Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

Зваротныя дарогі

Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
67.09 МБ
ЗВАРОТНЫЯ ДАРОГІ
Проза беларускай эмй рацыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч
ЗВАРОТНЫЯ ДАРОГІ
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
3 туляцкіх дзён, чужых краёў Гляджу на прышлае з трывогай: О, колькі гэтаю дарогай Назад нас вернецца ізноў?
Мікола Вярба
Алесь Пашкевіч
ЗВАРОТНЫЯ ДАРОГІ
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Л Д Беларускае
I I ZA літаратурнае J I/ і аб’яднанне
Беласток 2001
Бібліятэчка
Беларускага літаратурнага аб'яднання “Белавежа”
Серыя заснавана ў 1990 годзе
Кніжка трыццаць восьмая
Навуковы рэдактар прафесар, доктар гуманітарных навук>?.А Чыквін
Рэцэнзент доктар філалагічных навук, прафесар Л.Дз. Сінькова
© Copyright by Ales Pashkievich, 2001
ISBN 83-85918-31-0
Publikacja ukazuje si? dzi^ki pomocy finansowej Centrum Edukacji Obywatelskiej  i Zwi^zku Bialoruskiego w Rzeczypospolitej Polskiej
Друкуецца па падрыхтаваных y Мінску матрыцах
Druk: Offset-Print, Bialystok, ul. Broniewskiego 14
УСТУП
Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі.
Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны, яно пашырае нацыянальнае мастацтва новымі імёнамі, тэмамі, праблемамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, робіць свае ўдакладненні асноўных канцэптуальных ідэяў беларускага літаратуразнаўства: паскоранасці (В.Каваленка), дыскрэтнасці (Л.Сінькова-Корань) і інш., сведчыць пра літаратурную творчасць не толькі як пра з'яву "сацыяльную", але і як пра фенаменальную, эстэтычную, таямнічую, пасіянарную. Пэўныя літаратурныя ідэі, праблемы, жанрава-стылёвыя напрацоўкі не знікаюць бясследна нават пасля ідэалагічна-адміністрацыйных забарон, не адыходзяць у нябыт пасля смерці (знішчэння) творцаў. Яны, тыя ідэі, праблемы, жанрава-стылёвыя напрацоўкі, актыўна ажываюць у спрыяльных умовах, абуджаюцца да жыцця, як тыя засохлыя зернейкі М.Багдановіча вясновай парой (“Санет”). I тычыцца гэта найперш прозы, найбольш устойлівай да “замаразкаў” тугі па страчанай Радзіме. Паэзія як з'ява больш ідэалістычна-адухоўленая пакутавала ад перарванасці з роднымі краявідамі, з роднымі песнямі намнога больш (пра што адназначна гавораць шматлікія вершы паэтаў-эмігрантаў).
Увод у адзіны нацыянальны кантэкст імёнаў літаратараў эміграцыі гэта ўадначас і нашае ўзбагачэнне, і запаўненне мастацкіх пустотаў, і дапраходжванне (хоць і запозненае з прычыны неспрыяльных дзесяцігоддзяў ідэалагічнага прэсінгу на ўсё "замежнае") непяройдзенага нашай літаратурай. Як вобразна выказаўся Я.Чыквін, гэта — запаўненне мастацкай "табліцы Мендзялеева", у якой прогаў-пустак прыродай зроблена не было; яны, прогі-соты, сілай выдзіраліся-выкідваліся з нашай памяці, з нашай літаратуразнаўчай навукі, і хоць не ў кожнай з іх мастацкі мёд, без іх не можа ўспрымацца закончанай наша літаратурная "рамка".
Прапанаваная праца першае манаграфічнае даследаванне прозы беларускай эміграцыі XX стагоддзя. Яе асноўная мэта: канцэптуальна цэласна прааналізаваць у агульнаславянскім кантэксце літаратурна-грамадскі рух беларускай эміграцыі (а таксама плён гэтага руху ў жанрах прозы) усяго XX стагоддзя, паколькі беларуская літаратурная эміграцыя пачалася яшчэ на заранку стагоддзя, а не з 40-х гадоў пасля другой сусветнай вайны, як доўгі час было прынята лічыць. На жаль, выгнанцаў-эмігрантаў (таленавітых мастакоў, музыкантаў, пісьменнікаў і навукоўцаў) Беларусь мела і ў ХІХ-м, і ў ранейшых стагоддзях. Сярод іх людзі розных здольнасцяў і светапоглядаў, спадчына якіх схавана ад нас у недасягальных часавых спратах або знікла бясследна (як, да прыкладу, том успамінаў "3 тайгі ў Акропаль" беларускага эмігранта Зыгмунда Мінейкі, які ў 1863 годзе ачольваў паўстанцаў Ашмяншчыны, уцёк з сібірскай катаргі і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі). Важным бачыцца і аналіз найбольш значных "замежных" твораў прозы, і ўвод у літаратуразнаўчы ўжытак малавядомых і невядомых дасюль імёнаў, вымалёўка агульнай сістэмы эмігранцкай прозы, паказ яе сутнасных заканамернасцяў, стрыжнявых тэндэнцый, а таксама выяўленне яе ідэйных і тыпалагічных сувязяў з прозай метраполіі.
