабрысты і іх жонкі, якія жылі побач з астрогам. Напрыклад, княгіня Валконская ў сваіх «Запісках» успамінала, як «М. Рукевіч прымушаў нас многа смяяцца сваімі чыста сармацкімі выхадкамі. Ледзь паспеў ён увайсці ў астрог, насупраць дома Александрыны (Аляксандры Рыгораўны Мураўёвай. К. Ц.), як стаў каля агароджы і з сентыментальным выглядам (і моцным польскім акцэнтам) запеў стары французскі раманс: “В стенах мрачной башнн младой король томйтся” (на французскай мове. К. Ц). Ён не быў ні малады, ні прыгожы, гэты намер спяваць французскі раманс, не ведаючы мовы, нас вельмі насмяшыў».
Дарэчы, Марыя Мікалаеўна Валконская прыняла вельмі блізка да сэрца спробу Вягеліна пакончыць жыццё самагубствам. Яна памагла яму звязацца з нявестай Ксаверыяй, сама наладзіла
перапіску з сёстрамі Рукевіча. У адным з пісем да старэйшай, замужняй сястры Рукевіча Антаніны Крамоўскай, што жыла ў Беластоку, княгіня Валконская нават выказала прапанову прыехаць яе сёстрам Ксаверыі і Карнеліі да сваіх жаніхоў у Сібір. He вядома, як бы яны гэта ўспрынялі, каб пісьмо дайшло да іх: яно было вернута назад жандарамі, якія прачытвалі пошту дзекабрыстаў.
На катарзе, нягледзячы на нечалавечыя ўмовы, дзекабрысты не падалі духам. Яны нават наладзілі самаадукацыю. Вывучалі розныя навукі, мову. Балазе «выкладчыкаў», высокаадукаваных людзей сярод іх было хоць адбаўляй. Міхал Рукевіч вучыў дзекабрыстаў лацінскай і польскай мовам. Сярод яго «вучняў» быў, напрыклад, Міхаіл Бястужаў. 3 ім, а таксама з яго братам Мікалаем Бястужавым, якога Герцэн назваў «адным з лепшых, адным з самых энергічных дзейных асоб вялікай змовы», Міхал Рукевіч быў у блізкіх адносінах. Гэта дзякуючы яму, Мікалаю Бястужаву, які зрабіў цэлую галерэю партрэтаў дзекабрыстаў, мы сёння можам бачыць і адзіны партрэт Рукевіча.
У 1830 годзе дзекабрыстаў перавялі ў другую, толькі што адбудаваную для іх, а правільней сказаць. недабудаваную турму пры Пятроўскім заводзе за 630 вёрст ад Чыты. Асаблівасць гэтай турмы была ў тым, што ў ёй адсутнічалі вокны. У камерах было душна і цёмна. Іх назвалі «цёмнымі стойламі Пятроўскага каземата», «магіламі».
У гэтых «магілах» праходзілі год за годам. Нечакана для тых дзекабрыстаў, якім было прысуджана дзесяць і менш гадоў катаргі, прыйшла «вольная»: цар Мікалай I «по случаю воспрнятня нз святой купелн новорожденного четвертого любезнейшего сына нашего, велнкого князя Мнханла Ннколаевнча» і «желая явять новый опыт мнлосердня к участн помянутых государственных преступннков» падпісаў 8 лістапада 1833 года ўказ аб скарачэнні ім тэрміну катаргі. Сярод вызваленых ад катаржных работ былі і «ваенныя сябры» Міхал Рукевіч, Канстанцін Ігельстром, Аляксандр Вягелін, якіх чакала цяпер «вольнае» пасяленне ў Сібіры. Прытым дзекабрыстаў выслалі ў розныя месцы, каб яны не маглі сустракацца.
Міхала Рукевіча выслалі на раку Лену у вёску Коркіна Іркуцкай губерні. Пра яго жыццё ў далёкай сібірскай ссылцы можа даць нейкае ўяўленне данясенне Верхняленскай валасной управы генерал-губернатару Усходняй Сібіры: «Мйхайло Рукевйч ймеет образ жйзйй, соответственный тамошнйм поселянам, нрава же н характера тйхого й скромного, занятйе его состойт в чтенйй кннг, а промышленность й все прнобретенйя его заключаются йз одного промысла рыбы в р. Лене, протекаютей мймо Коркннского селення, й от сего едннственно й ймеет пропйтанне».
Там жа, у вёсцы Корківа, Міхал Рукевіч ажаніўся з дачкой селяніна Івана Ісакава Елізаветай, атрымаў зямельны надзел і заняўся гаспадаркай, гандлем, праявіўшы свае прадпрымальніцкія здольнасці. А калі стаў заможным гаспадаром, з’явіліся і зайздроснікі, якія пачалі пасылаць уладам на яго самыя розныя даносы, паклёпы, якія шмат папсавалі працавітаму і кемліваму беларускаму ссыльнаму крыві.
Памёр філамат і дзекабрыст Міхал Рукевіч, зацкаваны паклёднікамі, у верасні 1841 года, пакінуўшы пасля сябе ў Коркіне двое малых дзяцей.
Як літаратар Міхал Рукевіч вядомы толькі сваімі смелымі філамацкімі вершамі, асобныя з якіх апублікаваў у кнізе «Паэзія філаматаў» Яй Чубак. Што гэта былі за вершы, можна меркаваць па адным з іх, найбольш характэрным «Гэй жа, брацця філарэты!», напісаным ў 1821 годзе, у якім ёсць такія звонкія, папраўдзе пэтычныя радкі:
Хай звіняць аб чашу чашы Будзь жа з намі, весялосць! Жарт, прыйдзі ў забавы нашы, Філарэтаў любы госць!
На стале не сон, а ява! Чары з сонцам, як адна. Тым, сябры, хвала і слава, Хто спарожніць іх да дна!
He хадзіў наш продак хмуры, Шчырасць скрозь была ў цане.