Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
след уладаў Расійскай імперыі і мусіў падацца ў эміграцыю, дзе стварыў серыю раманаў, прысвечаных падзеям 1863 года. (3 перакладам некаторых твораў Ю.І.Крашэўскага на беларускую мову яны арганічна сталі ў супольны польска-беларускі літаратурны кантэкст, перакрываючы дыскрэтныя пусткі ў нашым прыгожым пісьменстве.)
Нацыянальная тэндэнцыя была асноўнай у гістарычнай прозе Генрыха Сянкевіча (1846 1916) гістарычнай трылогіі “Агнём і мячом”, “Патоп” і “Пан Валадыёўскі”. Раманіст, імкнучыся падтрымаць нацыянальную свядомасць суайчыннікаў, ідэалізаваў нацыянальную гісторыю, узвялічваў патрыятычную годнасць польскага рыцарства. Творы Г.Сянкевіча доўгі час былі і застаюцца запатрабаванымі: гістарычная эпапея пра барацьбу палякаў з Тэўтонскім ордэнам “Крыжакі” мела вялікую ідэйна-выхаваўчую актуальнасць на працягу ўсяго XX стагоддзя.
Выключнае значэнне ў станаўленні чэшскай культуры і дзяржаўнасці ў другой палове XIX стагоддзя (пасля задушэння рэвалюцыі 1848 года і жорсткай палітычнай рэакцыі і рэпрэсіяў, a таксама ў 60-я гады, калі кіраўніцтва Аўстрыйскай імперыі пайшло на некаторыя ўступкі ў нацыянальных пытаннях), у глыбокім асэнсаванні нацыянальнага жыцця таксама мела гістарычная проза. Вялікай папулярнасцю карысталіся творы Алоіза Ірасэка (1851-1930), які, вымалёўваючы важнейшыя перыяды нацыянальнай гісторыі, шукаў найперш адказы на надзённыя пытанні сучаснасці, якая ў чэхаў праходзіла пад сцягам нацыянальнага вызвалення і самаазначэння. Раманы А.Ірасэка пра сялянскія паўстанні, пра гусіцкі рух (“Супраць усіх”, “Брацтва” і інш.), a таксама творы А.Запатоцкага, М.Пуйманавай і іншых імкнуліся актывізаваць нацыянальную свядомасць чэхаў, узмацніць адказнасць кожнага грамадзяніна за лёс нацыі і дзяржавы.
Украінская проза сталела і станавілася ўпоравень з суседнімі, стварыўшы свой першы раман-хроніку на гістарычную тэму (ім стала “Чорная рада” (1857) П.Куліша (1819 1857)) і папулярныя гістарычныя раманы і аповесці (“Перад навальніцай”, “Навальніца”, “Аблога Бушы” М.Старыцкага (1840— 1904).
Усходняя еўрапейская імперыя Расійская царская дзяржава аслабела і распалася пазней Аўстрыйскай, а таму яе народы (у прыватнасці, беларускі) паўставалі да нацыянальнага жыцця і ўласнага дзяржавабудавання амаль на паўстагоддзя пазней. I зноў “падтрымліваць дух нацыі” была першай паклікана літаратура, спешна запаўняючы недахоп у нацыянальных гістарычных і сацыяльных навуках, пакутуючы ад дыскрэтнасці ў сваім няпростым развіцці. He давалі пра сябе забыць “імкненні пацясніць ці нават выцесніць, адсунуць беларускі этнас на ўзбочыну грамадскага працэсу і пазбавіць яго магчымасці і правоў у стварэнні сваёй індывідуальнай культурна-нацыянальнай, дзяржаўнай і сацыяльна-эканамічнай мадэлі жыцця”45. Адсутнасць уласнай дзяржаўнасці ў Беларусі, нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці народа і інтэлігенцыі, фактычная забарона беларускай мовы і культуры зрабілі свой негатыўны адбітак на літаратуры цалкам і на яе гістарычных жанрах у прыватнасці. Калі суседнія польская і руская літаратуры займелі свае гістарычныя раманы яшчэ ў часы Асветніцтва (XVIII стагоддзе)46, беларуская адпаведнага “гістарычнага мыслення”, распрацаванай літаратурнай мовы, развітай прозы (як і паэзіі), каб у ёй магла стварыцца патрэбная мастацкая форма для ўвасаблення гістарычных ідэй і тэматыкі, не мела. Ажно да другой паловы XIX стагоддзя асноўнай формай захавання беларускай “гістарычнай памяці” (літаратурнай і філасофскай) былі вусная народная творчасць (казкі, легенды, паданні, быліны) ды яшчэ ў эпоху сярэднявечча летапісы, хронікі, казанні, жыціі. Беларуская гістарычная проза пачыналася напрыканцы XIX на досвітку XX стагоддзяў з апрацоўкі легендаў, паданняў, быліцаў, з мініяцюр і апавяданняў (творы К.Каганца, Ядвігіна Ш., В.Ластоўскага і інш.). Акрамя таленавітых пісьменнікаў, здольных асэнсаваць шматлікія супярэчлівыя з'явы і факты, здольных ярка ажывіць мінулае і забытыя эпохі, іх каларыт і праблематыку, гістарычная проза патрабавала магчымасці свабодна распрацоў-
45Жураўлёў В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры XIX пачатку XX стагоддзяМн., 2000.С.39.
