• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    36Адамовіч А. Класік беларускай прозы // Чорны К. Збор твораў у 8-і тТ.1.-Мн., 1972.-C.il.	'
    37У тым тыпалагічным шэрагу трэба назваць найперш раманы “Ёкнапатафа“ У.Фолкнэра, ’’Сокі зямлі” К.Гамсуна і “Зямля” Э.Заля.
    безвыходная наканаванасць прыстасоўвацца да неўласцівага селяніну “маральнага кодэксу будаўніка камунізму” адлюстроўвалі і нявольніцкі стан цэлага народа, фіксавалі працэс разбурэння саміх нацыянальных падвалін”38. “У нас няма ўласнага жыцця, мы ўсё аддаём дзяржаве,болесна канстатаваў К.Чорны ў сваім дзённіку, не маючы магчымасці выліць гэтыя думкі ў мастацкія творы,Мы аддалі дзяржаве свае душы і таленты <.„> у нас не еўрапейская дзяржава, дзе інтэлектуальныя асаблівасці чалавека робяць яго і жыццё арганізаваным. А ў нас азіятчына. <...> Колькі нашай інтэлігенцыі без дай прычыны гніе ў турмах і на высылцы!”39.
    Аднак скарыць мастацкі дух не маглі ні турмы, ні высылкі: узнятыя К.Чорным быццёвыя праблемы таталітарнай савецкай дзяржавы выпісваліся ў “мемуарнай хроніцы” Ф.Аляхновіча, раскрываліся ў беларускай эмігранцкай прозе сярэдзіны 40 80-х гадоў (у аповесцях і раманах Ант.Адамовіча, Л.Савёнка-Крывічаніна, У.Сядуры, К.Акулы, М.Цэлеша, М.Сяднёва, А.Саковіч і інш.).
    А яшчэ да гэтага Л.Калюга, чыйму таленту не далі раскрыцца напоўніцу ў рэчышчы заідэалагізаванай савецкай літаратуры, сваё разуменне і адчуванне сацыяльнай карціны і псіхалагічнасвядомасных зменаў у народзе даў у сваіх празаічных творах “Hi госць, ні гаспадар”, “Пустадомкі” і “Дзе косці мелюць”, назвы якіх ужо самі па сабе ўспрымаюцца своеасаблівымі кодаміформуламі пісьменніцкай быційнай мадэлі.
    Канец 30-х гадоў у беларусай літаратуры стаў перыядам татальнага спрашчэнства, ідэалагічнай зададзенасці, лакіроўкі рэчаіснасці. Усё найбольш адметнае і таленавітае з беларускай прозы пачало называцца ідэалагічна варожым і выкрэслівалася з ужытку, знішчаліся не толькі мастацкія творы, але і іх аўтары. На доўгія гады ў беларускай савецкай літаратуры ўзаконіўся дыктат сацыялістычнага рэалізму, які сваёй трафарэтнасцю не мог спрыяць свабоднаму і творчаму развіццю літаратуры.
    38Янушкевіч Я. Ён стварыў акіян беларускага жыцця II Ніва 2000, 10 снежня.C.10.
    39Чорны К. Выбраныя творы Мн., 2000,С.592.
    Пад такі дыктат не патрапілі пісьменнікі нашай эміграцыі, якія працягвалі перарваныя ў Савецкай Беларусі канца 30 пачатку 40-х гадоў літаратурныя наробкі, абнаўляючы нацыянальную ідэйна-праблемную і жанрава-стылёвую парадыгму, прыўносячы свой вобразна-выяўленчы і моўны каларыт. "Новая беларуская эміграцыя, каторая прайшла жудасны шлях з Бацькаўшчыны на чужыну, прынесла з сабою тое, з-за чаго яна і пайшла гэтым цяжкім шляхам: нацыянальныя вартасьці свайго народу, ягоную нацыянальную душу. Захаваньне гэтых нацыянальных вартасьцяў на чужыне і зьяўляецца найгалоўнейшым заданьнем нашае новае эміграцыі. <...> Расказаць праўду аб Беларусі, выявіць скарбы беларускае душы ў шырокім маштабе і зрабіць іх здабыткам агульна-людзкае культуры, і ёсьць нашым заданьнем"40, такія высокія задачы ставілі перад сабой беларускія паязджане.
    Літаратура беларускай эміграцыі канца 10 пачатку 20-х і 40 60-х гадоў XX стагоддзя развівала традыцыі, закладзеныя ў беларускім мастацтве яшчэ ў перыяды літаратуры "Нашай Нівы" і згуртавання "Узвышша". I не выпадкова, бо чыннікамі эмігранцкай літаратуры заставаліся некаторыя пісьменнікі, якія супрацоўнічалі з "Нашай Нівай" (першым у тым шэрагу мусім назваць В.Ластоўскага і Ф.Аляхновіча) і былі сябрамі "Узвышша" (Ю.Віцьбіч, Ант.Адамовіч). Сваю спалучанасць з нацыянальным эміганцкім рухам адчувалі і ўзвышаўцы. Сябры літзгуртавання “Узвышша” спрабавалі дамагчыся выдання асобнага бюлетэня “Сувязь з па-за межамі”, аднак Белдзяржвыдавецтва іх ініцыятыву не падтрымала (гл. ліст У.Дубоўкі да А.Бабарэкі ад 10.12.1928).