Вывучэнне нашай эмігранцкай прозы сёння становіцца надзённай і актуальнай задачай. Калі беларуская паваенная эмігранцкая паэзія адносна вывучаная і нават "уанталагічаная" (зборнік "Туга па Радзіме", Мн., 1992), дык наша "замежная" проза "пахваліцца" падобным не можа. Большасць даследчыкаў літаратуры беларускай эміграцыі выказваліся пра прозу, параўноўваючы яе з паэзіяй, вельмі скептычна, часам неабгрунтавана і несправядліва. "Капі ў паэзіі яшчэ можна назваць што-небудзь вартае, дык у прозе і таго амаль няма"; "У параўнанні з паэзіяй проза займае яшчэ сціплейшае месца", пісаў Б.Сачанка ў 1989 годзе1. Такія сцверджанні, трэба зазначыць, маглі з'явіцца толькі пасля няпоўнага і павярхоўнага знаёмства з беларускай эмігранцкай прозай. Зрэшты, працы Б.Сачанкі суб'ектыўныя і супярэчлівыя. Так, у артыкуле "Беларуская эміграцыя: факты і меркаванні" ён кры-
'Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі...Мн„ 1990.-C.42, 57.
тыкуе творы К.Акулы, гаворыць пра іх "мастацкія пралікі", "грувасткасць", "рыхласць", а ў дадатку да публікацыі ("У працяг размовы") сцвярджае (атрымаўшы ад пісьменніка нечаканы ўдзячны ліст): "К.Акула не толькі таленавіты пісьменнік, але мае і прафесійны такт, культуру"2.
Аднак вяртанне "літаратуры выгнання" пачалося. "Літаратурна-мастацкія часопісы, быццам наўзахапкі, узяліся друкаваць творы пісьменнікаў-эмігрантаў на старонках "Нового мнра", "Москвы", "Дружбы народов", "Огонька", "Юностн" ды і ў іншых выданнях...",канстатаваў яшчэ ў 1989 годзе Б.СачанкаПрыкладна тое самае адбываецца на Украіне, у Эстоніі, Латвіі, Літве, Арменіі. Паўстае законнае пытанне а чаму мы, беларусы, маўчым, чаму забыліся, што ў нас таксама ж існавала ды існуе і цяпер эміграцыя"3. Пра замаруджанасць асэнсавання нашым літаратуразнаўствам беларускай эмігранцкай літаратуры, пра неапраўданую пасіўнасць у вывучэнні лепшага з літаратурнай спадчыны эміграцыі неаднакроць выказваўся і М.Мішчанчук. "Нашы суседзі з Усходу даўно прызналі за сваіх, увялі ў школьныя чытанкі, універсітэцкія падручнікі <„.> імёны эмігрантаў <...>. Бо за аснову крытэрыяў ацэнкі іх дзейнасці ў дадзеным выпадку абіраўся крытэрый мастацкі, эстэтычны, а не ідэалагічны, пісаў ён у артыкуле "Хто сплоціць доўг?.." У нас, на Беларусі, многае рухаецца наперад замаруджана, неяк перакошана, часам дэфармавана. I ў перыяд так званай хрушчоўскай адлігі канца 50-60-х гадоў XX стагоддзя, калі была прадстаўлена рэальная магчымасць вярнуць імёны "забытых", рэпрэсаваных пісьменнікаў, мы зрабілі гэта не напоўніцу. <.„> I ў адметны перыяд хуткацечнага новага адраджэння 80-90-х гадоў таксама не паспелі зрабіць многага, не стварылі аператыўна <...> новай акадэмічнай гісторыі літаратуры... Пад забаронай апынулася адна з цікавейшых старонак нашай нацыянальнай літаратуры"4. Адно заўважым, што паскораны зварот у агульнанацыянальныя літаратурныя летапісы спадчыны сваіх творцаў эміграцыі адбыўся не толькі ў нашых
2Тамсама С.58, 77-78.
3Тамсама.-С.5.
4Тэрмапілы,— 2000. №3С. 193-194.