46Гл.: Лнпатов А.В. Нсторвческнй роман: обшне закономерностн н нацнональная спецмфяка// Славяноведенне1993, №3.-С.19.
ваць сваю нацыянальную канцэпцыю гісторыі, магчымасці пасвойму, без уціску ідэалагічных установак трактаваць гістарычныя падзеі, а таксама мець і распрацаваную нацыянальную гістарычную навуку. Вялікае значэнне ў развіцці нацыянальнага светапогляду і, у прыватнасці, у станаўленні гістарычнай літаратуры мелі кнігі “Кароткая гісторыя Беларусі” В.Ластоўскага (1910), “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” (1919), “Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі” (1921) У.Ігнатоўскага.
Вымалёўваючы ў сваіх творах старонкі гісторыі Беларусі, беларускія пісьменнікі XIX стагоддзя Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, a затым на пачатку ХХ-га К.Каганец, Я.Колас, М.Гарэцкі зазвычай творча ўзнаўлялі тэмы, сюжэты, ідэі вуснай народнай творчасці, засвойваючы здабыткі фальклору ў межах рамантызму, “па правілах”, па канцэпцыі гэтага стылю, і пераймалі стылістыку гераічных песняў (да прыкладу, “Слова пра паход Ігаравы”), народных легендаў і паданняў (“Люцінка, альбо шведы на Літве” В.Дуніна-Марцінкевіча, “Прылукі” К.Каганца, “Каменная труна” В.Ластоўскага, “Князёўна” М.Гарэцкага і інш.). Паступова беларускія гістарычныя творы становяцца больш маштабнымі, ідэйнаўгрунтаванымі, канцэптуальнымі ў плане гісторыкафіласофскім і светапоглядным. Гісторыя народа пачынае паўставаць багатай скарбніцай нацыянальна-духоўнага вопыту, без асэнсавання якога бачылася немагчымым само нацыянальнае адраджэнне. “Такая акрэсленасць ідэйна-мастацкіх вывадаў, да якіх падыходзіла <...> беларуская проза, была красамоўным доказам паглыблення яе ідэйна-філасофскай асновы, паспяховага ўсталявання прынцыпаў гістарызму”,зазначаў М.Мушынскі47.
У цэласны, эстэтычна паўнавартасны жанрава-стылёвы накірунак беларуская гістарычная проза пачала складвацца з 20-х гадоў XX ст. Сталеў і пашыраўся яе жанравы абсяг: з'явіліся першыя аповесці В.Ластоўскага і раманы М.Гарэцкага. Якраз твораў гістарычнай тэматыкі і вымагала беларускае нацыянальнае адраджэнне. Аднак пакручастасць адраджэнскіх шляхоў, рэпрэсіі
47Мушынскі М. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы. Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі.Мн., 1972 С.55.
на беларускіх творцаў прывялі да таго, што гістарычны накірунак у нашай прозе мусіў адміраць, “замарожвацца” ці працягваць сваё развіццё ў творчасці нямногіх пісьменнікаў-эмігрантаў.