    У літаратуры эміграцыі пазначаны і некаторыя мастацкаэстэтычныя тэндэнцыі, жанрава-стылёвыя пошукі, сюжэтнакампазіцыйныя падыходы, стрыманыя і немагчымыя на той час у беларускай літаратуры 30—50-х гадоў. Гэта тычыцца найперш мастацкай спадчыны найкаларытнага і эстэтычна найглыбей угрунтаванага “ўзвышаўскага” накірунку, які пасля афіцыйнаадміністрацыйнага разгрома літзгуртавання “Узвышша” атрымаў
    40Наша эміграцыя і яе заданьні // Шляхам Жыцьця. — 1946, №2. — С.7.
    канкрэтна-прадуктыўнае наследаванне ў літаратурным асяроддзі беларускай пасляваеннай эміграцыі 40—50-х гадоў.
    Амаль усе з тых сяброў і прыхільнікаў “Узвышша”, каго не рэпрэсавалі і хто не падаўся ва “ўнутраную” эміграцыю ці не “здаўся”, сталі эмігрантамі. Сярод іх найбольш вядомыя Антон Адамовіч (выявіўся ва “Узвышшы” як таленавіты крытык) і празаік-публіцыст Юрка Віцьбіч, якія працягвалі актыўна працаваць і за межамі Бацькаўшчыны (Ю.Віцьбіч быў ініцыятарам аднаўлення выдання часопіса “Узвышша”).
    Літаратары беларускай эміграцыі актыўна распрацоўвалі як празаічную, так і паэтычную спадчыну “Узвышша”. Законы развіцця нацыянальнай літаратуры нязменныя. У новых спрыяльных грамадска-культурных варунках літаратура вяртаецца да запаўнення сваіх “пустак”. Разгромленая ў Савецкай Беларусі, ідэя ўзвышэнства мастацкай творчасці ажывала ў беларускай пасляваеннай эмігранцкай паэзіі. Нават просты рэтраспектыўны аналіз можа сведчыць пра яе багатыя “ўзвышаўскія” традыцыі, пра дапраходжванне ёю асноўных “узвышаўскіх” эстэтычтамастацкіх знакаў-дамінантаў: аквітызму, арфізму, красы, дэміургавасці, культурнага гістарызму і інш.
    Лірыка Наталлі Арсенневай багатая на індывідуальныя настроі і перажыванні, свет паэтычнай уявы вытанчаны, эстэтызаваны, метафарычны. Яе вершы акрыленыя, узнёслыя, ажыўленыя лятункамі-марамі “зліцца з небам”, наталіцца светавым хараством (“Каб крылы...”, “Хаценні”, “Зоры” і пад.); і ў лірыцы паэтэсы-эмігранткі адбываўся працэс метафарычнага асваення “неабсяжнай нябеснай старонкі”, блізкі “нябеснай” антыноміі Я.Пушчы і У.Дубоўкі (вершы “Новая зіма”, “Зімою” і пад.).
    “На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса” сягаў у свет прыгожага, туды, “дзе творчасьці вясна // становіцца на шлях <...> імкненьняў” Алесь Салавей. Яго лірычны герой атаясамлівае родныя нівы з Парнасам, і ўсе яго пачуцці і жаданні скіраваны туды, дзе ў няволі прыціхлі крывіцкія ўзвышшы:
    Маё жыцьцё і я нястрымна, засаб
    Ірвёмся ўвысь, на родных ніў Парнас
    ( “На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса
    Набліжаўся да “ўзвышаўскага” мастацтва і адкрыта-разняволены паэтычны голас Масея Сяднёва, для якога “сьпяваць на ліры азначала быць” (верш “Арфей”). Чароўныя ўзнёсла-арфічныя песні стваралі на чужых нівах і Міхась Кавыль, і Рыгор Крушына. Па-майстэрску паэтызаваў прыгажосць і спрабаваў творча асэнсаваць эстэтычныя праблемы мастацтва Хведар Ільяшэвіч, які ў 30я гады выдаў два паэтычныя зборнікі, адзін з якіх мае сімвалічную “ўзвышаўскую” назву “Зорным шляхам”.