"суседзяў з Усходу", але (найперш) і ў краінах Балтыі, і на Украіне, прычым пераасэнсаванне эмігранцкай літаратуры праводзілася ў межах усяго XX стагоддзя. (Да прыкладу, украінскімі літаратуразнаўцамі ашчадна вывучалася творчасць пісьменнікаўэмігрантаў яшчэ "першай хвалі": Максіма Гаўрылюка-Удавічэнкі, ваяра арміі С.Пятлюры5 і ягоных аднагодкаў-выгнанцаў, якія не прынялі бальшавіцкага ладу.) Безумоўна, расійскім літаратуразнаўствам у асэнсаванні эмігранцкай спадчыны зроблена нашмат больш як у плане гісторыка-літаратурным, так і ў канцэптуальна-ацэначным (з апошніх прац можна назваць наступныя: ’’йсторнографня росснйской эмнграцнн” А.Прохіна (2000), “Экзнстенцнальное сознанне в прозе русского зарубежья” С.Сямёнавай (2000) і інш.).
На Беларусі былі надрукаваны-адноўлены некалькі "эмігранцкіх" раманаў ("I той дзень надыйшоў" М.Сяднёва і "Змагарныя дарогі" К.Акулы), асобныя мініяцюры Я.Юхнаўца, аповесць "Лшоно Габоо Бійрушалайм", некаторыя нарысы і артыкулы Ю.Віцьбіча, творы У.Глыбіннага, урыўкі эпісталярыі, а таксама творы эмігранцкага перыяду В.Ластоўскага і Ф.Аляхновіча. Актыўна ў літаратуразнаўчы ўжытак уваходзяць празаічныя тэксты А.Саковіч, Л.Свэна-Крывічаніна, Я.Кіпеля, А.Калубовіча, Я.Пятроўскага, А.Змагара, М.Цэлеша і інш., выдадзеныя ў ЗША ці Нямеччыне. Апытанні беларускіх чытачоў сведчаць пра высокую папулярнасць літаратуры нашага замежжа. Так, паводле апытання газеты “Наша ніва” “Сто беларускіх кніг XX стагоддзя” лепшымі кнігамі сталі 18 выдадзеных (створаных) на эміграцыі (18 %) і 29 кніг паэзіі і прозы, якія выйшлі за межамі сённяшняй Рэспублікі Беларусь (29 %)6.
Проза эміграцыі — неаддзельная ад паэзіі, і не таму, што пісалася зазвычай найперш паэтамі і па лёсавым прызванні, і па духоўным складзе. Наша "замежная" проза другі бок аднаго літаратурнага "медаля", урэшце, эмігранцкая проза цень эмігранцкай паэзіі, бо ў ёй абудзіліся-выявіліся тыя душэўныя закуткі-лабірынты, што аніяк не ўліваліся і не "змяшчаліся" ў па-
5 Гл.: Слово і часКіеў— 1999, №6.-С.56-57.
бГл.: Наша ніва.-200011 снежня.-С.І.
этычныя радкі. Мазаіка згадак-успамінаў, вязьмо датаў і фактаў, для многіх балесных, незабыўных і этапных, панарамныя праблемы і маштабныя сатырычныя карціны не маглі вымалявацца і асэнсавацца адно ў вершах...
Раманаў і аповесцяў, створаных на эміграцыі, беларусы у параўнанні, да прыкладу, з рускімі маюць мала. Паводле падлікаў даследчыцы Л.Фостар (Бостанскі універсітэт) за палову стагоддзя рускімі эмігрантамі было напісана 1080 раманаў і 636 зборнікаў апавяданняў7. Прычыны гэтага і ў "якасным", і ў "колькасным" складзе паязджан-літаратараў. Якраз у "працэнтным" параўнанні беларускіх творцаў было знішчана больш, бо, напрыклад, у часы рэпрэсіяў іх высылалі ў сібірскую "эміграцыю", а не на Захад, паколькі нацыянальныя творцы лічыліся двойчы ворагамі савецкарасійскай імперыі: і "антысаветчыкамі", і "нацыяналістамі". "За апошнія гады наша літаратура, як і руская, адчувальна ўзбагацілася творамі пісьменнікаў-эмігрантаў, з той розніцай, што рускім чытачам ужо даўно былі даступны творы многіх аўтараў, якія пакінулі Расію (Бунін, Бальмонт, Шмялёў, Рэмізаў), a беларускім чытачам на Беларусі ніхто з пісьменнікаў-эмігрантаў ніводным радком і наВат па імені ажно да пачатку 90-х гадоў не быў вядомы. Бо ўсе яны заклеймлены як беларускія буржуазныя нацыяналісты, а страшней за беларускі нацыяналізм, як вядома, няма нічога ў свеце",горычна іранізаваў Н.Гілевіч8.