Свой унёсак у нацыянальна-вызвольны рух супраць прыгнёту аўстрыйскай імперыі рабіла і славацкая гістарычная проза. Вядомымі пісьменнікамі-гісторыкамі, што паказальна, станавіліся дзяржаўныя і палітычныя чальцы, да прыкладу Ёзэф Гурбан (1817 1888), дзеяч Нацыянальнай партыі, яго сын і аднадумца Святазар Гурбан Ваянскі (1847 1916). Гістарычныя раманы Ё.Гурбана (“Готшалк”), Я.Калінчака (“Манах”, “Арава”), С.Гурбан Ваянскага (“Сухая галіна”), створаныя пераважна ў рэчышчы рамантызму і насычаныя нацыянальна-патрыятычнай праблема-тыкай, пакліканы былі ўмацоўваць нацыянальнае адзінства, маляваць узорныя вобразы творцаў нацыянальнай культуры і гісторыі.
Ва ўмовах асманскага ўціску і барацьбы за незалежнасць рупарам нацыянальнай свядомасці балгарскага народа таксама станавілася гістарычная літаратура, у прыватнасці раман Івана Вазава (1850 1921) “Пад ярмом”. Тэндэнцыі да актуалізацыі гістарычнай рамантыкі (пераважна рамантычнае асвятленне мінулага, у якім адчуваліся згукі легендаў, паданняў пра бітвы і подзвігі народных герояў) заўважаліся ў перыяд дзяржаўнага станаўлення і ў сербскай, чарнагорскай, харвацкай, украінскай літаратурах. Імя цэнтральнай постаці харвацкай літаратуры другой паловы XIX стагоддзя Аўгуста Шэноа (1838 1881) асацыіруецца найперш з гістарычнай прозай і жанрам гістарычнага рамана. Пабудаваныя на рэальных фактах і дакументах, творы А.Шэноа (раманы “Скарб ювеліра”, “Сялянскае паўстанне”, “Праклён” і інш.), абмалёўваючы багаты матэрыял нацыянальнай гісторыі, найперш яе гераічныя старонкі, сваімі пафасам і праблематыкай былі скіраваны ў сучаснасць і мацавалі ў народзе дух супраціву і нацыянальнай годнасці.
Ідэя беларускай Крывіі
(Творчасць Вацлава Ластоўскага перыяду эміграцыі)
Адным з самых значных беларускіх пісьменнікаў першай паловы XX стагоддзя, хто ў першых шэрагах быў змушаны пакінуць Радзіму і працаваць у эміграцыі, стаў Вацлаў Ластоўскі. Найбольш плённая ў ягонай творчасці першая палова 20-х гадоў: напісаны некалькі апавяданняў, аповесць, цыклы вершаў, складзены "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" і "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі". Гэты перыяд творчасці пісьменніка яшчэ не "класіфікаваны" ў агульнай літаратурнай перыядызацыі (у вызначаныя рамкі дасюль былі ўпісаны перыяд працы ў "Нашай Ніве" з 1909 па 1914 гады і час жыцця (і гібелі) у СССР (19271937)).
Першая палова 20-х гадоў стала для В.Ластоўскага перыядам эміграцыі. Колішні прадстаўнік місіі БНР у Берліне, сябар Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, В.Ластоўскі пасля расколу Рады БНР быў 14 снежня 1919 года абраны ад Народнай рады БНР старшынёй кабінета міністраў. A 17 снежня разам з часткай урада БНР прэм'ер быў арыштаваны і пасаджаны польскімі ўладамі ў турму. Пасля больш чым месячнага зняволення В.Ластоўскага дэпартавалі за межы Беларусі. 3 гэтага часу і пачалася ягоная эміграцыя-выгнанне. В.Ластоўскі падаўся напачатку ў Рыгу, затым як персона "нон грата" (Латвія пабаялася дыпла матычнага дэмарша Польшчы) мусіў ехаць у літоўскую Коўну (Каўнас), дзе яго чакалі міністры ўрада. Эміграцыйны ўрад БНР пад ачолам В.Ластоўскага (Найвышэйшая рада БНР А.Луцкевіча склала з сябе паўнамоцтвы) некалькі гадоў быў апірышчам бела рускай нацыянальнай ідэі, абаронцам свабоды і незалежнасці Бе ларусі. He зважаючы на неспрыяльныя палітычныя і фінансавыя ўмовы для сваёй дзейнасці, урад Ластоўскага дасягнуў адчуваль ных поспехаў. Пра Беларусь загаварылі ў Еўропе. Прэм'ер у 1920 1923 гадах з дыпламатычнымі місіямі наведаў Бельгію, Нямеччыну, Ватыкан, Італію, Чэхію, Францыю, Швейцарыю. Вядомым стаў і сам В.Ластоўскі. Толькі адзін шматпаказальны факт: да