    У прозе беларускай эміграцыі найбольш прадуктыўна адбывалася “дапраходжванне” якраз тых сцяжын, якія сталі “закрытымі” ў 30—50-х гадах на Беларусі. Гэта проза гістарычнай тэматыкі і сатырычная. Самыя яркія ўзоры “ўзвышаўскай” прозы Андрэя Мрыя, Лукаша Калюгі, Кузьмы Чорнага, Васіля Шашалевіча былі першымі арыенцірамі спроб беларускай эмігранцкай прозы 4050-х гадоў.
    Да гістарычнай тэматыкі актыўна пачалі звяртацца пісьменнікі, выкрасленыя з “афіцыйнай” літаратуры: Уладзімір Случанскі, П.Вазёрны, Уладзімір Сядура, С.Коўш, Мікола Цэлеш, Алесь Змагар і інш. Даволі яскравыя тэматычныя і стылёвыя паралелі можна праводзіць паміж “драматычнымі абразамі” В.Шашалевіча “Воў-чыя ночы” і некаторымі творамі Ю.Віцьбіча, да прыкладу аповесцю “Лшоно Габоо Бійрушалайм”. Урэшце, нібы ўсведамляючы недахоп у айчыннай літаратуры твораў гістарычнай тэматыкі, на эміграцыі з’яўляецца і гістарычная драматургія (да прыкладу, “гістарычная драма канца XV і пачатку XVI сталецьця, у 3 актах з пралогам” П.Зьніча “Здрада” (“Замежная Беларусь”, Прага, 1926, сс.79 98), а таксама гістарычныя паэмы (“Сула” Я.Юхнаўца пра “часы татарскіх навалаў” на землі старадаўняй Беларусі (“Наперад!”, 1953, №26, сс.Ю 21) і інш.), а да ўсяго пераклады гістарычных твораў суседніх літаратур (напрыклад, украінскага апавядання В.Дамантовіча пра казацкі паход “Помста” (“Шыпшына”, 1946, №4)).
    Увабраўшы ў сябе традыцыі беларускай прозы пачатку стагоддзя (творчасці Ядвігіна Ш., Каруся Каганца, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Вацлава Ластоўскага), сатырычная эмігранцкая
    проза таксама паўставала і як непасрэдны працяг пачынанняў “узвышаўскай” сатырычнай прозы 20-х гадоў як мастацкае развіццё ідэйна-стылёвых дамінантаў, закладзеных сатырычнымі творамі А. Мрыя і К.Чорнага,аўтараў, пазбаўленых магчымасці працаваць свабодна ад вульгарызатарскіх і ідэалагічных дагматаў. У сатырычных і гумарыстычных жанрах на эміграцыі актыўна працаваў Вінцук Адважны (Я.Германовіч). Сатырычны пачатак быў першасным у празаічнай творчасці Л.Савёнка-Крывічаніна і Ант. Адамовіча. Сатыра ў іхніх аповесцях стала асобным мастацкім прынцыпам парадыйнага паказу шмат у чым савецкай сістэмы. Аповесць Ант.Адамовіча “Трывога” і “Дзённік Ів.Ів.Чужанінава” Л.Савёнка-Крывічаніна адметны працяг мрыеўскай традыцыі. “Запіскі Самсона Самасуя” А.Мрыя і “Дзённік...” як стрыечныя “браты” і ў фармальна-стылёвым, і ў ідэйным аспектах.
    Галоўнае ж падабенства паміж прозай Л.Савёнка-Крывічаніна і А.Мрыя заключаецца шырэй у іх мастацкай “школе”, літаратурным метадзе “сатырычнага” (або “фантасмагарычнага”) рэалізму канца 20-х гадоў, у традыцыях якога былі гульня, містыфікацыя, пародыя, гратэск. 3 творамі А.Мрыя, Л.Калюгі, Л.Савёнка-Крывічаніна, Ант.Адамовіча беларуская літаратура 20—40-х гадоў засведчыла сваю моц у сатырычна-мастацкім адлюстраванні адмоўнага і непрымальнага ў жыцці грамадства. Прызма фантасмагорыі дазваляла пісьменнікам больш рэльефна і каларытна перадаць абсурднасць савецкай мадэлі рэчаіснасці.
    Адметная паказальная старонка ўзаемадачыненняў беларускай літаратурнай эміграцыі і “Узвышша” захаванне і папулярызацыя рэпрэсаванай (і забароненай на Бацькаўшчыне ў 30—70-я гады) творчай спадчыны “ўзвышаўцаў” у беларускім эмігранцкім друку. Асобным выданнем у Берліне ў 1944 годзе аддрукавалі Жылкаў “Тэстамент...”. У 1955-м у Нью-Ёрку пад рэдакцыяй Ант.Адамовіча выйшлі “Творы” У.Жылкі (з саліднымі тлумачэннямі і каментарыямі). Успаміны пра У.Жылку ВЖук-Грышкевіча і Я.Кіпеля друкавалі часопіс “Беларускі Эмігрант” (Таронта, 1953) і газета “Беларуская Моладзь” (Нью-Ёрк, 1962, №18).